🍖 Вялікая Брытанія афіцыяльна ўхваліла штучна вырашчанае мяса
Урад гэтай краіны даў зялёнае святло вытворчасці для вырошчвання штучнай кураціны ад кампаніі Meatly. З яе пачнуць рабіць корм для хатніх гадаванцаў.
☝️ Для падрыхтоўкі «кураціны» бяруць невялікі ўзор курынага яйка, узбагачаюць яго вітамінамі і амінакіслотамі, а затым вырошчваюць клеткі ў ёмістасці, падобнай тым, у якіх ферментуецца піва. Па выніку атрымліваецца паста падобная маса.
Даследаванне, праведзенае ўніверсітэтам Вінчэстара, паказала, што 50% апытаных уладальнікаў хатніх жывёлін кармілі б сваіх гадаванцаў такім мясам, а 32% елі б яго самі.
Дарэчы Сінгапур і Ізраіль таксама ўхвалілі штучна вырашчаныя прадукты для ўжывання ў ежу чалавекам. Аднак у ЗША штаты Фларыда і Алабама забаранілі вырошчванне мяса, паколькі палітыкі скардзіліся, што гэтыя прадукты пагражаюць жывёлаводам.
🤔 А вы б давалі сваім гадаванцам такое мяса? Ці можа пагадзіліся б самі яго пакаштаваць?
Беларуска вярнулася з Польшчы і была затрымана на мяжы
Разам з ёй была даведка КДБ аб аплаце кампенсацыі за данаты, якая, магчыма, не спрацавала. Дзяўчыне прысудзілі 6 гадоў калоніі.
Наталля Левая працавала ў Польшчы айцішніцай. У снежні 2023-га яна звольнілася і вырашыла ехаць у Беларусь. Паводле выдання Наша Ніва, калегі адгаворвалі Наталлю, але яна сказала, што моцна сумуе па радзіме. Дзяўчына нават сплаціла ў кратным памеры данаты за 2020-ы і атрымала паперу ад КДБ.
Пасля вяртання на радзіму яна адразу трапіла за краты. 17 ліпеня адбыўся суд. Наталлю абвінавацілі па трох артыкулах – «фінансаванне вайны», «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання» і «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці». Яе асудзілі на 6 гадоў калоніі са штрафам 40 тысяч рублёў.
#рэпрэсіі
Марыя Васілевіч заменіць Маляваныча ў «Калыханцы»
Яшчэ нядаўна «Міс Беларусь» і дэпутатка Васілевіч казала, што не ведае, чым заняцца пасля заканчэння тэрміна сваіх паўнамоцтваў.
«Хочацца знайсці тую сферу, дзе я змагу ўнесці вялікі ўклад, каб яшчэ паляпшаць тыя сферы, якімі я раней займалася», – казала дзяўчына прапагандыстам.
Такую сферу Марыі прапанавала «Белтэлерадыёкампанія» у якасці вядучай самай вядомай дзіцячай праграмы. Раней яна ўжо працавала ў праграме «Добрай раніцы, Беларусь!», а потым пайшла ў дэпутацтва.
Нагадваем, дзяўчына перамагла ў конкурсе «Міс Беларусь» у 2018-м. Праз два месяцы яе ўпершыню заўважылі побач з Лукашэнкам. Потым яны разам сядзелі на хакеі і на «Славянскім базары», танчылі на навагоднім балі і г.д.
💥 #галоўнае за 22 ліпеня
✔️ Лукашэнка заблытаўся ў заканадаўстве і патрабуе правесці рэвізію
✔️ Старшыня Вярхоўнага суда не выключыў новыя памілаванні палітвязняў
✔️ Джо Байдана на выбарах можа замяніць віцэ-прэзідэнтка Камала Гэрыс. Што пра яе вядома?
✔️ Што рабіць з нерухомасцю ў Беларусі, калі вы жывяце за мяжой
✔️ У Беларусі прыдумалі замену YouTube
✔️ Дэлегацыя з Беларусі зноў едзе ў КНДР
✔️ У Гомельскай вобласці паўсюль далі электрычнасць
✔️ Скандал у Палку Каліноўскага
✔️ Лукашэнка заявіў, што Беларусі трэба супрацоўнічаць і гандляваць з ЕЗ
✔️ Дзяржаўная дапамога для пацярпелых ад стыхіі ў сярэднім складае 16.5 долараў
💔 Глеб Дудко
Музыка и прадпымальнік з Добруша. У 2018-м Глеб разам з праграмістам запусціў праект ConcertMaster — праграму, якая можа аўтаматычна акампаніраваць вакалістам.
Глеба затрымалі ў сакавіку 2024 года і прысудзілі яму арышт за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля гэтага мужчыну перавялі ў СІЗА. Суд над Глебам пачаўся 26 чэрвеня ў Гомельскім абласным судзе.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
❄️ Пакуль у нас спякота, у Паўднёвай Афрыцы выпаў снег
Паглядзіце, як сустрэлі яго трапічныя жывёлы.
🤡 Лукашэнка заблытаўся ў заканадаўстве і патрабуе правесці рэвізію
На сустрэчы з суддзямі дыктатар наракаў, што ў краіне звыш 175 тысячаў заканадаўчых актаў. Гэта, на яго думку, «катастрофа». Некаторыя з гэтых дакументаў, паводле Лукашэнкі, «цяжкачытэльныя і ўспрымальныя, перагружаныя».
Мэтай рэвізіі ён абазначыў скарачэнне «прававога масіву, ліквідацыю супярэчнасцей у прававым рэгуляванні», а таксама выяўленне падзаконных актаў, якія не адпавядаюць Канстытуцыі, законам і ягоным указам.
Дык наогул ці магчыма гэта рэалізаваць або гэта папросту папулісцкія перадвыбарчыя заявы? Разбіраліся з экспертамі 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🙈 СК распачаў спецвытворчаць у адносінах да Антона Матолькі і заклікае яго з’явіцца ва ўпраўленне
Блогеру інкрымінуюць аж 10 артыкулаў КК РБ.
☝️ Нагадаем, «спецыяльная вытворчасць» распачынаецца па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які застаецца за межамі Беларусі і «ухіляецца ад яўкі» да следчых. Такую вытворчасць, а таксама завочныя суды, стала можна задавальняць пасля зменаў у законе, якія 21 ліпеня падпісаў Лукашэнка.
Джо Байдэн заявіў, што добраахвотна выходзіць з гонкі за прэзідэнцкае крэсла
Сабралі рэакцыю інтэрнэта на гэтую навіну 😁
📌 Дачка імігрантаў, змагарка за правы чалавека і кар’ерыстка
Байдэн добраахвотна выходзіць з гонкі за прэзідэнцкае крэсла. У якасці кандыдаткі на пасаду прэзідэнта ЗША ад дэмакратаў ён падтрымаў вылучэнне віцэ-прэзідэнткі Камалы Гэрыс.
Разбіраемся, хто яна такая 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🔥 Чат-бот Белсату зноў працуе
Цяпер зноў можаце скіроўваць нам свае паведамленні сюды ➡️ @BelsatBot
Выбачаемся за нязручнасці. З павагай, каманда «Белсату» 🙌
🤡 Лукашэнка заявіў, што Беларусі трэба супрацоўнічаць і гандляваць з ЕЗ
«Гэта нашы суседзі – Еўрапейскі Звяз. З імі трэба знайсці шляхі супрацы. Калі ім трэба нешта купіць, а нам трэба прадаць у іх на рынку – гэта ўзаемавыгадны інтарэс»
📌 У Гомельскай вобласці далі электрычнасць паўсюль...праз тыдзень пасля ўрагану
Электраэнергію вярнулі да паўночы ва ўсе населеныя пункты, дзе былі перабоі з-за ўрагану 14 ліпеня. Аднак частка яе пакуль паступае ад дызель-генератараў.
«Не падлучанымі да сеткі на месцах застаюцца толькі асобныя домаўладання, гэта аператыўна вырашаецца. Магчымыя таксама адключэння там, дзе электразабеспячэнне адноўлена, – на гадзіну ці паўтара. Грамадзяне павінны з разуменнем да гэтага ставіцца»
🤔 Кіраўнік МЗС Беларусі адправіцца ў КНДР
Візіт будзе здзейснены паводле запрашэння МЗС Паўночнай Карэі. Пра мэты паездкі нічога не вядома.
☝️ Магчыма, візіт звязаны з гандлем зброяй ці абыходам санкцыяў.
У красавіку 2024 года ў КНДР ужо прылятаў намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў. Мэты таго візіту таксама не раскрываліся, а беларускія дзяржаўныя СМІ яго ўвогуле замоўчвалі.
Замежныя СМІ тады пісалі, што гэта можа быць звязанае з паглыбленнем супрацы паміж КНДР, Беларуссю і Расеяй:
«Імаверна, што Паўночная Карэя імкнецца далучыцца да змовы трох краінаў на чале з Расеяй праз серыю сустрэчаў на высокім узроўні з Беларуссю, а таксама зарабіць замежную валюту, адпраўляючы рабочых у Беларусь»Читать полностью…
🤬 «Гэта вельмі дарагое «задавальненне» – сядзець у беларускай турме»
Былая палітзняволеная Алена (імя несапраўднае) правяла за кратамі больш за 750 дзён і нядаўна выйшла на свабоду.
І ўявіце сабе, тыя самыя супрацоўнікі ГУБАЗіК, якія пры затрыманні ўзломвалі дзверы майго дому, зневажалі мяне і прычынялі мне фізічную боль, прыехалі пад канец майго тэрміну ў калонію, каб нібыта даведацца пра мае планы пасля вызвалення
😳Новы незвычайны спорт прыйшоў у Беларусь і ён вас здзівіць
Вітайце, хобіхорсінгбол!
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺У Палка Каліноўскага адбыўся скандал?
Беларускія добраахвотнікі заявілі, што страчваюць элементы самакіравання і не згодныя з новай умовай набору рёкрутаў. Спыталі ваяроў і даведаліся падрабязнасцяў.
🔺Як пройдуць выбары ў ЗША пасля сыходу Байдана?
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыняў рашэнне не ўдзельнічаць у выбарах 2024 года, падтрымаўшы кандыдатуру Камалы Гарыс. Ці павялічыць гэта шанцы дэмакратаў на перамогу, або перамога Трампа цяпер бясспрэчная? Паспрабавалі разабрацца.
🔺Што вядома пра немца Рыка Крыгера, якога рэжым Лукашэнкі асудзіў на смерць?
21 чэрвеня ў Менску грамадзяніну Нямеччыны прызначылі смяротнае пакаранне. Падрабязнасцяў справы амаль няма і нават прапагандысты з Беларусі і Расеі супярэчыць адзін аднаму. Белсат сабраў усё, што вядома на дадзены момант пра асуджанага.
#рэпрэсіі Асноўнае за 22 ліпеня
🔻 Грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер не стаў абскарджваць свой прысуд
🔻Палітзняволены Мікалай Казлоў цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю
🔻 ГУБАЗіК затрымаў адміністратара чата «Чат Бурдейного»
🔻 За «абразу прадстаўніка ўлады» мастачцы з Полацку прызначылі прымусовае лячэнне
🔻 Палітвязня Сяргея Дзяцука асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення па новай крымінальнай справе
🔻 Ілюстратарку з Брэста асудзілі да 6 гадоў калоніі за данаты, у тым ліку «Палку Каліноўскага»
🔻 Мужчыну затрымалі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту
🔻 Двойчы палітвязня з Магілёва зноў асудзілі за каментары да калоніі
🔻«Экстрэмісцкай» прызналі instagram-старонку палітвязня Уладзіслава Савіна — ён знаходзіцца за кратамі ўжо больш за 3 гады
🔻 Жыхара Берасця затрымалі за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту
🔻Супраць Антона Матолькі распачалі спецвытворчасць
😢 У ЗША выйшла на волю жанчына, якая адседзела 43 гады за забойства...якога не здзяйсняла
Суд адмяніў яе прысуд – пажыццёвае зняволенне.
☝️ Сандра Хемме была пажыццёва асуджаная за забойства мясцовай бібліятэкаркі ў 1980 годзе. Адзіным доказам было чыстасардэчнае прызнанне самой жанчыны. Яно было атрыманае ў псіхіятрычным шпіталі, калі Хемме знаходзілася пад дзеяннем транквілізатараў.
Яе выпадак стаў рэкордным па працягласці памылковага турэмнага зняволення для жанчыны ў ЗША.
🫤 Рашэнне аб вызваленні Хемме было прынятае яшчэ ў чэрвені, аднак пракурор штата выступіў супраць. Ён нават асабіста тэлефанаваў начальніку турмы і забараняў яму выпускаць жанчыну. Жанчына змагла выйсці на волю толькі пасля таго, суддзя прыгразіў абвінаваціць генеральную пракуратуру ў непавазе да суда, калі яны працягнуць змагацца супраць яе вызвалення.
🤯 Вы страцілі дом пад час урагану? Ну то дзяржава вам кампенсуе...16.5 долараў
За тры дні пасля ўрагану «Белдзяржстрах» выплаціў пацярпелым каля 390 тысяч рублёў, паведамляе «Гомельшчына афіцыйна».
🫤 Колькасць заяваў на кампенсацыю ўрону - больш за 7500. Атрымліваецца, што сярэдняя велічыня дзяржаўнай дапамогі складае 52 рублі (каля 16,5 долараў).
👉 У выніку стыхійнага бедства, якое накрыла Гомельскую вобласць у сярэдзіне ліпеня, загінулі шэсць чалавек, уключаючы двух дзяцей. Пацярпелі каля 600 населеных пунктаў, упалі сотні дрэў. Лукашэнка адрэагаваў на сітуацыю толькі на трэція суткі. Да таго ж, улады вырашылі дапамагаць не ўсім сваім грамадзянам, якія пацярпелі ад стыхіі, а толькі маламаёмасным. Астатнім прапанавалі змагацца з наступствамі самастойна.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Ці будзе Камала Гэрыс суперніцай Трампа на лістападаўскіх выбарах?
🔸Вызваленне палітвязняў адбудзецца зноў?
🔸30 гадоў адміністрацыі Лукашэнкі
🔸Як вяртаецца да працы Кіеўская дзіцячая бальніца «Ахматдыт» і што з маленькімі пацыентамі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/m29MxUi8PrU
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
😢 Грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер не стаў абскарджваць свой прысуд
Нагадаем, яго абвінавачваюць у тэрарызме, найміцтве і агентурнай дзейнасці. Суд у Беларусі прыгаварыў Рыка Крыгера да смяротнага пакарання.
Прапагандыстка Людміла Гладкая сцвярджае, што мужчына фатаграфаваў ваенную частку і тэхніку ў Асіповічах і перадаваў дадзеныя ўкраінскім спецслужбам. Таксама яна запэўнівае, што Крыгер нібыта прычасны да выбуху на станцыі Азярышча Асіповіцкага раёну ў кастрычніку 2023 года
🌨Надворʼе не перастае здзіўляць
Толькі паглядзіце, які «градаснег» выпаў пад Бабруйскам
📌 «Гэты крок, думаю, у вачах Захаду выглядае слабавата»
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала не выключыў, што пасля вызвалення некаторых палітвязняў напачатку ліпеня на волю выйдуць іншыя асобы.
Палітычны аглядальнік агенцтва «Позірк» Аляксандр Класкоўскі мяркуе, што гэта не кажа пра гуманізм рэжыму. На яго думку, Менск проста «спрабуе весці нейкую палітычную гульню на заходнім вектары».
Пачытайце яго меркаванне 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнкаўцы анансавалі «памілаванне» чарговых палітвязняў
✔️ Польшча гатовая да нармалізацыі стасункаў з рэжымам Лукашэнкі
✔️ Байдэн сыходзіць з выбарчай гонкі ЗША
✔️ Масаваная атака беспілотнікаў на Расею
✔️ Беларуская дэлегацыя зноў ляціць у Паўночную Карэю
✔️ Замежнік арганізаваў наркалабараторыю для вытворчасці мэфэдрону
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Скандал у Палку Каліноўскага
У афіцыйным паведамленні гаворыцца, што новыя ўмовы набору рэкрутаў не даюць магчымасці паўнавартаснага набору .
😮 Апроч таго, каліноўцы патрабуюць у пресс-службы аддаць доступ да сваіх сацыяльных сетак, паколькі яны «належаць усёй беларускай нацыі, то лічым іх перадачу грамадзянам іншай краіны немагчымай».
Таксама ў паведамленні адзначаецца, што каліноўцы супраць прызначэння часова выконваючага абавязкі камандзіра Паўла «Дзядзькі» Шурмея, бо «праз згоду на ўмовы вайсковай часткі, ён згубіў аўтарытэт сярод пераважнай большасці камандзіраў».
💱 Курсы валютаў на 22 ліпеня
Найбольш страціў еўра - амаль паўтары капейкі. Аднак і долар з рублём таксама не ўтрымалі пазіцый.
#курсывалютаў
Мікалай Казлоў на волі
Пры вызваленне старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі паведамляе Парламенцкі канал.
Мікалай быў асуджаны па двух артыкулах КК: «арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх» і «разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння»
☝️ У пачатку ліпеня 2023 г. паплечнікі Мікалая распавялі, што палітзняволены патрапіў у шпіталь з бранхітам.
😵💫 У Беларусі прыдумалі замену YouTube – видео.бел
Там будуць представлены ўсе прапагандысцкія медыі, іх праграмы, трансляцыі і шоў. Гендырэктар БелТА абмяркоўвае новы праект заявіла, што прагляды ў дзяржаўных СМІ растуць, але «YouTube – гэта не наш інструментарый».
Новы «беларускі відэахосцінг» зʼявіцца ў канцы жніўня.