Беларусы — другія сярод замежнікаў па колькасці набытай нерухомасці ў Польшчы
На першым месцы ўкраінцы, якія за 23-ці год набылі 400 600 м² жылля, беларусы — на другім месцы (119 800 м²). Сярод замежнікаў таксама ёсць расейцы і немцы.
Аналітыкі адзначаюць незвычайны паказчык: на 9-е месца трапілі індусы. У 2022 годзе яны атрымалі больш за 40 000 дазволаў на працу і ўжо пачалі набываць кватэры.
Дарэчы, беларусы маюць тыя ж правы і магчымасці для куплі кватэры, як і грамадзяне. Аднак для набыцця зямлі неабходны дазвол польскага МУС.
#лічбадня
Інцыдэнт з беларусам, які скокнуў з акна, расследуюць як «давядзенне да самагубства»
Пра гэта нам паведаміў прэс-сакратар акруговай пракуратуры. Пакаранне паводле гэтага артыкулу — 5 гадоў турмы.
Ці ёсць падазраваныя ў справе — невядома.
Нагадаем, 11 верасня ў варшаўскай больніцы беларус скочыў з вакна 6-га паверха. Мужчына памёр на месцы. Прадстаўнік больніцы паведаміў нам, што пацыента збіраліся хутка выпісаць.
Байца Палка Каліноўскага будуць судзіць у «ДНР»
Беларус Ян Дзюрбейка, які ваяваў на баку Украіны, у 2022 годзе трапіў у расейскі палон пад Лісічанскам. Разам з ім у палоне апынуўся яшчэ адзін каліновец, Сяргей Дзецьеў.
Сёння стала вядома, што пракуроры так званай «ДНР» накіравалі справу Яна ў суд. Яго завочна лічаць вінаватым у «наёмніцтве».
Дзе зараз знаходзяцца палонныя беларусы і як яны сябе адчуваюць — невядома.
📍Журналіст Андрэй Мялешка, якога не пусцілі ў Грузію, прыляцеў у Варшаву
Пра гэта сам журналіст паведаміў «Белсату». У Польшчу Андрэй прыляцеў разам з дачкой.
У Грузіі ў яго засталіся жонка і яшчэ адно дзіця.
Напярэдадні журналіста не пусцілі ў Грузію, дзе Андрэй жыў пасля эміграцыі з Беларусі з палітычных прычынаў. У аэрапорце Кутаісі яго і ягоную дачку трымалі 20 гадзінаў.
📌 Журналіста Андрэя Мялешку з дачкой нарэшце пусцілі ў самалёт
Іх дэпартавалі з Грузіі, цяпер яны ляцяць у Варшаву.
Журналіста разам з малым дзіцём 20 гадзін трымалі ў аэрапорце Кутаісі, а рэйс у Варшаву затрымалі больш чым на 8 гадзінаў.
#рэпрэсіі Асноўнае за 16 верасня
▪️Мужчыну са Стаўбцоў затрымалі за лічбы на цішотцы.
▪️У Горадні судзяць за падпіскі на «экстрэмісцкія» сацсеткі журналіста Руслана Кулевіча.
▪️Пачалі судзіць 19-гадовага палітвязня за «здраду дзяржаве».
▪️Дзеяча праўладнага прафсаюза і лекара асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму».
▪️Пачалі судзіць беларуску, затрыманую падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням.
▪️У Беларусі +22 новыя палітвязні.
▪️«Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўніўся інтэрнэт старонкамі.
🥹 «Я не хачу, каб гэты год сканчаўся»
У Tik-Tiok завірусілася відэа, як выпускнікі адной з жыткавіцкіх школ вельмі цёпла павіншавалі любімую настаўніцу з днём нараджэння.
Не заплакаць немагчыма! Паглядзіце!
🤔 Не жаночая справа: чаму ўкраінскія жанчыны ідуць размініраваць родную зямлю
Наколькі гэта цяжка і чаму так неабходна — глядзіце ў нашым відэа.
«Найлепшы сцэнар для Беларусі — ісці на кампраміс з рэжымам»
Як, на думку прадстаўніка каліноўцаў Дзітрыя Шчыгельскага, будзе выглядаць Беларусь пасля Лукашэнкі і чым грамадскасць будзе незадаволена — глядзіце ў відэа.
Цалкам выданне глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
☺️ Гісторыя з хэпіэндам: жыхар Харкава так любіў свайго сабаку, што не хацеў ратавацца адзін пасля абстрэлу
Тады пажарныя зладзілі двайную аперацыю. Паглядзіце, як гэта выглядала!
😶 «Верх цынізму: проста ў еўрапейцаў манашкі бяруць грошы, каб іх адсылалі расейцам, што забіваюць украінцаў»
Менскія манашкі ладзяць у ЕЗ імпрэзы і прадаюць свае вырабы, а грошы потым ідуць на дапамогу расейскім вайскоўцам, якія ваююць ва Украіне.
Пра тое, як ім гэта ўдаецца і хто з гэтым змагаецца, глядзіце ў нашым матэрыяле.
❗️Яшчэ 37 палітвязняў памілаваныя ў Беларусі
Сярод іх — шэсць жанчын. Вызваленыя маюць хранічныя захворванні, інваліднасць і з'яўляюцца пенсіянерамі. Усе яны былі асуджаны за «злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці»
Гэты ўжо чацвёрты акт памілавання ад рэжыму. Раней Лукашэнка ўжо амністыраваў 78 палітвязняў: 18 (3 ліпеня), 30 (16 жніўня) і 30 (4 верасня).
🤷♀️На што толькі не пойдзеш праз санкцыі - нават на супрацу з «Талібанам»
Пра перамовы з БелАЗам сталася вядома ад талібанскага міністэрства. Сам жа БелАЗ гэты факт замоўчвае. Чаму так, саромеецца?
Што талібы могуць прапанаваць Беларусі, разбіраемся ў нашым відэа, паглядзіце!
😳 Менскі манастыр замест малітваў будуе бізнес-імперыю
Вялікія офісы з камп'ютарамі, манашкі, якія вядуць сацсеткі дзеля данатаў, майстэрні і крамы ў Заходняй Еўропе — пачытайце, як вядомы Свята-Елісавецінскі манастыр зарабляе грошы на дапамогу Расеі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
Падазраваны ў «замаху» на Трампа — актыўны прыхільнік Украіны
Яго завуць Раян Рут, і яму 58 гадоў. У 2022 годзе мужчына ездзіў ва Украіну, шмат пісаў пра падтрымку і нават быў гатовы ахвяраваць сабой дзеля барацьбы з Расеяй, але яго не ўзялі.
Раян таксама заклікаў афганскіх вайскоўцаў удзельнічаць у баявых дзеяннях на баку Украіны.
Мужчына ўжо сутыкаўся з крымінальнымі абвінавачваннямі: у 2002 годзе ў яго былі праблемы з захоўваннем зброі. Тады Раян забарыкадаваўся ў будынку на тры гадзіны, узброены аўтаматам. А ў 25 гадоў ён абараніў жанчыну ад гвалтаўніка.
Які жах: расейцы ўчынілі пакаранне смерцю ўкраінскага жаўнера мячом
У сацсетках распаўсюджваюцца фатаграфіі забітага ўкраінца з сувенірным мячом, уторкнутым у грудзі. На руках забітага відаць скотч, што можа сведчыць, што ўкраінец быў ваеннапалонным.
Фатаграфіі былі зроблены ў Навагродаўцы Данецкай вобласці, якую расейская армія акупавала ў пачатку верасня.
Упаўнаважаны па правах чалавека Украіны Дзмітрый Лубінец абвінаваціў расейскіх вайскоўцаў у пакаранні палоннага. Ён звярнуўся ў Міжнародны Чырвоны Крыж і ААН з заклікам зафіксаваць «чарговае парушэнне правоў чалавека з боку Расеі».
«Усе падыходзілі і кланяліся Лукашэнку ледзь не ў пояс. А я думаю: не, я так рабіць не буду... Але лаўлю сябе, сябе на тым, што мяне аўтаматычна складвае і таксама хочацца ўпасць»
Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам, але ён пайшоў супраць і падтрымаў пратэст разам з купалаўцамі. У 2024 ён зноў выйшаў у новым амплуа — кадэбіста ў серыяле «Працэсы», а цяпер увасабляецца ў новую ролю — дыктатара.
Мы праехаліся з заслужаным акторам Ігарам Сіговым у ягонай таксоўцы і спыталі як сустрэчы з Лукашэнкам дапамагаюць рыхтавацца да новай ролі, пра жыццёвы выбар і палітыку ў выгнанні. Далучайцеся да незабыўнай паездкі ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN).
🇺🇦 На наступным тыдні Зяленскі прадставіць саюзнікам «План Перамогі»
«Неабходныя для Украіны крокі ўжо дакладна вызначаныя. Абсалютна ясна, што можа даць нам максімальна моцныя пазіцыі для набліжэння міру — сапраўднага, справядлівага міру. Там няма ніводнай немагчымай рэчы. Больш за 90% ужо прапісана», — сказаў украінскі лідар.
План Перамогі, на думку прэзідэнта Украіны, стане важным крокам ва ўзмацненні міжнароднага права.
Добрага дня, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Як палякі дапамагаюць пацярпелым ад наступстваў паводкі?
Паказваем у фотаздымках, як збіраюць рэчы для пацярпелых.
🔸«Часу на малітву амаль не застаецца»
Як Свята-Елісавецінскі манастыр зарабляе ў Еўропе.
🔸«Выцісканне актыўнай часткі дыяспары»
Чаму Грузія не ўпусціла журналіста Андрэя Мялешку
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 16 верасня
▫️Беларускага журналіста не пусцілі ў Грузію.
▫️Яшчэ 37 палітвязняў памілаваныя ў Беларусі.
▫️25 гадоў таму зніклі без вестак Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.
▫️На Трампа маглі зладзіць яшчэ адзін замах.
▫️Расейцы «заданацілі» ўкраінскай арміі больш за мільярд долараў.
▫️Гомельская фабрыка «8 сакавіка» пачне шыць цяльняшкі для расейскіх дэсантнікаў.
😮 З Азіі ў Еўропу па канаце
Такім шляхам першым у свеце прайшоў канатаходзец з Эстоніі.
💁♀️ Відовішча проста захоплівае дыханне. Дзелімся з вамі!
🤓 Гэтая навіна спадабаецца тым, каму надакучыла палоць пустазелле на лецішчы
Яшчэ крыху і за вас гэта зробіць робат!
Робата, які абараняе культурныя расліны ад пустазелля і паразітаў распрацавалі ў Вялікай Брытаніі. Паглядзіце, як ён дае рады ў палявых умовах.
Яшчэ болей сучасных гаджэтаў можна пабачыць у нашай праграме «Навіны з будучыні» на канале БЕЛСАТ life.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка памілаваў трыццаць сем чарговых палітычных зняволеных
🔸 Як Менскі Свята-Лісавецінскі жаночы манастыр дапамагае Расеі ваяваць супраць Украіны, збіраючы грошы на Захадзе
🔸 Колькасць назіральнікаў павялічыцца. Старшыня ЦВК распавёў пра электаральную кампанію 2025
🔸 25 гадоў таму зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі
🔸 Паводка ў Еўропе. Сітуацыя крытычнай застаецца ў некалькіх краінах. Ёсць ахвяры. Ці чакаць непагадзі ў Беларусі?
🔸 Беларускага журналіста Андрэя Мялешку разам з дачкой без тлумачэння прычыны не пусцілі ў Грузію
Далучайцеся да эфіру ⤵️
❗️Стала вядома каго сёння памілавалі ў Беларусі
1. Аляксандр Фікаў
2. Таццяна Біруля
3. Анжэла Сікорская
4. Міхаіл Корзун
5. Кацярына Джыг
Гэта не ўвесь ліст вызваленых. Усяго было памілавана 37 палітвязняў.
Ці гэта не барацьба з беларускай дыяспарай?
Сітуацыя вакол беларуса ў Грузіі пагаршаецца: улады хочуць дэпартаваць і непаўналетнюю дачку. Ёй нават забараняюць сустрэцца з маці. Праваабаронца кажа, што гэта ўжо трэці падобны выпадак.
Дык што там такое адбываецца? Пачытайце пра дзіўнае стаўленне да беларусаў у Грузіі і чаму гэта нагадвае «небяспечны званочак» — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Чарговая «спроба пакушэння» на Трампа.
🔻Грузія не пусціла да сябе беларускага журналіста,які апошнія гады жыў у гэтай краіне.
🔻Расейскі дрон зноў кружыў у беларускім небе.
🔻У Расеі школьнік з нажом напаў на аднакласнікаў і настаўніцу.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
🤨 Цельняшкі ў расейскіх дэсантнікаў — беларускія
А шые іх Гомельская фабрыка «8 сакавіка», якая вядомая ў Беларусі жаночымі калготкамі, панчохамі і шкарпэткамі. Такі заказ прадпрыемства атрымала нядаўна, паведаміла BYPOL.
Паводлое ініцыятывы, гэта не адзіны прыклад працы беларускай прамысловасці на армію Расеі:
🔸 «Завод Легмаш» у Оршы займаецца апрацоўкай кампанентаў для мінамётаў і браняпластінаў.
🔸 «Беларускі металургічны завод» у Жлобіне пастаўляе туды запчасткі.
🔸 Менскі трактарны завод выпускае камплектуючыя для цяжкай ваеннай тэхнікі.
🔸 «Дыяпраектар» у Рагачове вырабляе прыцэлы і прыборы навядзення для расейскай бранятэхнікі.
Долар з еўра падаражэлі, а расейскі рубель патаннеў — такія навіны курсаў валютаў на панядзелак 16 верасня
#курсывалютаў
Ого, расейцы «заданацілі» ўкраінскай арміі больш за мільярд долараў!
Насамрэч, яны не хацелі такіх ахвяраванняў. Усе гэтыя грошы — вынік махлярства, пад якое трапілі грамадзяне Расеі. За 2024 год расейцы перадалі $2,8 млрд невядомым асобам. 40% ад гэтых грошаў пайшлі на дапамогу ЗСУ.
Паводле «Сбербанку», махляры звычайна тэлефануюць праз мэсенджары і прадстаўляюцца супрацоўнікамі МУС, ФСБ або Цэнтрабанку. Нярэдка яны просяць перакласці грошы на «бяспечны рахунак» або паведаміць код з СМС.
Вядома, што летась «украінскія кол-цэнтры» выманілі ў беларусаў больш за пяць мільёнаў долараў.
#лічбадня
Мужчыну са Стаўбцоў затрымалі за лічбы на цішотцы
Сілавікі выклалі відэа з футбольным заўзятарам, якога арыштавалі проста на працы. Прычына — лічбы 1312 на цішотцы (лічбы першых літараў антыміліцэйскай абрэвіятуры).
Вядома, што мужчына працаваў зваршчыкам на Менскім маторным заводзе. Дзе цяпер знаходзіцца беларус — невядома.
#рэпрэсіі