🔹Трамп патэлефанаваў Пуціну і параіў яму не абвастраць сітуацыю ва Украіне
Размова паміж імі адбылася яшчэ 7 лістапада, паведамляе «The Washington Post». Трамп і Пуцін абмеркавалі ўсталяванне міру на еўрапейскім кантыненце, і Трамп выказаў зацікаўленасць у правядзенні наступных размоваў, каб абмеркаваць «хуткае развязанне вайны ва Украіне».
Таксама «The Washington Post» сцвярджае, што ўрад Украіны быў праінфармаваны аб званку Пуціна і не пярэчыў супраць правядзення размовы.
Добрага панядзелку, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ Дональд Туск: Заявы пра спыненне агню ва Украіне прагучаць вельмі хутка
Туск падкрэсліў, што Еўропа і Польшча будуць вымушаныя браць на сябе большую адказнасць за сваю бяспеку, незалежна ад таго, які курс прыме новая адміністрацыя ЗША.
⭕️ Фатаграфіі тыдня
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША і лясны пажар у Каліфорніі.
⭕️ Хто можа рэпрэзентаваць Беларусь на перамовах, датычных Украіны?
Ціханоўская дала інтэрв’ю «Белсату».
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 10 лістапада
✔️Пра амерыканскія выбары і магчымы ўдзел прадстаўнікоў Беларусі ў будучых мірных перамовах. Вялікая размова са Святланай Ціханоўскай
✔️У Вільні прайшла акцыя да 4-й гадавіны смерці Рамана Бандарэнкі
✔️Ужо традыцыйная справаздача па «Шагэдах» у беларускім небе: 10 заляцелі, тры кудысьці зніклі
✔️Польскі прэм'ер намякае, што неўзабаве ЗША падрыхтуюць план заканчэння вайны ва Украіне
✔️ У Тбілісі − зноў пратэсты супраць вынікаў парламенцкіх выбараў
✔️Маргарыта Ляўчук паскардзілася, што праз украінскую бюракратыю яны з мужам не могуць даць імя нованароджанаму сыну
✔️Канапацкая пахвалілася, як у 2020-м годзе ўдала ўклалася ў біткоін
✔️Міністэрства адукацыі Варонежскай вобласці адначасова пахваліла ды паўшчувала настаўнікаў, якія павяліся на пранк з шапачкамі з фольгі
💃🏼 А вы ведалі, што бываюць падводныя танцы?
Менавіта імі займацца спартоўка Крысціна Макушэнка.
Відовішча проста неверагоднае!
😇 Добрыя навіны тыдня
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅У Будслаўскім касцёле знайшлі раней невядомыя роспісы
🔅У Драгічынскім раёне адрэстаўравалі капліцу Ажэшкаў
🔅Памілаваны яшчэ 31 палітвязень
🔅Гурт J:Морс адсвяткаваў 25-годдзе ды сабраў аншлаг у адным з найвялікшых клубаў Варшавы
🔅 «Irdorath» прэзентаваў кліп «Vaukalak». Песня была напісаная яшчэ ў 2020 годзе, але яе выхад быў адкладзены праз падзеі 2020 года і арышт музыкаў.
🔅А Гурт NOCHY выпусціў новы кліп «Pialiostak». Слухачы ўжо ацанілі трэк, як «кранальны» і «далікатны»
🔅Апарат NASA Juno зрабіў новыя фатаграфіі Юпітэра
🔅У рэйтынг найлепшых кавярняў свету дадалі ажно тры з беларускай сталіцы
🕯Ён выйшаў, каб абараніць нашыя сімвалы
У Вільні прайшла акцыя да 4-й гадавіны смерці Рамана Бандарэнкі. У мерапрыемстве ўзяла ўдзел Святлана Ціханоўская.
💪«Усю валанцёрскую на мяжы Украіны і Польшчы працу на пачатку вайны арганізавалі менавіта беларусы»
Беларускі ваяр Вітаўт у пачатку вайны быў валанцёрам на польска-ўкраінскай мяжы, а пасля задумаўся: як яшчэ ён можа дапамагчы Украіне. Так Вітаўт далучыўся да палка Каліноўскага, а цяпер служыць у аэравыведцы.
Ён распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры», як выглядае ягоная праца, як ваююць расейцы, а таксама пра свой эксклюзіўны сцяг. Паглядзіце!
👀 Цалкам праграму глядзіце ў плэйлісце «Ваяры» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🕍 У Драгічынскім раёне адрэстаўравалі капліцу Ажэшкаў. Глядзіце, як яна цяпер выглядае
Капліца прастаяла закінутай шмат дзесяцігоддзяў. Толькі ў 2008-м каля яе правялі археалагічныя раскопкі. А рамантаваць пачалі 5 гадоў таму, калі ўзнікла пагроза разбурэння помніка архітэктуры.
👀 Чытайце падрабязней на старонцы
💬 «Нашая задача – каб беларускі аспект быў у любых перамовах паміж Расеяй і Украінай. Каб Беларусь не аддалі Пуціну»
Вынікі амерыканскіх прэзідэнцкіх выбараў, будучыя «выбары» у Беларусі ды ўдзел прадстаўнікоў нашай краіны ў магчымых перамовах па міры ва Украіне.
Усё гэта (і яшчэ некаторыя тэмы) нашыя журналісты абмеркавалі са Святланай Ціханоўскай у свежым інтэрв'ю.
🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤷♀️Беларуская прапаганда запусціла флэш-моб падтрымкі заўзятаркі з чырвона-зялёным сцягам
Таццяна прыйшла з гэтым сцягам на матч «Легія» – «Дынама» ў Варшаве. У выніку відэазвароты з падтрымкай дзяўчыны запісалі не толькі футбалісты ФК «Дынама», але і вельмі нечаканыя ведамствы.
Што за яны і ў чым сутнасць флэш-мобу, распавядаем у нашым відэа ▶️
☝️Польскі прэм'ер намякае, што неўзабаве ЗША падрыхтуюць план заканчэння вайны ва Украіне
Ён таксама падкрэсліў, што Еўропа і Польшча будуць вымушаныя браць на сябе большую адказнасць за сваю бяспеку, незалежна ад таго, які курс прыме новая адміністрацыя ЗША.
🔍 Падрабязней па спасылцы
🔹Маргарыта Ляўчук паскардзілася, што праз украінскую бюракратыю яны з мужам не могуць даць імя нованароджанаму сыну
Цяпер спявачка жыве разам з дзіцём у Харкаве. Ейны муж (украінец) служыць у войсках супрацьпаветранай абароны.
У TikTok Ляўчук margarita.levchuk/video/7435303679328128311?embed_source=121374463%2C121468991%2C121439635%2C121433650%2C121404358%2C121477481%2C121351166%2C121331973%2C120811592%2C120810756%3Bnull%3Bembed_masking&refer=embed&referer_url=nashaniva.com%2F355006&referer_video_id=7435303679328128311">расказала, што праз ейнае беларускае грамадзянства ўкраінская міграцыйная служба не выдае неабходны дакумент, які б сведчыў, што Маргарыта мае дзіця.
Акрамя таго, у банку ёй не адкрываюць рахункі, яна не можа адкрыць ІП, легальна працаваць і атрымліваць выплаты на дзіця.
💊 Для Лукашэнкі вынайшлі лекі ад аблысення
📍У Швецыі на сцэну разам з сімфанічным аркестрам выйшаў робат-віяланчэліст
📍Твор AI-мастачкі прэзентавалі на аўкцыёне Sotheby`s
📍Навукоўцы распрацавалі «міелафон», здольны «перакладаць» на чалавечую мову гукі свінняў
👀 Глядзіце новы выпуск праграмы «Навіны з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🔺Расейскія ўлады: 22 беспілотнікі ляцелі на Маскву
Пра гэта паведаміў мэр расейскай сталіцы Сяргей Сабянін. Паводле чыноўніка, іх збілі ў Дамадзедава, Раменскім і Каломне.
У аэрапортах Дамадзедава і Жукоўскі часова абмежавалі працу.
Таксама Мінабароны Расеі сцвярджае, што 23 БПЛА былі збітыя над Курскай, Растоўскай, Бранскай і Белгародскай абласцямі.
🎥Відэа: расейскія ТГ-каналы
Дабрыдзень тым, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
✔️«Калі ўжо і пераапранаць палітыкаў, то ў жаночыя сукенкі»
Гутарым з аўтаркай «Добрага амапаўца» Ташай Кацубай.
✔️«Водгукі пра Беларусь чуў толькі самыя лепшыя»
Тыль Швайгер распавёў пра вандроўку ў Менск.
✔️Беларус даслаў у расейскія школы загад вырабляць шапачкі з фольгі для абароны ад NATО
Што з гэтага атрымалася? Распавядаем у нашым артыкуле!
#штопачытаць
👆«Наша ніва»: спявак Іван Вабішчэвіч знаходзіцца ў СІЗА
Гэтую інфармацыю пацвердзілі выданню сябры спевака і шоўмэна, які выступаў пад псеўданімам Дзядзя Ваня.
📍У чым абвінавачваюць Вабішчэвіча, дагэтуль невядома.
Нагадаем, пра затрыманне спевака стала вядома нядаўна, але свае сацсеткі, якія актыўна вёў, не абнаўляе з канца верасня. Раней крыніца «Нашай нівы» выказвала меркаванне, што да шоўмена маглі прыйсці праз палітычныя прычыны. Таксама знаёмыя Вабішчэвіча тэарэтычна дапускалі, што прычынай арышту маглі стацца і іншыя пытанні – напрыклад, грашовыя.
🕊Трохі мілаты: у Берасці быў заўважаны ганарлівы голуб-багацей
А што за багацце ён здабыў, глядзіце ў нашым відэа 🔍
🎤 Да «выбараў» у Беларусі гатовае амаль усё: ужо ёсць спіс кандыдатаў, зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы, сілавікі зноў узяліся актыўнічаць... Але нечага не хапае
Ну вядома – перадвыбарчага хіта, які б агітаваў людзей ісці на ўчасткі!
Каманда нашай праграмы «Хай Так TV» прапаноўвае свой варыянт ☝️ Паслухайце 🎧
📍Выпуск цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
🇬🇪 Новыя пратэсты ў Тбілісі супраць вынікаў парламенцкіх выбараў: наш фотарэпартаж
Удзельнікі перакрылі абодва берагі ракі Кура. Яны патрабуюць правесці новыя парламенцкія выбары, бо лічаць, што папярэднія былі сфальсіфікаваныя.
📍Чытайце рэпартаж і глядзіце здымкі ПА СПАСЫЛЦЫ
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Якім будзе наш рэгіён, калі спыняцца актыўныя баявыя дзеянні ва Украіне і дзе там месца для Беларусі
🔸Пакуль міру няма, Беларусь працягвае падтрымліваць Расею ў ейнай вайне. Распавядаем, хто абшывае расейскае мінабароны
🔸Як у Беларусі актыўна рыхтуюцца да выбараў і перапаўняюць Акрэсціна
🔸Пра тое, што засталося ад беларускага футболу, пагаворым з Аляксандрам Івуліным
Далучайцеся да нашага эфіру! 🔽
https://www.youtube.com/live/fhHeEElYPZU
💬 «Педагоги продемонстрировали патриотический настрой, высокую исполнительность и креативный подход к любой задаче»
Міністэрства адукацыі Варонежскай вобласці адначасова пахваліла ды паўшчувала настаўнікаў, якія павяліся на пранк беларуса Уладзіслава Бохана. Той, нагадаем, даслаў ім электронны ліст з загадам правесці «патрыятычную акцыю» ў шапачках з фольгі.
☝️Чыноўкі з мясцовага ведамства заявілі, што цэняць патрыятычны настрой і гатовасць педагогаў да выканання пастаўленых задачаў, аднак параілі «адрозніваць жарт ад сапраўднай партыйнай ініцыятывы» і памятаць пра «інфармацыйную бяспеку».
📢 Адпачылі ад навінаў на выходных, а цяпер хочаце зноў вярнуцца ў павестку?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае
☕️ Сярод найлепшых кавярняў свету апынуліся ажно тры з Менску
Гаворка пра рэйтынг «The World’s 100 Best Coffee Shop», які быў створаны экспертамі і энтузіястамі. У ім улічваюцца атмасфера ва ўстанове, узровень сервісу і падрыхтоўкі барысты, а таксама якасць напояў.
📍Падрабязней чытайце на нашым сайце
💁🏻♂️ Канапацкая пахвалілася, як у 2020-м годзе ўдала ўклалася ў біткоін (тады ён каштаваў $18 тысяч)
Прычым зрабіла гэта на сродкі, якія не былі вытрачаныя падчас выбарчай кампаніі:
«Отвечая на вопрос: "Чем вам запомнился 2020 год?", первым делом на ум приходят две вещи: попытка государственного переворота в нашей стране кучкой самозванцев, под управлением и за деньги российских олигархических структур, и то, как удачно вошла, через надежных партнёров, в BTC по 18.0 на средства, не израсходованные в ходе избирательной кампании. Теперь – как нашла, вскоре понадобятся»
📍Калі сярод нашых чытачоў таксама ёсць паспяховыя крыптаінвестары, дзяліцеся ў каментарах, колькі каштаваў «біток», калі ў яго ўклаліся вы ⬇️
#грошы
💁🏻♂️ Ужо традыцыйная справаздача па «Шагэдах» у беларускім небе: 10 заляцелі, тры кудысьці зніклі
Іх фіксавалі ў перыяд з апоўначы да 3-й гадзіны ночы.
👀 Чытайце болей на нашай старонцы:
📷 Перамога Трампа, наступствы жудаснай паводкі ў Іспаніі, пратэсты ў Тбілісі
Сабралі для вас традыцыйную фотападборку, якая адлюстроўвае найбольш важныя падзеі тыдня.
📍Таксама глядзіце на старонцы
💸Кошт біткоіна працягвае біць рэкорды: ужо ўшчыльную наблізіўся да $80 тысяч
Вось што стала прычынаю такога росту найпапулярнейшай крыптавалюты:
🇺🇸 У Трампа заклікалі Украіну перастаць разлічваць на дэакупацыю Крыма
Даўні стратэг рэспубліканцаў Браян Ланза заявіў, што ў выпадку, калі Зяленскі і ягоны офіс усё ж захочуць дамагацца вяртання паўвыспы пад кантроль Украіны, то на падтрымку амерыканскіх салдатаў разлічваць дакладна не варта.
☝️Праўда, пазней ад гэтай заявы ўсё ж адхрысціліся
🔍 Чытайце падрабязней на нашай старонцы
😊 Трошкі мілаты вам у стужку
Бацька на вяселлі дачкі так расхваляваўся, што забыўся пра яе. Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 9 лістапада
✔️Беларускі пранкер «развёў» расейскіх настаўнікаў, загадаўшы ім правесці «патрыятычную акцыю» ў шапачках з фольгі
✔️У Менск прыехаў вядомы нямецкі актор Тыль Швайгер
✔️Аналізуем, да чаго можа прывесці ўдзел КНДР у вайне супраць Украіны
✔️Тэракт у Пакістане: смяротнік падарваў сябе на пероне чыгуначнай станцыі і забіў дзясяткі людзей
✔️35 гадоў таму абрынуўся Берлінскі мур
✔️У сцяне маяка ў Шатландыі знайшлі бутэльку з пасланнем ад людзей XIX стагоддзя
✔️«Раснафту», «Газпрам нафту» і «Лукойл» хочуць аб'яднаць у адзінае прадпрыемства
#рэпрэсіі:
▫️Блогеру Паўлу Спірыну хочуць дадаць яшчэ год зняволення
▫️Дзень народзінаў Віктара Бабарыкі – яму споўніўся 61 год. Ніякіх звестак пра Бабарыку-старэйшага няма больш за 1,5 года