belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

☝️73% асуджаных з палітычных прычын – мужчыны

Праваабаронцы «Вясны» працягваюць дзяліцца вынікамі пераследу з палітычных матываў за 2023 год.

Прысуды выносілі за песні, развіццё нацыянальнай культуры, праяву антываеннай пазіцыі і дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў.

Судзілі ўсіх, незалежна ад прафесіі і сацыяльнага стану: праваабаронцаў і адвакатаў, музыкаў, працаўнікоў IT-сферы і менеджараў культуры.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💁 Беларускія вайскоўцы паехалі «пераймаць досвед, набыты войскамі РФ»

Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі паведаміла сёння, што беларускія вайскоўцы «пройдуць навучанне на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі».

Читать полностью…

Белсат

😠 Беларуску затрымалі за ўдзел у маршах разам з дзіцём

Відэа з ёю апублікаваў канал, блізкі да сілавікоў. Жанчына, седзячы ў кайданках, кажа, што ў 2020-м годзе шпацыравала па горадзе з дзіцём, за што цяпер яе і затрымалі.

На відэа яна таксама адзначае, што цяпер ёй пагражае артыкул, які менавіта – невядома.

Паводле @mediazona_by, Гэта можа быць Яўгенія Петрыкевіч

📌 Таксама праваабаронцы паведамляюць пра «хапун» у аграгарадку Моталь Берасцейкай вобласці

Читать полностью…

Белсат

👆Украіна збіла над Азоўскім морам расейскі самалёт А-50 і падбіла Іл-22

Гэта адбылося ўчора вечарам.

«Каля 21:00 украінскімі падраздзяленнямі было нанесенае агнявое паражэнне па двух самалётах РФ, а менавіта па самалёце А-50 ДРЛВ і бамбавіку Іл-22, якія знаходзіліся над акваторыяй Азоўскага мора», – паведаміў народны дэпутат Юрый Мысягін.

Читать полностью…

Белсат

◾️Пайшоў з жыцця беларускі фатограф і культурны дзеяч Уладзімір Парфянок

Пра смерць Парфянка паведаміў Reform.by са спасылкай на ягоных блізкіх сяброў.

Сябры Уладзіміра Парфянка спрабавалі звязацца з ім яшчэ ў пятніцу 12 студзеня, але на сувязь ён не выходзіў. У нядзелю 14 студзеня сябры прыехалі да дому творцы і знайшлі яго мёртвым.

Час і прычыны смерці высвятляюцца. Уладзімір Парфянок сышоў на 66 годзе жыцця.

Уладзіміру Парфянок – фатограф, рэдактар, прадстаўнік «новай хвалі» творчай фатаграфіі 1980 гадоў. Ён быў куратарам і адным з заснавальнікам галерэі «Nova».

Читать полностью…

Белсат

💥 Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:

🔹 Беларусь летась стала другой у свеце дзяржаваю па колькасці арыштаваных каталіцкіх святароў

🔹 Беларусу, які жыве ў Польшчы з 2008 года, анулявалі ВНЖ і загадалі выехаць з краіны, бо ён уяўляе «пагрозу нацбяспецы»

🔹 Літоўскім дэпутатам прыходзяць лісты нібыта ад імя беларускіх эмігрантаў з пагрозаю «забраць Вільню»

🔹 Пад Менскам правялі фэст гіганцкай ежы: паказалі 2-кілаграмовы сырок і шмат чаго яшчэ

🔹 У Ісландыі зноў вывяргаецца вулкан − зірніце, як прыгожа

#галоўнае

Читать полностью…

Белсат

💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»

У сённяшнім выданні:

🔸 Колькі каштуюць БелТАўцы

🔸 Працяг гісторыі школы Колі Лукашэнкі

🔸 Швед падлічыў карупцыю ў Беларусі

🔸 Калядоўнікі з Сяргеем Доўгушавым завітаюць да нас у студыю

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/yicngMb2u-k

Читать полностью…

Белсат

🤨 Квоты на працаўладкаванне асобаў з інваліднасцю

Так улады ў Беларусі збіраюцца змагацца… з дэфіцытам кадраў.
Працадаўца будзе абавязаны забяспечыць для такіх людзей адпаведныя ўмовы

Спыталі экспертаў ☝️

Читать полностью…

Белсат

🤤 Пад Менскам прайшоў фэст гіганцкай ежы: прэзентавалі 2-кілаграмовы сырок!

Яго вырабілі на сталічным малаказаводзе. Нагадаем: стандартныя сыркі важаць звычайна каля 40 грамаў.

Таксама на фэсце ў Валяр'янаве можна было знайсці вялізны кубачак гарбаты (на 2,5 літры), набор 1,5-кілаграмовых пончыкаў, вялізныя бургер, круасан, зефірку, хінкалі ды сушы.

Читать полностью…

Белсат

🤨 Анулявалі дазвол на жыхарства і загадалі з'ехаць з краіны. Беларуса палічылі «пагрозаю нацбяспецы» цяпер і ў Польшчы

Павел Юшкевіч пераехаў у Польшчу з Гарадзеншчыны яшчэ напрыканцы 2000-х гадоў.

Чытайце падрабязнасці на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

▪️Не стала паэта Льва Рубінштэйна. Тыдзень таму ў цэнтры Масквы яго збіў аўтамабіль

Рубінштэйн асуджаў вайну ва Украіне, а ў 2020-м падтрымаў беларускія пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🙀 Страшна прыгожа: у Ісландыі зноў вывяржэнне вулкану побач з мястэчкам Грындавік

Яно пачалося сёння раніцай пасля серыі падземных штуршкоў. Насельніцтву Грындавіка нічога не пагражае − усіх жыхароў эвакуявалі ў суботу.

Читать полностью…

Белсат

😔Спачатку землятрус, потым снег і шторм...

Што цяпер адбываецца ў Японіі, распавядаем у нашым відэа.

Паглядзіце!

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Другая пасля Нікарагуа. У Беларусі летась затрымлівалі не меней за 10 каталіцкіх святароў

Такія звесткі прыводзіць арганізацыя «Дапамога Касцёлу ў патрэбе», піша polskieradio.pl.

Сумарна ва ўсім свеце на працягу 2023 года затрымалі мінімум 86 служыцеляў Касцёлу (лічба, хутчэй за ўсё, недакладная − з многіх краінаў проста немагчыма атрымаць надзейную інфармацыю на гэты конт).

Лідарам па арыштах святароў стала Нікарагуа (дыктатарская краіна Цэнтральнай Амерыкі) − там пераследаваліся 46 ксёндзаў.

Читать полностью…

Белсат

👆Швецыя будуе 2 падводныя лодкі, каб засцерагчыся ад магчымай агрэсіі Расеі

Гэта будуць першыя субмарыны, пабудаваныя Швецыяй з сярэдзіны 1990 гадоў. 66-метровыя падводныя лодкі тыпу А26 мяркуюць спусціць на ваду праз тры гады. На сёння баявыя дзяжурствы ў Балтыйскім моры нясуць 4 субмарыны, якімі валодае Швецыя.

Вядома, што і Нарвегія замовіла ў аднаго з нямецкіх канцэрнаў 4 субмарыны. Данія, у сваю чаргу, збіраецца вярнуць свой ваенна-марскі флот, ад якога пазбавілася ў 2004 годзе, бо ён здаваўся не патрэбным.

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Грамадзяніна Беларусі з ПВК Вагнэра затрымалі па падазрэнні ў дыверсіі

Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла пра затрыманне «на гарачым» грамадзяніна Беларусі, які прымацоўваў GPS-трэкеры, каб карэктаваць удары расейскай авіяцыі і дронаў.

Паводле СБУ, з 2014 года да 2017-га затрыманы ўваходзіў у склад незаконных збройных фармаванняў «ЛНР» і «ДНР». Пасля лютага 2022-га далучыўся да ПВК Вагнэра, у складзе якой штурмаваў Бахмут і іншыя вёскі. Пазней вярнуўся ў Беларусь.

Читать полностью…

Белсат

📚 Што новага пачытаць? Кароткі спіс кніжных навінах ад беларускіх выдавецтваў

📌 Упершыню па-беларуску – раман «Салодкая Даруся» Марыі Маціёс, аўтаркі бэстсэлераў, кнігі якой прадаюцца ва Украіне дзясяткамі тысячаў. Пераклад Алега Віркевіча. Выдавецтва «Пфляўмбаўм». Купіць тут

📌 «Чараўнік краіны Оз» Фрэнка Баўма цяпер і па-беларуску ў перакладзе Сяржа Мядзведзева. Так-так, той самы краіны Оз. З фантастычнымі ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік. Выдавецтва «Тэхналогія». Купіць тут

📌 «Ад 2 да 15: Мая мама ў турме» псіхалагіні Вольгі Вялічкі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю. Выдавецтва «Gutenberg Publisher». Купіць тут

Навінкі апошняга месяца ад выдавецтва «Янушкевіч», якое дарэчы пашырыла геаграфію дастаўкі 📦

📌 Легендарны «Валадар пярсцёнкаў. Брацтва пярсцёнка» Дж. Р. Р. Толкіна ў перакладзе Ігара Кулікова. Купіць тут

📌 Віка Біран «Я танцую: (ад вясны 2020-га да зімы 2022-га – з невялікімі адхіленнямі)». Шчымлівы аповед пра змаганне з сістэмай. Купіць тут

📌 «Ненасытнасць» Станіслава Ігнацы Віткевіча ў перакладзе Алены Пятровіч. Антыўтапічная фантазія аб сталенні на фоне рэвалюцыйнага кітайскага ўварвання ў Еўропу і распаўсюджання новай веры. Купіць тут

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

Сярэдняя пенсія ў лютым будзе складаць у Беларусі 811 рублёў?

Прынамсі, так сцвярджае міністарка працы і сацыяльнай абароны Беларусі Ірына Касцевіч.

Прыбаўка да пенсіі, па словах міністаркі, вынікае з указу Аляксандра Лукашэнкі, які прадугледжвае з 1 лютага прырост пенсіяў на 10 %. Дакумент быў падпісаны Лукашэнкам напярэдадні Новага года.

Читать полностью…

Белсат

❓Ці вернуцца ў Беларусь палітычныя мігранты?

Шмат хто з эміграваўшых беларусаў дагэтуль жыве чаканнямі вяртання дамоў. Людзі мараць, што калі адбудуцца перамены, на мяжы ўтворацца коркі з тых, хто будзе ехаць на радзіму. Але ці сапраўды так адбудзецца і ці былі падобныя прыклады ў нашай гісторыі?

Чытайце ў нашым артыкуле:

✅Праз VPN ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Дабрыдзень, даражэнькія!

Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:

🔸ISW: Расея рыхтуе дэсантна-штурмавыя брыгады для высадкі ў тыл украінскай абароны

Праз VPN

Такія падраздзяленні дзеялі падчас савецкай інтэрвенцыі ў Афганістане.

🔸Каралева – на пенсіі, няхай жыве кароль!

Праз VPN

Што варта ведаць пра старога і новага манархаў Даніі.

🔸Фатаграфіі тыдня

Праз VPN

Пратэст фермераў у Нямеччыне і закалоты ў Эквадоры.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🥶 У Казахстане дзясяткі дальнабойнікаў захраслі на замеценай снегам трасе. Сярод іх было 15 беларусаў

Адкопваць фуры і дапамагаць людзям выязджалі ратавальнікі.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🐄 У Старадарожскім раёне ратавалі кароваў ад пажару

У аграгарадку Горкі ўзнікла загаранне на малочна-таварнай ферме. Ратаўнікі вывелі з пабудовы каля 100 кароваў − усе яны цэлыя.

Людзі таксама не пацярпелі. Прычына пажару высвятляецца.

Читать полностью…

Белсат

☝️Літоўскім дэпутатам зноў прыходзяць лісты з пагрозамі нібыта ад «незадаволеных беларусаў», якія хочуць «забраць Вільню»

Тэкст ліста публікуе партал Delfi. Ён напісаны па-літоўску, аднак, паводле тамтэйшых журналістаў, утрымлівае шмат памылак і, верагодна, быў перакладзены праз нейкую камп'ютарную праграму.

На пачатку тэксту гаворыцца, што да дэпутатаў Сейму звяртаюцца беларусы, якія «не жывуць у сябе на радзіме, не падтрымліваюць дзейную ўладу ў Беларусі, не падтрымліваюць Ціханоўскую ды яе прыхільнікаў». Далей ідзе гаворка аб тым, што цяперашняя палітыка літоўскіх уладаў у дачыненні да беларусаў непрымальная. І нагадванне: «У XIX стагоддзі ў 56% жыхароў Віленскага краю роднай моваю была беларуская, а ў 17% − літоўская. На пачатку XX стагоддзя Вільня была цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння». Таксама аўтары ліста прыгадалі, што падчас абвяшчэння БНР у 1918 годзе Вільню таксама ўключылі ў склад рэспублікі. Зыходзячы з пералічаных фактаў, яны просяць дэпутатаў «правільна ацэньваць рашэнні, якія прымаюцца ў дачыненні беларусаў».

«Хочам вас папярэдзіць, што нас шмат і ў нас ужо ёсць баявыя навыкі. Калі ваш урад працягне праводзіць агрэсіўную палітыку ў дачыненні да беларусаў, абяцаем, вы аб гэтым пашкадуеце. У Літве і за яе межамі ёсць нашыя баявыя браты, якія могуць дапамагчы вярнуць Вільню Беларусі, калі ўзнікне вялікая неабходнасць», − такая пагроза ўтрымліваецца напрыканцы тэксту.

🇱🇹 Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы лічыць, што гэтыя лісты рассылаюцца прадстаўнікамі спецслужбаў Лукашэнкі. Раней некаторыя дэпутаты Сейму ўжо атрымлівалі пагрозы праз тое, што Літва не хоча даваць палітычны прытулак Вользе Карач.

Читать полностью…

Белсат

🤷‍♀️У прапагандыстаў выйшла новая метадычка, прысвечаная году якасці

Але нічога новага яны так і не прыдумалі, а прапанавалі апеляваць да савецкага мінулага.

Што ў гэтай метадычцы, глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

👍 Размініруе, падвозіць харчы і нават вывозіць параненых

Паглядзіце на незвычайны беспілотнік «Sirko»☝️

Читать полностью…

Белсат

👀 Жыццё пасля турмы: як былыя палітвязні пачуваюцца на волі?

Здавалася б, калі чалавек выходзіць з турмы і катаванні ўжо ў мінулым, то ўсё павінна быць добра. Але ёсць адна акалічнасць. Калі ты доўгі час знаходзіўся за кратамі, дзе ўвесь дзень быў распланаваны не табой, а за цябе, то ў звычайным жыцці нават простыя дзеянні могуць вызваць цяжкасці.

Абмеркавалі гэтыя працэсы разам з былой палітзняволенай Вольгай Скрашчук у відэа. Цалкам выданне праграмы «Трэба пагаварыць» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE».

Читать полностью…

Белсат

🔹Аршанскі льнокамбінат хоча заваёўваць Расею

Гендырэктар прадпрыемства расказаў, што фірмовыя крамы льнокамбінату адкрыюцца ў 10 гарадах-мільённіках РФ. Адна крама ўжо ёсць у Екацярынбургу.

Чытайце падрабязней:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍ISW: Расея збіраецца закідваць дэсантнікаў у тыл украінскай абароны, арганізаваўшы высадкі з верталётаў

Паводле аналітыкаў, гэта можа нагадваць спробы захопу аэрадрому ў Гастомэлі ў першы дзень поўнамаштабнага ўварвання.

Чытайце падрабязней на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Кампанію, што належала аднаму з «кашалькоў Лукашэнкі», збіраюцца прызнаць банкрутам

Паводле справы аб банкруцтве, кампанія «Вушачы» з 2020 да 2022-га завінавацілася 11,5 тыс. рублёў пенсійных выплатаў сваім былым і дзейным супрацоўнікам. Раней «Вушачы» належалі набліжанаму да Лукашэнкі бізнесоўцу Мікалаю Вараб'ю.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹«Ёй удалося быць каралевай, якая аб'яднала дацкую нацыю ў часы вялікіх зменаў»

Яна вучылася ў Кембрыджы і Сарбоне, захаплялася археалогіяй і нават сама ўдзельнічала ў раскопках, рабіла эскізы для дацкага перавыдання рамана Толкіна «Уладар пярсцёнкаў» і была каралевай 52 гады.

Якая яна, каралева Даніі Маргрэдэ ІІ, якая сёння пракідае сваю пасаду, і што вядома пра ейнага пераемніка Фрэдэрыка X, чытайце ў нашым артыкуле.

✅Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал