🎬 Новае кіно на «Белсат DOC»
У старым мястэчку найбольш захоплівае не яго гісторыя, не канкрэтныя даты і імёны людзей, а ягоная атмасфера. Гледзячы на захаваныя сцены і наваколле, фантазія сама малюе гісторыю гэтага паселішча.
Часам у пустых і напаўзакінутых помніках архітэктуры чуваць гул мінулых эпохаў, цяжар стагоддзяў, перанасычаных падзеямі.
Дакументальны фільм «Друя» – мастацкі гід па горадзе, рэж. Ілля Бажко, Беларусь, 2016 г. 🎞
#штопаглядзець
🎥 Мы звязаліся з адным з арганізатараў нелегальнай міграцыі
Кур'ерам, якія згаджаюцца перавезці мігрантаў, максімум можа зарабіць 1500–2000 еўраў. Пры гэтым за гэта яму пагражае да 8 гадоў зняволення альбо дэпартацыя
Падрабязней глядзіце ў нашым відэа ☝️
🤖 Трансформеры: паўстанне на Трактарным
У Менску заўважаны лідар аўтаботаў. Відэа з ім з’явілася ў сацсетках ☝️
🔻 Выглядае на тое, што музыкаў «Nizkiz» ужо асудзілі
«Спіс экстрэмістаў» Міністэрства ўнутраных справаў папоўнілі 12 красавіка яшчэ 15 імёнамі, сярод іх - музыкі гурта «Nizkiz». Падстава – прысуд паводле арт. 342 КК РБ, «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
🤔Лукашэнка можа пакінуць пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь да канца года?
Менавіта таму яго тэрмінова выклікаў Уладзімір Пуцін у Расею. Што будзе пасля сыходу Лукашэнкі з пасады прэзідэнта? Хто будзе наступным «прэзідэнтам»?
👀 Глядзіце ў праграме «Прасвет» інтэрв’ю з Анатолям Котавым, былым працаўніком Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, беларускім дыпламатам і палітолагам
💬 Андрэй Стрыжак: Перадумоваў для вызвалення палітычных зняволеных няма
Праваабаронца, сузаснавальнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак пракаментаваў «Салідарнасці» смерць зняволенага Аляксандра Кулініча, адзначыўшы небяспеку ў браку інфармацыі аб стане здароўя вялікай колькасці вязняў:
Трагедыя з Аляксандрам Кулінічам паказала, што мы пра яго даведаліся літаральна ў дзень ягонай смерці. Ён не быў прызнаны палітвязнем, пра яго не было інфармацыі ў праваабаронцаў, да якіх не звярталіся ягоныя сваякі. Гэта пацвярджае, што ў нас няма доступу да дэталёвай інфармацыі аб тым, хто знаходзіцца ў СІЗА.
Беларусы адыгралі ключавую ролю ў асваенні космасу
12 красавіка адзначаецца Дзень касманаўтыкі. І можа камусьці здаецца, якім бокам тут Беларусь? Паглядзіце, чаму без удзелу беларусаў касмічных даследаванняў можа і не атрымалася б 👆
👆«Большасць краінаў – сябраў Інтэрполу мае істотныя праблемы з правамі чалавека»
Рэжым усё часцей спрабуе шукаць беларусаў, якія з'ехалі з краіны праз палітычны пераслед праз Інтэрпол. Што рабіць беларусу, калі яго ўсё ж затрымалі паводле лініі Інтэрполу, што рабіць у выпадку затрымання, і ці можна даведацца, што ты – у базе арганізацыі?
Распавядаем у нашым артыкуле. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
«Не можа паверыць, што яго давялі да такога стану»
Ужо 3 гады Рыгор Кастусёў знаходзіцца ў зняволенні. За гэты час у палітвязня выявілі анкалагічную хваробу, ён перанёс за кратамі ковід і інфаркт.
Што вядома пра стан палітвязня, чытайце ў нашым артыкуле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍Іран раздумаў ваяваць з Ізраілем? Паабяцаў ЗША пазбягаць эскалацыі
Тыдзень таму напад Ірану на Ізраіль у адказ на ўдар па іранскім консульстве ў Сірыі лічылі імаверным, два дні таму – непазбежным. Але, піша «Reuters», Іран намагаецца стрымаць наступствы і пазбегнуць эскалацыі.
Іран даў сігнал Злучаным Штатам аб тым, што адкажа Ізраілю такім чынам, каб «пазбегнуць сур’ёзнай эскалацыі», і «не будзе дзейнічаць паспешліва», бо настойвае на сваіх патрабаваннях, якія ўключаюць перамір’е ў Газе, піша «Reuters» са спасылкай на іранскія крыніцы. Пасланне аб гэтым, як сцвярджаецца, перадаў у ЗША міністр замежных справаў Ірану падчас візіту ў Аман.
💥 #галоўнае за 11 красавіка
✔️ Выйшлі на волю палітзняволеныя Крысціна Чаранкова і Аксана Зарэцкая
✔️ Першая беларуская касманаўтка стала Героем Беларусі
✔️ Міністэрства фінансаў Польшчы растлумачыла, чаму былі ўведзеныя абмежаванні на вываз аўтамабіляў у Беларусь
✔️ Павел Латушка агучыў шэраг прапановаў да польскіх уладаў: аднавіць праграму PBH, яшчэ больш спрасціць легалізацыю для беларусаў
✔️ Украінскі парламент ухваліў закон пра ўзмацненне мабілізацыі. Цяпер яго павінен падпісаць Зяленскі
✔️ 13 гадоў таму адбыўся тэракт у менскім метро
#рэпрэсіі:
▫️Рэжым Лукашэнкі хоча завочна асудзіць Франка Вячорку. Вось ягоны каментар з гэтай нагоды
▫️ BELPOL раскрыў некалькі дэталяў біяграфіі памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча
💬 «Заканадаўства змяняецца, каб больш людзей апынулася ў войску»
Самаабвешчаныя ўлады ў Беларусі ўзялі курс на змяншэнне студэнтаў ВНУ, аднак колькасць навучэнцаў у каледжах павінна вырасці.
Навошта гэта робіцца? Паслухайце, што кажуць эксперты ☝️
☝️ Літоўская міністарка абвінаваціла лукашэнкаўскі рэжым у павелічэнні колькасці мігрантаў на мяжы
Паводле яе словаў, сярэдняя колькасць спробаў перайсці польска-беларускую мяжу з тэрыторыі Беларусі даходзіць да 250 штодзённа.
Міністарка лічыць, што гэтыя атакі арганізаваў беларускі рэжым.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤩 У Віцебску ствараюць новы мурал
Гэта будзе выява сярэднявечнага вандроўніка-варага.
Паглядзіце, як працуюць мастакі! 🔼
☝️Павел Латушка агучыў шэраг прапановаў да польскіх уладаў: аднавіць праграму PBH, яшчэ больш спрасціць легалізацыю для беларусаў
Заявы ён зрабіў, выступаючы на канферэнцыі «Міграцыя як палітычная, сацыяльная і эканамічная праблема».
Усе прапановы Латушкі чытайце ў матэрыяле на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️ «У лістах пісалі «затое вашым імем вуліцу назавуць»
З чым сутыкаецца жанчына за кратамі? Чаму гэта іншы досед, чым у мужчын?
Абмеркавалі падчас дыскусіі былая рэдактарка TUT.BY, палітзняволеная, а цяпер – заснавальніца медыяпраекту «План Б» Вольга Лойка і журналістка, аўтарка праекту «Палітвязынка» Яўгенія Доўгая.
💬 Вольга Лойка называе міфамі аповеды пра тое, як хтосьці прадуктыўна чытаў ці вучыў замежную мову ў зняволенні.
💬 Яўгенія Долгая адзначае, што псіхіка і цела зняволеных пачынаюць здаваць пасля трэцяга года за кратамі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
💥 Беларус стварыў гульню «Агентура»
Кажуць, што натхненнем паслужыў жарт пра агентуру Зянона Пазняка. Там і беларуская мова, нават лацінка, і шмат вядомых беларускіх месцаў.
📌 Пра што гульня?
Ёсць мясцовыя, шпіёны і ёсць лакацыя. Мясцовыя жыхары ведаюць пра месцазнаходжанне, а шпіёны – не. Мясцовыя жыхары павінны знайсці шпіёна, распытваючы адно аднаго, шпіёны павінны знайсці месцазнаходжанне. Хто першы, той і перамог!
Гульня разлічана на 3-20 чалавек. Ёсць 40 асноўных месцаў, але вы можаце іх рэдагаваць і дадаваць свае.
📌 Дзе шукаць?
Для Android тут
Для ios тут
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
🔸 Дональд Туск: Лукашэнка хоча выкарыстаць пытанні міграцыі ў палітычных мэтах;
🔸 Пуцін узнагародзіў Ордэнам Гагарына Марыну Васілеўскую;
🔸 ЗША папярэдзіў сваіх працаўнікоў не перамяшчацца па Ізраілі ў сувязі з небяспекай Ірану;
🔸 Качанава застанецца старшынёй Савету Рэспублікі;
🔸 «Радыё Бі Эй» і «Мелодии века» падалі на банкруцтва;
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
😳 Беларусам у эміграцыі прапанавалі аддаваць 29 % заробку на беларускую пенсію
Міністэрства працы і сацыяльнай абароны апублікавала на сваім сайце адказ на пытанне аб тым, ці ўключаецца праца за мяжой у стаж пры налічэнні пенсіі ў Беларусі. З адказу вынікае, што эмігранту трэба прыехаць у Беларусь, зарэгістравацца і аддаваць 29 % заробку.
#грошы
💱Курсы валютаў на 12 красавіка
Сёння долар патаннеў, еўра зноў страціў ажно 2 капейкі ад свайго кошту, расейскі рубель неістотна падрос
#курсывалютаў
🔻 Змены ў працэдуры выдачы дазволу на часовае пражыванне ў Польшчы
Замест запісу праз каляндар, у якім ніколі не было вольных датаў, увялі форму для запісу без даты.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❗️ «Я упала со второго этажа кровати, головой об деревянную лавку. Снимок сделали, но больше месяца не сообщают результат»
Крыніцы «Белсату» перадалі рэдакцыі ліст ад палітзняволенай Кацярыны Новікавай. На кавалку туалетнай паперы Кацярына апісала сваё жудаснае затрыманне і далейшае зняволенне. Прыводзім некалькі цытатаў з ліста:
«Ставили на флаг, били всем кабинетом. Сказали, что за мои интервью, канал и за мои пламенные обращения. У моей первой адвокатки, похоже, сын работает в ГУБОПиК (но это не точно)»
«Моими потерпевшими являются те, от кого я потерпела в 2020-м. Два последних адвоката у меня никакие. Бесят»
«Очень много политических тут, но многие из них случайно политические и стучат друг на друга. Мама оговорила меня следаку, я в шоке была»
😲Купіў за € 300. Беларуса затрымалі літоўскія памежнікі з фальшывым балгарскім пасведчаннем асобы
Супрацоўнікі памежнага пераходу «Кальварыя» на мяжы Літвы і Польшчы 9 красавіка правяралі пасажырскі аўтобус, які ішоў з Талліну на Варшаву. Іх насцярожылі дакументы 33-гадовага грамадзяніна Балгарыі.
Пасведчанне асобы мужчыны аказалася вырабленае не з полікарбанату, як належыць. На ім быў кепска зымітаваны мікратэкст, колер друку не мяняўся пры падсвятленні ўльтрафіялетам.
Уладальнік карткі прызнаўся, што ён грамадзянін Беларусі. Расказаў, што ў яго скончылася нацыянальная польская віза, таму ён замовіў праз інтэрнэт фальшывае балгарскае пасведчанне са сваім фота.
Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 4 гадоў.
✈️Сёння білеты на рэйсы «Белавія» можна купіць са зніжкай
Кампанія робіць зніжку на 12% да Дня авіяцыі і касманаўтыкі. На старонцы «Белавія» можна купіць квіткі па промакодзе COSМOS.
Зніжка дзейсная на перыяд падарожжаў да 31 траўня.
Добры дзень, сябры!
Мы вам прынеслі ранішняе чытво – 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«BELPOL»: Памерлы зняволены Аляксандр Кулініч быў «ідэйным чалавекам»
Праз VPN
Арганізацыя «BELPOL» расказала «Белсату» цікавую дэталь у біяграфіі памерлага.
🔺Латушка прапануе польскім уладам аднавіць праграму PBH
Праз VPN
Павел Латушка зрабіў шэраг прапановаў, як спрасціць легалізацыю і вядзенне бізнесу для беларусаў, якія жывуць у Польшчы.
🔺Ці зможа дзяржава прымусіць беларускіх школьнікаў любіць яе?
Праз VPN
У Беларусі, як некалі ў СССР, на ўсіх узроўнях укараняецца канцэпцыя стварэння зручнага для рэжыму тыпу чалавека. Ці ўдасца гэта?
#штопачытаць
🦿 Украінская дзяўчынка пабяжыць 5-кіламетровы марафон на пратэзах
У выніку расейскага ўдару па вакзале ў Краматорску Яна страціла абедзве нагі. Але не здалася і сёлета прыме ўдзел у Бостанскім дабрачынным марафоне.
🔸Выйшла на волю экспертка ў этыкеце і культуролаг Аксана Зарэцкая
Яна адбыла прызначанае ёй па «народным» 342-м артыкуле пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі.
У сакавіку 2023 года з’явіліся паведамленні, што яшчэ перад прысудам Зарэцкая адчула пагаршэнне стану здароўя. 16 сакавіка 2023 года яе шпіталізавалі. Паводле праваабаронцаў, яна мінімум тры дні прабыла ў коме.
Пасля таго, як палітзняволеная прыйшла ў прытомнасць, яе вярнулі ў СІЗА на Валадарскага. Там ніякай належнай медычнай дапамогі не было, для Аксаны не прымалі нават валяр’янку ў перадачах ад родных.
📷 Фота з сацсетак
💔 Ігар Карней
Член Беларускай асацыяцыі журналістаў, пазаштатны карэспандэнт «Радыё Свабода» з 2001 па 2020 гг., аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер.
Быў затрыманы 17 ліпеня 2023 года. Напачатку быў арыштаваны на 10 сутак, меркавана за падпіскі «на экстрэмісцкія» каналы. Затым супраць Ігара распачалі крымінальную справу. Яго абвінавацілі ва «удзеле ў экстрэмісцкім фармаванні».
Ігару прысудзілі 3 гады пазбаўлення волі і штраф у памеры 20 тысяч рублёў.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 220030, г. Менск, вул. Валадарскага, 2
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларусам прапануюць паўдзельнічаць у перавозе мігрантаў у ЕЗ – абяцаюць добрыя грошы;
🔸 13 гадоў таму адбыўся выбух на станцыі метро «Кастрычніцкая»;
🔸 Улады прыраўнялі дэманстрацыю ЛГБТ да парнаграфіі;
🔸Мужчыну, які ў Варшаве згвалтаваў беларуску Лізавету, будуць судзіць за забойства сексуальнага характару і разбой;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=VV7mtQtgNXE
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔍 У 2016 годзе выклікаў міліцыю, пабачыўшы ў Берасці аўтамабіль са сцягам «ДНР». BELPOL раскрыў некалькі дэталяў біяграфіі памерлага ў СІЗА Аляксандра Кулініча
Што тычыцца дакладных абставінаў смерці Кулініча, то яны невядомыя. Аднак у СІЗА №7 для яго стваралі кепскія ўмовы, як і для палітзняволеных у іншых ізалятарах ды калоніях.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN