😱 Невядомыя павалілі ды пашкодзілі помнік Людвіку Заменхофу ў цэнтры Беластока
Пра інцыдэнт, які здарыўся ў ноч на 12 жніўня, паведаміў намеснік мэра гораду Рафал Рудніцкі. Помнік часова прыбралі для рэстаўрацыі, пасля якой яго абяцаюць вярнуць на месца.
📍Доктар ды лінгвіст габрэйскага паходжання Заменхоф, які нарадзіўся ў Беластоку, вядомы тым, што стварыў найбольш пашыраную штучную мову ў свеце – эсперанта. Яна так і не стала ўжывацца вельмі шырока, аднак набыла сваіх фанатаў ва ўсіх кутках планеты. Цяпер яны рэгулярна ладзяць сустрэчы ды імпрэзы, дзе камунікуюць паміж сабою на эсперанта ды прэзентуюць навуковыя даследаванні стасоўна гэтай мовы.
🔹Прапануем паглядзець нашае відэа пра эсперанта ВОСЬ ТУТ
🇵🇱 У польскім урадзе абмяркоўвалі магчымасць абмену шпіёнаў на беларускіх палітвязняў
Цяпер у турмах Польшчы знаходзяцца прынамсі 8 грамадзян, якія шпіёнілі на карысць рэжыму Лукашэнкі. Здаецца, абменны фонд ёсць, дык чаму б яго не выкарыстаць?
Паводле нашых крыніц, з гэтымі шпіёнамі не ўсё так проста. І вось чаму — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ.
Дональд Трамп назваў прычыну, па якой пачалася вайна ва Украіне
На думку кандыдата ў прэзідэнты ЗША, вінаваты Джо Байдэн, які заявіў, што Украіна можа стаць сябрам NATO.
«Колькі існавала NATO, столькі Расея казала, што ніколі на гэта не пойдзе. А тут мы бярэм і кажам гэта», — сказаў Трамп у інтэрв'ю Ілону Маску.
Акрамя таго, Трамп назваў Пуціна «добрым перамоўшчыкам» і плануе «палагодзіць» з Расеяй. Наконт Украіны ён адзначыў, што там «няма людзей» для перамогі.
Паводле экс-прэзідэнта, цяпер свету пагражае ядравая катастрофа, а не кліматычная.
«Калі я кажу, што прадухілю Трэцюю сусветную вайну, я менавіта гэта і зраблю», — сказаў Дональд Трамп.
💥 #галоўнае за 12 жніўня
✔️Улады Курскай вобласці прызналі, што ЗСУ кантралюе ў рэгіёне ажно 28 населеных пунктаў
✔️Лукашэнка хоча дадаць у Крымінальны кодэкс артыкул, які мусіць абараніць яго ў будучыні
✔️Вызвалілі 4-х латвійцаў, якіх два тыдні трымалі ў беларускай турме за мізэрную дозу марыхуаны
✔️Прадстаўнік Еўразвязу ў Беларусі быў выкліканы ў МЗС РБ пасля (магчымага) інцыдэнту з налётам украінскіх дронаў
✔️Васкрасенскі зноў агітуе палітвязняў пісаць прашэнні пра памілаванне. Гэтым разам нават тэлефануе іхным сваякам
✔️Паехалі паглядзець, што адбываецца на латвійска-беларускай мяжы
✔️Долар сёння вырас адразу на чатыры капейкі, а еўра – на тры
#рэпрэсіі:
▫️Вынеслі завочны вырак 25-гадоваму беларусу, які нібыта рыхтаваў тэракт на Дзень Перамогі
▫️63-гадовая пенсіянерка атрымала 3,5 года калоніі за «падазроную актыўнасць у ажыццяўленні грашовых пераводаў» палітвязням
▫️Чарговае затрыманне беларуса, які вярнуўся дадому з Польшчы. Яго абвінавачваюць у тым, што пісаў негатыўныя каментары пра «прадстаўнікоў улады»
▫️За «абразу Лукашэнкі» і «абразу прадстаўніка ўлады» судзілі наваполацкага музыку, які працуе на «Нафтане»
☝️Знешнепалітычнае ведамства РБ выклікала прадстаўніка Еўразвязу, каб выказаць незадаволенасць украінскімі беспілотнікамі ў беларускім небе
У МЗС адзначылі, што на элементах аднаго са збітых дронаў былі знойдзены маркіроўкі вытворцаў з краін Еўразвязу.
Разам з тым маніторынгавая група «Беларусі Гаюн» са спасылкаю на свае крыніцы ўчора паведаміла, што 9 жніўня ніякіх дронаў у паветранай прасторы РБ зафіксавана не было.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Пракурор патрабуе 11 гадоў турмы для літоўскага юрыста, яго абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Беларусі
🔸 Улады хочуць караць за распаўсюд інфармацыі пра перамяшчэнне вайскоўцаў і за пагрозы былому прэзідэнту
🔸 Мікола Статкевіч адзначае пяты дзень народзінаў запар за кратамі
🔸 Анджэй Пачобут пагадзіўся пакінуць Беларусь у выпадку вызвалення
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/SRDZlQIeSj0
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🤬 «Мы яго адпраўляем у Данецк, вы ж ведаеце, Данецк, Данбас»
Паглядзіце, як беларускія кампаніі вядуць супрацу з акупацыйнымі ўладамі «ДНР» і «ЛНР» ☝️
💁🏻♂️Ужо забылі пра Васкрасенскага? А ён тым часам зноў актывізаваўся
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, праўладны актывіст зноў заўзята агітуе палітвязняў пісаць прашэнні аб памілаванні. Для гэтай мэты Васкрасенскі нават тэлефануе сваякам палітзняволеных, каб тыя, у сваю чаргу, пераканалі сваіх блізкіх.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🔹Бяла-Падляская паліцыя заклікала кіроўцаў званіць і скардзіцца на тых, хто парушае спакой у чэргах на мяжы
Праваахоўнікі, якім мы накіравалі запыт, датычны так званых «улезуноў», адказалі, што разглядаюць кожны выпадак, пра які ім паведамляюць.
🔍 Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
Мы – тое медыя, якое Лукашэнка хоча закрыць у першую чаргу
З 2007 года Белсат застаецца галоўным незалежным тэлеканалам для беларусаў. Пачаўшы з адной праграмы «Аб'ектыў», мы ператварыліся ў сетку рэдакцый, якія пішуць і паказваюць праўду на чатырох мовах, і асвятляюць падзеі з усяго свету.
Але наш шлях заўсёды быў рызыкоўным. Нас затрымлівалі, штрафавалі, саджалі, забаранялі распавядаць беларусам тое, што не ўпісваецца ў афіцыйную прапаганду. Мы пачыналі як маленькі, але адважны медыяпраект, і цяпер, дзякуючы вам, выпускаем штодзённыя эфіры, праграмы, фільмы, серыялы, мультфільмы і розныя віды матэрыялаў.
Цікава ўзгадаць, а як усё пачыналася? Гісторыя нашага тэлеканалу бярэ пачатак з адной падзеі яшчэ ў 2005 годзе, якая і натхніла на стварэнне Белсату. Што гэта было – ПА СПАСЫЛЦЫ.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Транспартны калапс на мяжы Беларусі з Еўразвязам: прасвету не відаць
✔️На загад Лукашэнкі зноў перапішуць Крымінальны кодэкс. Каб гарантаваць яму бяспеку ў будучыні
✔️Анджэліка Борыс: палітзняволены Анджэй Пачобут быў згодны з'ехаць з Беларусі
✔️З беларускай турмы адпусцілі 4-х грамадзянаў Латвіі, якіх нібыта затрымалі на мяжы з наркотыкамі
✔️Загаранне на Запарожскай АЭС: што вядома на гэты час?
✔️Кадыраўцаў узялі ў палон у Курскай вобласці
✔️У Парыжы прайшла цырымонія закрыцця Алімпіяды
✔️Літоўца Мантаса Даніелюса, якога вінавацяць у шпіянажы на карысць Беларусі, могуць пакараць 11-ці гадамі зняволення
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🦜 У ветэрынарным корпусе Гарадзенскага заапарка жыве асаблівы папугай Трыша
Паглядзіце, як чалавечы клопат вярнуў птушку да жыцця!
💱 Курсы валютаў на 12 жніўня
Долар дадаў ажно 4 капейкі і аднавіўся пасля падзення тыднёвай даўніны. Амаль на 3 капейкі вырас еўра. Расейскі рубель тым часам страціў амаль 2 капейкі.
#курсывалютаў
🧠 На «Атланце» анансавалі выпуск smart-халадзільнікаў. Толькі ёсць нюанс
З вялікай доляй верагоднасці гэтая тэхніка будзе складацца пераважна з замежных дэталяў. Хаця б таму, што беларускія прадпрыемствы не выпускаюць уласныя камп'ютары для «разумнай» бытавой тэхнікі.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
💬 «Тытунёвы бізнес – адзін з блокаў па напаўненні сям'і Лукашэнкі грашыма. І гэтая дзейнасць яго вельмі моцна цікавіць»
Разбіраліся, чаму тыдзень таму самаабвешчаны кіраўнік Беларусі сабраў нараду, прысвечаную праблемам у сферы вытворчасці цыгарэтаў. Ды заявіў там пра «трывожныя тэндэнцыі».
🔍 Чытайце матэрыял ПА СПАСЫЛЦЫ
💎 Фермер з Індыі знайшоў дыямант коштам $72 000
Дыліп Містры заўважыў каштоўны камень у прыватнай шахце і быў узрушаны, калі даведаўся, колькі на ім можна зарабіць. Эксперты ўжо пацвердзілі высокую якасць дыяманта.
Неверагодная знаходка была зроблена ў індыйскім горадзе Панна, які славіцца дыямантамі. Сам фермер прызнаўся, што гэта не першая такая знаходка, але раней ён не распавядаў пра кошты.
🤷♂️ Беларуску абрабавалі махляры і яна звярнулася да юрыста — ён абрабаваў яе другі раз
Незвычайная гісторыя здарылася з жыхаркай Менску, якая хацела падзарабіць. У Instagram яна ўбачыла рэкламу блогеркі, якая дапамагала з крыптовалютай. Там прапаноўвалі выгадна ўкласці наяўныя грошы ў віртуальную валюту. У выніку беларуска аддала 3000 рублёў.
Зразумеўшы, што гэта махляры, яна вырашыла звярнуцца да юрыста, якога знайшла праз Інтэрнэт. Пацярпелай напісалі ў мэсэнджары, што дапамогуць вярнуць грошы бясплатна, а плаціць трэба толькі ў выпадку вяртання скрадзеных сродкаў.
Гэта пераканала беларуску, і тады яе папрасілі адкрыць электронны кашалёк на замежнай платформе і трохі папоўніць яго, каб была магчымасць аплаціць працэнт за вывад сродкаў. Неўзабаве яна зразумела, што зноў стала ахвярай махляроў.
Усяго дзяўчына аддала больш за 8000 рублёў. Узбуджаная крымінальная справа.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Памятаеце Юрыя Васкрасенскага? Цяпер ён тэлефануе сваякам палітвязняў
Прапагандыст спрабуе загітаваць родных, каб яны паўплывалі на зняволеных напісаць прашэнне на імя Лукашэнкі.
🔺Расейскія чыноўнікі прызналі страту 28 населеных пунктаў Курскага рэгіёну
Нішто так не ўдарыла па рэжыме Пуціна, як прарыў войскаў ВСУ на тэрыторыю Курскай і Белгарадскай абласцей. Як выглядае цяпер Курская дуга нашых дзён - чытайце ў нашым матэрыяле.
🔺У Варшаве збілі беларуса і ўкраінца за мову
Прычынай нападу стала размова мужчынаў паміж сабой на рускай мове. Беларус быў шпіталізаваны з пераломам вачніцы і страсеннем мазгоў. Падрабязнасці чытайце па спасылцы.
💬 «Асабліва ён думае пра Мікалая Лукашэнку. Ён хоча мець псіхалагічны камфорт ад таго, што ўсё зрабіў як бацька»
Паразмаўлялі з палітыкам, дырэктарам цэнтру «Еўрапейскі дыялог» Анатолем Лябедзькам пра наступны выбарчы год. І пра страхі Лукашэнкі, звязаныя з ім.
👀 Чытайце матэрыял ВОСЬ ТУТ
🔹20 гадоў узмоцненага рэжыму і вялізны штраф. Агучылі завочны вырак Валеру Водзіну, якога вінавацілі ў арганізацыі тэракту «пад куратарствам Кіева»
У справе фігуравалі яшчэ чатыры чалавекі. Якія пакаранні былі вынесеныя ім, праваабаронцы пакуль не ведаюць.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі
❌ «Для іх дзіця – гэта інструмент»
У ліпені было больш за тысячу спробаў нелегальна перасекчы беларуска-латвійскую мяжу.
Нашыя журналісты паехалі на месца падзеяў, каб скласці для сябе і для вас карціну таго, што там адбываецца ☝️
🔍 Тэкставы варыянт рэпартажу чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
💁🏻♂️ «Падыгрыванне Расеі». Украінскія памежнікі не бачаць прыкметаў перакідвання вялікай колькасці лукашэнкаўскіх войскаў на мяжу
Раней самаабвешчаныя ўлады Беларусі заяўлялі пра тое, што накіроўваюць у бок украінскай мяжы сілы спецаперацыяў, сухапутныя і ракетныя войскі (у тым ліку комплексы «Іскандэр» і «Паланэз»).
🔍 Чытайце ПАДРАБЯЗНЕЙ ТУТ
🔺 У інтэрнэце з'яўляюцца відэа вайскоўцаў з усё новых населеных пунктаў Курскай вобласці
Яны, як сцвярджаецца, пераходзяць пад кантроль ЗСУ.
☝️Выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласці прызнаў страту 28 населеных пунктаў рэгіёну
Такую лічбу ён агучыў, дакладваючы пра сітуацыю Пуціну на адмысловай нарадзе.
Таксама ўлады вобласці маюць намер эвакуяваць з небяспечнай зоны каля 180 тысячаў мірных жыхароў. Яшчэ каля 120 тысячаў раней самастойна выехалі з раёнаў, дзе ідуць баі.
📍Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ калонку Любові Лунёвай, дзе яна дзеліцца сваім поглядам на сітуацыю ў Курскай вобласці
😨 У Варшаве палякі пабілі і абрабавалі беларуса і ўкраінца. Пацярпелы кажа, што білі за расейскую мову
38-гадовы беларус Аляксандр расказаў пра здарэнне выданню «Most». Паводле яго словаў, у ноч з 3 на 4 жніўня на вуліцы Дантэ Аліг'еры (раён Бяляны) ён выйшаў з дому папаліць, сустрэў 20-гадовага суседа-ўкраінца ды завёў з ім размову па-расейску.
Далей да суразмоўцаў падыйшлі тры хлопцы 20-25 гадоў і сталі лаяцца на іх па-польску: «*** [з’язджайце] з Польшчы, украінцы. Што вы тут робіце? Вы тут непатрэбныя». Аляксандр паспеў сказаць, што ён беларус і грамадзянін Польшчы – але нападнікі ўсё роўна накінуліся на яго ды сталі біць. Затым кінуліся на ўкраінца.
Аляксандр страціў прытомнасць, але лічыць, што яго білі некалькі хвілінаў нагамі і, магчыма, кулаком з касцетам. У лякарні ў яго дыягнаставалі пералом вачніцы і страсенне мазгоў. Можа спатрэбіцца аперацыя праз праблемы з сятчаткай.
Нападнікі былі апранутыя ў чорнае і кароткастрыжаныя, кажа пацярпелы. Пасля нападу беларус і ўкраінец пайшлі ў бліжэйшую краму прасіць дапамогі, там выклікалі «хуткую» і паліцыю. Пазней Аляксандр знайшоў свой заплечнік, з якога зніклі гаманец, банкаўскія карты і дакументы. Нягледзячы на гэта, ён перакананы, што матывам нападу было не рабаванне, а нацыянальная нянавісць.
📍Падаць заяву ў паліцыю Аляксандр яшчэ не змог, бо для гэтага патрэбная асабістая прысутнасць, а ён ужо тыдзень знаходзіцца ў лякарні. Але мужчына напісаў участковаму і ў гарадское аддзяленне паліцыі. Пацярпелы ўкраінец меў менш сур’ёзныя траўмы. Заяву ў паліцыю ён падаў, справу распачалі.
Адзначым, што іншыя крыніцы не паведамлялі пра такое здарэнне. У пачатку лета на той самай вуліцы Дантэ Аліг'еры бандыты абрабавалі дастаўніка ежы, тады падазраваных аператыўна затрымалі, за імі ўсталявалі паліцэйскі нагляд.
💬 «Гэта не агрэсія з мэтаю акупацыі тэрыторыяў. Гэта элемент стратэгіі»
Украінскі ваенна-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка пракаментаваў у нашым эфіры дзеянні ЗСУ ў Курскай вобласці.
Мэтаю наступу ўкраінцаў на Куршчыну ён называе прымус расейскага ваеннага кіраўніцтва да перакідвання сваіх войскаў з іншых участкаў фронту. Таксама Украіна з дапамогаю гэтай аперацыі імкнецца палепшыць свае пазіцыі на магчымых у будучыні перамовах.
📍Лукашэнка хоча дадаць у Крымінальны кодэкс артыкул, які мусіць абараніць яго ў будучыні
Фармулёўка гэтага артыкулу выглядае наступным чынам: «Гвалт або пагроза ў дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, які спыніў выкананне сваіх паўнамоцтваў».
🔍 Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ, якія тэрміны пакарання могуць быць прадугледжаныя за такое злачынства
📍Лукашэнка зноў «ператрахнуў» урад: прызначыў новага міністра энергетыкі ды новага намесніка прэм'ера
Імёны гэтых людзей вам наўрад ці нешта скажуць:
🔹на пасаду міністра энергетыкі прызначаны Аляксей Кушнарэнка (былы гендырэктар прадпрыемства «Белтопгаз»)
🔹у якасці намесніка прэм'ер-міністра будзе працаваць папярэдні міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч
🔹Берасцейскі аблвыканкам узначаліў Пётр Пархомчык (ён раней быў намеснікам прэм'ера)
🔹яшчэ адно прызначэнне: Беларускай чыгункаю будзе кіраваць Валерый Вярэніч (да таго быў першым намеснікам міністра транспарту)
Таксама самаабвешчаны кіраўнік Беларусі прызначыў амбасадараў у некаторых краінах Афрыкі ды Азіі.
🔍 ЗСУ наступае пад Курскам, аднак на Данбасе стабільная перавага ў расейцаў. Аналізуем чарговы тыдзень поўнамаштабнай вайны
Галоўнай падзеяй апошняга часу стаў раптоўны перанос баявых дзеянняў на тэрыторыю РФ – у Курскую вобласць. Мінуў ужо тыдзень, а выціснуць украінскія падраздзяленні са сваёй тэрыторыі расейскія войскі так і не могуць.
📍Чытайце аналіз ПА СПАСЫЛЦЫ
📷 Фота ілюстрацыйнае
Рэжым вызваліў 4 латвійцаў, якіх затрымаў у канцы ліпеня
Учора прапаганда паказала сюжэт пра вызваленне грамадзян Латвіі, у якіх на мяжы нібыта выявілі пакет з 0,82 г марыхуаны. Спачатку іх адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе, а пасля здымкі «пакаяннага відэа» і некалькіх тыдняў у Беларусі, у інцыдэнце «хутка разабраліся».
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз не выявіў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў ці іх аналагаў. Што гэта было — латвійскія медыі губляліся ў здагадках. Выказваліся версіі, што затрыманне магло быць часткай гульні ў абмене зняволенымі.