belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

💁🏼‍♀️ Куды прыводзіць прага да «моцнай рукі»

У Вільні каля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду адкрылася выстава «30 гадоў дыктатуры ў постарах».

Беларускі дызайнер Артур Вакараў стварыў 30 плакатаў, каб нагадаць еўрапейцам і ўсяму свету, што абыякавасць і давер да прапаганды вядуць да катастрафічных наступстваў ⬆️

Читать полностью…

Белсат

💭 «Я не Святлана Ціханоўская нумар два – я Анжаліка Мельнікава нумар адзін»

Новая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава апавядае пра нясвіжскае дзяцінства, самы нікчэмны ўчынак у жыцці і тлумачыць, чаму яна не феміністка і гендарныя квоты ў КР яе абражаюць

Чытайце на старонцы:
Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Палітычная зняволеная Дар’я Лосік на волі

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 3 ліпеня на волю выйшлі 18 палітвязняў.

🔺Беларускія ваяры і актывісты ва Украіне стварылі рух «Каліноўцы»

За падтрыманне палка і вызваленне Беларусі, не супраць дэмакратычных сілаў.

🔺Ліквідуецца сетка крамаў «Востраў чысціні і смаку»

Нягледзячы на ўсе спробы, праблема не была вырашана, і гандлёвая сетка будзе ліквідаваная.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💔 Валерыя Драгун

19 чэрвеня 2024 года ў Горадні ў выязным пасяджэнні на базе юрыдычнага факультэта ГрДУ ім. Я.Купалы адбыўся суд над Валерыяй і яе сяброўкай.

Суд Ленінскага раёна асудзіў дзяўчын паводле арт. 370 (здзек з дзяржсімвалаў) і прызначыў 23-гадовым Дар'і Заяц і Валерыі Драгун па годзе пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

📩 Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1

Читать полностью…

Белсат

🇪🇺На што беларусы гатовыя дзеля візы?

Напрыклад, стаяць у вось такіх чэргах☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Як лукашэнкаўцы падманулі высланага з Польшчы беларуса

Памятаеце Дзмітрыя Смактуновіча, якога дэпартавалі з Польшчы, бо Літва анулявала ягоны від на жыхарства? Той, якому беларускія сілавікі яшчэ абяцалі, што праблем з законам не будзе? Дык вось – схлусілі.

Жонка Смактуновіча распавяла, што ён адсядзеў некалькі сутак у «КПЗ» за падабайку. А цяпер мужчына працуе кіроўцам маршрутнага таксі Бабруйск-Менск і, здаецца, спрабуе неяк дамагчыся таго, каб вярнуцца ў Польшчу і ўз'яднацца з сямʼёй.

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 У Кіеве адбылася канферэнцыя Каліноўцаў на тэму стварэння вызваленчага руху

🔸 Павел Латушка пракаментаваў спробу замаху на яго

🔸 Латвія ўзмацняе памежжа з нашай краінай

🔸Лукашэнка зноў піярыцца, робячы разнос чыноўнікам Меншчыны

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uPd9tPavmKg

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!

Читать полностью…

Белсат

☝️ Яны ўжо не бягуць у сховішча і нават не апускаюць галовы падчас абстрэлаў

Жыхары Курахава ў Данецкай вобласці расказваюць, што ўжо даўно стаміліся хавацца ад расейскіх абстрэлаў. Як жыве прыфрантавы населены пункт, глядзіце ў нашым сюжэце.

Читать полностью…

Белсат

🥷 Беларускія ваяры і актывісты ва Украіне стварылі рух «Каліноўцы»

Гэтая арганізацыя возьме на сябе задачы падвышэння баявой гатовасці палка і ўцягвання шырэйшых колаў беларускага грамадства і дэмакратычнага актыву ў дапамогу беларускім добраахвотнікам, у тым ліку палка Каліноўскага. Галоўная ж місія – супрацьдзеянне расейскай агрэсіі і наступнае вызваленне Беларусі ад рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

«Рух «Каліноўцы» – гэта аб’яднанне простых беларусаў, баявое і грамадска-палітычнае крыло беларускіх дэмакратычных сілаў і прадстаўнікоў іншых народаў, якое грунтуецца на агульных для ўсіх удзельнікаў каштоўнасцях і мэтах»,

– растлумачыў адзін з заснавальнікаў руху Дзяніс Прохараў.

Падрабязней пра тое, чым будзе займацца рух – чытайце ў нашым артыкуле:

✅ Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Латвія вырашыла адмежавацца ад Беларусі «зубамі цмока»

✔️ У галоўным універсітэце Украіны адновяць вывучэнне беларускай мовы

✔️ Брытанія павінна рыхтавацца да вайны з Расеяй

✔️ Новыя правілы пабораў з вязняў «хіміі»

Гэта і шмат іншых цікавых навінаў – глядзіце ў кароткім выданні на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🧐 У Беларусі, кажуць, заробак вырас... Аж на 21 долар

І гэта толькі за ліпень! Але, паводле Белстату – не ва ўсіх так: у айцішнікаў заробкі наадварот упалі.

А вы адчулі рост ці падзенне?

Больш пра заробкі ў той Беларусі, якую паказваюць у прапагандысцкім ТБ – чытайце ў нашым матэрыяле.

✅ Чытаць праз VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Як вайна ва Украіне абвастрыла нацыянальнае пытанне ў Расеі?

Чаму Бурація стала «донарам» для вайны ва Украіне? Як жывуць татары, бураты і якуты за фасадам «федэратыўнасці» Расеі? Што адбываецца з нацыянальнымі мовамі і культурамі? Якія ў гэтых народаў шанцы на вызваленне?

▶️ Каб зразумець маштаб і кошт барацьбы народаў за сваю свабоду і годнасць, глядзіце праграму «Intermarium» на YouTube-канале «Belsat Histоry»

Читать полностью…

Белсат

🤭 Якая краіна, такі і дзённік: прадстаўлены новы дызайн галоўнага сшытка школьнікаў

На апошняй старонцы больш няма выяваў хлопчыка і дзяўчынкі. Цяпер там кантакты Цэнтра псіхалагічнай дапамогі і патрыятычнай платформы.

🤣 Спачатку пераходзіш на патрыяплатформу, а потым тэлефануеш па псіхалагічную дапамогу.

Читать полностью…

Белсат

🔻 Грамадзяніна Расеі падазраюць у падрыхтоўцы маштабнай «дэстабілізацыйнай» аперацыі

За пяць дзён да адкрыцця Алімпійскіх гульняў, 21 ліпеня ў Парыжы затрымалі 40-гадовага грамадзяніна Расеі.

Падазраванаму выставілі абвінавачванне ў выведнай дзейнасці ў інтарэсах замежнай дзяржавы «з мэтай распальвання ваенных дзеянняў у Францыі», сцвярджае «Le Parisien».

У час ператрусу ў ягонай парыжскай кватэры знайшлі доказы падрыхтоўкі «аперацыі па дэстабілізацыі». Адна з крыніцаў «Le Parisien» кажа, што рыхтаваўся маштабны праект з сур’ёзнымі наступствамі. Яшчэ адна кажа, што следчыя знайшлі штосьці, што дала падставы меркаваць аб прарасейскай аперацыі ў час Алімпійскіх гульняў.

Читать полностью…

Белсат

Адбыванне пакарання на «хіміі» не бясплатнае.

МУС Беларусі зацвердзіла інструкцыю «Аб парадку разліку і кампенсацыі асуджанымі выдаткаў на камунальныя паслугі і прадукты харчавання, фактычна панесеныя папраўчымі ўстановамі адкрытага тыпу»

У плацяжы ўключаныя выдаткі на гарачую і халодную ваду, каналізацыю, камунальныя адходы, ацяпленне, электрычнасць, газ, харчаванне

Заплаціць трэба да 25-га дня наступнага месяца ў безнаяўнай форме на рахунак установы абмежавання волі. Калі не заплаціць, спаганяць маюць у прымусовым парадку.

Читать полностью…

Белсат

🤬 Супраць маці анархіста Аляксандра Францкевіча завялі крымінальную справу

Таццяну Францкевіч затрымалі 19 ліпеня ў калоніі № 11 у Ваўкавыску, разам з ёй была затрымана ейная сястра Наталля Лабацэвіч. Жанчыны прыехалі ў калонію з перадачай для Аляксандра.

Аляксандр Францкевіч – актывіст анархісцкага руху. Быў затрыманы ў 2020 годзе і асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў зняволення паводле шэрагу абвінавачанняў, у тым ліку за стварэнне экстрэмісцкага фармавання.

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

Італьянская паліцыя затрымала беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі

Паводле паведамлення мясцовай паліцыі, мужчыну вылічылі ў рамках інтэнсіфікацыі кантрольных мерапрыемстваў, што праводзяцца праваахоўнымі органамі ў горадзе з прычыны вялікага наплыву турыстаў на курорт у летнія месяцы.

Беларускія ўлады часта абвяшчаюць палітычных актывістаў у вышук, ставячы ім у віну нібыта эканамічныя злачынствы.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 24 ліпеня

✔️ Ва Украіне стварылі рух «Каліноўцы»

✔️ Лукашэнкаўскія хакеры атакуюць дзяржаўныя ўстановы Украіны

✔️ У Францыска Скарыны ў Празе скралі пяро

✔️ Павел Латушка выступіў у якасці сведкі па крымінальнай справе ў польскай пракуратуры

✔️ Ліквідуецца сетка крамаў «Востраў чысціні і смаку»

✔️ Мінтранс пахваліўся поўным выкараненнем дзейнасці нелегальных маршрутак

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 24 ліпеня

🔻 МУС Беларусі зацвердзіла інструкцыю «Аб парадку разліку і кампенсацыі асуджанымі выдаткаў на камунальныя паслугі і прадукты харчавання, фактычна панесеныя папраўчымі ўстановамі адкрытага тыпу»

🔻На волю выйшла Дар'я Лосік

🔻 У Беларусі стала на 13 палітвязняў болей

🔻Спевака Руслана Мусвідаса, які часта выступае на праўладных канцэртах, будуць судзіць за ўдзел у пратэстах

🔻Беларус, з-за якога спыняўся рух на памежжы, адседзеў «содні» ў Беларусі

Читать полностью…

Белсат

☝️Праваабаронцам стала вядома, што на волю выйшла Дар'я Лосік

Акрамя Дар'і датэрмінова вызваленыя таксама Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка, якія былі асуджаныя знаходзіліся за кратамі па «народным» артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу за ўдзел у акцыях пратэсту.

Усе жанчыны выйшлі на волю яшчэ 3 ліпеня, але вядомыя іх прозвішчы сталі толькі цяпер.

Читать полностью…

Белсат

Мінтранс пахваліўся дасягненнем

У Ведамстве заявілі, што дзейнасць нелегальных маршрутчыкаў, якія займаліся перавозкамі пасажыраў без дазволаў, практычна спыненая. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы ўказу Лукашэнкі, які дазваляе канфіскацыю транспартных сродкаў да рашэння суда.

Паводле начальніка ўпраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Мінтранса Андрэя Гладкага, за бягучы год было канфіскавана каля 280 адзінак легкавога транспарту і каля 70 аўтобусаў, якія выконвалі незаконныя перавозкі.

Нагадаем, што ўлады вырашылі ўвесці больш жорсткі кантроль за перавозчыкамі пасля некалькіх сур’ёзных дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам маршрутак.

Читать полностью…

Белсат

🗂 Павел Латушка перадаў у польскую пракуратуру матэрыялы пра пагрозы прадстаўнікам беларускіх дэмсілаў

24 ліпеня Павел Латушка даў паказанні ў якасці сведкі паводле крымінальнай справы, датычнай замаху на ягонае жыццё ў Нацыянальнай пракуратуры Польшчы.

«Справа датычыць падбухторвання ўсталяванай асобы да забойства мяне, якое планавалася, наколькі зразумела з тых артыкулаў, на падставе якіх узбуджана крымінальная справа, супрацоўнікамі замежнай выведкі», – расказаў Павел Латушка.

☝🏻У той жа час у рамках сведчанняў Павел Латушка перадаў у пракуратуру больш за 30 матэрыялаў рознага характару, «якія пацвярджаюць як пагрозы, кіраваныя ў мой адрас, так і пагрозы, кіраваныя да прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў Беларусі, якія сёння знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы», адзначыў палітык.

Читать полностью…

Белсат

😜 Прырода вырашыла пажартаваць з турыстаў у Елоўстоўнскім запаведніку

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

😻Блогер і не падазраваў, як працягнецца гісторыя дапамогі аднаму пацярпеламу кату

Паглядзіце гэтае відэа, напоўненае дабрынёй☝🏻

Читать полностью…

Белсат

🤔 Новы міністр замежных справаў Максім Рыжанкоў паехаў да Кім Чэн Ына

Што рэжым шукае ў Паўночнай Карэі (касметыку? 🤭) – глядзіце ў відэа і чытайце на старонцы 👇

Праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💱 Курсы валютаў на 24 ліпеня

Даляр і еўра працягваюць падаць, а расейскі рубель яшчэ больш умацаваўся.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

🦌 Турызм у Японіі справакаваў рост колькасці аленяў

Паглядзіце чаму ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤦 «Прэждзе чэм заціктокацца і чывота ў інтэрнэце піснуць – ідзі вазьмі тапор, пілу і памагі»Лукашэнка

Да ліквідацыі наступстваў урагану мінулага тыдня, будуць прыцягнутыя (хто б вы думалі) грамадзяне

Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне «Аб ліквідацыі наступстваў небяспечных метэаралагічных з’яваў»

🔺 Ад урагану загінулі 7 чалавек, многія засталіся без святла на працяглы час. Улады рэагавалі павольна, Лукашэнка спачатку раскрытыкаваў чыноўнікаў за дрэнную рэакцыю на наступствы ўрагану, а потым абвінаваціў пацярпелых.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Тыгр і кенгуру ў Магілёўскай вобласці — гэта праўда?

Верагодна, вы бачылі «беларускія» фэйкі, некаторыя з якіх нават маюць мільёны праглядаў. Адкуль узяліся гэтыя рэдкія зверы, глядзіце ў нашым відэа☝🏻

Читать полностью…

Белсат

💭 «Ніхто не ведае: калі б мяне там прэсанулі, можа быць, я б запісаў дзесяць гэтых зваротаў з прабачэннямі»

Сёлета «J:МОРС» спаўняецца 25 гадоў, але лёс склаўся так, што сустракаць дзень нараджэння гурта музыкі будуць не на радзіме

Паразмаўлялі з Уладзімірам Пугачам пра будучы вялікі канцэрт, пра тое, як Варшава стала домам, і пра жыццё на чужыне:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал