😳Дастаў са смецця $100 – заплаціў штраф $630
Вось такі незвычайны дзень адбыўся ў менчука. Каля абменніку ён заўважыў у смеццевай скрыні $100 і забраў іх. Мужчыну затрымалі і асудзілі за крадзеж.
Паведамляецца, што гэтую купюру жанчына выпадкова выкінула з чэкам. Мужчына прызнаў віну, раскаяўся і нават папрасіў у яе прабачэння. Акрамя таго, яго асудзілі на 50 базавых велічынь (2 000 рублёў).
Калі вы раптам ўбачыце грошы каля банкамату – узгадайце гэтую гісторыю.
🇺🇦Уладзімір Зяленскі распавёў, калі ў Беларусі будзе «шанец здабыць свабоду»
«Будзе дзень пасля вайны, будзе дзень пасля Пуціна. І гэта будзе дзень нашай бяспекі і свабоды, мірнага жыцця Літвы, Эстоніі, Латвіі. Гэта будзе дзень новага шанцу для Беларусі, шанцу, якога Беларусь заслугоўвае»
Узгадаў Беларусь Зяленскі падчас звароту да літоўцаў у Вільні 10 студзеня.
🙈З'явіліся пікантныя акалічнасці пра дзяўчыну, што перадавала звесткі КДБ
Дар’я Астапенка спрабавала сябе ў ролі порнаакторкі, паведамляе «Reform.by»
«Яна спрабавала сябе даволі ў жорсткім порна, свяцілася на «OnlyFans», прапаноўвала паслугі эскорту. Наколькі сур’ёзна яна займалася гэтым бізнесам, судзіць складана, але напэўна ейную актыўнасць у сеціве маглі адшукаць не толькі журналісты, але і сілавікі. У Беларусі здымкі ў порна ці прастытуцыя – дзеянні, якія караюцца крымінальнай адказнасцю. Нават публікацыя такіх фота і відэа можа стаць нагодай для рэпрэсіяў… Відавочна, Дар’я была вельмі ўразлівая для вярбоўкі», – робяць выснову аўтары выдання.
А ў 2022 годзе яна прызнавалася выданню «Intex-press», што быць яркім у Баранавічах «маральна складана». У дзяўчыны вельмі яркая знешнасць, на яе целе шмат татуіровак, па якіх і ўдалося апазнаць жанчыну на шматлікіх фота.
😕«Такія сэрвісы, як «Google News», увогуле не маюць такога рэгіёну, як Беларусь»
Незалежныя беларускія медыі нябачныя для беларусаў.
Замест праўдзівай інфармацыі беларускі чытач атрымлівае порцыю лукашэнкаўскай і пуцінскай прапаганды.
Чаму так адбываецца ды пры чым тут «Google», глядзіце ў нашым відэа☝️
😳У Чырвоны крыж Беларусі зноў прыйдуць міжнародныя грошы?
Так, усё залежыць ад скандальнага генсека Дзмітрыя Шаўцова. Што ён збіраецца рабіць – спыталі расследавальнікаў☝️
🔍 Высветлілася асоба затрыманай у Польшчы дзяўчыны, якой закідаюць супрацоўніцтва з КДБ
Гэта 36-гадовая Дар'я Астапенка з Баранавічаў. Яна ветэрынар паводле адукацыі, але была таксама актывісткаю кампаніі «Гавары праўду».
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Жаданне задушыць прадпрымальнікаў і прымусіць іх плаціць як юрыдычныя асобы − гэта не для нашага ўзроўню развіцця. Гэта для ўзроўню, напрыклад, Францыі»
У свежым выпуске «Двубою» з Віталём Цыганковым эканамістка Анастасія Лузгіна і прадпрымальнік (ды вядучы нашай праграмы «Атмасфера») Аляксандры Кныровіч разважаюць, чаго чакаць беларускай эканоміцы (у тым ліку малому бізнесу) у 2024-м годзе
🔽
https://www.youtube.com/watch?v=MUOYVsEk3Ho
🤔 Бэтлеем ці Віфлеем? Барбара ці Варвара?
❓ А можа быць, гэта наогул розныя словы?
Віктар Шукеловіч патлумачыць, як правільна іх ужываць. Глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Мова нанова».
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Святлана Ціханоўская сканчвае візіт у Варшаву. Учора сустрэлася з Анджэем Дудам
✔️ Беларусь патрапіла ў пяцёрку дзяржаваў з найвялікшай колькасцю накладзеных санкцыяў
✔️ Затрыманая ўчора маці Паўла Севярынца патрапіла ў лякарню праз высокі ціск
✔️ Мікалай Статкевіч застаецца ў ПКТ Глыбоцкай калоніі
✔️ У Беразіне на Меншчыне прарвала вадаправод
✔️ Мафія ў Эквадоры падняла мяцеж пасля абвешчанага прэзідэнтам надзвычайнага становішча
✔️ У Польшчы скандал з арыштам былых кіраўнікоў МУС
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📍Пастанову аб адмове надання прытулку ў Літве Вользе Карач пакінулі ў сіле. Цяпер яна павінна выехаць з краіны
Рашэнне Галоўнага адміністрацыйнага суда Літвы з’яўляецца канчатковым і абскарджанню не падлягае. Эпапея са змаганнем Вольгі Карач за атрыманне прытулку працягвалася амаль паўгода.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Не выключана, што Шаўцоў сыдзе "у палітыку", замест яго паставяць нейтральгана чалавека, і тады Беларускі Чырвоны крыж вернецца ў міжнародную федэрацыю»
Сузаснавальніца і журналістка медыяпраекту «Бюро», якое зрабіла расследаванне пра кіраўніка Беларускага Чырвонага крыжа (яго можна прачытаць у тым ліку на нашай старонцы) Вольга Ратмірава каментуе для нас нюансы сітуацыі вакол гэтай арганізацыі. А яшчэ нагадвае, як абысці блакаванне сайту «Бюро», якое лукашэнкаўцы ўжылі неўзабаве пасля выхаду расследавання.
Глядзіце размову цалкам па спасылцы
🕷 Вы ведалі, што адзін з традыцыйных беларускіх абярэгаў – саламяны павук?
Група энтузіястаў збіраецца зладзіць анлайн-заняткі для тых, хто ніколі не вырабляў гэтага чароўнага ўпрыгожвання ў хату.
Некаторыя ставяцца да «павукоў», як да ўпрыгожанняў на Каляды і Вялікдзень, але нашыя продкі вешалі гэтыя саламяныя канструкцыі на ўвесь год, каб ліха заблытвалася ў павуку і не шкодзіла людзям! А яшчэ саламяныя павукі – гэта не толькі старадаўняя традыцыя, якую ахоўвае UNESCO, але яшчэ і наш чын медытацыі.
🥵 У 2024 будзе рэкордная спёка
Мінулы год навукоўцы назвалі самым цёплым у гісторыі сусветных кліматычных назіранняў. Сярэдняя тэмпература паветра на нашай планеце была на 1,4°C вышэйшай, чым у дапрамысловы перыяд.
А 2024 будзе яшчэ больш спякотным, піша Bloomberg. Чакаецца падвышэнне тэмпературы яшчэ на 1,3−1,6°C.
Адной з галоўных прычынаў гэтага вучоныя называюць змяненне клімату, выкліканае спальваннем паліва і павелічэннем парніковых газаў у атмасферы.
Яшчэ адзін істотны чыннік, які ўплывае на клімат – Эль-Ніньё – феномен вагання тэмпературы паверхневага пласту вады ў экватарыяльнай частцы Ціхага акіяну. Падчас Эль-Ніньё вада ў акіяне становіцца цяплейшай, а праз гэта – і паветра.
Шапку, каб вушы не мерзлі, маеце? А шапку каб не замярзаў нос?👃
Дарэчы, вельмі актуальна ў такія маразы🥶
🇪🇨У Эквадоры абʼяўлена ўнутраная вайна
Спачатку з турмы ўцёк буйны наркабарон, а потым узброеныя бандыты захапілі тэлеканал і зладзілі беспарадкі. Улады ўвялі ў сталіцу танкі.
9 студзеня падчас прамога эфіру невядомыя са зброяй уварваліся ў дзяржтэлеканал TC Televisión і захапілі закладнікаў. Паліцыя пайшла на штурм і арыштавала 13 бандытаў.
Пасля гэтага кіраўнік Эквадору распарадзіўся ліквідаваць усе банды ў краіне (якіх больш за 20 груповак). У адказ мафія падняла мяцеж.
Пачытайце, што там цяпер адбываецца:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤕Пуцін і ракеты КНДР: чаму гэта небяспечна для ўсяго свету?
Паводле ЗША, пацярпець ад супрацы Масквы і Пхеньяну можа не толькі Украіна. Ці варта пачынаць хвалявацца?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️Вітаем, шаноўнае спадарства!
Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Пра што Ціханоўскую пытаюць беларусы?
Праз VPN
Візы, пашпарты, санкцыі і спісы палітвязняў – пачытайце, як беларуская лідарка і АПК адказваюць на пытанні грамадзянскай супольнасці.
🔺Усё ідзе па плану (Нацбанку)
Праз VPN
Запазычанасць беларусаў расце. За 11 месяцаў летась беларусы набралі пазыкаў на Br 11,9 млрд. Што азначае гэта для эканомікі?
🔺«Зімовы наступ Пуціна» ва Украіне праваліўся?
Праз VPN
Якія настуаныя крокі будзе рабіць Расеі – прааналізавала выданне Bild.
💥 Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:
🔹 Высветлілі асобу дзяўчыны, якую затрымалі ў Польшчы па падазрэнні ў супрацы з КДБ
🔹 Літоўскі суд вынес канчатковую пастанову стасоўна выдачы прытулку Вользе Карач. Ёй адмоўлена – Карач павінна выехаць з Літвы (але кажа, што не збіраецца)
🔹 Ва Украіне запусцілі радыёстанцыю, дзе круцяць беларускую музыку і выступы ваяроў-каліноўцаў
🔹 Намеснікам дэкана на журфаку БДУ стаў расейскі Z-патрыёт
🔹 У Эквадоры мафія жорстка ваюе з паліцыяй
🔹 Калонка Аляксандра Кныровіча ўдагонку затрыманню музыкаў з Nizkiz
#галоўнае
Рэпрэсіі:
▫️ Маці Паўла Севярынца пасля затрымання патрапіла ў лякарню з высокім ціскам
▫️ На Міколу Статкевіча хочуць завесці яшчэ адну крымінальную справу
▫️ У Горадні затрымалі за пратэсты настаўніка англійскай і нямецкай моваў
#рэпрэсіі
😨Уявіце, беларусы тыднямі жывуць без хлеба і харчоў
А жыхарам вёсак на Жлобіншчыне і ўяўляць не трэба. Апошні раз аўталаўка была там у мінулым годзе.
«Ужо тыдзень сядзім без хлеба. І сёння аўталаўка не прыйдзе. Аляксандр Рыгоравіч настойліва рэкамендаваў не крыўдзіць жыхароў вёскі, а атрымоўваецца – напярэдадні Новага года мы і хлеба не заслужылі», – кажуць жыхары вёскі.
Паводле іх, крамы даўно няма, аўталаўка зламалася, а дарогу ні разу не чысцілі пасля буйнога снегападу. Мясцовы сельсавет журналістам Белсату адказаў, што працуюць усе службы раёну, «бо была напісаная скарга».
Акрамя таго, з новага году адмянілі ільготы на гандаль у сельскай мясцовасці для прадпрымальнікаў. Цяпер вазіць тавары на вёску ім будзе менш выгадна. Як цяпер выжываць – самі вяскоўцы не ведаюць.
💔Анатоль Латушка - стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.
Быў затрыманы ў 2022 годзе за маляванне праз трафарэты «Пагоні» і ўдзел у пратэсных маршах у 2020 годзе. Пасля затрымання Анатоля моцна збілі.
Абвінавачаны па некалькіх артыкулах КК:
арт. 342 КК — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 370 КК — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
ч. 2 арт. 339 КК — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
арт. 203-1 КК — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі.
У канцы студзеня 2023 г. стала вядома, што Анатоля этапавалі ў наваполацкую ПК № 1.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага Кабінету ў Варшаву;
🔸 У Беларусі зачынілі дзясятак школаў польскай мовы, а сілавікі працягваюць паляваць за ўладальнікамі картаў паляка;
🔸 Бунт у Эквадоры;
🔸 НАСА адклала высадку астранаўтаў на Месяц;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=tSYRNOULCJo
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
📻 Ва Украіне запусцілі радыёстанцыю, дзе круцяць беларускую музыку і выступы ваяроў-каліноўцаў
Стваральнікі «РокРадыёBY» спадзяюцца, што станцыя паспрыяе супольным беларуска-ўкраінскім музычным праектам.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Музыкі Nizkiz – свае, нашы, блізкія людзі. Таму так і баліць за іх сэрца. У выпадку арышту Саладухі ці сясцёр Груздзевых ніхто так перажываць не будзе»
Аляксандр Кныровіч разважае ў сваёй калонцы, чаму затрыманне музыкаў з Nizkiz выклікала такую хвалю спрэчак паміж тымі, хто з'ехаў і тымі, хто застаўся:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤦🏻♂️ Намеснікам дэкана на журфаку БДУ стаў расейскі Z-патрыёт
Алег Нікіфараваў нарадзіўся ў Пскове, дзе атрымаў адукацыю гісторыка ды абараніў дысертацыю па педагогіцы. Пазней ён пераехаў у Менску і ўладкаваўся на працу ў БДУ.
Цяпер прозвішча Нікіфарава прысутнічае на інтэрнэт-старонцы факультэту журналістыкі побач з пасадаю «намеснік дэкана па выхаваўчай працы». У назве электроннай пошты Нікіфарава выдзеленыя апошнія дзве літары − NikiforovOV (адсылка да маркіровак расейскай вайсковай тэхнікі на вайне ва Украіне).
У сацсетках намесніка дэкана можна пабачыць шмат расейскай ды савецкай сімволікі, а таксама ўхвалення расейскага ўварвання ва Украіну.
🧐Венерычнае захворванне ці памутненне свядомасці – што рыхтуе Лукашэнку Меркурый?
Якім будзе 2024 год для самаабвешчанага кіраўніка Беларусі? Як зорныя транзіты адаб'юцца на ягоным здароўі? Варажылі разам з экспертамі ў студыі ток-шоу «План: Б». Паслухайце, што кажуць карты і лічбы ☝🏻
🎬 Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS
❤️ Праваслаўны святар стварыў у Вільні беларускую царкву
Айцец Георгій Рой з'ехаў з Беларусі праў пераслед за тое, што падтрымаў пратэст супраць гвалту ў 2020 годзе. Але нават на чужыне ён разам з паплечнікамі здолеў стварыць беларускі куточак – праваслаўную грамаду, якую добраславіў Канстанцінопальскі патрыярх.
Беларуская царква пад кіраўніцтвам айца Георгія сталася адным з найбуйнейшых праваслаўных прыходаў у Вільні, які не падпарадкоўваецца Маскве. І гэта не адзіная адметнасць царквы.
▶️ Глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life»
❤️ 🇵🇱 У польскім парламенце будуць створаныя групы сяброў Беларусі адначасова і ў Сейме, і ў Сенаце
Пра што яшчэ дамаўляліся з топавымі польскімі чыноўнікамі прадстаўнікі беларускіх дэмсілаў на чале са Святланай Ціханоўскай − расказвае Яраслаў Сцешык ⬆️
🇺🇸 У кіраўніка Пентагону Лойда Остына выявілі сур'ёзную хваробу
У снежні ў амерыканскага міністра абароны быў дыягнаставаны рак прастаты. Неўзабаве была праведзеная інвазіўная хірургічная працэдура, паведамляе Нацыянальны вайскова-медычны цэнтр імя Ўолтэра Рыда.
Лойд Остын добра перанёс тую аперацыю і ўжо наступнай раніцай яго выпісалі са шпіталя. Аднак 1 студзеня Остына зноў шпіталізавалі праз пасляаперацыйныя ўскладненні, сярод якіх – інфекцыя мачавыводзячай сістэмы.
🤡У Беларусі асудзілі чыноўніка за лайк
Кіраўніку Жлобінскага аддзелу турызму Яўгену Ахрэменку прысудзілі 15 содняў. Прычына – лайк пад публікацыяй інстаграм-старонкі «Free_Zhlobin» (рэжым Лукашэнкі прызнаў рэсурс – «экстрэмісцкім).
На судзе чыноўнік заявіў, што выпадкова паставіў лайк. У допісе, якое спадабалася Яўгену, віншавалі супрацоўнікаў КДБ з «днём прафнепрыдатнасці».
❗️Асуджанаму да 14 гадоў Міколе Статкевічу могуць дадаць яшчэ мінімум шэсць месяцаў
Ініцыятыва ByPol распавяла, што супраць палітыка сабраны матэрыял для ўзбуджэння новай крымінальнай справы. Цяпер яго могуць судзіць яшчэ і за непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі.
Нагадваем, Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года ў Менску. Яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі за нібыта арганізацыю беспарадкаў. Ад палітыка няма звестак ужо больш за 11 месяцаў.