«Каментары з разраду «расейцам так і трэба» гуляюць на руку Пуціну»
😱 У студыі ток-шоу «План: Б» госці праграмы паспрачаліся з расейскім журналістам Іллём Даўлятчыным на тэму спачування ахвярам тэракту ў Расеі. Меркаванні падзяліліся, паслухайце ☝🏻
Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎬
💪Танцорам на пілоне прыгатавацца!
Ці ведалі вы, што танцы на пілоне ўжо прызнаныя Аб’яднаннем міжнароднай спартыўнай федэрацыі? Наступны магчымы крок – Алімпіяда! У праграму сёлетніх Гульняў ужо ўключылі брэйкданс.
🕺Дарэчы, мужчыны таксама прыгледзеліся да ўдзелу ў новым спорце.
😊 Ну як, будзем глядзець спаборніцтвы?
📍Маладзёну, які забіў беларуску ў Варшаве, выставілі новае абвінавачванне
23-гадовага Дорыяна С. будуць судзіць за разбой ды забойства (раней яму інкрымінавалі «замах на забойства»).
На беларуску Лізу ён напаў 25 лютага амаль што ў самым цэнтры польскай сталіцы.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇺🇦 Украінскі парламент ухваліў закон пра ўзмацненне мабілізацыі. Цяпер яго павінен падпісаць Зяленскі
У першым чытанні законапраект быў ухвалены яшчэ 7 лютага. Аднак дэпутаты ўнеслі ў яго звыш за 4 тысячы паправак.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 11 красавіка
Долар за суткі падаражэў больш чым на 1 капейку, еўра сёння адкаціўся ў кошце назад, расейскі рубель таксама патаннеў.
#курсывалютаў
💬 «Захады для ўхілення практыкі абыходу санкцыяў»
Міністэрства фінансаў Польшчы адказала на наш запыт адносна таго, чаму былі ўведзеныя абмежаванні на вываз аўтамабіляў у Беларусь.
Вось што патлумачылі чыноўнікі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔸Цалкам адбыла тэрмін і выйшла на волю Крысціна Чаранкова
Дзяўчыну затрымалі і пазней судзілі за допісы ў Instagram супраць гвалту сілавікоў ды вайны ва Украіне. Ёй быў агучаны вырак у выглядзе двух з паловаю гадоў агульнага рэжыму.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Вераніка Цапкала звярнулася да пакупнікоў ейнай кватэры
«Я обращаюсь к тем гражданам, которые «сорвали халяву» и приобрели нашу квартиру по заниженной цене! Вы прекрасно знаете, в чьей собственности находится данное имущество.
Вы должны четко понимать, что по возвращении в Беларусь мы придем к вам с простыми беларусами, прессой, и вы обязаны будете выселиться из нашей квартиры и оплатить арендную плату за весь срок проживания!»
Таксама жонка палітыка Валерыя Цапкала звярнулася да Генпракуратуры для тлумачэнняў, ці з'яўляюцца канфіскацыя і продаж кватэры з прапісанымі дзецьмі парушэннем Канстытуцыі, Грамадзянскага кодэксу і Канвенцыі ААН.
Нагадваем, рэжым Лукашэнкі канфіскаваў і выставіў на аўкцыён кватэру сямʼі Цапкалаў. Яе набылі за амаль 400 000 рублёў.
Рэжым Лукашэнкі хоча завочна асудзіць і Франака Вячорку
Праводле праваабаронцаў, пракуратура накіравала ў суд справу ажно на 9 крымінальных артыкулаў. Акрамя таго, дарацы Ціханоўскай прад'явілі пазоў у памеры больш за 30,9 млн рублёў.
🇨🇾 Кіпр будзе працягваць санкцыйную палітыку супраць рэжыму Лукашэнкі
Пра гэта Прэзідэнт краіны Нікас Хрыстадулідэс распавёў Святлане Ціханоўскай падчас яе візіту.
Ён запэўніў, што Кіпр застаецца паслядоўным у ізаляцыі рэжыму, будзе працягваць перакрываць шчыліны ў санкцыях і блакаваць кампаніі, якія звязаныя з Лукашэнкам.
Акрамя таго, палітыкі абмеркавалі легалізацыю беларусаў на Кіпры, магчымасці атрымання пашпарту замежніка і падтрымку беларускіх кампаніяў, якія рэлакаваліся на Кіпр.
💥 #галоўнае за 10 красавіка
✔️ Рэпартаж з памежнага пераходу «Тэрэспаль – Берасце», дзе людзі стаяць у жахлівых чэргах. А вось каментар польскіх памежнікаў з нагоды гэтай сітуацыі
✔️ Беларусам у Грузіі нерэальна атрымаць міжнародную абарону – за 5 гадоў не ўхвалілі ніводнай заяўкі. Чаму так? Разбіраем у матэрыяле
✔️ Больш як 200 мігрантаў зноў штурмавалі беларуска-польскую мяжу – «Страж Гранічна» паказала відэа
✔️ Кватэру Валерыя Цапкалы ўсё ж прадалі праз аўкцыён
✔️ Хто з беларусаў атрымаў мандат на польскіх мясцовых выбарах?
✔️ Святлана Ціханоўская наведвае з візітам Кіпр
#рэпрэсіі:
▫️ У берасцейскім СІЗА памёр мужчына, якога вінавацілі ў «абразе Лукашэнкі»
▫️ Сілавікі затрымалі беларуску, якая ў 2020 годзе «перашкаджала праезду» машыны ДАІ
▫️ У Менску затрыманая актывістка Галіну Лагацкую: яна пайшла ў РУУС забіраць свой тэлефон
◽ У праваабаронцы «Вясны» Алеся Бяляцкага ў зняволенні пагаршаецца стан здароўя
💔 Анатоль Мацулевіч
Інкрымінавана стварэнне і адміністраванне тэлеграм-канала «Полоцк Новополоцк Страна Для Жизни Чат Свободу Сергею Тихановскому».
24 траўня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс «асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
#рэпрэсіі
💬 «Не веру ў афіцыйную версію. Хутчэй за ўсё да гэтага чалавека прымяняліся катаванні»
Фігурант берасцейскай «карагоднай справы» Алег Кулеша, якога таксама трымалі ў СІЗА №7 Берасця, дзе ўчора памёр зняволены па палітычных матывах Аляксандр Кулініч, расказаў у эфіры «Студыі Белсат» пра «атмасферу» ў гэтай установе.
☝️На ягоную думку, Кулініча катавалі наўмысным утрыманнем ў жорсткіх умовах.
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 «Вайна» з прыватнымі медцэнтрамі
🔸 У беларускіх ВНУ скарачаюцца месцы на платнае навучанне
🔸 Менск прайграў выбары ў Камісію ААН у справе папярэджання злачыннасці
🔸 Вязняў шклоўскай калоніі навучаюць распрацоўваць інтэрнэт-сайты
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Jw8e_YfJv7U
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔹Польскія памежнікі патлумачылі нам прычыну таго, чаму на пераходзе «Тэрэспаль – Берасце» ўтварыліся «пякельныя» чэргі
💬 «Раптоўныя падзеі, што ўзніклі ў выніку міграцыйнага ціску на польска-беларускай мяжы, запатрабавалі дынамічных і рашучых захадаў, у тым ліку перасоўвання асабовых рэсурсаў памежнікаў».
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Завочныя суды, завочныя арышты, завочныя штрафы – гэта ўсё пасмех з правасуддзя. Рэжым стаў пасмехам у вачах міжнароднай супольнасці»
Франак Вячорка пракаментаваў «Белсату» навіну пра завочны суд над ім, а яшчэ дадаў, што непакоіцца цяпер варта пра тых, хто адбывае рэальныя, а не «завочныя» тэрміны ў калоніях.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😨 Ваўкавыскія камунальнікі зладзілі «сафары» ў адным з двароў – стралялі ў сабакаў дроцікамі
Прычым адзін з параненых сабакаў нават не быў бадзяжным – ён проста збег ад гаспадара.
Глядзіце ў нашым відэа, што адбывалася 🔼
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Беларуская касманаўтка вярнулася ў Менск
✔️ Франка Вячорку будуць завочна судзіць
✔️ Новы расейскі ўдар па энергетычнай інфраструктуры Украіны
✔️ Вярхоўная рада Украіны ўхваліла закон аб мабілізацыі
✔️ У Беларусі дэманстрацыю «нетрадыцыйных адносінаў» прыраўнялі да парнаграфіі
✔️ Бондарава ваюе з расейскімі артыстамі
✔️ У адным з ваўкавыскіх двароў стралялі ў сабакаў
✔️ Вайсковы аўтамабіль супраць «Яндэкс-Таксі»: ДТЗ у Менску
✔️ Сёння – 13-я гадавіна тэракту ў менскім метро
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤔 Каб вызваліць палітвязняў, неабходныя перамовы?
У новым выданні праграмы «Двубой» пра гэта разважаюць палітолаг Дзмітрый Балкунец і лідар БХД Віталь Рымашэўскі.
👀 Глядзіце новае выданне праграмы на YouTube-канале «Белсат NEWS»
💁🏻♂️ Заняпад аграгарадкоў прызналі нават на дзяржаўным тэлебачанні
Пра сумную гісторыю Навіцкавічаў (што на Берасцейшчыне) расказалі ў эфіры рэгіянальнага каналу «Беларусь 4».
Наш калумніст быў у Навіцкавічах у 1992 годзе, калі яны яшчэ не мелі статусу аграгарадка. Ён памятае, што тады шмат сем'яў у гэтай вёсцы трымалі моцную гаспадарку. Цяпер жа ў райскім кутку непадалёк ад Белавежскай пушчы пазачынялася амаль усё – нават купіць прадукты стала праблемаю.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Першая беларуская касманаўтка стала Героем Беларусі
Гэта другая жанчына пасля біятланісткі Дар'і Домрачавай, якой Лукашэнка надаў падобны тытул.
Бацькам Марыны Васілеўскай уручылі «лісты падзякі». Таксама ўзнагароды дасталіся старшыню Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзіміру Гусакову і гендырэктару авіякампаніі Belavia Ігару Чаргінцу (там Васілеўская раней працавала бортправадніцай). Гусакоў стаў уладальнікам Ордэна Пашаны, Чаргінец – медаля «За працоўныя заслугі».
💬 «У нас дзеці добра, калі словы першага слупка гімна ведаюць, але шчыра з-за гонару за радзіму на лінейцы гэты гімн ніхто не спявае»
Лукашэнкаўская дзяржава ўжо амаль 30 гадоў спрабуе навязваць сваю ідэалогію вучням у школах. Гэты працэс стаў асабліва інтэнсіўным пасля 2020 года.
Аднак штучнасць такога ідэалагічнага выхавання відавочная нават дырэктарам ды настаўнікам, не кажучы пра дзяцей ды іхных бацькоў.
Ці атрымаецца ў дзяржавы прымусіць новае пакаленне любіць яе і выхаваць нарэшце сапраўдных патрыётаў «чырвона-зялёнай» Беларусі? Разважаем у матэрыяле:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
◾️Сёння 13-я гадавіна тэракту ў менскім метро
Трагедыя адбылася 11 красавіка 2011 года на станцыі метро «Кастрычніцкая». Праз раптоўны выбух бомбы загінулі 15 чалавек, а 387 атрымалі раненні.
На наступны дзень былі арыштаваныя дзве асобы, якіх потым расстралялі.
Што не разглядзеў суд у гэтай жудаснай справе? Паглядзіце наш фільм, дзе мы сабралі самыя невядомыя факты: https://youtu.be/nLL7Xyjp_Q4
У Беларусі дадалі ў тэрмін «парнаграфіі» вульгарную дэманстрацыю органаў і «нетрадыцыйных адносін»
Даследаваннем паняцця «парнаграфія» сур’ёзна занялося Міністэрства культуры. У выніку чыноўнікі ўнеслі ў інструкцыю шмат новых зменаў. Пачытайце, што ў краіне будзе забаронена ўжо з 12 красавіка:
🫢 У спісе ёсць такое, пра што вы маглі і не ведаць…
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺«БелАЗы» уратавалі ўкраінскі горад ад расейцаў?
Праз VPN
Неверагодная гісторыя, як беларускія самазвалы заступілі шлях расейскай арміі і спынілі захоп гораду.
🔺ЗША раскрытыкавалі ўкраінскія атакі на расейскія НПЗ
Праз VPN
Міністр абароны ЗША Лойд Осцін зрабіў заяву, якая можа здзіўляць саміх ўкраінцаў. Пачытайце, што ён прапанаваў ЗСУ замест атакаў па нафтаперапрацоўчым заводам Расеі.
🔺Грузія не выдала беларусам ніводнага палітычнага прытулку
Праз VPN
За 5 гадоў Грузія не дала ніводнага адабрэння беларусам на міжнародную абарону. Чаму так адбываецца і што застаецца рабіць уцекачам з Беларусі?
#штопачытаць
🔹Мінабароны РБ працягвае маштабнае «правяранне баявой гатоўнасці»
Цяпер адбываюцца тактычныя вучэнні 120-й зенітнай ракетнай брыгады. Камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук’яновіч заявіў, што вучэнні працягнуцца двое содняў у пяці раёнах.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту падзяліўся схемамі абыходу санкцыяў. Яго словы апублікавала БелТА, аднак пазней выдаліла
💬 «Напрыклад, абсталяванне дакументальна афармляецца транзітам з Еўропы ў Азію і на тэрыторыі Беларусі рэалізуецца беларускаму прадпрыемству», – сказаў Уладзімір Арлоўскі ў Савеце Рэспублікі.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❤️ Святлана Ціханоўская правяла на Кіпры брыфінг для амбасадараў іншых краін
Падчас яго яна параўнала рэжым Лукашэнкі са стулам, які трымаецца на трох ножках: грошах, рэпрэсіях і Расеі.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️На балтыйскім узбярэжжы Польшчы знайшлі труп грамадзяніна Беларусі
Мужчыну было 36 гадоў. Якім менавіта чынам ён загінуў – цяпер высвятляюць следчыя.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️У берасцейскім СІЗА памёр мужчына, якога вінавацілі ў «абразе Лукашэнкі»
Пра гэта паведамляе @zerkalo_io са спасылкаю на свае крыніцы.
Мужчыну звалі Аляксандр Кулініч, ён нарадзіўся 11 красавіка 1972 года (то бок заўтра яму б выпаўнілася 52 гады). Кулініч быў падпалкоўнікам запасу, служыў у 38-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой Брэсцкай брыгадзе ПДВ. У апошнія гады з'яўляўся індывідуальным прадпрымальнікам.
Аляксандра затрымалі 29 лютага і з таго часу ён быў у СІЗА. 16 красавіка мусіў распачацца суд, дзе павінны былі разглядаць ягоную справу аб «абразе Лукашэнкі». Аднак учора Кулініч памёр. У даведцы аб смерці прычынаю назвалі ішэмічную хваробу сэрца.