«Лукашэнка тут увогуле ні пры чым!»
🇺🇦Былы ўкраінскі амбасадар у Менску Ігар Кізім распавёў, чаму Беларусь дагэтуль не ўдзельнічае ў вайне:
«Галоўны фактар – беларускі народ, які ніколі не пачне ваяваць супраць украінскага народу. Я верыў у гэта і дагэтуль веру. Беларускі народ – мірны народ, ён вельмі моцна пераважае».
Паводле Кізіма, калі ў расейцаў ёсць вялікаімперскія думкі, то ў беларусаў гэтага няма.
«Калі беларускае войска ўсё ж такі будзе ўцягнутае ў баявыя дзеянні, то праз некалькі дзён гэтая зброя можа быць павернутая супраць самога Лукашэнкі»
Экс-амбасадар таксама распавёў, як насамрэч беларускія чыноўнікі ставяцца да вайны і што, на ягоную думку, здарылася з Макеем:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔥 Вось, што бывае, калі пачынаеш цікавіцца беларускай мовай
Герой нашай праграмы «Беларус беларусу» Сяргей Верамяюк (той самы адлічаны студэнт БНТУ, які нягледзячы на рэпрэсіі абараніў дыплом у Варшаве) падчас навучання актыўна пачаў вывучаць беларускую мову.
Ды настолькі, што пачаў агучваць аўдыякнігі, а таксама пісаць музыку пад імем Verami. У апошнім яму вельмі дапамог гукарэжысёр Нічыпар Шалаеў.
Сяргей Верамяюк прэзентуе свой кліп на песню «Твой дом»
🎧 Слухаць тут
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 11 студзеня
🔻 Затрымалі народнага майстра Беларусі Юрася Камандзірчыка;
🔻 За адзін лайк у «Аднакласніках» жыхару Магілёва Сяргею Якубенку далі 2,5 года калоніі;
🔻10 содняў прысудзілі прадпрымальніку Дзмітрыю Апанасовічу за лагатып «Голасу» ў Фэйсбуку;
🔻 Звольненыя сем працаўнікоў Музею традыцыйнай культуры ў Браславе;
🔻 Палітвязня Рыгора Кастусёва збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым;
🔻 Новае «экстрэмісцкае фармаванне» – тэлеграм-канал «Андрей Суздальцев»;
🔻 Папаўненне «спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншых у спісе сайт і сацсеткі медыя «Настоящее время»;
🔻 Заблакавалі сайт «Мой Брест».
🔻 Як найменей 2 000 чалавек у 2023 годзе прайшлі праз «содні»;
🔻 «Вясна»: як найменей 207 чалавек затрыманыя па вяртанні ў Беларусь за 2023 год;
🔻 З 2021 года за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім» асудзілі мінімум 130 чалавек;
🇱🇹 Улады Літвы заявілі, што не здольныя правяраць кожнага беларуса, які прыязджае ў краіну
Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс адзначыў, што, паводле ацэнкі МЗС, паток іншаземцаў, якія перасякаюць літоўскую мяжу, «не абавязкова сумяшчальны з інтарэсамі нашай нацыянальнай бяспекі».
☝️ Заява міністра замежных справаў была зроблена пасля таго, як кіраўнік Дэпартаменту дзяржаўнай бяспекі заявіў, што ўлады павінны або абмежаваць міграцыю, або ўзмацніць спецслужбы, бо чыноўнікі не паспяваюць правяраць усіх, хто ўязджае ў краіну.
💬 Чаму не амністуюць палітвязняў?
Аналітык Вадзім Мажэйка ў каментары «Белсату» адзначыў, што ў рэжыму няма матывацыі.
На датэрміновае вызваленне змогуць разлічваць тыя, хто ўчыніў злачынствы, што не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі або лічацца няцяжкімі.
💔 Сустрэў украінскага хлопчыка ля палаткі ўцекачоў у Варшаве і пастанавіў абараняць Украіну
Гэта гісторыя беларускага ваяра Юрыста, баявым хрышчэннем якога стаў 10-гадзінны штурм і сустрэча з кадыраўцамі.
Чаму Юрыст баяўся выходзіць на баявыя і як ратуе ваяроў чорны гумар, добраахвотнік распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры». Паглядзіце!
🎞 Цалкам праграму глядзіце на youtube-канале БЕЛСАТ LIFE у плэйлісце «Ваяры»
🥶Па ўсёй Беларусі аварыйныя адлучэнні гарачай вады і цяпла
Інфраструктура не вытрымлівае маразоў і перападаў тэмпературы.
Але ці толькі стыхія вінаватая ў тым, што беларусы мерзнуць у кватэрах?
Эквадор. Вайна ўлады з мафіяй. Што адбываецца?
Супрацьстаянне ўладаў лацінаамерыканскага Эквадору са злачыннымі групоўкамі, паводле ўладаў краіны, набыло характар вайны.
Усё пачалося са знікнення 7 студзеня з вязніцы лідара групоўкі «Los Choneros» Адольфа Масьяса, які быў асуджаны на больш як 30 гадоў.
☝️ Як мафія захапіла тэлеэфір і чаму сілавы варыянт развязання праблемы можа і не даць чаканага выніку
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «BELPOL»: гэта не адзіны выпадак вербавання дэмакратычных актывістаў
Уладзімір Жыгар, прадстаўнік аб’яднання «BELPOL», пракаментаваў «Белсату» затрыманне польскімі спецслужбамі за шпіянаж грамадзянкі Беларусі Дар’і Астапенкі.
Гэтую працу будуць працягваць і актывізоўваць, бо гэта адна з самых галоўных задачаў спецслужбаў
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ Звольненыя сем працаўнікоў Музею традыцыйнай культуры
Сярод іх стваральніца браслаўскага Музею традыцыйнай культуры Элеанора Зінкевіч і ейны муж, выбітны браслаўскі ганчар Валеры Зінкевіч. Таксама майстрыха ў галіне традыцыйнага ткацтва Людміла Рулевіч, якая займалася вывучэннем і папулярызацыяй народных рамёстваў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
📌 «Вясна»: мінімум 207 чалавек затрымалі пасля вяртання ў Беларусь;
📌 У Беларусі дазволілі рэкламаваць алкаголь на тэлебачанні;
📌 Больш за дзясятак пацярпелых. Расея атакавала цэнтр Харкава;
📌 На 13% : у Беларусі цягам году падаражэлі лекі;
📌 ЕГУ адрэагаваў на пагрозу рэжыму прызнаць установу «экстрэмісцкай арганізацыяй»;
📌 Пачатак дэфіцыту? У Рагачове пачалі знікаць курыныя яйкі;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» ⤵️
Рыхтуем чамаданы! У беларусаў цяпер бязвіз з... Уругваем 🥲
МЗС Беларусі дамовіўся аб чарговай адмене візаў, але зноў не з Еўропай. Мінулы раз такі «падарунак» нам зрабілі з Іранам, В'етнамам і Нікарагуа.
❓Як думаеце, якая наступная краіна захоча ўвесці з Беларуссю бязвіз? Мы ставім на Эрытрэю.
🔻 Нетрадыцыйны падыход да амністыі. Палітвязняў ён не прадугледжвае
Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі сёння праводзіць нараду па амністыі асуджаных. Ён заявіў, што трэба больш уважліва паглядзець на жанчын і дзяцей, на жанчын з дзецьмі, іншыя катэгорыі асуджаных.
💬 Асобаў, асуджаных за «экстрэмізм і тэрарызм», амністыя не кране, заявіў міністр унутраных спраў Кубракоў на нарадзе:
У кожнага, хто асуджаны за экстрэмізм і тэрарызм была магчымасць звярнуцца да кіраўніка дзяржавы з просьбай аб памілаванні. Тыя, хто напісаў заяву, яны былі разгледжаныя, недзе задаволеныя. Па астатніх раскаянні на сённяшні дзень мы асабліва не заўважылі. Таму ўнеслі прапанову не прымяняць амністыю да гэтай катэгорыі асуджаных
🤔 Фінскія музыкі запатрабавалі выключыць Ізраіль з конкурсу Еўрабачання
Амаль паўтары тысячы музычных дзеячаў Фінляндыі падпісалі петыцыю з патрабаваннем выключыць Ізраіль з конкурсу «Еўрабачання». Яны вінавацяць Ізраіль ў ваенных злачынствах супраць Газы.
Падпісанты петыцыі кажуць, што калі Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) адмовіцца выключаць ізраільцянаў, то свайго канкурсанта павінна адклікаць фінляндская вяшчальная кампанія Yle.
Аўтары петыцыі абвінавачваюць кампанію ў падвойных стандартах: яе прадстаўнікі аднымі з першых заклікалі выключыць з Еўрабачання Расею пасля таго, як тая напала на Украіну.
💬 Цяпер жа кіраўнік кампаніі кажа, што ставіць Расею і Ізраіль на адну дошку нельга. Арганізатары конкурсу ў сваю чаргу таксама не бачаць падстаў для выключэння Ізраілю.
🔬Штогод кампанія Nikon ладзіць конкурс мікравідэаздымкі: Small World in Motion
На ім адбіраюць найлепшыя навуковыя фота і відэа, зробленыя з дапамогай аптычнага мікраскопу.
Мы выбралі для вас некалькіх пераможцаў мінулага году☝️
☕️Вітаем, шаноўнае спадарства!
Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Ці баіцца Лукашэнка амніставаць палітвязняў?
Праз VPN
Рэжым у Беларусі з нагоды 80-годдзя вызвалення ад гітлераўцаў вырашыў правесці амністыю. Чакаецца, што адпусцяць тых, хто ўчыніў няцяжкія злачынствы. Але гэта зноў не датычыцца палітвязняў. Чаму?
🔺Шпіёны КДБ могуць быць сярод нас
Праз VPN
«Можна з упэўненасцю сказаць пра тое, што ў Беларусі і за яе межамі дзеюць агенты рэжыму». Ініцыятыва «BELPOL» распавяла, як ідзе вербоўка такіх асобаў.
🔺Беларусь прыйшла ў 2024-ты з крызісамі амаль ва ўсіх сферах
Праз VPN
Група экспертаў адзначыла мінулы год краіны па адмысловаму рэйтынгу. Пачытайце, як за 2023-ці змяніліся эканоміка, сацыяльная і вайсковая сфера.
💥 #галоўнае за 11 студзеня
✔️ Самаабвешчаны кіраўнік Беларусі абмяркоўваў амністыю. Палітвязняў яна не кране;
✔️ Працу і навучанне за мяжой рэкламаваць нельга. А вось алкаголю далі больш дазволенага часу;
✔️ Прапагандысты распавялі пра жаўнера ЗСУ, які з’ехаў у Беларусь. Гэта падобна да хлусні;
✔️ 10 Смалявічаў альбо Ліда і Масты разам. 119 000 беларусаў і беларусак на сёння пражываюць у Польшчы, маючы афіцыйны дазвол;
✔️ Улады Літвы заявілі, што не здольныя правяраць кожнага беларуса, які прыязджае ў краіну;
✔️ «BELPOL»: Дар’я Астапенка – гэта не адзіны выпадак вербавання дэмакратычных актывістаў;
✔️ Сітуацыя ва Украіне. Вынікі 687-х содняў поўнамаштабнай вайны;
✔️ Ізраіль вінавацяць у генацыдзе палестынскага насельніцтва. У Гаазе пачаўся суд;
❤️ Як змянілася Беларусь за 2023 год
Рэжыму Беларусі ў 2023 годзе ў пэўным сэнсе ўдалося ўтрымаць сацыяльна-палітычную і эканамічную сітуацыю ў краіне, нягледзячы на мноства ўнутраных і вонкавых выклікаў.
Аднак як шматгранную сістэму яе нельга назваць устойлівай. Разбіраемся ў дэталях 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
💔Арцём Яўгенавіч Пархамовіч – супрацоўнік «Белтэлекаму»
Яго абвінавачвалі ў перадачы асабістых дадзеных міліцыянтаў тэлеграм-каналу.
Абвінавачаны аж па 8мі артыкулах КК:
арт. 364 КК – Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 365 КК – Умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў
арт. 366 КК – Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
арт. 130 КК – Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 352 КК – Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
арт. 203-1 КК – Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
арт. 198 КК – Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста
арт. 389 КК – Пагроза ў дачыненні да суддзі ці народнага засядацеля
Арцёму прысудзілі 11 гадоў зняволення.
Вядома, што яго этапавалі ў магілёўскую СТ №17
#рэпрэсіі
☝️ 162 гады таму выйшла «Мужыцкая праўда»
Першая беларускамоўная газета з'явілася 11 студзеня 1862 года. Ужо ў канцы лета таго ж года прыйшоў загад – неадкладна выявіць і ліквідаваць.
За гэты час надрукавалі ўсяго сем нумароў. І да сёння вядуцца спрэчкі: што гэта было – газета, пракламацыя, улётка? Хто аўтар ці іх было некалькі? Чым адметны не вывучаны да канца чарнавік шостага нумара, знойдзены ў далёкім ужо 1989 годзе?
💁 І агулам! Якім чынам у Расейскай імперыі, дзе беларусы не прызнаюцца народам, а іх мова забароненая, раптам з’явілася газета па-беларуску?
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎧 А таксама можаце паслухаць свежую аўдыяверсію «Мужыцкай праўды» ад праекту «Litaralna». Чытаюць Аляксандр Памідораў, Лявон Вольскі, Уладзімір Пугач і іншыя.
#штопаглядзець #аўдыякнігі #штопаслухаць
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Шпіёнка-порназорка. У Польшчы затрымалі беларуску, падазраюць у шпіянажы на карысць КДБ. Наколькі шпіёны Лукашэнкі распаўсюджаная з’ява;
🔸 Кіберпартызаны падзяліліся звесткамі пра ўнутраную кухню «БелТА», у тым ліку пра заробкі прапагандыстаў;
🔸 Закон аб рэкламе: алкаголь рэкламаваць можна, а вучобу і працу за мяжой не;
🔸 Ва Украіне адкрылася «Рок радыё by» дзеля папулярызацыі беларускай культуры;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=EKLfXhM8-sQ
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🇮🇱 Ізраіль вінавацяць у генацыдзе палестынскага насельніцтва. Пачаўся суд
З іскам у суд звярнулася Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Ад Ізраілю патрабуюць спыніць ваенную аперацыю супраць «Хамас».
💬 «The Times of Israel» піша, што ў МЗС Ізраілю судовы назвалі працэс у Гаазе «адной з найвялікшых праяваў крывадушнасці ў гісторыі».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Reuters
🫶 Ідзі і рабі! Як зрабіць саламянага павука?
Можна запісацца на онлайн-заняткі. Пасуе і тым, хто ніколі не вырабляў нічога падобнага. А можна скарыстацца нашай інструкцыяй 👆
Саламяныя павукі – гэта не толькі старадаўняя традыцыя, якую ахоўвае UNESCO, але яшчэ і наш чын медытацыі. Нашыя продкі былі перакананыя, што ліха заблытвалася ў павуку і не шкодзіла людзям!
😮 10 Смалявічаў альбо Ліда і Масты разам
119 000. Столькі беларусаў і беларусак на сёння пражываюць у Польшчы, маючы афіцыйны дазвол.
Цэнтр беларускай салідарнасці прыводзіць лічбы па стане на канец снежня 2023 года.
119 тысяч чалавек - гэта амаль усё насельніцтва цэлага Пінску (паводле Белстату за 2021 год) альбо двойчы Жодзіна ці чацвёра Асіповічаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 «Наша ніва»: Школьніца ў Менску скочыла з 19-га паверху. Іншыя школьнікі пачалі запісваць жартаўлівыя відэа на фоне цела
Увечары 9 студзеня 15-гадовая дзяўчына скочыла з 19-га паверха. У руцэ была перадсмяротная запіска. Надоечы дзяўчына раздавала свае рэчы знаёмым. Яна таксама пераслала сябрам усе фатаграфіі са свайго тэлефона з тлумачэннем «Так трэба».
Дзяўчына вучылася ў сталічнай школе №61. Знаёмыя кажуць, што ў дзяўчыны не было ніякіх праблем у школе. Аднак згадваюць, што яна казала пра думкі аб суіцыдзе. Але пазней перавяла ўсё ў жарт.
Тымі, хто здымаў жартаўлівыя відэа на месцы трагедыі, заняліся міліцыянты.
📷 Ілюстрацыйнае
🎙 Лавіце новы гумарыстычны падкаст з крутой назвай
«Святога нічога» — аўдыяшоу пра тое, што такое расці, сталець, шукаць сябе і жыць жыццё ў Беларусі. Тут няма забароненых тэмаў. Тут няма ісцін і няма аўтарытэтаў. Тут няма нічога святога — акрамя любві. Так апісваюць праект стваральнікі.
Вядоўца - журналістка Маша Пархімчык. Першыя эпізоды ўжо можна паслухаць тут 🎧
#штопаслухаць
📚📖 Студэнта году БНТУ затрымалі за дзень да абароны дыплому
Такім чынам Сяргей Верамяюк, у мінулым актыўны чалец БРСМ і студэнт года БНТУ ў 2018-м, не змог скончыць вышэйшую адукацыю ў Беларусі. Ён адседзеў содні, а потым быў вымушаны з’ехаць ад пераследу ў Польшчу. Але ўжо праз год абараніў дыплом у Варшаўскай палітэхніцы.
Як за гэты час змяніліся погляды хлопца і куды ён цяпер накіроўвае свой актывізм – глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» 🎞
💁 Працу і навучанне за мяжой рэкламаваць нельга
А вось алкаголю далі больш дазволенага часу. А займацца рэкламнымі паслугамі ўвогуле змогуць толькі тыя, хто трапіў у рэестр рэкламараспаўсюджвальнікаў.
Выйшаў новы закон «Аб змяненні законаў па пытаннях рэкламы». Асноўныя новаўвядзенні ўступаюць у сілу праз паўгода пасля апублікавання.
Расказваем, што ў ім 👇
😮 «Вясна» падлічыла колькасць затрыманых па вяртанні ў Беларусь
Як найменей 207 чалавек затрыманыя за 2023 год. Пры гэтым праваабаронцы адзначаюць: лічба можа быць значна большай праз адсутнасць поўных звестак.
☝️ Сярод іх, акрамя беларусаў і беларусак, былі грамадзяне Украіны, Літвы і Расеі.
Большасці затрыманых прысудзілі «содні» і штрафы за рэпосты з незалежных СМІ, «дробнае хуліганства» або за «пікетаванне» нацыянальнай сімволікай. Як найменей 18 з іх асудзілі паводле крымінальных артыкулаў, 12 з якіх – да калоніі.
«Рашэнне суда фантастычнае. Гэта – класічнае трызненне»
Вольга Карач выказалася пра адмову ў палітычным прытулку ў Літве
Што яна будзе рабіць далей – глядзіце ў нашым сюжэце.