💁🏻♂️ Кубракоў анансаваў амністыю для забойцаў, але не для «экстрэмістаў» (бо тыя здзейснілі «страшнае злачынства»)
Як вядома, у апошнія гады слова «экстрэмізм» рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае для абазначэння любых праяваў іншадумства.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Добрага нядзельнага ранку, даражэнькія!
Мы вам прынеслі ранішнюю прэсу. Сабралі 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔺На прэзідэнцкіх выбарах у Тайвані перамагае нязручны для Кітаю кандыдат
Праз VPN
Хто ён і што пра яго вядома?
🔺Расследаванне: як лукашэнкаўскія сілавікі вярбуюць прастытутак
Праз VPN
Распавядаем, як лукашэнкаўскія сілавікі шукаюць кандыдатак для вербавання.
🔺«Напішы на паперцы «дурні» і спалі яе»
Праз VPN
Разбіраемся ў спрэчках эмігрантаў і тых, хто застаўся ў Беларусі
#штопачытаць
❌ У Польшчы прайшлі ператрусы ў ультраправых актывістаў
Гэта адбылося ў межах расследавання аб спробе дзяржаўнага перавароту.
Адна з іх – арганізацыя «Камраці», якую часта называюць фашысцкай.
А лідар арганізацыі Войцех Альшанскі сімпатызуе Лукашэнку.
Што пра іх вядома? Глядзіце ў відэа ☝️
🤨 Таксоўка вылецела ў прыдарожную канаву ў Берасці − яе выцягвалі іншыя аўтамабілісты
Здарэнне адбылося сёння ўначы ў раёне вуліцы Вясёлкавай, піша @virtualbrestnews. Што папярэднічала таму, што таксоўка апынулася ў канаве з вадой − не паведамляецца.
Відавочцы сцвярджаюць, што эвакуатаршчыкі ды супрацоўнікі МНС адмовіліся выцягваць машыну. Яе даставалі з канавы ўласнымі сіламі неабыякавыя людзі.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
🔸 Смерць палітвязня Вадзіма Храсько ў віцебскай калоніі. У Варшаве адбываецца акцыя жалобы.
🔸 Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі палітвязняў сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапарламенту Рабэртай Мэтсоляй
🔸 У Беларусі ўвядуць квоты на працаўладкаванне людзей з інваліднасцю
🔸 Шчодры вечар. Пра традыцыю продкаў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/OWp01vFrYQ4
🔹Святлана Ціханоўская выказала спачуванні блізкім Вадзіма Храсько і заклікала беларусаў дбаць пра палітвязняў
«Для злачынцаў, што зрабілі гэта, чалавечае жыццё не мае сапраўднай вартасці. Зняволеным наўмысна не аказваюць медычную дапамогу, не перадаюць лекаў. Іх проста кідаюць паміраць. А з-за рэжыму "інкамунікада" нават нельга дазнацца пра іх рэальны стан – некаторым ужо многія месяцы не дазваляюць сустрэцца з адвакатам, весці ліставанні.
Сістэма паслядоўна і наўмысна знішчае беларусаў. Мы зробім усё магчымае, каб прыцягнуць да адказнасці тых, хто мае дачыненне да гэтых злачынстваў. Няма нічога больш істотнага за жыццё чалавека. І апраўдаць забойствы немагчыма.
Я выказваю шчырыя спачуванні родным ды блізкім Вадзіма Храсько. І хачу нагадаць беларусам – няма розніцы, застаяцеся вы ў краіне, ці з'ехалі: дбайце пра тых, хто ў няволі. Пішыце лісты палітзняволеным, дапамагайце іх сем'ям, патрабуйце інфармацыю аб стане тых, хто знаходзіцца за кратамі. Бо сёння задача кожнага з нас – рабіць усё магчымае, каб людзі больш не гінулі ў турмах».
✈️ У Нацыянальным аэрапорце расказалі пра вяртанне прамога авіярэйсу Менск-Мінеральныя Воды
Гэты рэйс быў запушчаны яшчэ ў чэрвені 2021 года, аднак у лютым 2022-га, пасля пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання ва Украіну, пералёты па гэтым маршруце былі прыпыненыя.
Цяпер авіярэйс вярнуўся ў расклад менскага аэрапорту. Ён будзе выконвацца кожную суботу авіякампаніяй «Азімут».
🇹🇼 На выбарах прэзідэнта ў Тайвані перамагае прыхільнік далейшага аддалення ад Кітаю ды збліжэння са Злучанымі Штатамі
64-гадовы Лай Цындэ быў фаварытам прэзідэнцкай гонкі ад самага пачатку.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Расследаванне: як лукашэнкаўскія сілавікі вярбуюць прастытутак
На гэтым тыдні стала вядома, што польскія спецслужбы затрымалі за супрацу з КДБ беларуску Дар'ю Астапенку. Пазней выплылі факты аб тым, што дзяўчына здымалася ў порна, выкладала кантэнт для OnlyFans і прапаноўвала паслугі эскорту.
Практыка выкарыстання жанчынаў «лёгкіх паводзінаў» у сваіх мэтах – не новая для спецслужбаў рэжыму. Дастаткова ўзгадаць, як з дапамогай былой прастытуткі ў траўні 2020-га зладзілі правакацыю ў Горадні, пасля якой быў затрыманы Сяргей Ціханоўскі.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
▪️Пажылая жанчына ды ейны пляменнік загінулі гэтай ноччу на пажары ў Бялыніцкім раёне
Трагедыя здарылася ў вёсцы Карытніца. Двое пляменнікаў 62-гадовай пенсіянеркі разам з сябрам аднаго з іх распівалі алкаголь ды курылі на верандзе хаты. Потым госць сышоў, а сваякі ляглі спаць. Аднак каля апоўначы хата загарэлася.
Адзін пляменнік уцёк праз вакно, а іншы паспрабаваў выратаваць жанчыну, але ў выніку загінуў разам з ёй. Яму было 42 гады.
📍Лукашэнка падняў мытныя пошліны на ўвоз сродкаў гігіены з краінаў «англасаксонскай групы»
Менавіта такую фармулёўку ўжылі на афіцыйным сайце самаабвешчанага кіраўніка Беларусі, апісваючы падпісаны ім указ.
Вось пра якія краіны гаворка:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹«Не трэба шукаць вінаватых: вінаваты адзін – рэжым»
Апошнім часам усё часцей узнікаюць спрэчкі паміж беларусамі: тымі, хто застаўся ў краіне, і тымі, хто выехаў з яе. Асноўнымі тэмамі гэтых спрэчак часцей за ўсё з'яўляецца тое, ці варта заставацца ў Беларусі і прыязджаць туды, калі ўжо выехаў.
Паразмаўлялі пра гэта з псіхолагам, праваабаронцам і гісторыкам. Што яны адказалі, чытайце па спасылцы
✅Праз VPN ❎ Без VPN
❌ГУБАЗіК канкуруе з КДБ на фоне няяснасці з будучыняю рэжыму
🔹Будзе Лукашэнка трымацца пажыццёва ці перадасць уладу? Каму?
🔹У чым прычыны кампраметацыі агенткі КДБ у Польшчы?
Пра гэта і іншае глядзіце ў «ПраСвеце». Госць праграмы – беларускі палітолаг, эксперт у нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=n1sm2Rm0600
🤨 У Ляхавічах змаганне з касцёльным звонам
Скаргамі ўжо закідалі мясцовую пракуратуру, а пробашча выклікаюць у райвыканкам.
😳 У адной са скаргаў парафію вінавацяць у тым, што боем званоў яна быццам бы «распальвае міжканфесійную варожасць», піша «KATOLIK.LIFE».
Падрабязней ⤵️
☝️ У гонар дня народзінаў Песняра
Топ-3 самых беларускіх, у вельмі літаральным значэнні, песень артыста. Самыя беларускія песні Уладзіміра Мулявіна.
🎧 «Спадчына» (на словы Янкі Купалы)
🎧 «Малітва» (словы Янкі Купалы)
🎧 Пагоня (словы Максіма Багдановіча)
#штопаслухаць
📸Традыцыйная падборка навінаў апошняга тыдня ў фотаздымках
Развітанне з загінулым паэтам у Кіеве, пратэст фермераў у Дрэздэне, надзвычайнае становішча ў Эквадоры і іншае. Прыгадваем самыя важныя падзеі мінулага тыдня.
Больш фотаздымкаў глядзіце па спасылцы:
✅Праз VPN ❎ Без VPN
💥 Галоўныя падзеі ды матэрыялы дня:
🔹 У зняволенні ад пнеўманіі памёр палітвязень Віктар Храсько. Учора яго пахавалі. Святлана Ціханоўская выказала спачуванні блізкім
🔹 67-гадовай Галіне Краснянскай, якая вярнулася са Швецыі ў Беларусь у госці да сваякоў, далі 5 гадоў калоніі
🔹 Сайт медыяпраекту kyky.org прыпыняе працу праз праблемы з фінансаваннем
🔹 Расследаванне: як лукашэнкаўскія сілавікі вярбуюць прастытутак
🔹 Прэзідэнтка Еўрапарламенту сустрэлася са Святланай Ціханоўскай і роднымі беларускіх палітвязняў
🔹 У Ляхавічах ваююць з касцёльнымі званамі
🔹 На выбарах прэзідэнта ў Тайвані перамагае прыхільнік далейшага аддалення ад Кітаю ды збліжэння са Злучанымі Штатамі
🔹 У Астане дэмантавалі помнік Назарбаеву
🔹 Маштабны пажар знішчыў склад Wildberries пад Пецярбургам
#галоўнае #рэпрэсіі
🥶 Замарожвай сваіх, каб еўрапейцы баяліся!
А таксама − як ігумення Гаўрыіла прагаварылася пра рэальны рэйтынг Лукашэнкі ды ад чаго чарговы раз трэсла дыктатара 🧐
Глядзіце ў свежым выданні «Вечаровага шпіля!»
🤔 Ці сапраўды беларусы любяць расейскае кіно і да чаго тут «Чабурашка»?
🎥 Менскі кінавідэапракат паказаў леташні рэйтынг, а мы падрыхтавалі відэа.
Паглядзіце 👆
🇰🇿 У Астане дэмантавалі помнік Назарбаеву перад будынкам Нацыянальнага ўніверсітэту абароны
Яго ўрачыста паставілі на гэтым месцы ўлетку 2020 года, калі ўніверсітэт насіў імя «Елбасы» (ганаровае званне Нурсултана Назарбаева ў Казахстане, даслоўна можна перакласці як «лідар нацыі»).
У прэс-службе Міністэрства абароны Казахстану патлумачылі, што дэмантаж помніка звязаны акурат з тым, што ўніверсітэт цяпер не носіць імя Елбасы. Здымак статуі першага прэзідэнта краіны, які ляжыць сярод будаўнічага смецця, з'явіўся ў казахстанскіх тэлеграм-каналах сёння раніцай.
📍Для кіроўцаў фураў з Казахстану, Кыргызстану і Арменіі пакінулі толькі адзін КПП на мяжы Беларусі ды Расеі
Ад учорашняга вечара кіроўцы з грамадзянствам згаданых краінаў могуць заехаць з Беларусі ў РФ толькі праз пункт пропуску «Езярышча-Лабок». Тлумачэнняў такога кроку зроблена не было.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Сайт медыяпраекту kyky.org прыпыняе працу праз праблемы з фінансаваннем
Частка журналістаў застанецца ў праекце, аднак будзе весці толькі Instagram і TikTok.
Чытайце падрабязнасці на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
❤️ 🇪🇺 Прэзідэнтка Еўрапарламенту сустрэлася са Святланай Ціханоўскай і роднымі беларускіх палітвязняў
Святлана Ціханоўская прыняла Раберту Мэтсолу ў Вільні.
Лідарка беларускіх дэмсілаў прапанавала спадарыні Мэтсола падтрымаць ідэю стварэння міжнароднага фонду падтрымкі сем'яў палітвязняў і рэабілітацыі тых, хто выйшаў з турмаў.
Абмяркоўваліся магчымыя шляхі вызвалення палітвязняў, і Святлана Ціханоўская перадала прэзідэнтцы Еўрапарламенту прапанову аб прыняцці асобнага санкцыйнага пакету супраць асобаў, датычных да рэпрэсіяў, а таксама супраць прадпрыемстваў, якія выкарыстоўваюць прымусовую працу вязняў. Многія з гэтых прадпрыемстваў прадаюць сваю прадукцыю ў краіны Еўразвязу.
▪️У калоніі «Віцьба» памёр палітвязень Вадзім Храсько
Паводле інфармацыі, якую атрымалі праваабаронцы, смерць Вадзіма наступіла ў ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. Яго шпіталізавалі ў такім стане, у якім выратаваць мужчыну было ўжо немагчыма. Учора Вадзіма пахавалі ў Менску. Яму было 50 гадоў.
У жніўні 2023 года мужчыну асудзіў да 3-х гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» суддзя Сяргей Хрыпач.
☝️67-гадовай Галіне Краснянскай, якая вярнулася са Швецыі ў Беларусь у госці да сваякоў, далі 5 гадоў калоніі
Жанчыну абвінавацілі ва «ўдзеле ва ўброеным фармаванні на тэрыторыі замежнай дзяражвы». Хутчэй за ўсё, такі артыкул на яе павесілі за данаты беларускім добраахвотнікам ва Украіне.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Каля Санкт-Пецярбурга ўзнік маштабны пажар на складзе Wildberries
Склад знаходзіцца ў раёне Шушары на паўднёвай ускраіне гораду.
Папярэдняй прычынаю пажару відавочцы называюць кароткае замыканне электраправодкі (аднак разглядаецца і варыянт падпалу). Перад тым, як полымя ахапіла ўвесь будынак, з яго паспелі эвакуяваць больш за 1000 чалавек.
Цяпер пажар лакалізаваны, у ягоным тушэнні прымаюць удзел каля 300 ратаўнікоў.
📍У Беларусі абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі праз галалёдзіцу
Сёння надвор’е будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца з Літвы праз тэрыторыю Беларусі.
Раніцай на большай частцы Беларусі пройдзе снег, месцамі – моцны. Удзень чакаецца невялікі снег, а таксама мокры. На дарогах – моцная галалёдзіца.
Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад -3°С па паўднёвым захадзе да -20°С па паўночным усходзе. Удзень – ад -1°С па паўднёвым захадзе да -16°С па паўночным усходзе.
На прытоку ракі Пціч каля вёскі Першая Слабодка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці ўзровень вады можа перавысіць небяспечную адзнаку.
Амерыканская авіяцыя нанесла новыя ўдары па хусітах
Цэнтральнае камандаванне Узброеных сіл ЗША заявіла, што амерыканскія войскі нанеслі ўдар па радыёлакацыйнай станцыі, якую выкарыстоўвалі хусіты. Удар быў нанесены ракетамі «Тамагаўк» з борту эсмінца USS Carney. У заяве казалася, што рада быў знішчаны ў выніку ўдару.
Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹Дадатнае сальда вонкавага гандлю Беларусі абрынулася на 85 %
Праз VPN
Беларусь у гэты перыяд экспартавала болей, чымся імпартавала. Аднак за той жа перыяд 2022 года сальда было значна болей.
🔹Што рабіць, калі ў Беларусі заблакуюць YouTube (або Facebook, або Telegram)
Праз VPN
На час навагодняга звароту Святланы Ціханоўскай у Беларусі як мінімум часткова блакавалі доступ да YouTube. Пакуль у байнэце дыскутуюць, ці будзе поўнае блакаванне, расказваем, што рабіць, калі ўпадабаны сайт заблакуюць.
🔹«Лукашэнка тут увогуле ні пры чым»
Праз VPN
Экс-амбасадар Украіны распавёў, чаму Беларусь не ваюе.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 12 студзеня
📌 Што адбываецца з «Белсатам». Спойлер: дырэктарку не звальняюць;
📌 Сёння Уладзіміру Мулявіну магло споўніцца 83 гады;
📌 Двое замежнікаў стварылі ў Беларусі незаконны крыптаабменнік з абаротам на мільёны рублёў;
📌 «Кіберпартызаны» перадалі «Белсату» звесткі аб заробках прапагандыстаў «БелТА»;
📌 Нацбанк раскрыў статыстыку вонкавага гандлю Беларусі;
📌 У Польшчы прайшлі ператрусы ў прарасейскіх актывістаў. Не абышлося без следу КДБ;
📌 Літва і Польшча абмеркавалі ўзмацненне санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі;
📌 Украінскіх дзяцей прывезлі ў Гомель паслухаць ідэолага і святара;
📌 Што адбываецца ва Украіне? Вынікі 688-х содняў поўнамаштабнай вайны.