💁🏻♂️ Футбаліст гарадзенскага «Нёмана» быў так расчараваны заменаю, што ўдарыў нагою ў рэкламны банэр каля поля і паламаў яго
Такое раз-пораз здараецца ў футболе, але тут банэр быў не звычайны, а вельмі важны для сучаснай беларускай ідэалогіі. На ім была згадка пра 80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ягор Зубовіч гэтага не заўважыў. А калі даведаўся, давялося запісваць відэа з выбачэннямі. Таксама Зубовіч паабяцаў адрамантаваць рэкламную канструкцыю за ўласны кошт.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Літва перадала матэрыялы аб злачынствах рэжыму Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе
🔸Змітру Дашкевічу дадалі новы тэрмін зняволення
🔸Ва Узброеных сілах РБ зноў праверка баегатовасці
🔸На беларуска-польскай мяжы змяняюцца правілы чакання ў чарзе
Далучайцеся да эфіру ⤵️
«Больш не можам сядзець склаўшы рукі»
Спачатку ордэр на Пуціна, цяпер на Лукашэнку — Літва ўжо другі раз звяртаецца да Гаагі дзеля арышту узурпатараў.
Ці атрымаецца ў іх гэтым разам? Каментуе міністарка Літвы ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Мы сапраўды гэтага не ведалі, бо гэта вельмі мілая сястра»
Рэакцыя сястры Свята-Елісавецінскага манастыра на простае пытанне нашага журналіста – як меней дзіўная. Паглядзіце!
Артыкул пра тое, як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
«Лукашэнка ж не Пуцін, яго можна выдаць»
Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман, падзяліўся сваім меркаваннем па перадачы ў Гаагу дакументаў па злачынствах рэжыму
Паглядзіце!
❤️ «Паклон табе, мой беларускі краю!..»
Сёння нарадзіўся Ніл Гілевіч — народны паэт, перакладчык, літаратуразнаўца і фалькларыст.
Пісаць вершы ён пачаў, калі яму было ўсяго дзевяць гадоў. А легендарная беларуская паэтка Ларыса Геніюш, якая была даволі крытычная да многіх беларускіх пісьменнікаў, пра Гілевіча яна выказвалася з нязменнай любоўю і пашанай.
Сабралі для вас яшчэ некалькі цікавых фактаў з жыцця паэта.
❗️Літва перадала ў Міжнародны суд у Гаазе дакументы па злачынствах рэжыму Лукашэнкі
Гэта азначае, што Лукашэнка і прадстаўнікі рэжыму могуць атрымаць міжнародны ордэр на арышт. Доказы злачынстваў збірала каманда НАУ і перадала іх Мінюстыцыі Літвы.
Пасля падачы дакументаў пракурору ў Міжнароднага крымінальнага суда з'явіцца магчымасць расследаваць сітуацыю са злачынствамі супраць чалавечнасці ў Беларусі. Дакументы ўключаюць такія злачынствы, як дэпартацыя і пераслед рэжымам беларусаў за мяжой.
«Мы стварылі гістарычны прэцэдэнт – бо ўпершыню ў гісторыі ў фокусе ўвагі Міжнароднага крымінальнага суда будзе кантэкст маштабных міжнародных злачынстваў у Беларусі. І гэты крок, гэты прэцэдэнт і гэты працэс ужо нельга спыніць», – заявіў Павел Латушка.
Калі Лукашэнка «атрымае» ордэр, яго могуць арыштаваць у любой краіне-ўдзельніцы Рымскага статута. Раней такі ордэр «атрымаў» Пуцін.
Падрабязней чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Ого, гэта сапраўдны парад павертаных шароў з кантрабандай
Аказваецца, Літоўскія службы толькі за месяц зафіксавалі 250 парушэнняў мяжы шарамі з Беларусі. Найчасцей такім чынам незаконна перамяшчаюцца менавіта цыгарэты.
Учора, напрыклад, адзін з такіх паветраных шароў вылецеў з Беларусі і прызямліўся проста ў аэрапорце Вільнюса, везучы 20 кг цыгарэт.
#лічбадня
Навальнага маглі атруціць яшчэ раз у турме
Выданне The Insider вывучыла афіцыйныя дакументы аб смерці палітыка і знайшло сімптомы, падобныя на дзеянне «Навічка».
«Афіцыйная прычына смерці — парушэнне сардэчнага рытму — ніяк не тлумачыла б тыя сімптомы, якія мы бачым у пастанове: рэзкі боль у жываце, ваніты і сутаргі. Няўжо такія сімптомы можна растлумачыць чымсьці, акрамя атручэння?»
Паводле лекара, гэта мог быць той самы «Навічок», толькі не пры наскурным ужыванні, а пры ўнутраным.
Лідарам «Хізбулы» стаў стрыечны брат Хасана Насралы
Яго завуць Сафі ад-Дзін, і яго называюць «ценявым кіраўніком» групоўкі. Раней ён займаўся фінансавымі пытаннямі баявікоў.
Сафі ад-Дзін з 2017 года знаходзіцца ў спісе вышукваемых тэрарыстаў ЗША.
У Аўстрыі перамагла Партыя Свабоды, якая выступае за зняцце санкцый з Расеі
Гэта першая перамога ультраправых у краіне з часоў Другой сусветнай вайны. Яны атрымалі 29,2% галасоў.
«Мы адкрылі дзверы ў новую эру. Цяпер мы сапраўды разам напішам новую главу ў гісторыі Аўстрыі» — сказаў лідар партыі Герберт Кікль.
Партыя Свабоды заклікае да спынення санкцый супраць Расеі, крытычна ставіцца да заходняй ваеннай дапамогі Украіне, заклікае да стварэння больш «аднароднай» нацыі шляхам жорсткага кантролю межаў і прыпынення правоў на прытулак.
Добрага панядзелку, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸«У наступным годзе іх тут не будзе»
Як Свята-Елісавецінскі манастыр гандлюе ў Польшчы.
🔸 Сныціна: «Гэтая гісторыя пра мяне, але гэта гісторыя мільёнаў беларусаў»
«Вольны тэатр» прадставіў сваю пастаноўку «KS6: Small Forward», у якой баскетбалістка Кацярына Сныціна грае саму сябе. Паміж спектаклямі Кацярына знайшла час, каб адказаць на пытанні «Белсату».
🔸«Лукашэнка – класічны прыклад каланізаванага»
Мікола Рабчук – пра каланіяльную палітыку Расеі.
#штопачытаць
💁🏻♂️ Свята-Елісавецінскі манастыр (той самы, які дапамагае расейскім вайскоўцам) зноў зарабляе грошы ў Еўразвязе
Нашая здымачная група злавіла прадстаўніцу манастыру ў польскай Уладаве. Тут, на стыку межаў Польшчы, Беларусі ды Украіны, адбываўся рэлігійны кірмаш.
На намёце, які гандляваў прадукцыяй манастыру, не было ніякіх пазнакаў. Аднак наш карэспандэнт усё роўна яго знайшоў.
Дарэчы, для арганізатараў кірмашу стала сюрпрызам інфармацыя пра тое, што Свята-Елісавецінскі манастыр фінансуе ўзброеную агрэсію войскаў РФ супраць Украіны.
Як яны адрэагавалі, глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
🤔 Як цяпер зрабіць тэст для жывёліны на колькасць антыцелаў да вірусу шаленства?
Без вынікаў такога аналізу вашага сабачку, коціка (ці іншага гадаванца) не пусцяць з Беларусі ў Еўразвяз.
Праблема ў тым, што ЕЗ не хоча акрэдытоўваць беларускую лабараторыю, дзе можна зрабіць такі тэст. «Белсат» звярнуўся ў Еўракамісію па гэтай тэме, і ВОСЬ ШТО там адказалі
🚗 Ці ёсць сярод вас аматары размаўляць па тэлефоне за рулём?
Лепш адмоўцеся ад гэтай звычкі (або прынамсі карыстайцеся прыладаю hands-free).
Бо можна патрапіць вось у такую непрыемную сітуацыю!
☝️Мала хто ведае, але ля вытокаў штучнага інтэлекту стаялі не толькі вядомыя сусветныя карпарацыі кшталту Google, але і Лукашэнка
Ён бы, безумоўна, ужо выйшаў у адзінаасобныя лідары ў гэтай галіне, калі б эксперта ва ўсіх сферах на свеце не «кінуў» арабскі інвестар.
🔍 Пра больш удалыя стартапы ў сферы высокіх тэхналогіяў глядзіце ў свежым выданні «Навінаў з будучыні» на канале «Белсат LIFE»
🫥 «Калгас – гэта чорная дзірка»
Чумы свіней у Беларусі няма, але ў гаспадарках на магільнікі адпраўляюць цэлыя пагалоўі, а паморак быдла з прычынаў кепскай ежы і ўмоваў утрымання стаўся проста рэкордным. Па гэта стала вядома з дакументаў, якімі з намі падзяліўся «BELPOL».
Распавядаем, як ідуць справы ў беларускай сельскай гаспадарцы ў нашым відэа, паглядзіце!
Cюжэт цалкам глядзіце ў праграме «Тыдзень» 🎬
😡 Змітру Дашкевічу прысудзілі яшчэ 1 год і 3 месяцы
Палітвязня абвінавацілі ў «парушэнні грамадскага парадку» і «непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі». Новы тэрмін яму прызначыла «суддзя» Анастасія Кулік.
Нагадваем, у 2022 годзе Дашкевіча асудзілі на 1,5 года калоніі, яго жонку — на тры гады хатняй «хіміі». У 2023 годзе ён павінен быў выйсці, але яго зноў арыштавалі і дадалі яшчэ год.
#рэпрэсіі
Катастрофа, якую хавае Белстат
Наша краіна знаходзіцца на 210 месцы з 228 па нараджальнасці! Акрамя таго, за 30 годаў беларусаў стала на мільён асобаў менш. І гэта без прыродных катаклізмаў і ваенных канфліктаў!
Ці азначае гэта, што праз стагоддзі Беларусь можа проста знікнуць? Разабраліся разам з Кныровічам: youtu.be/S5P9G12yemA
Тэкставую версію чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Фэйкавы дакумент нібыта ад Лукашэнкі на сайце БТ.
🔻Сябра Пуціна і Орбана - распавядзем пра пераможцаў выбараў у парламент Аўстрыі.
🔻250 паветраных шароў з цыгарэтамі за месяц зафіксавалі літоўскія памежнікі.
🔻У Хізбулы будзе новы лідар замест ліквідаванага.
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце.
Расейскі рубель патаннеў, калі даведаўся пра Гаагу і Лукашэнку
Жартуем :) Сёння ў нас звычайныя навіны курсаў валютаў: долар з еўра падаражэлі, а расейскі рубель патаннеў.
#курсывалютаў
Немец, на плантацыях якога працуюць палітвязні, магчыма звязан з колам Лукашэнкі
Дэпутат Ёрг Дорнаў з правапапулісцкай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» частна наведвае Беларусь. Тут ён валодае кампаніяй «Цыбулька-Бел», з цыбулёвымі плантацыямі. Як стала нядаўна вядома — на іх працуюць асуджанные беларусы, у тым ліку па палітычных матывах.
«Мяркуючы па ўсім, Ёрг заручыўся падтрымкай свайго бізнэсу з колаў Лукашэнкі», — піша выданне ntv.
Сам Ёрг пазбягае журналістаў і не з’яўляецца ў парламенце. Ён не адказвае на пісьмовыя запыты і на тэлефанаванні.
🤩 У Кітаі зладзілі эпічнае шоу дронаў, якое патрапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса
Нават на відэа гэтая карціна моцна ўражвае, а можаце ўявіць як яна выглядала ў рэальнасці?
Паглядзіце!
«России нужно было объяснить, что беларусов и украинцев не существует»
Доктар навук распавёў, як пачыналася каланіальная палітыка Расеі
Хто і навошта прыдумаў ідэю, што Украіны не існуе, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Валер Цапкала прапануе прагаласаваць на «выбарах» 2025 за любую альтернатыву
«Калі з’явіцца які-небудзь чалавек, які апынецца не баязліўцам, які-небудзь беспрацоўны, “бомж”, і так далей, то такога ў першую чаргу трэба будзе падтрымліваць», — мяркуе палітык.
Акрамя таго, Цапкала заявіў, што Лукашэнка знаходзіцца на гарманальных прэпаратах, мае тромбаўтварэнне і ў любым момант можа трапіць у больніцу.
👆Ад акцыі памяці ахвярам Чарнобыльскай катастрофы да акту грамадзянскага супраціву
Роўна 35 гадоў таму прайшоў першы «Чарнобыльскі шлях». Удзельнікі акцыі патрабавалі большай увагі да праблемы забруджаных тэрыторыяў і лёсаў пацярпелых ад аварыі.
Узгадваем, як «Чарнобыльскі шлях» праходзіў у розныя гады. Паглядзіце!
💥 #галоўнае за 29 верасня
▫️Расея атакавала Запарожжа 10 авіябомбамі.
▫️Дроны прыляцелі і ў Расею — пашкоджаны шматпавярховік.
▫️Фільм пра журналістку «Белсату» атрымаў узнагароду за найлепшы дэбют.
▫️Белсатаўскі серыял «Працэсы» яшчэ раз стаў перможцам.
▫️Лукашэнка памілаваў свайго былога целаахоўніка.
▫️Святлану Алексіевіч узнагародзілі на міжнародным літаратурным фестывалі.
▫️Беларускія цыгарэты прыляцелі на паветраным шары ў Літву.
▫️Кіраўнік МЗС Польшчы узняў пытанне беларускіх палітвязняў у Дзярждэпе ЗША.
💬 «Мне ещё никто не предложил взять в руки оружие. Я только от вас слышу, что кругом "народное ополчение" и мы к чему-то готовимся»
🕷Павук зноў спрабуе будаваць масты з ідэалагічнымі апанентамі. У сённяшнім выданні «Шухер шоу» – размовы з генерал-маёрам і са звычайным прыхільнікам Лукашэнкі.
👀 Глядзіце (і слухайце) на YouTube-канале «Белсат LIFE»
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Манашак са Свята-Елісавеціскага манастыра зноў злавілі на паездках у Еўропу
🔸Што за рэформа ААН, супраць якой галасавалі 7 краінаў (у тым ліку Беларусь)? Разбіраемся
🔸Размова з Франакам Вячоркам пра тыдзень на Генасамблеі ААН
🔸Інтэрв'ю з Кацярынай Сныцінай у Нью-Ёрку напярэдадні прэм'еры спектаклю KS6 Small Forward
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Кіраўнік МЗС Польшчы падняў пытанне беларускіх палітвязняў у Дзярждэпе ЗША
«Меў сустрэчу ў Дзярждэпартаменце з прадстаўніком у справах закладнікаў і палітычных вязняў. Гэта вельмі важна ў кантэксце зняволеных беларускіх апазіцыянераў, у тым ліку Анджэя Пачобута», — распавёў Радослаў Сікорскі.
Дэталяў перамоваў дыпламат не абнародаваў.
Нагадваем, Анджэй Пачобут прызнаны палітвязнем і знаходзіцца ў самай жорсткай калоніі Беларусі. Рэжым асудзіў яго на 8 гадоў.