💉🎈 Як камар укусіў
Паглядзіце на чэлендж ад гарадзенскіх лекараў
А вы баіцеся ўколаў?
😡 Для спаткання з Калеснікавай ейны бацька мусіў напісаць зварот на імя Лукашэнкі. Гэта незаконна!
Аляксандр Калеснікаў нарэшце змог пабачыць дачку, палітзняволеную Марыю Калеснікаву.
👉 Былы палітвязень, а цяпер праўладны блогер Раман Пратасевіч распавёў, на якіх умовах арганізавалі спатканне.
🤔 Ці будзе Лукашэнка прадстаўляць Беларусь на перамовах Украіны і Расеі пасля вайны? Што скажа Максім Рыжанкоў Доналду Трампу?
На гэтыя тэмы дыскутуюць госці нашай праграмы «Двубой» - прадстаўнік фракцыі «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе Андрэй Ягораў і намеснік кіраўніка НАУ Арцём Брухан.
Глядзіце новы выпуск проста цяпер 👇
🤬 КДБ атрымала будынак дзіцячай паліклінікі, што каля ДК МАЗ у Менску
Цяпер туды беларусаў выклікаюць на допыты.
👉 Расследавальнікі даведаліся, як Камітэт дзяржаўнай бяспекі здабыў гэты будынак.
🔥 Новы каляндар на 2025 год з народнымі строямі
Яго прэзентавала беларускае выдавецтва «Тэхналогія» разам з фатографкай Кацярынай Аракчэевай
😊 Паглядзіце, якая прыгажосць
🤖 Новы кітайскі робат можа вось так!
Кампанія-вырабнік завярае, што гэта дапаможнік у прамысловасці
🤔 Але нам нагадвае вядомы серыял «Black mirror»
Паглядзіце!
Бойцеся, салдаты НАТА!
🤡 Міністр абароны Хрэнін пратэставаў новы від зброі, які напэўна спалохае ворагаў. А каб было яшчэ ўражлівей, вайсковае ведамства наклала на відэа эпічную музыку.
А ў якой яшчэ краіне міністр абароны можа страляць адначасова з чатырох аўтаматаў, а?
🔥 У Швецыі ўпершыню выдалі пашпарт замежніка беларусу
Народныя амбасады сцвярджаюць, што выдача такога пашпарту – вынік перамоваў, якія яны вялі з уладамі розных краінаў пасля таго, як у верасні 2023 года Лукашэнка забараніў аказанне консульскіх паслугаў для беларусаў і беларусак, што пражываюць за мяжой.
👉 Падрабязней
📚 «Людзі перастаюць думаць, калі перастаюць чытаць». Рэжым працягвае змагацца з кнігамі
Міністэрства інфармацыі Беларусі «з мэтай захавання маральных каштоўнасцяў і традыцыяў беларускага народу» патрабуе, каб распаўсюджвальнікі друкаванай прадукцыі самастойна правесці рэвізію і выключыць з продажу кнігі, якія могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь.
👉 Падрабязней
🎈 У Літве выявілі чарговыя метэазонды з буйной партыяй цыгарэтаў
Літоўскія памежнікі перахапілі 14 метэаралагічных аэрастатаў з 25цю тысячамі пачкаў кантрабандных цыгарэтаў з Беларусі.
Затрыманыя пяць чалавек, якія падазраюцца ў дачыненні да транспартавання нелегальных цыгарэтаў. Распачатае дасудовае расследаванне і некалькі адміністратыўных справаў.
🎈 Кантрабандысты сталі часцей звяртацца да такога метаду. Усяго сёлета ў Літву з Беларусі быў скіраваны 351 метэаралагічны шар, а колькасць перахопленых склала 138.
Стала вядома, хто будзе ў новай адміністрацыі Трампа
У яе склад трапяць толькі найбольш адданыя асобы, а для некаторых з'явіцца амаль што новае міністэрства.
🔸 Ілан Маск узначаліць новае Міністэрства па павышэнні эфектыўнасці дзяржаўнага кіравання (DOGE). Яно будзе займацца скарачэннем залішніх нарматыўных актаў і памяншэннем «марнатраўных выдаткаў».
🔸 Міністрам абароны стане тэлевядоўца Fox News Піт Хегсет. Акрамя журналістыкі, ён таксама з'яўляецца ветэранам войнаў у Іраку і Афганістане.
🔸 «Змагар з Кітаем» у Кангрэсе Майк Уолтц стане дарадцам Трампа па нацыянальнай бяспецы. Ён таксама ветэран і працаваў у Пентагоне. Майк выступае за далейшую падтрымку Украіны.
🔸 Марк Рубіа, верагодна, стане дзяржсакратаром ЗША (міністрам замежных спраў). Чакаецца, што ён згуляе ключавую ролю ў перамовах па Украіне і Блізкім Усходзе.
🔸 Майк Пампеа, які ў пачатку 2020 года прыязджаў да Лукашэнкі, застаўся без пасады. Падчас прэзідэнцтва Трампа ён быў дзяржсакратаром ЗША.
❤️ Беларускі фольк-гурт VOLYA з ЗША прадставіў беларускую народную веснавую песню «Вір-вір»
Асобна трэба адзначыць цудоўныя аўтэнтычныя строяі спявачак.
🎧 Паслухаць тут #штопаслухаць
💥 #галоўнае за 12 лістапада
✔️ Ізраіль не ўключыў Беларусь у спіс краін, «адносна бяспечных» для наведвання
✔️ Спецагенты рэжыму ўкараніліся ў апазіцыю і да валанцёраў
✔️ У Беларусі ўвялі больш жорсткія патрабаванні да якасці сувязі
✔️ Як паскорыць выдачу ВНЖ у Польшчы
✔️ Анджэй Дуда байкатаваў супольнае фота ўдзельнікаў кліматычнага саміту ў Баку з-за прысутнасці Лукашэнкі
✔️ Праз Махачкалу будуць ажыццяўляцца пастаўкі беларускага калію ў Іран і Індыю
✔️ У Гданьску паляк адбіў беларусу селязёнку
✔️ Сярод ганаровых консулаў у Беларусі зноў заўважаныя «гаманцы» Лукашэнкі
✔️ Беларусам могуць забараніць усынаўляць дзяцей у Расеі праз «пагрозу традыцыйным каштоўнасцям»
✔️ Тыль Швайгер мог не разумець, чаго яго клікаюць у Беларусь
😁 Японскі прэм'ер-міністр заснуў у парламенце прама падчас галасавання за яго перавыбранне на новы тэрмін
Ці спрацавала такая тактыка, глядзіце ў нашым відэа ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Хто шпіёніў за дэмакратычнымі актывістамі. Расследаванне БРЦ
🔸Міжнародная канферэнцыя па клімаце ў Баку. Лукашэнка крытыкуе, але ўдзельнічае
🔸Налета каля Менску на палігоне Трасцянецкі запрацуе завод здольны перапрацоўваць амаль усё смецце сталіцы
🔸З «выбараў» здымаюцца кандыдаты-спойлеры
🔸Сербія, Боснія і Герцагавіна, Аман, Шры-Ланка і Вануату. Як Лукашэнка спрабуе наладзіць сувязь з гэтымі краінамі праз новых ганаровых консулаў - Расследаванне Бюро
🔸Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю і дзень памяці Рамана Бандарэнкі
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/gZhHVyJg2yg
🔥 Аўстрыя таксама стала даваць беларусам і беларускам пашпарты замежнікаў
Народныя амбасады паведамляюць пра два такія выпадкі ў гэтай краіне.
🤡 «ДимДимычу», «Анджилишы» і «Ульке Пульке» таксама «Надо»
Аўтар гімна ўсіх ябацек «Любимую не отдают» Яўген Алейнік стварыў чарговы «шэдэўр» «Надо».
У кліпе зняліся, у тым ліку, і вядомыя беларускія блогеры.
👉 Хто яны, навошта і што менавіта ім «Надо», чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
❤️ «Гэта знак надзеі для ўсіх, хто змагаецца за дэмакратычныя каштоўнасці»
Рада Еўропы і Урад Літоўскай Рэспублікі падпісалі пагадненне аб стварэнні Інфармацыйнага пункту Рады Еўропы для беларускага народу ў Вільні.
Інфармацыйны пункт будзе прадстаўляць народу Беларусі інфармацыю аб працы, а таксама каштоўнасцях і прынцыпах Рады Еўропы і падтрымліваць дзейнасць, якая ажыццяўляецца ў Літве ў адпаведнасці з планам дзеянняў, узгодненым Кантактнай групай.
👉 Падрабязней
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Віктару Хрэніну прэзентавалі беларускае ноу-хау
✔️На мяжы з Літвою затрымалі трох беларусаў
✔️Швецыя ўпершыню выдала беларусу пашпарт замежніка
✔️Сама меней адна асоба пацярпела пры абстрэле Кіева
✔️Расея зноў спісала пазыкі краінам Афрыкі
✔️«Ролтан» вярнуўся на паліцы беларускіх крамаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️ «Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітзняволеных»
Нямецкая амбасада ў Менску пракаментавала сустрэчу Марыі Калеснікавай з бацькам. Пост з каментаром з’явіўся на старонцы амбасады :
«Мы радыя, што Марыя Калеснікава пасля больш за 600 дзён адзіночнага зняволення атрымала магчымасць убачыць свайго бацьку. Беларусь абавязаная выконваць мінімальныя гуманітарныя стандарты ў адносінах да зняволеных. Да іх належаць права на наведванне, атрыманне пошты і медычнае абслугоўванне. Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітзняволеных»Читать полностью…
🔴 Беларус быў затрыманы па падазрэнні ў падпале ў Гданьску
Мужчыну затрымалі ў Варшаве 6 лістапада.
👉 Беларусу прад’яўленыя абвінавачванні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе міжнароднага характару і здзяйсненні дыверсіяў і сабатажу ці злачынстваў тэрарыстычнага характару ад імя замежнай выведкі.
Мужчына арыштаваны на тры месяцы. За здзейсненыя злачынствы яму можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.
☝️ У студзені і траўні 2024 года ў рамках гэтай жа справы былі затрыманыя грамадзяне Польшчы, Украіны і Беларусі, таксама падазраваныя ў падпалах у Гданьску, Гдыні і Марках, а таксама ў падрыхтоўцы падпалаў у Вроцлаве.
💱 Курсы валютаў 13 лістапада
Еўра працягвае падаць вялікімі крокамі і страціў яшчэ 1,5 капейкі. Нязначна патаннеў расейскі рубель. Долар расце.
#курсывалютаў
📌 Усяго ў міжнароднай абароне ў 2024 годзе адмовілі 109 беларусам, а атрымалі каля 2,1 тысяч грамадзян
Агклам пасля адмовы ў атрыманні міжнароднай абароны дэпартавалі 36 чалавек, у тым ліку 18 расейцаў, 5 грузінаў, 2 грамадзянаў Таджыкістана і па 1 грамадзяніну Узбекістана і Украіны.
📌 Эканаміст: Перадвыбарчыя абяцанні Лукашэнкі могуць прывесці да абвалу рубля
Улады абяцаюць павышэнне пенсіяў і заробкаў, уводзяць новыя сацыяльныя выплаты, адмянілі абмежаванні для працоўных пенсіянераў. На думку экспертаў, гэта «палітычныя жэсты» Лукашэнкі да будучых выбараў»
🤔 Але ці ёсць для выканання гэтых абяцанняў рэальныя падставы ў эканоміцы? Пра гэта «Белсат» паразмаўляў з эканамістам Аляксеем Харкевічам.
💪 Беларускія аўтаркі прарываюцца ў лідары літаратурнай прэміі Ежы Гедройця
Калі раней прэмію амаль заўжды забіралі мужчыны, то сёлета ўсё змянілася. У фінале прэстыжнай узнагароды — чатыры беларускі з шасці фіналістаў! Іх кнігі не толькі захапляюць, але і паказваюць змены сучаснай літаратуры, сярод якіх — гучны голас жанчын.
Адкрыйце для сябе беларускія творы, якія могуць стаць новымі бэстсэлерамі — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺 Марыя Калеснікава сустрэлася з бацькам
12 лістапада палітзняволеную, пра якую не было звестак больш за 600 дзён, нарэшце паказалі беларусам. Падрабязней чытайце на старонцы праз VPN.
🔺 Як распазнаць шпіёна сярод апазіцыйных беларусаў?
Без параноі і канспіралагічных тэорый: мы запыталі расследавальнікаў з БРЦ і прадстаўнікоў «BELPOL» пра тое, як вылічыць агентаў КДБ і колькі іх можа быць сярод беларусаў за мяжой. Адказы — на нашым сайце (праз VPN).
🔺 Беларуса ў Гданьску жорстка збіў паляк
Пералом рэбраў і разрыў касы, у выніку — аперацыя. Што стала прычынай збіцця і як цяпер выглядае беларус, чытайце па спасылцы праз VPN.
🫣 Маленькія лапы, вялікія зубы і… калядны джэмпер!
Паглядзіце, каго ўпрыгожваюць у Лонданскім музеі ☝️
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 лістапада
🔻 4 гады са смерці Рамана Бандарэнка
🔻 У чарзе, каб аддаць перадачу ў новае СІЗА ў Калядзічах, можна правесці паўдня
🔻 Марыі Калеснікавай дазволілі сустрэцца з татам
🔻 Жыхару Латвіі пагражае ў Беларусі да 10 гадоў калоніі па трох палітычных артыкулах
🔻 Распачаўся чарговы суд над «рэйкавым партызанам» з Віцебску
🔻 «Ганаровага грамадзяніна Мёрскага раёна» будуць судзіць за «прапаганду нацызму»
🔻 Жыхара Рагачова адправілі ў калонію за абразу Лукашэнкі
🔺Удава беларускага ваяра Змітра Рубашэўскага: Зміцер выклікаў павагу нават у ворагаў
Рубашэўскі з пазыўным Ганс абараняў Украіну з 2016 года, але ў 2022 загінуў падчас баёў у Луганскай вобласці. Перад смерцю Ганс знішчыў камандзіра расейскай групы.
Гісторыю Змітра распавяла ягоная ўдава журналістам нашай праграмы «Ваяры». Паглядзіце!
🤡 Кажуць, у Вольгі Чамаданавай таксама часікі адцікалі...
Яна зняла сваю кандыдатуру з гонкі за прэзідэнцкі трон. Прынамсі так пішуць праўладныя Telegram-каналы