🔥Гэтага ніхто не чакаў: ЗСУ ўжо кантралююць сотні кв. км Расеі
Мінуў тыдзень, як украінскія жаўнеры ўвайшлі ў Курскую вобласць. Яны паспяхова заходзяць у паселішчы, уздымаюць украінскія сцягі і бяруць у палон расейскіх вайскоўцаў. Здаецца, ЗСУ плануюць застацца там надоўга.
Што варта ведаць пра такую незвычайную аперацыю і чаго нам ад яе чакаць – чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
Суд Сербіі разгледзіць скаргу Андрэя Гнёта на рашэнне аб яго экстрадыцыі
Паседжанне адбудзецца 27 жніўня.
Паводле Андрэя, гэта «апошні шанец быць пачутым». Ён назваў 9 месяцаў арышту (7 з іх у цэнтральнай турме Бялграда) - кашмарам.
Гнёт адзначыў, што толькі дзякуючы аб'яднанню намаганняў, а таксама палітычнаму і медыйнаму ціску, яго справа зрушылася з мёртвай кропкі. Пры экстрадыцыі ў Беларусь, як заяўляе беларускі рэжысёр, яго могуць чакаць катаванні і смерць.
Расейскія ўлады ўвялі ў Белгародскай вобласці надзвычайную сітуацыю рэгіянальнага ўзроўню
Такія меры абвяшчаюцца, калі ў рэгіёне загінулі або пацярпелі да 500 чалавек, а шкода склала да 13 млн долараў. Губернатар вобласці абгрунтаваў такі крок «абаронай насельніцтва».
Дарэчы, у Курскай вобласці раней была ўведзена надзвычайная сітуацыя федэральнага ўзроўню (колькасць пацярпелых больш за 500 чалавек).
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Фракцыя «Беларусы» патрабуе абраць новага лідара замест Ціханоўскай
Спачатку яны прагаласавалі за прызнанне Святланы Ціханоўскай нацыянальным лідэрам, а цяпер хочуць адклікаць галасы. Абмеркавалі такі палітычны крок з палітолагам Валерам Карбалевічам.
🔺Навошта Украіне аперацыя ў Курскай вобласці?
Ужо восьмы дзень ЗСУ дзейнічае на тэрыторыі Расеі. Яны паспяхова ўваходзяць у паселішчы, бяруць у палон расейскіх жаўнераў і не сустракаюць жорстага супраціву. Да чаго гэта можа прывесці і ці сапраўды іх мэта - захоп Курскай АЭС? Спыталі спікера Генштабу ЗСУ.
🔺Лукашэнка ў чарговы раз успомніў, што наогул можна сыходзіць з пасады
30 год мы чуем абяцанні сысці ад «наеўся ўлады» да «не трымаюся сінімі пальцамі..». І кожны раз яму нешта перашкаджае. Белсат узгадаў, колькі раз самаабвешчаны казаў, што пакіне пасаду.
📉 Беларускі IT-экспарт у 2023-м годзе рэзка абваліўся
Гэта вынікае са справаздачы, апублікаванай Паркам высокіх тэхналогіяў. Лічба экспарту IT-паслуг ПВТ стала мінімальнай за апошнія 5 гадоў.
🔍 Болей статыстыкі па тэме можна вывучыць ВОСЬ ТУТ
📍Фракцыя «Беларусы» ў Каардынацыйнай радзе заклікае абраць новага лідара замест Ціханоўскай. Вось што пра гэта думае вядомы палітолаг Валер Карбалевіч
Калі каротка: ён мяркуе, што фракцыя проста прыцягвае такім чынам да сябе ўвагу ды вядзе палітычную гульню.
👀 А больш дэталёва размову са спадаром Валерам чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🧐 Беларусь адпусціла чатырох латышоў, затрыманых паводле падазрэння ў правозе наркатычных сродкаў
Новыя падрабязнасці дзіўнай справы☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Ці дзеянні афіцыйнага Менску з’яўляюцца паказухай?
🔸 Крымінальная адказнасць за пагрозы былому прэзідэнту. Рыхтуюцца папраўкі ў Крымінальны кодэкс
🔸 Ягораў і Пракоп'еў хочуць, каб да жніўня 2025-га Ціханоўская правяла выбары нацыянальнага лідара
🔸 Бітва за ўраджай: аграрыі паведамляюць, што сабралі больш за 7 мільёнаў тон зерня
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/Tj4mVrPKSBg
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
📈 Вонкавы гандаль Беларусі зноў пайшоў у рост пасля невялікай паўзы
Яго традыцыйна ратуе сфера паслуг. Іх экспарт павялічыўся на 2,8 %, а імпарт упаў на 4,9 % у параўнанні з студзенем-чэрвенем летась. Сальда – $ 1,6 млрд.
🔍 Болей эканамічнай статыстыкі – ПА СПАСЫЛЦЫ
💬 «Яны сапхнулі нас у ваду. Мы страцілі аднаго. Можа быць, ён памёр»
Праваабаронцы прааналізавалі адкрытыя крыніцы ды прыйшлі да высновы, што ахвярамі штучна створанага на мяжы Беларусі з Еўразвязам «мігранцкага крызісу» сталі мінімум 116 чалавек. Прычым у большасці выпадкаў не ўдалося нават устанавіць асобы загінулых.
🔍 Чытайце матэрыял ВОСЬ ТУТ
☝️На памежнай заставе каля Пінску здзейсніў суіцыд малады салдат тэрміновай службы
Пінскі памежны атрад паведамляе, што хлопцу было ўсяго 19 гадоў. На тэрміновую службу яго прызвалі сёлета ў красавіку.
Прычынаю суіцыду называюць асабістыя абставіны.
💫 Сённяшняя ноч была самая прыгожая за ўвесь год
Калі прапусцілі – абавязкова паглядзіце!
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Рэжым Лукашэнкі накіраваў танкі ў бок мяжы з Украінай ⬆️
✔️Трагічнае здарэнне ў Мазыры: рабочыя ўпалі са шматпавярховіка
✔️У Гомлі збіраюць дапамогу для жыхароў Курскай вобласці
✔️Сырскі: Украіна кантралюе каля 1 000 кв. км. расейскай тэрыторыі
✔️Больш за палову насельніцтва Беларусі – веруючыя: вынікі апытання БДЭУ
✔️Міліцыя затрымала беларуса, які здзейсніў шэраг крадзяжоў на могілках
✔️Мазырскія катлеты пазбавіліся «ўкраінскіх» назваў
✔️Зарапад і паўночнае ззянне ў небе над Беларуссю
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🍽 Катлеты, якія вырабляе мазырскі камбінат «Зара», пазбавіліся «ўкраінскіх» назваў
Адна з карыстальніц TikTok звярнула ўвагу на тое, што ў краме «Дары ад "Зары"», дзе можна набыць прадукцыю камбіната, катлеты «Палтаўскія» цяпер маюць назву «Нежныя», а катлеты «Кіеўскія» перайменавалі на «Вкусные с маслицем».
Журналісты выдання @flagshtok звязаліся з адным з магазінаў прадпрыемства. Там пацвердзілі змену назваў катлет, але запэўнілі, што інгрэдыенты засталіся цалкам тымі ж.
📍Зазначым, што падобныя працэсы адбываюцца і ва Украіне: там, напрыклад, перайменавалі хлеб «Беларускі», а таксама дзясяткі назваў кулінарных вырабаў, якія былі звязаныя з Расеяй ці СССР.
🔹Андрэй Ягораў лічыць, што дэмсілам варта правесці ўласныя выбары. Каб вырашыць, ці захавае Ціханоўская сваю ролю лідаркі
Якім Ягораў бачыць такое галасаванне, ён расказаў у размове з нашым журналістам.
🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🇵🇱 Польскія ўлады заўважылі змену рыторыкі Лукашэнкі з ліпеня
Паводле кіраўніка польскага МУС, спробы парушыць мяжу зменшыліся, але пытанні вызвалення Анджэя Пачобута і выдача забойцы польскага жаўнера застаюцца актуальнымі.
«Мы лічым, што ёсць падставы для вырашэння гэтых складаных праблем. Гэтыя перамовы павінны праводзіцца ў даверным фармаце, каб быць паспяховымі», — заявіў Томаш Семаняк.
Чыноўнік задаецца пытаннем, колькі свабоды цяпер мае Беларусь перад Расеяй ва ўсім гэтым?
Байдэн упершыню выказаўся пра сітуацыю з баямі ў Курскай вобласці
«Мы знаходзімся ў прамым, пастаянным кантакце з украінцамі. Гэта ўсё, што я магу сказаць пра гэта, пакуль наступ працягваецца», — пракаментаваў прэзідэнт ЗША.
Паводле крыніцы выдання Bloomberg, Белы дом і прадстаўнікі Еўразвязу «ўхвалілі» аперацыю ЗСУ на тэрыторыі Расеі.
Журналісты The Washington Post са спасылкай на аналітыкаў пішуць, што мэтай ЗСУ можа быць спыненне ўсіх паставак расейскага газу ў Еўропу ў якасці рычага ціску.
Гэты хлопец настолькі круты, што ў 12 гадоў пабудаваў ДОМ!
Выказваем павагу і паказваем вам героя 💪
💥 #галоўнае за 13 жніўня
✔️Адна з франкцыяў Каардынацыйнай рады прапануе правесці выбары, каб вызначыць, ці застанецца Святлана Ціханоўская лідаркаю дэмакратычных сілаў
✔️Сталічныя АМАПаўцы застрэлілі падазраванага ў забойстве мужчыну падчас затрымання. Сцвярджаюць, што той першы адкрыў па іх агонь
✔️З беларускіх калоніяў, верагодна, выпусцілі яшчэ некалькі палітзняволеных
✔️На памежнай заставе пад Пінскам здзейсніў самагубства 19-гадовы салдат тэрміновай службы
✔️Абяцанкі-цацанкі: прыгадваем, колькі разоў Лукашэнка ўжо абяцаў сысці
✔️У Мазыры правялі «дэукраінізацыю» назваў катлет. Не пашкадавалі нават легендарную катлету па-кіеўску
✔️Долар і еўра рэзка падраслі, а расейскі рубель – абваліўся
#рэпрэсіі:
▫️Расейскі блогер прыехаў у Менск «навесці мітусні». Усё скончылася для яго «пакаяльным відэа»
▫️Затрымалі кіроўцу з Магілёва, які, на думку сілавікоў, удзельнічаў у пратэстах і зарэгістраваўся ў «плане Перамога»
▫️У Менску па абвінавачванні ў «акце тэрарызму» будуць судзіць 18-гадовага хлопца з Асіповічаў
🔥 Украінскія ваяры прасоўваюцца ўсё глыбей у Расею
Як выглядае абстаноўка ў Курскай і Белгародскай вобласцях – глядзіце ў нашым відэа
☝️Сталічны АМАП прыйшоў затрымліваць падазраванага ў забойстве – той адкрыў па сілавіках агонь. У выніку яго застрэлілі самога
Гаворка пра 33-гадовага Аляксандра Ліпскага, які ў лістападзе 2021 года забіў жанчыну ды меў намер забіць ейнага мужа (аднак той змог уцячы).
Ліпскі быў у вышуку разам са сваёй маці, якая, меркавана, дапамагала таму хавацца ад сілавікоў.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🔹Навошта Украіне вайсковая аперацыя ў Курскай вобласці ды ці не апынецца ў зоне рызыкі тамтэйшая АЭС?
«Белсат» спытаў колішняга спікера Генштабу ЗСУ пра мэты аперацыі, пагрозы атамным электрастанцыям і фантомныя дроны Лукашэнкі.
🔍 Чытайце размову ПА СПАСЫЛЦЫ
📷 Фота: «Радіо Свобода»
📍Амбасада Італіі ў Беларусі паведаміла пра намер правяраць, ці выкарыстоўваюцца выдадзеныя візы па прызначэнні
Пры гэтым транзіт або знаходжанне ў іншых краінах Шэнгенскай зоны дазволеныя. Аднак заехаць у Італію па выдадзенай гэтай краінаю візе трэба абавязкова.
🔍 Чытайце болей ВОСЬ ТУТ
🔻 З прымежных раёнаў Курскай вобласці эвакуявалі больш за 120 тысяч чалавек
Перамясціць давядзецца яшчэ 180 тысяч грамадзянаў ☝️
👑 «Я наеўся ўлады, мне шапка Манамаха не патрэбная»
Як думаеце, у якім годзе Лукашэнка сказаў гэтыя словы? Цяжка паверыць, але яшчэ ў 2003.
«Белсат» прааналізаваў, колькі разоў за ўвесь час у прэзідэнцкім крэсле дыктатар абяцаў сысці. Чакаем усёй краінай дагэтуль ды ніяк не дачакаемся 💁🏻♂️
🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
☝️MAYDAY.TEAM: пару тыдняў таму з беларускіх калоніяў выпусцілі яшчэ некалькі палітзняволеных
Паводле крыніцаў, на якія спасылаюцца праваабаронцы, з месцаў пазбаўлення волі адпусцілі каля 12 чалавек (аднак гэтая лічба недакладная). Сярод «памілаваных» ёсць чалавек, якому да канца тэрміна заставалася яшчэ два гады.
Таксама @MAYDAYMog адзначае, што некаторым палітвязням, якія ўжо пісалі прашэнне пра памілаванне раней, прапануюць зрабіць гэта паўторна.
📍Нагадаем: першая хваля «амністыі» палітвязняў здарылася ў чэрвені. Тады з калоніі, сярод іншых, выпусцілі цяжка хворага Рыгора Кастусёва. Імёны большасці тых, хто тады выйшаў на волю, не раскрываюцца з меркаванняў іхнай бяспекі.
💁🏻♂️ Расейскі блогер прыехаў у Менск і яму падалося, што тут «сумнавата». Вось што было далей
У адным роліку «Глебас» (Глеб Дзямідаў) дэманструе, як гучна расказвае непрыстойны анекдот у вагоне метро, поўным пасажыраў. У іншым – як заскоквае ў кабіну кіроўцы тралейбуса і просіць «паруліць».
А фіналам гэтых прыгодаў стала відэа з выбачэннямі на камеру.
🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🔹Ці магчыма дасягнуць нейкіх дамоўленасцей з Лукашэнкам?
На пачатку жніўня падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні палітолаг Андрэй Ягораў агучыў неадназначную прапанову: прызнаць легітымнасць Лукашэнкі ў абмен на тое, што ён выпусціць палітвязняў.
Прапанова выклікала гарачую рэакцыю – апаненты Ягорава ў гэтым пытанні так і не зразумелі, якім чынам магчыма дамагчыся ад самаабвешчанага кіраўніка РБ хоць нейкіх гарантыяў выканання падобных дамоўленасцей.
📍Магчымасць вызвалення людзей з-за кратаў абмяркоўвалася не аднойчы і заўсёды выклікала гарачыя спрэчкі. Ці патрэбныя Лукашэнку нейкія перамовы? Як наагул размаўляць з тэрарыстамі? Якім чынам вызваляць людзей, якія знаходзяцца ў палоне лукашыстаў?
👀 Глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ выданне нашага ток-шоу «План:Б», прысвечанае гэтай няпростай тэме
💱 Курсы валютаў на 13 жніўня
Долар дадаў ажно 6 капеек (учора за дзень ён скакануў на чатыры). Такім чынам, сумарна за два дні амерыканская валюта падаражэла на цэлых 10 капеек.
Сённяшні рост курса еўра склаў +6,5 капейкі.
Тым часам расейскі рубель аслабеў на тыя самыя 6,5 капейкі.
#курсывалютаў
📍Гомельскі «Русский дом» сумесна з фондам Аляксея Талая збіраюць гуманітарную дапамогу ў сувязі з «трагічнымі падзеямі» ў Курскай вобласці
Відавочна, што гаворка ідзе пра ўварванне ў рэгіён войскаў ЗСУ. Праз гэта сотні тысячаў людзей, якія жылі ў населеных пунктах каля мяжы з Украінай, вымушаныя былі пакінуць свае дамы.
Дапамога збіраецца для мірных жыхароў, а не для вайскоўцаў, што можна толькі вітаць. Аднак у той жа час нагадаем, што за спробы сабраць гуманітарную дапамогу для пацярпелых украінцаў грамадзянам Беларусі, якія жывуць унутры краіны, пагражае крымінальная адказнасць.