Добрага ранку ўсім добрым людзям!
Пачытайце свежыя матэрыялы ад нашых журналістаў, якія вы маглі прапусціць цягам учорашняга дня:
🔺Як драўніна з Беларусі паступае на еўрапейскі рынак, нягледзячы на санкцыі
Тое, што абысці санкцыі ў цяперашнім свеце цалкам магчыма, ужо даўно не навіна. Расказваем, як гэта адбываецца ў выпадку з беларускай драўнінаю.
🔺Франак Вячорка: Ёсць больш важныя спонсары рэжыму, чым Машэнскі
Дарадца Ціханоўскай расказаў нам, як набліжанага да Лукашэнкі бізнесоўца спрабуюць унесці ў санкцыйныя спісы, але пакуль марна.
🔺У Беларусі зафіксаваная самая нізкая нараджальнасць за ўсю гісторыю назіранняў
Гэта стала зразумела дзякуючы зліву ад BELPOL, у руках якога апынулася закрытая справаздача Мінздароўя.
#штопачытаць
🍁🍂 Каб быць мастаком, не абавязкова мець фарбы і пэндзаль
Сталічны дворнік штогод даводзіць гэта, ствараючы свае шэдэўры з дапамогаю мятлы ды лісця.
Паглядзіце, што ён вырабляе 🤩
☝️ За кожным з гэтых імёнаў – перарваная гісторыя літаратурнага поспеху
Нам варта памятаць забітых паэтаў, каб такое больш не паўтарылася.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Злілі базу «Белдзяржстраху» за 2022 год. Чаму зноў адбыўся выцек асабістых звестак беларусаў?
📌 Пастаўкі беларускага калію ў Кітай выраслі. Тым часам Польшча прапануе абкласці калійныя ўгнаенні мытным падаткам 30%
📌 Ноч расстралянай паэзіі – чарговая гадавіна трагічнага дня для беларускай культуры
📌 У беларускім небе зноў лётаюць беспілотнікі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🛋 Здаецца, у беларускіх «канапавых войскаў» цяпер ёсць свая авіяцыя
Праўда, віцебскі суд палічыў, што лётаць у нашым мірным небе ёй усё ж не варта. І пакараў арганізатараў палёту штрафам 💁🏻♂️
Глядзіце, як гэта было 👀
🤷♀️ Юрыю Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі ў кандыдаты на прэзідэнцкі пост
Фармальная прычына: Губарэвіч адправіў заяву электроннай поштай, што, паводле ЦВК, забаронена заканадаўствам. Нефармальную прычыну вы і самі разумееце.
Таксама адмовілі і Аляксандру Драздову. Ён, нібыта, не падаў спіс членаў ініцыятыўнай групы.
А вось Лукашэнку зарэгістравалі (хаця, тут усё прадказальна).
У імаверных кандыдатаў яшчэ ёсць шансы — рэгістрацыя працягнецца да 1 лістапада.
❗️ Ніна Багінская выйшла з плакатам з надпісам «БНФ». Цяпер яе будуць судзіць
Увечары 19 кастрычніка спадарыня Багінская мела намер дайсці да будынку, на першым паверсе якога некалькі гадоў запар месцілася Управа БНФ – самай масавай партыі канца 1980-х – пачатку 2000-х гадоў. Актывістка хацела нагадаць грамадству, што менавіта з Беларускага народнага фронту пачаўся сучасны апазіцыйны рух у Беларусі.
Сілавікі затрымалі Ніну Багінскую, надзелі ёй кайданкі і закруцілі рукі за спіну, як небяспечнай злачынцы. У РУУС здзекі з жанчыны працягнуліся.
🤯 Град з курынае яйка выпаў у Іспаніі
Спадзяемся, гэтыя аўты былі застрахаваныя…
Паглядзіце!
💰 А вось і навіны з беларускай валютна-фондавай біржы
Там усё прадказальна: беларускі рубель аслаб да ўсіх валютаў. Вось як гэта выглядае.
#курсывалютаў
Гэта была самая страшная ноч для беларускай літаратуры
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя 108 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, навукоўцаў. Сярод іх 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладнікі, крытыкі. Штогод напрыканцы кастрычніка беларусы ладзяць вечары памяці ахвяраў рэпрэсіяў.
Вось тут расклад імпрэзаў памяці, якія адбудуцца ў гэтым годзе па ўсім свеце.
🙄 Беларускі дыктатар працягвае раздаваць пустыя абяцанкі
На гэты раз 70-гадовы пажылы чалавек сказаў, што «трэба будзе скакаць вышэй».
Насамрэч ён меў на ўвазе развіццё агра-прамысловага комплексу, але нашую з вамі фантазію ўжо не спыніць!
Вось як прагучала ягонае абяцанне:
«Поэтому мы научились это делать. Но пока мы вот вышли на какую-то горизонтальную прямую и выше прыгать не можем. А надо будет прыгать. И это главная наша задача и обещание белорусскому народу в этот предвыборный период».Читать полностью…
Украінскія дроны даляцелі да Чачэніі: «пацярпела» нешта з імём Пуціна
Прылёт адбыўся сёння раніцай — украінскі беспілотнік атакаваў будынак на тэрыторыі расейскага ўніверсітэта спецназа імя Пуціна ў Гудэрмесе, пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале Рамзан Кадыраў.
Кіраўнік Чачні заявіў, што будынак пуставаў і што пажар, які ўзнік у выніку атакі, быў адразу патушаны і ніхто не пацярпеў.
На фота — пажар (як бачыце — палала добра) пажару ў галоўным будынку ўніверсітэта.
🚁 Машыны паляцяць па небе. Ужо ў 2026 годзе
Чаму мы так упэўненыя? Глядзіце ў нашым відэа.
🤔 Цікава, як хутка гэтая тэхналогія даляціць да нашай роднай Беларусі?
💥 #галоўнае за 28 кастрычніка
✔️Юрый Губарэвіч збіраецца прыняць удзел у «выбарах»
✔️За ноч і раніцу мінімум 3 «шагэды» заляцелі на тэрыторыю нашай краіны
✔️Малады хлопец памёр у калоніі ў Івацэвічах
✔️У Расеі двух беларусаў асудзілі за «дыверсію». Ім прысудзілі па 12 гадоў зняволення
#Рэпрэсіі:
✔️Затрымалі актора Уладзіслава Ліпоўскага
✔️У Беларусі заблакавалі сайт праекту «Тузін Гітоў»
💥 #галоўнае за 29 кастрычніка
✔️ ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты
✔️ Юрыю Губарэвічу адмовілі ў рэгістрацыі ў кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду
✔️ Міністэрства абароны закупляе новую партыю кітайскіх беспілотнікаў
✔️ Беларус, які галадаваў у Клайпедзе, атрымаў ліст ад мытні Літвы
✔️ Паліцыя Фларыды пацвердзіла самагубства беларускага хакеіста Канстанціна Кальцова
✔️ Бюджэт пражыткавага мінімуму павялічыцца з 1 лістапада. Якія выплаты вырастуць?
#Рэпрэсіі:
▪️ Ніну Багінскую будуць судзіць
▪️ Сяргей Ціханоўскі ў рэжыме інкамунікада ўжо 600 дзён
▪️ У Берасці адразу 6 чалавек асудзілі за пратэсты 2020 года
▪️ Блогера з Віцебска асудзілі за «пікетаванне ў інтэрнэце»
▪️ Вярхоўны суд пакінуў без зменаў вырак праваабаронцу і журналісту Уладзіміру Хільмановічу
▪️ Старонкі аналітыка Сяргея Чалага і прадусара Аляксандра Чахоўскага прызналі «экстрэмісцкімі»
🌶 Звычайны дзень у Каліфорніі: ударнік Red Hot Chili Peppers кайфуе ад трэку свайго ж гурта ў выкананні вулічнага музыкі
Ролік набраў у TikTok дзясяткі мільёнаў праглядаў. Застаецца адкрытым пытанне: ці пазнаў наогул музыка Чэда Сміта, які сядзеў насупраць яго?
А вы як думаеце? 🤔
😱 Вельмі дзіўныя справы: украінская навігацыя «перасяляе» жыхароў паўночнай часткі Кіеўскай вобласці ў Беларусь
Так адбываецца ўжо два дні: мабільныя тэлефоны ўкраінцаў, якія жывуць недалёка ад беларускай мяжы, мяняюць геалакацыю на Гомель і Мазыр.
Што гэта такое? Мы ведаем, што гэта такое і тлумачым, што гэта такое — па спасылцы (праз vpn).
❤️🩹 Іх расстралялі, рэабілітавалі і… забыліся
Праз 80 гадоў пасля жудаснай ночы, калі ў Беларусі расстралялі паэтаў, маладая сцэнарыстка Марта пачынае па крупінках збіраць іх партрэты… Кім былі гэтыя людзі? Чым яны натхняліся? Аб чым марылі і сумавалі?
Глядзіце ў дакументальным фільме «Зніклая паэзія» Іллі Бажко на нашым YouTube-канале «Белсат DOC».
🤓 Беларусь і Сірыя будуць разам змагацца з санкцыямі
Кіраўнік МЗС Беларусі Максім Рыжанкоў і кіраўнік МЗС Сірыі Басам аль-Сабаг правялі перамовы ў Менску і падпісалі супольную заяву «аб шляхах і сродках супрацьдзеяння, змякчэння і ліквідацыі негатыўных наступстваў санкцыяў».
На думку Рыжанкова, падпісаны дакумент дапаможа краінам развівацца «ва ўмовах тых абсалютна незаконных абмежаванняў, што ўжываюцца так званым калектыўным Захадам у дачыненні Беларусі і Сірыі».
📺 Навіны за 5 хвілінаў
🔻Беларускія памежнікі выявілі 15 мігрантаў паблізу польскай мяжы. СК абвінавачвае Польшчу ў ксенафобіі і генацыдзе
🔻Еўрапейскі чыноўнік прыедзе ў Менск. Хто ён?
🔻ГУБАЗіК ладзіць зачыстку актораў
🔻Без ліставання і сувязі з сям’ёй. Сяргей Ціханоўскі 600 дзён у поўнай ізаляцыі
🔻Суд над былым актывістам Руху за свабоду: маладзёну пагражае да 12 гадоў
🔻ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя пашпарты беларусаў
🔻У Харкаве ў выніку абстрэлу пашкоджаны будынак Усясветнай спадчыны ЮНЭСКО
🔻ДТЗ у цэнтры Менску: аўтамабіль сутыкнуўся з гарадскім аўтобусам
🎃 Гэлаўін ужо хутка. А гэта значыць, што час заняць нашыя ўмелыя ручкі
Расказваем і паказваем як зрабіць ліхтар Джэка.
Дзяліцеся ў каментарах вашымі Джэкамі, а таксама ўражаннямі ад працэсу.
❌ Вучэнні «Захад 2025» пройдуць у верасні
Мінулыя стратэгічныя вучэнні ў выніку скончыліся поўнамаштабным уварваннем ва Украіну
Паслухайце, што кажуць эксперты ☝️
☝️ Дарэчы, наконт абяцанняў… Чаму ў Беларусі не адбылося абяцаных «папіццот»?
Тлумачыць Аляксандр Кныровіч. Паслухайце!
💔 Ад Сяргея Ціханоўскага няма звестак 600 дзён
Палітзняволены Сяргей Ціханоўскі ў рэжыме інкамунікада ўжо 600 дзён – ён у поўнай ізаляцыі ад свету, нагадвае прэс-служба лідаркі дэмакратычных сілаў, жонкі Сяргея Святланы Ціханоўскай.
Сяргей Ціханоўскі за кратамі без магчымасці бачыць сям'ю, абменьвацца лістамі ці атрымаць хоць бы слова падтрымкі ад сяброў.
«Святлана Ціханоўская часта кажа, што менавіта муж дае ёй сілы. І гэтая сувязь, нягледзячы на ўсё, не перарываецца», – адзначае прэс-служба Ціханоўскай.Читать полностью…
😮 Як беларускаму дрэву «прырабляюць» кітайскія ногі: новыя падрабязнасці абыходу санкцыяў Еўразвязу
Схема з пастаўкамі беларускай драўніны пад выглядам кітайскай з Беларусі ў краіны Еўразвязу працягвае набіраць абароты. Людзі, знаёмыя з сітуацыяй, расказваюць, што ў яе ўцягваецца ўсё больш кампаніяў, гатовых укладацца ў імпарт падсанкцыйных тавараў з мэтай эканоміі.
Як працуе схема і колькі каштуе абысці санкцыі Еўразвязу — чытайце ў нашым матэрыяле (праз VPN)
❗️ ЗША могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты – законапраект
Кангрэс ЗША апублікаваў законапраект, які прадугледжвае падтрымку грамадзян Беларусі і Расеі, якім давялося з'ехаць з дому праз рэпрэсіі і вайну.
Плануецца, што пратэрмінаваныя пашпарты такіх беларусаў будуць прыдатнымі для паездак у ЗША і ў іх можна будзе ставіць візы.
Акрамя таго, беларусаў у выгнанні могуць прызнаць асобамі «бяздомнай нацыянальнасці». Гэта азначае, што яны змогуць падавацца на амерыканскія візы з любой краіны свету, або ў нейкіх канкрэтных краінах.
Яшчэ адна прапанова – даваць беларусам статус часовай абароны, які можна атрымаць па запыце. Гэта дае права жыць і працаваць у ЗША, здзяйсняць міжнародныя паездкі.
Добрага дзянёчка, дарагія чытачы!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ «Гэта або крывадушнасць, або недагляд з польскага боку». Чаму набліжаны да Лукашэнкі бізнесовец жыве ў Польшчы?
«Чалавек Лукашэнкі», алігарх з Беларусі Аляксандр Машэнскі, жыве на дзве краіны: у працоўныя дні – у Беларусі, у выходныя – у Польшчы.
⭕️ Чаго чакаць беларусам ад перамогі сацыял-дэмакратаў у Літве?
У нядзелю, 27 кастрычніка, у Літве прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў. Па яго выніках перамагла Літоўская сацыял-дэмакратычныя партыя: яна зрабілася самай вялікай фракцыяй у Сейме, атрымаўшы 52 мандаты са 141. Вектар улады зараз зменіцца. Як гэта можа адбіцца на палітычных эмігрантах з Беларусі?
⭕️ Цэнтр BEROC палічыў непазбежным павышэнне пенсійнага веку для жанчын
#штопачытаць
😮 «Чалавек Лукашэнкі», алігарх з Беларусі Аляксандр Машэнскі, жыве на дзве краіны. Адна з іх — еўрапейская
Па працоўных днях Машэнскі — у Беларусі, па выходных — у Польшчы. Гэта ў той час, калі шараговыя беларусы з цяжкасцямі атрымліваюць візы.
Чаму дэмакратычная Польшча дае дазвол на свабоднае перамяшчэнне ды знаходжанне на сваёй тэрыторыі прыбліжанаму да Лукашэнкі алігарху?
Падрабязнасці — у нашым сюжэце.