belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☕️Добры дзень, сябры!

Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔺У беларускіх ваенных прадпрыемстваў пачаліся праблемы

Праз VPN

Няма кіраўнікоў – так выглядае крызіс ВПК Беларусі. І гэта на фоне вайны ва Украіне, куды ідзе амаль уся прадукцыя. Паглядзелі, каго шукаюць і колькі прапануюць заробку стваральнікам зброі.

🔺Беларусы здалі амаль 300 млн долараў

Праз VPN

Трэці год беларусы здаюць болей замежнай валюты, чымся набываюць. Чаму так адбываецца і якія грошы прыйшлі на змену?

🔺Ціханоўская пераконвае «Google» і «Facebook» падтрымаць беларусаў

Праз VPN

«Усе разумеюць, што Беларусь – асобная краіна, але ніхто не гатовы траціць грошы, калі яны не бачаць у гэтым сэнсу»: Франак Вячорка распавёў пра стаўленне it-карпарацыяў да нашай краіны і мовы.

Читать полностью…

Белсат

💔Арцём Сяргеевіч Янкоўскі

Быў затрыманы 13 жніўня 2023 года за «распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць».

Пасля затрымання з Арцёмам публікавалі «пакаяльнае» відэа, дзе ён казаў, што ў 2020-м годзе прапаноўваў закідваць супрацоўнікаў міліцыі «кактэйлямі Молатава» і адпраўляў інструкцыю па іх вырабе сябрам.

Абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 293 КК – Арганізацыя масавых беспарадкаў

Прысуд пакуль невядомы.

📩Падтрымайце палітвязня: Турма № 1. 230023, г. Горадня, вул. Кірава, 1

Читать полностью…

Белсат

💬 «Ёсць спробы размоваў з Захадам, але кожны раз гэтыя спробы правальваюцца, бо ў расейцаў ёсць рычагі ўплыву. Яму не даюць карыстацца гэтымі міжнароднымі магчымасцямі»

Суб'ектнасць Лукашэнкі – тэма, якая выклікае спрэчкі. З аднаго боку, у плане знешняй палітыкі ён можа ісці выключна ў фарватары Расеі, з іншага – расейцам так і не ўдалося справакаваць самаабвешчанага кіраўніка РБ на адкрыты ўдзел у вайне супраць Украіны.

❓Як будзе паводзіць сябе Лукашэнка ў 2024-м годзе, як будуць развівацца падзеі ў вайне, ці зменіцца нешта для беларусаў у выпадку перамогі Трампа на амерыканскіх выбарах – абмяркоўваюць Сяргей Пеляса і Зміцер Міцкевіч у праграме «Прасвет»:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🫣 «Спецслужбы могуць усё праглядаць, нават калі вы не ведаеце»

У Беларусі праціўнікаў рэжыму ў сеціве цяпер шукаюць сотні сілавікоў. Як абараніць сябе? Спыталі ў экспертаў.

Вось, што яны адказалі ⬆️

Читать полностью…

Белсат

💬 «Каб вы разумелі становішча эканомікі ў Беларусі: у 2017 годзе я выступаў на прэміі "Банк года Беларусі" у доўг. Мяне запрасілі, а грошы паабяцалі пазней»

Чарговы госць праграмы Meet – беларускі комік Дзмітрый Нарышкін.

Стваральнік менскага Stand Up Comedy Hall расказаў пра свой алкагалізм, пра жарты, за якія «давалі па шапцы», пра КДБшнікаў на сваіх канцэртах і шмат пра што яшчэ.

Глядзіце свежы выпуск 🔽
https://www.youtube.com/watch?v=TZ69cmuhqA0

Читать полностью…

Белсат

🔹Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў лётаў за мяжу разам з палюбоўніцай на грошы з грантаў і ахвяраванняў

Расследаванне пра гэта зрабілі журналісты праекту «Бюро». Праз паўгадзіны пасля публікацыі сайт праекту заблакавалі ў Беларусі 💁🏻‍♂️

Але вы ўсё яшчэ можаце прачытаць яго ў нас:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🖤 Як лукашэнкаўская сістэма катуе беларусаў смерцю блізкіх

Выказаць пашану і апошні раз развітацца – гэта, бадай, самае важнае, калі блізкія людзі сыходзяць. Але апошнія гады рэжым адбірае ў людзей і гэтую магчымасць – шмат хто за кратамі або пакінулі краіну з-за пераследу і рэпрэсіяў.

❓ Ці можна гэта лічыць псіхалагічным катаваннем? І як падтрымаць тых, хто не можа праводзіць у апошні шлях блізкага чалавека? Парады Наталлі Скібскай у відэа.

☝️ Цалкам выданне праграмы «Трэба пагаварыць» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

💬 «Мы мусім думаць аб усіх супольнасцях, якія супрацьстаяць злу ў Беларусі, як аб нашых саюзніках»

Маршалак Сейму Польшчы Шыман Галоўня правёў сустрэчу са Святланай Ціханоўскай ды чальцамі ейнага Аб'яднанага пераходнага кабінету. Пасля сустрэчы адбылася прэс-канферэнцыя.

Вось што прагучала на ёй:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️Некралог, прысвечаны загінуламу на вайне расейскаму прапаршчыку, утрымлівае звесткі пра працу медыкаў з РФ у Гомлі на пачатку вайны

У ім узгадваецца, спецыялісты з якіх медустановаў Расеі былі камандзіраваныя на паўднёвы ўсход Беларусі.

Чытайце болей па спасылцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇰🇷 У Паўднёвай Карэі прагаласавалі за забарону ўжывання сабачага мяса

Закон, прыняты парламентам гэтай краіны, прадугледжвае пакаранні за вырошчванне ці забойства сабак з мэтаю выкарыстання іхняга мяса для харчавання. Праўда, караць пачнуць не адразу – уводзіцца пераходны перыяд да 2027 года. Пасля гэтага часу за парушэнне закону можна будзе атрымаць да трох гадоў турмы і штраф да $23 тысяч. Людзям, якія страцяць працу ў выніку закрыцця сабачых фермаў і рэстаранаў, дапамогуць знайсці новую.

Летась у Паўднёвай Карэі было зарэгістраваны звыш 1 тысячы фермаў, якія гадавалі сабакаў «на мяса» і звыш 1,5 тысячы рэстаранаў, якія частавалі стравамі з сабачага мяса.

Читать полностью…

Белсат

😨 За мінулыя содні ў Беларусі загінулі на пажарах ажно 9 чалавек

Прычым у Слуцку ратаўнікі выявілі ў адным з дамоў целы ажно чатырох чалавек (двух мужчынаў і дзвюх жанчын).

У Менску загінулі двое мужчынаў − гаспадар кватэры і ягоны госць.

Папярэдне, у гэтых двух выпадках прычынаю пажараў стала распіццё алкаголю ды неасцярожнае абыходжанне з агнём падчас курэння.

Читать полностью…

Белсат

«Лукашэнку чакае няпросты год – памутненне прытомнасці, магчыма, у яго адкажуць ногі»

☝🏻Гэткі прагноз зрабілі адмыслоўцы ў студыі ток-шоу «План: Б»

У першым выданні гэтага года мы паспрабавалі прадказаць, што чакае беларусаў у новым годзе. Для гэтага мы запрасілі астролага, таролага, нумеролага і... таракана.

Яны прагназуюць, як пройдуць выбары ўнутры Беларусі, а як за мяжой у Каардынацыйную раду? Ці скончыцца вайна ва Украіне ды ці памрэ ў гэтым годзе Пуцін?

На што яшчэ спадзявацца сёлета, глядзіце ў новым выданні🎬

Читать полностью…

Белсат

🔺Сілавікі затрымалі маці Паўла Севярынца

Праваабаронцы паведамляюць, што затрыманне Таццяны Севярынец адбылося сёння раніцою. Паводле папярэдніх звестак «Вясны», цяпер яе вязуць у ГУБАЗіК.

Читать полностью…

Белсат

📍У Беларусі могуць ЕГУ прызнаць экстрэмісцкай арганізацыяй

Пра гэта распавёў прапагандыст Ігар Тур.

Навучальную ўстанову абвінавацілі ў тым, што ў ёй «прафесійна вучаць пратэставаць», а таксама ў спробах «увайсці ў калабарацыю з Офісам Ціханоўскай».

Тур заявіў, што навучальная ўстанова неўзабаве будзе прызнаная экстрэмісцкай арганізацыяй.

Читать полностью…

Белсат

Добрага аўторку, дарагія чытачы!

Дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔻Дэмакратычныя сілы прапануюць кандыдата ў дэпутаты, якога нельга пасадзіць за краты

Праз VPN

Альтэрнатыву прызначаным удзельнікам выбараў завуць Ясь Гаспадар.

🔻Абвастрэнне, якое чакалася

Праз VPN

Што трэба ведаць пра новую хвалю паветранага тэрору супраць Украіны.

🔻«Украінскае грамадства мусіць ведаць пра сапраўдную сітуацыю ў Беларусі»

Праз VPN

Сацыёлаг пра стаўленне ўкраінцаў да беларусаў.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:

🔹 Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету сустрэліся з маршалкам польскага Сейму

🔹 Польскія спецслужбы затрымалі грамадзянку Беларусі, якая злівала інфармацыю лукашэнкаўскаму КДБ

🔹 У Расеі пачалі судзіць двух беларусаў, якія (магчыма) падпалілі электравозы ў Падмаскоўі

🔹 Кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Шаўцоў лётаў за мяжу разам з палюбоўніцай на грошы з грантаў і ахвяраванняў

🔹 Толькі за адныя содні ў Беларусі загінулі на пажарах ажно 9 чалавек

🔹 У Паўднёвай Карэі заканадаўча забаранілі есці сабачаціну і разводзіць сабакаў «на мяса»

Рэпрэсіі:

▫️ Сілавікі затрымалі маці Паўла Севярынца Таццяну. Папярэдне – за падпіскі ў Facebook

▫️ У Горадні працягваюць затрымліваць людзей, падпісаных на Instagram журналіста Руслана Кулевіча (ягоны акаўнт прызналі «экстрэмісцкім»)

▫️ У Віцебску за «экстрэмісцкія» падпіскі пакаралі арыштам на 7 содняў грамадзяніна РФ

▫️ За каментары ў Telegram і ўдзел у маршах пратэсту затрымалі супрацоўніка прадпрыемства «Электратэма», бацьку траіх непаўналетніх дзяцей

▫️Сайт журналісцкага праекту «Бюро» заблакавалі ў Беларусі. Меркавана – за расследаванне пра кіраўніка Беларускага Чырвонага Крыжа

Читать полностью…

Белсат

📱 «Сёння Apple збіраецца "перавынайсці" тэлефон»

Такую фразу сказаў Стыў Джобс роўна 17 гадоў таму – 9 студзеня 2007 года. У гэты дзень ён прэзентаваў свету ў Сан-Францыска першы iPhone – тэлефон, які назаўсёды змяніў уяўленне людзей пра мабільныя прылады.

Сабралі найбольш цікавыя факты пра айфон у нашай падборцы 🔼

Читать полностью…

Белсат

😲 Паліграф не паверыў, што Ігар Банцэр трымаў сухую галадоўку

Як так сталася і як было насамрэч – глядзіце ў нашым відэа. Далей-болей: музыка распавёў, што мае планы новых перформансаў у Беларусі.

📌 Цалкам інтэрв'ю з Ігарам Банцэрам глядзіце ў нашай праграме
«Шчыра кажучы» на youtube-канале БЕЛСАТ NEWS

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Святлана Ціханоўская і Аб'яднаны Кабінет з візітам у Варшаве;

🔸 Беларуску затрымалі ў Польшчы за супрацу са спецслужбамі рэжыму;

🔸 Расследаванне «Бюро Медыя»: як кіраўніцтва беларускага Чырвонага Крыжа распраджаецца грантамі і ахвяраваннямі;

🔸 Google i Meta ненаўмысна, але граюць на руку Пуціну і Лукашэнку ў распаўсюдзе інфармацыі;

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=fnbIBerpNn0

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

📌Святлана Ціханоўская і Аб'яднаны Кабінет з візітам у Варшаве

На сустрэчах з польскімі дыпламатамі і прадстаўнікамі новага ўраду яны абмяркоўвалі важныя для беларусаў пытанні: палітвязні, ціск на рэжым, выдача вызаў.

Падрабязнасці візіту глядзіце ў «Аб'ектыве» а 20-й паводле менскага часу☝️

Читать полностью…

Белсат

🔍 У Беларусі ўжо каторы дзень стаяць моцныя маразы. Ці сутыкнуліся з-за іх вы ці вашыя блізкія з нейкімі цяжкасцямі ды нязручнасцямі?

📍Калі ў вас ёсць гісторыі, якімі можна падзяліцца, пішыце нам у @BelsatBot альбо на электронную пошту web@belsat.eu

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹Трошачкі дабрыні: МНСнікі выратавалі лебедзя, які прымёрз да лёду

Паглядзіце, якую аперацыю зладзілі для ратавання птушкі.

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Дэлегацыя дэмсілаў Беларусі сустракаецца з маршалкамі польскага Сейму і Сенату

✔️ У РФ пачалі судзіць беларусаў, якім закідаюць падпалы электравозаў у Падмаскоўі

✔️ Затрымалі маці Паўла Севярынца Таццяну

✔️ Польскія спецслужбы затрымалі беларуску, якая злівала інфармацыю КДБшнікам

✔️ Жыхары аднаго з дамоў Мазыра пераплацілі за камуналку ажно 90 тысяч рублёў

✔️ Следчы камітэт РБ выкрыў лідара групоўкі кіберзлачынцаў, якія скралі ў беларусаў амаль 2 мільёны BYN

✔️ Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен прыляцеў у Ізраіль

✔️ Касмічны апарат «Пэрыгрын», што ўчора выправіўся на Месяц, скончыць функцыянаванне, гэтак і не крануўшы паверхні нябеснага цела

Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

Яскравыя колеры ды незвычайныя строі – менавіта так выглядае парад сукенак у Калумбіі

Каб стварыць такія незвычайныя вобразы, дызайнеры чэрпаюць натхненне ў міфах карэнных народаў краіны.

Паглядзіце, што атрымліваецца!

Читать полностью…

Белсат

📍Петыцыя за наданне звання Героя Украіны беларусу Змітру Рубашэўскаму сабрала неабходную колькасць подпісаў

Яе падпісалі ўжо болей за 25 тысяч чалавек. А вось аналагічная петыцыя, датычная Эдуарда Лобава, сабрала пакуль трохі болей за 10 тысяч подпісаў.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😱 Як Лукашэнка загадаў вырашаць дэмаграфічную праблему Беларусі і як вырашылі яе чыноўнікі?

Спойлер: нічога новага, «вырашылі як заўжды», па беларуска-чыноўніцку.

Толькі ж колькасць насельніцтва нашай краіны чамусьці працягнула змяншацца.

Што варта зрабіць, каб беларускі ахвотней нараджалі – разважаў у сваім фельетоне Зміцер Лупач.

❓ А як вы мяркуеце?

Читать полностью…

Белсат

☝️Польскія спецслужбы затрымалі грамадзянку Беларусі, якая злівала інфармацыю лукашэнкаўскаму КДБ

Сваю дзейнасць яна вяла не меней за некалькі месяцаў, перадаючы звесткі пра прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Польшчы.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

◽️У Расеі за дыверсію пачалі судзіць двух беларусаў

Гаворка пра 19-гадовага Кірыла Басько і 20-гадовага Арцёма Брэскага. Ім пагражае да 20 гадоў зняволення.

Паводле абвінавачвання, 22 снежня 2022 года беларусы падпалілі кабіну электравозу па заданні СБУ, якое яны атрымалі ад некага Юрыя ў адным з тэлеграм-каналаў. Таксама абвінавачванне сцвярджае, што хлопцы рыхтавалі яшчэ нейкія акцыі, бо набылі яшчэ дзве каністры з бензінам, якія знайшла прыбіральшчыца ў гостэле, дзе яны жылі.

Цяпер ім інкрымінуюць «Дыверсію, якую здзейсніла група асобаў паводле папярэдняй змовы, і якая прычыніла значную маёмасную шкоду».

Читать полностью…

Белсат

📍Што з пашпартам Новай Беларусі, грашыма на палітвязняў і вызваленнем Беларусі?

Аб'яднаны пераходны кабінет адказаў на пытанні беларусаў падчас онлайн-трансляцыі. Распавядаем, якімі былі адказы на найбольш важныя пытанні.

✅Праз VPN ❎Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🥲 «Дэманстратыўна размясціўшы на ўсеагульны агляд на ўваходных дзвярах у калідоры налепку з выявай сцяга бела-чырвона-белага колеру»

У Лідзе суд аштрафаваў мясцовага жыхара за налепку на дзвярах кватэры, палічыўшы гэта, вы не паверыце, «масавым мерапрыемствам»

У якасці пакарання мужчыну выпісалі штраф у 1850 рублёў

😔 Вядома, што асуджаны займаецца выхаваннем траіх няпоўнагадовых дзяцей, у тым ліку дзіцяці-інваліда 4-й ступені страты здароўя.

Читать полностью…
Подписаться на канал