🤬 За адмову пісаць прашэнне аб памілаванні змяшчаюць у ШІЗА
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць, што прадстаўнікі мінскай пракуратуры прымушаюць палітвязняў у наваполацкай калоніі № 1 пісаць прашэнні аб памілаванні. Але гэта тычыцца толькі асуджаных да невялікіх тэрмінаў.
Таксама па звестках праваабаронцаў, за адказ пісаць прашэнне – змяшчаюць у ШІЗА, а некаторым пагражаюць новай крымінальнай справай за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі».
👉 Паводле звестак «Белсату», з аналагічным прапановамі ў другой палове ліпеня звярталіся да некаторых палітзняволеных у гомельскай жаночай калоніі №4. Ва ўсіх выпадках гэта тычылася толькі тых, у каго тэрміны зняволення блізкія да завяршэння.
#рэпрэсіі
🪖 Вайна, канца якой не бачна
Генеральны сакратар NATO Енс Стольтэнбэрг у інтэрв’ю «Бі-бі-сі» заявіў, што Еўропе варта рыхтавацца да таго, што цяперашні канфлікт можа зацягнуцца на 10 гадоў.
І сапраўды выглядае так, што перадумоваў для поўнай ваеннай перамогі аднаго з бакоў пакуль няма.
Дасягнуць міра можна было б толькі за кошт узаемных палітычных саступак. Але ці гатовыя на гэта абодва бакі канфлікту? І ці сапраўды вайна ва Украіне будзе такой доўгай?
Аналізуем сітуацыю 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Уласніка і дырэктара беларускай кампаніі, што перавозіла люксавыя аўтамабілі з ЕЗ у Расею, вінавацяць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у буйным памеры
Паведамляецца, што ў Польшчы ў беларускай фірмы была пасярэдніцкая структура. З яе дапамогай яны перавезлі 10 легкавікоў прэміум-класу.
👉 Угандляванае ад продажу аўтамабіляў ва ўліку кампаніі не адлюстроўвалі, а падаткі не вылічаліся і не выплочваліся. Шкоду дзяржаве КДК ацэньвае больш як на Br 465 тысячаў.
🤦🏻 Як мы да гэтага дакаціліся?
Спорт па-за палітыкай? А як жа. Ведаеце, калі апошні раз у Алімпіядзе ўдзельнічала так мала беларусаў? У 1968!
Нявыхаваных дзяцей ніхто не запрашае на святы.
Пра тое, што адчувае сотня беларускіх спартоўцаў, якіх не пусцілі ў Парыж, ды як мы апынуліся ў гэтай кропцы разважае суаўтар праграмы «Тыдзень» Ігар Кулей, паслухайце ☝🏻
Пацверджана смерць атраду ПВК Вагнэра ў Малі
Падчас баёў з паўстанцамі могуць быць забіты каля 80 расейскіх наймітаў, паведамляе BBC.
Днём раней туарэгі паведамілі аб паспяховай атацы на ўзброеныя сілы Малі і баевікоў ПВК Вагнэра. Паводле іх, былі забітыя ці параненыя дзясяткі вагнэраўцаў і малійскіх вайскоўцаў. Некалькі расейцаў таксама трапілі ў палон.
Прапагандысцкі канал RT, лічыць, што ў смярцях вагнэраўцаў у Афрыцы ёсць украінскі след.
У Польшчы прапанавалі Вугоршчыне пакінуць ЕЗ і NATO
«Я не вельмі разумею, чаму Вугоршчына хоча заставацца чальцом арганізацыяў, якія ёй так не падабаюцца. Чаму б Орбану не стварыць саюзу з Пуціным ды іншымі аўтарытарнымі дзяржавамі такога тыпу?», – паразважаў намеснік кіраўніка МЗС Владыслаў Барташэўскі.
Паводле яго, палітыка Орбана антыеўрапейская, антыўкраінская і антыпольская:
«Мы не вядзём справаў з Расеяй, у адрозненне ад прэм'ер-міністра Орбана, які цяпер на задворках міжнароднай супольнасці – як у Еўразвязе, гэтак і ў NATO».
Нагадваем, Віктар Орбан даўно прасоўвае ідэю пра ненадаванне вайсковай дапамогі Украіне. Ён адзін з нямногіх еўрапейскіх палітыкаў, якія маюць добрыя стасункі з Пуціным.
Эрдаган заявіў, што Турцыя можа ўвесці войскі ў Ізраіль
«Мы павінны быць вельмі моцнымі, каб Ізраіль не змог зрабіць гэтыя недарэчныя рэчы з Палестынай. Сапраўды гэтак жа, як мы ўвайшлі ў Карабах, гэтак жа, як мы ўвайшлі ў Лівію, мы маглі б зрабіць тое ж самае з імі», – заявіў прэзідэнт Турцыі.
МЗС Ізраіля заявіла, што Эрдаган, пагражаючы атакаваць Ізраіль, «ідзе па слядах Садама Хусэйна». У адказ на гэта МЗС Турцыі параўнаў Бэньяміна Нэтаньягу з Адольфам Гітлерам.
Дарэчы, Эрдаган неаднаразова крытыкуе дзеянні Ізраілю ў сектары Газа. Паводле яго, неабходна стварыць незалежную палестынскую дзяржаву са сталіцай ва Усходнім Ерусаліме. Прэмʼер Нэтаньягу адхіляе такую ідэю.
Мадура «набраў» 51% галасоў на прэзідэнцкіх выбарах
Улады Венесуэлы ўжо абвясцілі яго пераможцам. Мадура знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта з 2013 года і пераходзіць на трэці тэрмін (6 гадоў).
Галоўны канкурэнт – Эдмунда Гансалес атрымаў 44% галасоў паводле мясцовага выбаркаму. Экзіт-пол амерыканскай кампаніі Edison Research паказваў, што насамрэч перамог Гансалес.
Вынікі выбараў ужо не прызналі Аргенціна, Перу і Чылі.
💥 #галоўнае за 28 ліпеня
✔️ Беларуска дала жорсткі адпор гвалтаўніку
✔️ Выпускнікоў беларускіх ВНУ хочуць размяркоўваць у Расею
✔️ У Літве для кампаніяў увялі мыта за легалізацыю замежнікаў, якіх бяруць на працу
✔️ У Венесуэле на выбарах апазіцыя можа перамагчы
✔️ На будынку беларускай крамы Kropka у Вільні зрабілі абражальныя надпісы на літоўскай мове
✔️ Ізраіль нанёс авіяўдары па сямі аб’ектах арганізацыі «Хазбула» на тэрыторыі Лівану
✔️ Беларускі мастак трапіў у лік фіналістаў прэстыжнай італьянскай прэміі
✔️ Эрдаган даў аплявуху дзіцяці, якое не пацалавала яму руку
✔️ Ва Украіне ліквідавалі канал увозу падробленых беларускіх лекаў
✔️ Вострая кішачная інфекцыя выяўленая ў дзіцячым цэнтры пад Берасцем
#рэпрэсіі:
▪️Сілавікі затрымалі жыхарку Бабруйску
▪️Чарговы прысуд па так званай «карагоднай» справе. Асудзілі яшчэ 2 чалавек
😔«Навіна нас прыбіла»
Вернікі заступаюцца за ксяндза Уладзіслава Завальнюка, які быў пробашчам Чырвонага касцёла больш за 30 гадоў. Расказваем, чаму яго звольнілі і пры чым тут палітыка👆🏻
🥫 У Польшчу – хлеб і шкарпэткі, у Беларусь – кармы для жывёлін і красоўкі
«Белсат» спытаў у беларусаў, якія жывуць у Польшчы, што яны просяць прывезці сваіх родных і знаёмых з Беларусі, а што перадаюць падарункамі на радзіму.
🍲 З нечаканага – журэк у слоіках у абмен на закаткі памідораў, а яшчэ насенне кветак, гуральскі сыр і антыбіётыкі.
Пры гэтым амаль усе суразмоўцы прызнаюцца, што не разумеюць, ці можна нешта з гэтага перавозіць праз мяжу зараз, пасля новага пакета санкцыяў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Самая закрытая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна
🔸Лукашэнкаўцы працягваюць заклікаць паверыць ім: пісаць прашэнні аб памілаванні і вяртацца на Радзіму
🔸Траціна ўкраінцаў гатовая да замірэньня з саступкамі
🔸Што адбываецца ў Палку Каліноўскага
🔸Камала Харыс неўзабаве вызначыцца з кандыдатам на віцэ-прэзідэнта, а Трамп заклікае прагаласаваць за сябе ў апошні раз
🔸Выбары ў Венесуэле: Мадуро будзе спрабаваць ператварыць свае 10% падтрымкі ў элегантную перамогу
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/LLlHJNxYceQ
🤡 Лукашэнка вырашыў дамагчы свайму сябру набраць 97%?
Чатыры чалавекі з Беларусі паехалі назіральнікамі на выбары ў Венесуэле, якія праходзяць 28 ліпеня.
👉 Гэта член ЦВК Аляксандр Южык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Павел Папко, першы сакратар Цэнтральнага Камітэту Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў і загадчык міжнароднага аддзелу КПБ Андрэй Красільнікаў.
Усяго ў Венесуэлу прыехала 749 назіральнікаў з 97 краін.
☝️ Прадстаўнікоў Еўразвязу сярод міжнародных назіральнікаў няма. Венесуэла адклікала іх запрашэнні з-за санкцый ЕЗ у дачыненні да членаў ураду і Нацыянальнага выбарчага камітэту Венесуэлы.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👽 Масоны, рэптылоіды і ілюмінаты
Калі людзі не маюць адказаў на свае пытанні, у ход ідуць тэорыі змовы...
🤖 ШІ дасягнуў узроўню срэбнага медаліста на матэматычнай алімпіядзе
Штучныя інтэлект–сістэмы Alpha Pro і Alpha Geometry 2, распрацаваныя Google, вырашылі чатыры з шасці задач на міжнароднай матэматычнай алімпіядзе. Гэта дасягненне ўзроўню срэбнага медаліста. І гэта першы такі поспех для ШІ ў гісторыі гэтага спаборніцтва.
☝️ Сістэма AlphaProof, створаная на аснове мадэлі Gemini Deep Mind, аўтаматычна перакладае задачы з натуральнай мовы ў фармальныя матэматычныя выразы, палягчаючы іх рашэнне. Alpha Geometry 2 спецыяльна адаптаваная для працы з геаметрычнымі задачамі і задачамі, звязанымі з рухам аб'ектаў.
Віцэ–прэзідэнт Google DeepMind Пушміт Колі падкрэсліў, што раней не існавала сістэм штучнага інтэлекту, здольных вырашаць задачы з такой высокай дакладнасцю і ўніверсальнасцю. Аднак Alpha Pro і Alpha Geometry 2 змаглі пераадолець гэтыя праблемы дзякуючы інтэнсіўнаму навучанню і выкарыстанню фармальных моў праграмавання.
☝️ «Гэта абсалютна непрымальна, абуральна і небяспечна»
Святлана Ціханоўская лічыць напад на краму беларуса «Kropka» у Вільні правакацыяй рэжыму Лукашэнкі, каб пасварыць літоўцаў і беларусаў .
Яна адзначае, што важны не толькі сам факт нападу, але і мэтанакіраваная спроба распаліць міжэтнічную варожасць.
«Мы на сувязі з літоўскімі ўладамі, накіравалі афіцыйны запыт – паліцыя шукае выканаўцаў»
😢 Наступствы надвор'я
Галіна дуба наскрозь прабіла дах дому ў садовым таварыстве «Хімік» Гарадзенскага раёну.
🎥 Глядзіце таксама каментар эксперта – Што адбываецца з кліматам у Беларусі ды чаго чакаць далей
💱 Курсы валютаў на 29 ліпеня
Долар падрос амаль на 2 капейкі, а еўра амаль на 3. А вось рубель страціў пазіцыі.
#курсывалютаў
⛈ У Беларусі былі перабоі з электрычнасцю ў 566 паселішчах праз залевы і шквалісты вецер
Парывы ветру дасягалі 25–27 м/с. Праз гэта падалі дрэвы і галіны на электралініі. Гэта прыводзіла да абрыву лініяў і пашкоджання апораў.
Без электрычнасці засталіся 1874 трансфарматарныя падстанцыі і 38 фермаў. Найбольш пацярпелі Гомельскі, Пастаўскі, Менскі, Гарадзенскі, Іўеўскі, Мядзельскі, Полацкі раёны.
У Мінэнерга адзначаюць, што энергетыкі перайшлі на ўзмоцнены рэжым працы.
☝️ 29 ліпеня ў шмат якіх раёнах прагназуецца моцны вецер парывамі 15–22 м/c, месцамі – да 25–27 м/с. Удзень па большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць залевы, у асобных раёнах – навальніцы.
🐎 Вершніца Вольга Сафронава не выступіць на алімпіядзе
Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.
«Нашае »Парыжскае падарожжа « падышло да канца. Гэты сезон быў не толькі адным з самых насычаных у маёй кар'еры, але і самым нечаканым...
Ужо заўтра стартуе Алімпійская выездка, і я ад усяго сэрца жадаю ўдзельнікам поспеху! І хай пераможа наймацнейшы!..
А мы едзем дадому адпачываць і пачынаем рыхтавацца да новага этапу нашага жыцця! »
🔥 Футбольны сімулятар ад беларускіх распрацоўшчыкаў
Студыя Strikerz, дзе працуюць беларусы, паказала, як цяпер выглядае ўмоўна-бясплатная гульня пра футбол UFL. Гульцам абяцаюць «рэвалюцыю, якая назаўжды зменіць свет футбольных сімулятараў».
Ужо вядома, што ў UFL можна будзе ствараць уласныя клубы з больш чым 5 тыс. ліцэнзаваных футбалістаў з усяго свету.
Распрацоўка гульні ідзе з 2016 года. Калі яны выйдзе – невядома, але будзе даступная на XBOX Series X|S, PS5 і ПК.
Украінскія дроны масава атакавалі расейскія рэгіёны
Напады адбываліся ноччу па аб'ектах інфраструктуры. Паведамляецца пра пашкоджаную электрастанцыю ў Арлоўскай вобласці.
Атакі таксама зафіксаваныя ў Курскай, Белгародскай, Бранскай, Варонежскай і Ленінградскай абласцях.
Мінабароны Расеі заявіла пра 39 збітых украінскіх беспілотнікаў. Ад падзення боепрыпасаў параненыя 16-гадовая дзяўчына і ейная маці.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Што беларусы за мяжой просяць родных прывесці з радзімы?
«Белсат» спытаў у беларусаў, якія жывуць у Польшчы, пра якія прадукты яны сумуюць у эміграцыі. Адказы могуць здзівіць.
🔺У Літве зноў адбылася спроба пасварыць беларусаў з літоўцамі
У сталіцы Літвы невядомы разбіў шыбы ў краме «Kropka» і напісаў па-літоўску «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Ці звязаны з гэтай правакацыяй лукашысты? Спыталі сузаснавальніка той самай крамы.
🔺Чым шкодныя вэйпы, якія сабраліся забараніць у Беларусі?
Вельмі падобна, што яны куды менш шкодныя за звычайныя цыгарэты, якія ў Беларусі не збіраюцца забараняць. Але ўсё роўна гэта небяспечная рэч. Сабралі ўсё, што варта ведаць пра вэйпы.
✍🏻У калоніях і турмах зноў збіраюць прашэнні аб памілаванні
«Вядома, што ў некаторых установах за адмову падпісаць прашэнне людзей змяшчаюць у ШІЗА. Тым не менш, палітвязняў, якія адмаўляюцца ад падпісання, шмат», – піша @dissidentby
Папярэдняя хваля была напярэдадні 3 ліпеня. Праваабаронцы зафіксавалі, што ў гэтую дату 18 чалавек выйшлі па памілаванні.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😱 Вострая кішачная інфекцыя выяўленая ў 7 дзяцей і 4 работнікаў харчаблока дзіцячага рэабілітацыйнага цэнтру «Сасновы Бор»
Дзяцей з інфекцыяй змясцілі ў ізалятар пад назіранне лекара. Адзначаецца, што іх стан здавальняючы і ўскладненняў удалося пазбегнуць. Работнікі «адхіленыя ад працы».
З астатнім персаналам «праведзены пазапланавы занятак», паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
😮 Гэта не кадры з амерыканскага хорару «Сайлент Хіл»
Гэта аграгарадок Ула Віцебскай вобласці
😻 Натхняльны прыклад вернасці свайму гадаванцу
Паглядзіце, як паступіла гаспадыня, даведаўшыся пра цяжкую хваробу сваёй коткі ☝️
❗️ У Валынскай вобласці заблакавалі канал увозу кантрафактных медычных прэпаратаў Расеі і Беларусі
Пра гэта паведаміў офіс генеральнага пракурора Украіны.
👉 Паводле звестак следства, падробкі ўвозілі праз Польшчу. Кіраваў схемай жыхар Валыні з паплечнікамі. Распаўсюджваліся лекі праз «інтэрнэт-крамы, сацыяльныя сеткі і каналы мэсэнджараў».
Акрамя кантрафакту, праваахоўнікі канфіскавалі грашовыя сродкі, эквівалентныя больш за 2 млн грн. (амаль 50 тысяч амерыканскіх долараў), а таксама «чорныя запісы, грузавыя і транспартныя рахункі аб паштовай адпраўцы лекаў».
Вядзецца следства.
😇 Добрыя навіны тыдня
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 Беларускую мову зноў пачнуць вывучаць у Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі
🔅 Ва Украіне з’явілася яшчэ адна вуліца імя Кастуся Каліноўскага
🔅 На волі палітзняволеныя Дар'я Лосік і Мікалай Казлоў
🔅 У Беларусь прыйшоў новы спорт – хобіхорсінгбол
🔅 Беларусы згуртаваліся дзеля дапамогі пацярпелым ад урагану птушкам
🔅 У цэнтры Менску ўсталююць помнік новы помнік... качцы
🔅 А ў чорных буслоў здарыўся «бэбі-бум»
📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?
У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноўных падзеяў ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.
Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia
#галоўнае