У Парыжы падчас футбольнага матчу Францыя-Ізраіль пабіліся французскія і ізраільскія заўзятары
Гэта адбылося проста на трыбунах стадыёну «Стад дэ Франс», дзе ўчора адбывалася гульня ў межах Лігі нацыяў.
Адзначым, што большасць французскіх заўзятараў наогул вырашыла праігнараваць гульню на знак пратэсту. Такім чынам яны выказвалі сваю незадаволенасць дзеяннямі Ізраілю на Блізкім Усходзе. На трыбуны «Стад дэ Франс», які ўмяшчае каля 80 тысяч чалавек, прыйшло ўсяго 16 тысяч.
Папярэднія гульні зборнай Ізраілю ў Лізе нацыяў праз пагрозу фанацкіх сутычак праводзілі на нейтральных палях альбо без заўзятараў увогуле.
📍Нагадаем: тыдзень таму габрэі былі атакаваныя арабамі ў Амстэрдаме, дзе адбываўся футбольны матч Лігі Еўропы паміж мясцовым клубам «Аякс» і «Макабі» з Тэль-Авіва.
💬«Беларуская мова настолькі мілагучная, прыгожая і ўспрымаецца нават тут, у Польшчы, лепей, чым расейская, і ўкраінцамі яна ўспрымаецца лепей, чым расейская мова»
Што будзе калі болей беларусаў пяройдзе на родную мову?
Пра гэта кажа зорка беларускага тэатру і кіно Святлана Зелянкоўская.
👀 Глядзіце свежы выпуск праграмы «Мова Нанова» на YouTube-канале «Белсат LIFE»
😡 Расейскія дроны ноччу атакавалі цэнтр Адэсы
Загінула жанчына, пацярпела мінімум 10 чалавек, сярод якіх ёсць дзеці.
Беспілотнікі разбурылі будынак у цэнтры, пашкодзілі дом, аўтамабілі і трубаправод, які абаграваў больш за 200 дамоў, дзіцячыя сады, школы і радзільны дом.
💥 #галоўнае за 14 лістапада
✔️ У Бразіліі мужчына здзейсніў выбух ля будынку Вярхоўнага суду
✔️ Літва скасоўвае з Беларуссю шэраг дамоўленасцей
✔️ У Ціхім акіяне знайшлі самы вялікі ў свеце карал
✔️ У Польшчы стварылі петыцыю аб дэпартацыі з краіны тыктокера Crawly
✔️ Ва Украіне арыштаваны сябра Лукашэнкі
✔️ Уладальнік сталічнай фірмы таксі прыдумаў прыбытковую схему з даходамі...але незаконную
✔️ У 2020 годзе сын Ганны Канапацкай даносіў на менчукоў
✔️Вайна ва Украіне: усе чакаюць, што зробіць Трамп, але Расея не плануе саступак і закідвае Украіну людзьмі і дронамі
#рэпрэсіі:
▪️ Хто той «суддзя», які адправіў на смерць 22-гадовага палітвязня?
▪️ Бацьку Калеснікавай забаранілі раскрываць падрабязнасці сустрэчы
▪️ У Польшчы затрымалі 600 кантрабандыстаў, якія займаліся перавозкамі мігрантаў
▪️ Улады Беларусі вырашылі браць яшчэ больш падаткаў
▪️ Хапун у Горадні
▪️ Футбаліста стаўбцоўскага «Кронана» будуць судзіць за пратэсты
▪️ У Оршы за «экстрэмізм» судзілі маладую маці, якая вядзе тыкток-блог пра гарадское жыццё
🫤 «Людзі ўжо мовы таемна вывучаюць!»
Стаўленне ўладаў да прыватных моўных адукацыйных цэнтраў, як і да саміх беларусаў, якія вывучаюць замежныя мовы, пагаршаецца ўжо не першы год. Апошнім часам сітуацыя, падаецца, дасягнула апагею.
👉 Разбіраемся, чаму так адбываецца, і высвятляем, як на моўныя рэпрэсіі рэагуюць бізнес і беларусы.
😢Максім Кулік за лічаныя хвіліны страціў усю сваю сям'ю.
У Крывым Розе развіталіся з сям'ёю Кулікоў.
Маці і трое дзяцей загінулі ў выніку абстрэлу гораду расейскім войскам 11 лістапада. Ацалеў толькі бацька сямейства. Калі ракета пацэліла ў кватэру, ён быў у іншым пакоі.
📌 Сын Ганны Канапацкай тэлефанаваў у міліцыю і даносіў, што людзі вешаюць стужкі на плот
Ягоны званок у міліцыю не трапіў у агульную чорную карту даносаў, але «BelPol» распавёў пра гэта выданню «Наша Ніва».
👉 Па дадзеных «BelPol», 18 снежня 2020 года грамадзянін Беларусі Аляксей Дзмітрыевіч Канапацкі 1998 года нараджэння патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што «два чалавекі вешаюць стужачкі на плот» у раёне вуліцы Быхаўскай 14 у Менску.
🔻 Сустрэча Марыі Калеснікавай з бацькам: спроба маніпуляцыі – ці праява гуманнасці?
Разважаем разам з экспертамі
Паглядзіце ☝️
⚡️ Ва Украіне арыштаваны сябра Лукашэнкі
Народнага дэпутата Украіны Яўгена Шаўчэнку падазраюць у здрадзе дзяржаве.
Паводле следства, дэпутат яшчэ ў 2021 публікаваў недакладную інфармацыю аб адсутнасці пагрозы поўнамаштабнага ўварвання Расійскай Федэрацыі з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Ён неаднаразова ездзіў у Беларусь, дзе сустракаўся з прадстаўнікамі дзелавых, палітычных структур і нават самім Лукашэнкам.
☝️ Да таго ж, паводле інфармацыі следства, па пратэкцыі беларускага дыктатара дэпутат і яго блізкія сваякі вялі актыўны бізнес з прадстаўнікамі Беларусі, у тым ліку на рынку электраэнергіі і мінугнаенняў. Купляючы там тавары па заніжаных цэнах яны завозілі яго ва Украіну праз іншую еўрапейскую краіну і прадавалі значна даражэй.
✈️ «Дынамалёт» ад ХК «Дынама» і «Белавія»
Як вам новая афарбоўка самалёту, ад каманды са спрэчнай рэпутацыяй?
🔥 У Польшчы стварылі петыцыю аб дэпартацыі з краіны тыктокера Crawly
Яе аўтары - прадстаўнікі цэнтра маніторынгу расісцкіх і ксенафобскіх паводзінаў.
У звароце адзначаецца, што Crawly, «які размаўляе па-расейску, нядаўна заявіў, што марыць жыць у Расеі. Тады мы дапаможам яму рэалізаваць яго мары»
👉 Падрабязней
Чорная пляма ў гісторыі Менску
Некалі Менск «падняўся» на гандлі рабамі ды нават займеў амбіцыі стаць сталіцаю Русі.
У новым выданні «Вусоў Скарыны» гаворка пойдзе пра Глеба Менскага.
Глядзіце ў новым выпуску «Вусоў Скарыны» на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
💱 Курсы валютаў 14 лістапада
Долар расце і ўжо абнавіў гістарычны максімум - 3,3635 рубля. Папярэдні рэкорд з мінулага года - 3,3605 рубля.
Еўра страціў капейку. Патаннеў і расейскі рубель.
#курсывалютаў
📌 Каля 600 кантрабандыстаў, якія займаліся перавозкамі мігрантаў, што парушылі беларуска-польскую мяжу, затрымалі польскія памежнікі і паліцыя
Па словах міністра унутраных справаў і адміністрацыі Томаша Семоняка, «больш як 120 сядзіць пад арыштам. Значная частка высланая або іншым спосабам пакараная.»
Таксама Семоняк закрануў пытанне выплаты мігрантам, каб яны не заставаліся ў Польшчы. Паводле яго, у Польшчы «павінен быць такі інструмент», але пакуль гэта толькі «прадмет для абмеркавання падчас заканатворчай працы»:
«Ёсць аргументы за і супраць. Грамадзяне не да канца ўсведамляюць, колькі каштуе ўтрымаць мігрантаў у Польшчы, і шмат якія краіны вырашылі даць ім грошы на выезд»Читать полностью…
😡 Бацьку Калеснікавай забаранілі раскрываць падрабязнасці сустрэчы
Пра гэта пасля спаткання расказаў ейны бацька Аляксандр.
👉 Ён заявіў, што не можа каментаваць больш, бо ўлады дазволілі кароткую сустрэчу толькі пры ўмове, што ён не раскрые ніякіх іншых падрабязнасцяў. Бацька таксама сказаў, што яны з дачкой абмяркоўвалі магчымасць звароту да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні.
🤯 Сілавікі пачалі затрымліваць за жарты пра абутак
Нядаўна стала вядома, што БелАЗ вырашыў узяцца за вытворчасць абутку і выпусціў боты, якія вельмі нагадваюць знакамітыя Timberland. Але сакрэт хутка раскрылі: шыюць іх у Кітаі, ставяць лагатып БелАЗ, і ў выніку кошт значна ніжэйшы, чым у арыгінала.
Як пішуць праваабаронцы, адзін з работнікаў заводу стварыў чат, дзе весела абмяркоўваў новае «ноў-хаў» прадпрыемства. На гэта сілавікі адрэагавалі затрыманнямі.
Па Беларусі зноў прайшла масавая хваля рэпрэсій
Праваабаронцы паведамляюць пра рэйды КДБ з затрыманнямі па ўсёй краіне. Людзей правяраюць на прадмет атрымання дапамогі, прыходзяць да сваякоў палітвязняў.
Кіраўнік фонду BYSOL абвесціў пра «поўную мабілізацыю» працы:
«Уся служба эвакуацыі BYSOL працуе ў поўным складзе ў сувязі з сённяшняй аблавай. Заяўкі паступаюць у вялікай колькасці. Выводзім людзей з-пад удару», — напісаў ён.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Украінскага дэпутата, які супрацоўнічаў з Лукашэнкам, абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе
У 2020 годзе ён павіншаваў Лукашэнку з «перамогай», а падчас масавых рэпрэсій асабіста сустракаўся з ім. У чым яго цяпер абвінавачвае СБУ — чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 У 2020 годзе сын Ганны Канапацкай даносіў на менчукоў
Што менавіта данёс сілавікам сын «кандыдаткі ў прэзідэнты» падчас мірных пратэстаў — чытайце на сайце праз VPN.
🔺 З Польшчы хочуць дэпартаваць украінскага блогера, якога называюць беларусам
Палякі склалі цэлую петыцыю, каб вярнуць на радзіму ўкраінца, які дурэе ў Варшаве і палохае палякоў. Хто ён такі і пры чым тут беларусы, чытайце па спасылцы праз VPN.
⚡️ Пакуйце валізкі: Airbnb здае ў арэнду Калізей…за 0 долараў
У сувязі з выхадам другога фільму «Гладыятар» Airbnb дае магчымасць арэндаваць гатэль, размешчаны ў Калізеі і зладзіць там гладыятарскія баі ў даспехах са зброяй.
🔥 Мерапрыемствы пройдуць з 7 па 8 мая 2025 года, па цане 0 долараў ЗША з чалавека1. Кожнае адно з двух-або трохгадзінных мерапрыемстваў разлічана на 16 чалавек.
Праходзіць яны будуць пасля заходу сонца.
🤔 Што аб’ядноўвае беларускае Палессе і далёкія японскія выспы?
Ці ведаеце вы, што беларусы маюць свае традыцыйныя сродкі для медытацыі і запавольвання?
А можа, вы чулі пра старажытны беларускі прататып камп’ютара з перфакартамі?
👉 У новым выданні праграмы «Нітка Зорка» Кацярына Ваданосава распавядае пра ролю пляцення ў стварэнні традыцыйнага беларускага строю.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларускія ўласнікі прадпрыемстваў у ЕЗ пастаўлялі чыпы ў Расеі. Расследаванне «Бюро медыя».
🔸Лукашэнка пракаментаваў нежаданне прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды рабіць агульны фотаздымак
🔸Сусветны дзень барацьбы з цукроўкаю. Што варта ведаць?
🔸Польская праваслаўная царква адзначыла стагоддзе аўтакефаліі. Эксклюзіўны каментар прэзідэнта Анджэя Дуды.
🔸Гэтак званую зямельную амністыю ў Беларусі падоўжаць да 1 студзеня 2028 году.
🔸У Польшчы перакуліўся аўтобус з беларусамі, шэсць пацярпелых — у лякарні.
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=PvL-zibvSCI
🚕 Уладальнік сталічнай фірмы таксі прыдумаў прыбытковую схему з даходамі
Настолькі прыбытковую, што справай заняўся Следчы камітэт.
👉 Праўда прысуд здзіўляе.
🤬 Хапун у Горадні
14 лістапада ў тэлеграм-каналы стала паступаць мноства паведамленняў пра сённяшнія затрыманні ў вобласці.
У затрыманнях удзельнічаюць супрацоўнікі КДБ.
🤭 А вы ведаеце, каго ў Акадэміі мастацтваў называюць «халодным носам»?
А вось госця праграмы «Мова Нанова», зорка беларускага тэатру і кіно Святлана Зелянкоўская, ведае.
У новым выпуску Святлана распавядае, што з здарылася, калі яна прысароміла ўлады Беларусі за закрыццё беларускіх школаў. А яшчэ паказала пару практыкаванняў, якія дапамагаюць зняць стрэс, напрыклад, перад публічным выступам.
Глядзіце проста цяпер 👇
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Лукашэнка зноў заявіў пра жанчыну на пасадзе прэзідэнта
✔️Беларускі аўтобус з пасажырамі перакуліўся ў Польшчы
✔️Бацьку Марыі Калеснікавай забаранілі дзяліцца падрабязнасцямі іхнага спаткання
✔️Раён Менску Уручча застаўся без электрычнасці
✔️На матчы зборнай Ізраіля ў Францыі прымаюць дадатковыя меры бяспекі пасля габрэйскіх пагромаў
✔️Аліўкавыя марскія чарапахі выходзяць на мексіканскі пляж, каб адкласці яйкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🐋 У Ціхім акіяне знайшлі Мегакарал, які памерамі большы за сіняга кіта
Яго шырыня - 34 м, даўжыня - 32 м, а вышыня - 5,5 м. А ўзрост больш за 300 гадоў.
🐠 Карал прадстаўляе сабой мноства ўзаемазвязаных маленькіх істотаў, якія разам утвараюць хутчэй адзіны арганізм, чым рыф.
Ва ўсім свеце Каралы падвяргаюцца сур'ёзнаму ціску з-за пацяплення акіянаў у выніку змены клімату.
☝️ Гэты асобнік быў знойдзены ў больш глыбокіх водах, чым некаторыя каралавыя рыфы, што, магчыма, абараніла яго ад больш высокіх тэмператур на паверхні мора.
Навукоўцы спадзяюцца вывучыць яго, каб даведацца больш пра тое, як ён рос.
🫤 Улады Беларусі вырашылі браць яшчэ больш падаткаў
Гэтак, плануецца скасаваць інвестыцыйныя ільготы і пашырыць дадатковае падаткаабкладанне люксавых аўтаў.
Чыноўнікі сцвярджаюць, што гэткія запыты паступаюць ад грамадства, а хто яны такія, каб не прыслоўвацца да волі народу.
👉 Падрабязней
🤔 «Мы глыбока пагрузіліся ў бягучае змаганне ў Беларусі»
Франак Вячорка ў Кіеве сустрэўся з кіраўніком шостага тэрытарыяльнага ўпраўлення МЗС Іллём Квасам.
У сустрэчы браў удзел і амбасадар Украіны ў асаблівых даручэннях у Беларусі Ігар Кізім.
👉 Сярод іншага, на сустрэчы абмяркоўваліся праблемныя пытанні беларусаў ва Украіне, якія маюць патрэбу ва ўрэгуляванні, і магчымыя шляхі іх развязання.
📌 У жыхароў менскага мікрараёну Уруччы ад раніцы 14 лістапада з’явіліся праблемы з электрычнасцю
Прычынай адсутнасці напружання сталася адключэнне высакавольтнай кабельнай лініі 10 кВ у сетцы ПС «Маскоўская». Для аднаўлення электразабеспячэння ў размеркавальную сетку накіраваныя дзве аператыўна-выязныя брыгады філіялу «Менскія кабельныя сеткі» РУП «Менскэнерга».
☝️ Адзначаецца, што сацыяльна значныя аб’екты не пацярпелі.
🥇 Супрацоўніца ювелірнай майстэрні ў Калінкавічах за 7 гадоў прысвоіла больш за кілаграм золата
Супраць жанчыны распачалі крымінальную справу. Ёй прад'яўлена абвінавачванне ў прысваенні і растраце даручанай маёмасці ў асабліва буйным памеры.
🙈 Па дадзеных пракуратуры Калінкавіцкага раёна, з мая 2015 года па чэрвень 2022-га 60-гадовая прыёмшчыца сістэматычна прысвойвала каштоўны метал, атрыманы ў якасці даплат па аформленых ёю заказах на выраб ювелірных вырабаў. Таксама за гэты перыяд яна забрала сабе вырабы абменнага фонду і атрыманы ад заказчыкаў лом каштоўнага металу.
Жанчыну прыгаварылі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 50 базавых велічыняў (2000 беларускіх рублёў). Таксама на 5 гадоў яна пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з улікам, захоўваннем і распараджэннем матэрыяльнымі каштоўнасцямі.
🤷♀️ Віну яна не прызнала.