🦜 У Аргентыне нашэсце папугаяў
Птушкі літаральна паўсюль. Паглядзіце, чаму гэта не так міла, як падавалася б на першы погляд.
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка «запланаваў» інфляцыю не менш за 5 адсоткаў. Ці выканальна гэта?
🔸 Беларускі расследавальніцкі цэнтр выкрыў схему пастаўкі падсанкцыйных шынаў для аўтаў і грузавікоў з Еўропы ў Расею
🔸 У Варшаве праходзіць канферэнцыя па бяспецы
🔸 Куды ў Беларусі знікаюць вёскі і хутары?
🔸 Беларусь губляе гандбалістаў: нашыя спартоўцы пераходзяць у клубы расейскай Суперлігі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
📌 «Не заслугоўвае ступаць на ізраільскую зямлю»
Міністр замежных спраў Ізраіля Ісраэль Кац аб'явіў Генеральнага сакратара ААН Антоніў Гутэрыша персонай нон грата і забараніў яму ўязджаць у краіну. За тое, што ён не падтрымлівае ніводнага з бакоў у вайне Ізраілю супраць ХАМАС.
Любы, хто не можа адназначна асудзіць агідны напад Ірана на Ізраіль, як гэта зрабілі амаль усе краіны свету, не заслугоўвае ісці на Ізраільскую зямлю
❓ Лібералізацыя або працяг рэпрэсіяў?
❓ Ці трэба аддзячыць Лукашэнку за тое, што выпускае палітвязняў?
❓ Ці можа Раман Пратасевіч быць перамоўнікам?
☝️ Удзельнікі нашай праграмы «Двубой» Юрый Губарэвіч и Віталь Рымашэўскі падыскутавалі на гэтыя тэмы. Паглядзіце!
🤯 Менск, насамрэч, старэйшы на 150 гадоў!
На малым гарадзішчы знайшлі рэшткі селішча, якому, як усталявалі эксперты, 2000-3000 гадоў
Паглядзіце☝️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Атака Ірану на Ізраіль
✔️Ізраіль ударыў па пазіцыях «Хізбулы» ў Бэйруце
✔️Эвакуацыя з Лівану. Беларусаў не забіраюць
✔️Як працуе новая сістэма чакання ў чарзе на мяжы з ЕЗ
✔️Расея атакавала Адэсу
✔️Генштаб ЗСУ выключыў Вуглядар са зводкі баёў
✔️Вакцынацыя супраць грыпу
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😡 У Магілёве сілавікі праводзяць «зачыстку дэструктыўных ячэек» і затрымліваюць за каментары
Праваабаронцы паведамляюць, што пасля затрымання Аляксандра Кандрычына, які параніў нажом двух сілавікоў, у Магілёве пачалася масавая зачыстка грамадзянаў, якія, на думку міліцыі, маглі мець дачыненне да нападу.
Пад «дэструктыўнымі ячэйкамі» маюць на ўвазе людзей, якія пакінулі каментары ў інтэрнэце пасля навіны пра напад.
🤬 Аднаго з магілёўцаў прыехалі затрымліваць каля 10 сілавікоў. На відэа, запісаным пад прымусам сілавікоў, мужчына кажа, што нібыта знаходзіцца ў «экстрэмісцкіх» чатах і пакідае там каментары.
#рэпрэсіі
Цяпер белсатаўскі серыял «Працэсы» можна глядзець і ў польскім стрымінгавым сэрвісе «TVP VOD»
Вялікая частка кантэнту, які ёсць у «TVP VOD», дасяжная бясплатна, у тым ліку і наш серыял. Паводле аналізу парталу «Wirtualne Media», гэтая платформа лідаруе ў тэлевізійным стрымінгу ў Польшчы.
👉 «Працэсы» – першы арыгінальны серыял «Белсату», складаецца з чатырох эпізодаў, кожны з якіх апавядае пра той ці іншы бок рэпрэсіўнага апарату Беларусі.
💱 Курсы валютаў на 2 кастрычніка
Долар вырас амаль на 3,5 капейкі. Еўра страціў капейку. Нязначна страціў і рубель
#курсывалютаў
Украіна плануе вырабіць 1, 5 мільёна дронов да канца года і стварыць школы для аператараў БПЛА
Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль:
«Сёння ўрад дае старт эксперыментальнаму праекту па сертыфікацыі школ аператараў БПЛА. Усталёўваем выразныя патрабаванні для гэтых школ і ўніфікуем навучальны працэс. Навучаным аператарам дронаў будзе прасцей атрымаць адпаведную вайскова-ўліковую спецыяльнасць»
🕊Сёння Міжнародны дзень нягвалту
Адзначаецца ён штогод 2 кастрычніка у дзень народзінаў Махатмы Гандзі - кіраўніка руху за незалежнасць Індыі і заснавальніка філасофіі і стратэгіі ненасілля.
❤️ Прынцып ненасілля адмаўляе выкарыстанне фізічнага гвалту для дасягнення сацыяльных ці палітычных зменаў.
📌 «Першапрычына верагоднага (на самай справе — вельмі малаверагоднага) з'яўлення ачага халеры – вайна»
Навуковец-хімік Сяргей Бесараб падзяліўся скрыншотам з паведамленнем пра пагрозу эпідэміі халеры ў Расеі. Там ва ўсім абвінавачваюць Украіну, маўляў, гэта «біялагічная дыверсія».
👉 Хто і навошта гэта робіць чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🐙 Васьміног на ёгуртавай накрыўцы і марскі каток, зняты iPhone
Журы аўстралійскага конкурсу падводнай фатаграфіі прэзентавала здымкі пераможцаў ☝️
Добрай серады, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔻«Чакаюць з'яўленне халернай палачкі ў вадзе, смерцяў будзе больш, чым ад кавіду»
Расейскія фэйкі пра эпідэмію халеры дайшлі да беларускіх лекараў. Што адбываецца?
🔻«Працэс практычна незваротны»
Хто можа прыспешыць выдачу ордару на арышт Лукашэнкі?
🔻Новыя правілы ўвозу тавараў у Беларусь і перабывання ў зоне чакання ў Берасці
У пункце пропуску «Варшаўскі мост» змянілі парадак рэгістрацыі ў чарзе, а мытнікі папярэдзілі пра скарачэнне пераліку тавараў, што можна везці ў Беларусь без пошліны. Распавядаем пра змены, якія адбываюцца на мяжы.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 1 кастрычніка
🔻 115 палітвязняў выйшлі на волю. Аднак 142 чалавекі атрымалі такі статус
🔻 Школьнікаў на экскурсіях у Мазырскім РАУС змясцілі ў «стакан»
🔻 Былы зняволены распавёў, у якіх умовах утрымліваецца Алесь Бяляцкі
🔻 За заклікі пісаць беларускім «рэйкавым партызанам» расейскую журналістку завочна асудзілі за «тэрарызм».
🔻 У Берасці судзяць пяць чалавек за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах
🔻 У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» судзяць 63-гадовую пенсіянерку
🔻 Суд над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк прызначылі на 14 кастрычніка
🔻Жыхара Наваполацка затрымалі за паведамленне аб жаданні ўступіць у шэрагі ЗСУ
🔻У Менску распачаўся суд над 60-гадовай псіхалагіняй, якую вінавацяць у падтрымцы палітвязняў
🔻У Берасці мужчыну асудзілі паводле пяці крымінальных артыкулаў на тры гады калоніі
📌 Падчас учарашняга тэракту ў Ізраілі быў цяжка паранены беларус
Пра гэта паведамляе МЗС Беларусі.
Пасольства піша, што знаходзіцца ў кантакце з мясцовымі ўладамі і больніцай, у якую быў шпіталізаваны пацярпелы 1997 года нараджэння. “Прагнозы лекараў у цяперашні час пазітыўныя.”
😡 Збіць і з'есці
Жывёлінам лепш не трапляцца на шляху ўдзельнікаў амерыканскага фэсту Roadkill Cook-off.
Чаму? Распавядаем у нашым відэа!
⚡️ Прэс-сакратар МЗС Павел Вроньскі даў адмысловы каментар для «Белсату» наконт звароту Літвы ў Гаагу:
«Згодныя, што існуюць абгрунтаваныя нагоды для сцвярджэння, што рэжым Лукашэнкі мог здзесніць злачынствы, якія вызначаныя Статутам Міжнароднага крымінальнага суду. З цікаўнасцю азнаёмімся з аргументацыяй літоўскага боку. Гэта азначае поўнае падтрыманне літоўскага звароту з боку МЗС Польшчы»
😮 Telegram мае права раскрываць IP-адрасы і нумары тэлефонаў злачынцаў уладам з 2018 года
Пра гэта заявіў уладальнік «Telegram» Павел Дураў у паведамленні, зробленым у сваім акаўнце месэнджара.
Паводле Дурава, «Telegram» апрацоўвае правільна аформленыя юрыдычныя запыты па адпаведных лініях сувязі і раскрывае дадзеныя толькі ў выпадках, калі гэта неабходна для барацьбы са злачыннасцю. Інфармацыя аб гэтых запытах адлюстроўваецца ў спецыяльным боте @transparency.
👉 Чытаць падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🇺🇦 Тысячы долараў плацяць украінцы за нелегальнае перасячэнне мяжы з Беларуссю, каб пазбегнуць мабілізацыі
Як паведамляе Радыё Свабода, у адным з раённых судоў Ровенскай вобласці ў канцы верасня аштрафавалі двух грамадзян Украіны на суму 8500 грыўняў (прык. 200 долараў) за незаконнае перасячэнне мяжы з нашай краінай.
Адзін з затрыманых паведаміў, што меў намер «перасячы дзяржаўную мяжу з Беларуссю для далейшага пераезду ў краіны ЕЗ з мэтай пазбегнуць мабілізацыі».
☝️ Таксама выданне піша пра крымінальную справу супраць арганізатараў незаконнага перапраўлення ўкраінцаў у Беларусь. У справе фігуруюць 3 чалавекі. За свае паслугі яны патрабавалі ад 600 даляраў да 9 тысяч даляраў. Максімальны ганарар атрымліваў той «праваднік», што падвозіў непасрэдна да мяжы.
🤯 У Індыі настаўнікі спрабавалі «прыцягнуць поспех» і таму прынеслі ў ахвяру школьніка
11-гадовы хлопчык быў забіты ў прыватнай школе ў горадзе Хатрас, паведамляе The Times Of India. Хлопчыка знайшлі задушаным у інтэрнаце для вучняў.
Арыштаваныя пяць чалавек: уладальнік школы, яго сын (ён жа дырэктар школы) і трое настаўнікаў.
Паліцыя сцвярджае, што ўладальнік школы верыць у чорную магію і з дапамогай чалавечага ахвярапрынашэння хацеў «прыцягнуць поспех», паколькі ў школы ёсць праблемы з грашыма.
😳 Паводле інфармацыі паліцыі, да гэтага ўладальнік і дырэктар школы спрабавалі прынесці ў ахвяру іншага вучня, але таму ўдалося збегчы.
❗️Марафона салідарнасці з палітвязнямі «Нам не ўсё адно!» сёлета не будзе
Пра гэта паведаміла яго ініцыятарка Вольга Гарбунова:
Я хацела б вас паведаміць, што мы з камандай «21 мая» прынялі цяжкае рашэнне паставіць марафон на паўзу.
🤯 Пасля спрэчкі 15-гадовая школьніца ад імя свайго знаёмага «замініравала» гандлёвы цэнтр
На яе завялі крымінальную справу.
Паводле следчых, дзяўчына пасварылася са знаёмым у Інтэрнэце. Той прыгразіў ёй замініраваць ад яе імя гандлёвы цэнтр. У адказ мінчанка вырашыла зрабіць тое ж самае ад імя маладога чалавека.
Яна звярнулася па дапамогу да другога знаёмага, які пражывае за мяжой. За невялікую суму той патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў пра закладзеную бомбу. Атрымаўшы ўзнагароджанне, ён перадаў дзяўчыне аўдыязапіс, які пацвярджае «мініраванне».
🪖 «Хто б на нас ні напаў – мы нападзем на яго»
Сусветныя медыі назвалі ўчорашнюю атаку Ірану на Ізраіль «паваротным момантам у канфлікце». Ізраіль абяцае немінучы адказ на іранскія абстрэлы – ажно да атакі па атамных аб’ектах. Іран, у сваю чаргу, пагражае яшчэ большымі ракетнымі абстрэламі.
👉 Ці стала гэтая атака «каталізатарам поўнамаштабнай вайны» чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Мы будзем у прамым эфіры глядзець суд над гэтай пачварай
Намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінету Павел Латушка даў вялікае інтэрв'ю пра справу супраць Аляксандра Лукашэнкі.
👉 Глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
😢 «Чалавек без грошай гніе жыўцом у дзяржаўных інтэрнатах»
У Беларусі закрыліся практычна ўсе прыватныя дамы догляду старых - не змаглі атрымаць ліцэнзію пасля правяранняў.
👉 Да чаго гэта прывяло – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
☝️Саня паедзе ў Гаагу? Цяпер слова за пракурорам
У Гаазе адбылася прэсавая канферэнцыя па матывах перадачы Літвою дакументаў аб злачынствах Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд.
Наш карэспандэнт Ігар Кулей прысутнічаў на гэтым мерапрыемстве. Глядзіце яго сюжэт з месца падзеяў!
💥 #галоўнае за 1 кастрычніка
✔️ Цагаль пачаў наземную аперацыю на поўдні Лівана
✔️ Іран запусціў сотні ракет па Ізраілі
✔️ Працяг расследавання «BELPOL» пра «БелАЗ»
✔️ У Менску пасля трохгадовага перапынку зноў пачалі рэгістраваць ІП
✔️ Беларускі святар назваў квадробераў «Божым промыслам»
✔️ Для рэпрэсаваных беларусаў склалі спіс бяспечных і небяспечных для паездак краінаў
✔️ Італія і Швейцарыя перакройваюць мяжу з-за растаяўшых ледавікоў
✔️ Як ідзе працэс разгледжання справы аб злачынствах рэжыму ў Гаазе
✔️ Апошняе абнаўленне для Windows 11 паламала кампутары
✔️ З'явілася новая парода котак
😨 Непагадзь пакінула ў спакоі Еўропу, затое цяпер нарабіла ліха ў Паўночнай Амерыцы
У адным са штатаў на ўсходнім узбярэжжы ад наступстваў урагану загінулі больш за сотню чалавек. Яшчэ ў 5 разоў болей зніклі без вестак.
Глядзіце, што там адбываецца 🔍