🤔 Масавы забойца Брэйвік падаў у суд на нарвежскую дзяржаву з-за ўмоваў утрымання ў турме
Ён знаходзіцца ў ізаляцыі з тых часоў, як забіў восем чалавек выбухам замінаванага аўтамабіля ў Осла і застрэліў 69 чалавек, большасць з якіх падлеткі.
Падчас паказанняў на судовым працэсе Брэйвік заявіў, што ізаляцыя была «кашмарам», што ён думае пра самагубства штодзень. Ягоны адвакат заявіў, што Брэйвік пакутаваў ад «глыбокай дэпрэсіі».
Яму забароненая перапіска. Абавязкам ахоўнікаў і іншых турэмных спецыялістаў з'яўляецца захаванне дыстанцыі.
Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі Нарвегіі, заявіў у сваёй заключнай прамове:
Брэйвік застаецца вельмі небяспечным. Па-ранейшаму існуе вялікая небяспека, што ён можа здзейсніць гвалт або можа натхніць іншых (на здзяйсненне гвалту)
Пастанова суда будзе вынесена ў бліжэйшыя тыдні. А пакуль пакажам вам фота з турмы, у якой утрымліваецца масавы забойца - камп'ютары (без доступу ў сеціва), бібліятэка, трэнажорная заля і г.д. ☝️
🔻 Андрэй Ліннік быў затрыманы 4 жніўня 2021 года ў якасці падазраванага па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках
Андрэя перавялі ў СІЗА, прад'явілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
8 лістапада 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна Менска палітвязню вынеслі прысуд: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Хлопец адбывае пакаранне ў бабруйскай ВК №2
📩 Падтрымайце палітвязня лістом: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1.
Альбо дашліце паштоўку онлайн
🎶 Гісторыя беларускай музыкі за 2,5 хвіліны
Ці толькі «Песнярамі» вядомая нашая краіна ў музыцы? Вядома, не. Глядзіце нашае відэа пра музыку нашай краіны ад праграмы «Бязвіз».
🎼 А што падабаецца вам? Дзяліцеся любімымі трэкамі і кліпамі ў каментарах
😧 Як звязаныя порна і рэжым Лукашэнкі?
Не першы раз агенты сілавікоў – працаўніцы інтымнай сферы. Чаму менавіта яны – глядзіце ў нашым відэа👆
⛑ Беларускі Чырвоны Крыж спыніў грашовае падтрыманне мігрантаў
Дасюль уцекачам давалі ваўчары, кампенсавалі выдаткі на медычныя паслугі, аплачвалі дзіцячы летні адпачынак.
☝️ Нагадваем, летась Міжнародная федэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца прыпыніла фінансаванне беларускай арганізацыі і ейнае сяброўства ў міжнароднай федэрацыі
🎥 Прынеслі вам кіно
Невялікая габрэйская сям’я месціцца ў старым драўляным доме ў цэнтры Гомля. Галоўныя героі фільма – дзядуля і ўнучка. Ён – былы дырэктар аднаго будаўнічага кіравання, яна – студэнтка, будучая архітэктарка. А таксама - унікальны стары дом 1905-га года, дні якога сканчаюцца.
Дакументальны фільм «Раскіданае гняздо», рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2019 г.
Глядзіце на YouTube-канале «Белсат DOC» ⤵️
😬 Плюнуў у твар прапагандысту, бо быў на заданні
У кастрычніку 2020-га года быў затрыманы на той час 34-гадовы жыхар сталіцы Аляксей Радына, які плюнуў у твар карэспандэнту «Беларусь 1» Аляксандру Хараўцу падчас маршу.
У МУС сцвярджалі, што раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку за гвалт у дачыненні да міліцыянта.
😳 Журналісты «Нашай нівы» высветлілі, што Аляксей Радына – агент сілавікоў. Ён актыўна ўдзельнічаў у пратэстах, нават неаднаразова затрымліваўся.
Агулам за жыццё ён змяніў больш за 30 месцаў працы, але адметна што сярод іх знайшлася кампанія «Ларыскор» – паводле «ByPol», фіктыўнае месца працаўладкавання для агентаў міліцыі
😲 Шляхта ВКЛ – гэта нашчадкі старадаўніх рымлянаў?
У новым выпуску «Вусаў Скарыны» распавядаем пра адну з самых незвычайных легендаў эліты Вялікага Княства!
Глядзіце на YouTube-канале BELSAT HISTORY 🎞
🔥 Беларускае адзенне ўпершыню на New York Fashion Week!
Навіной падзялілся заснавальніца брэнду Maymont:
Со мной вели очень много переписок, смотрели наши сайты, наши инстаграмы, потом у меня было собеседование, и они согласовали мне участие. Так Maymont стал первым брендом в Беларуси, который вышел на мировую площадку в Нью-Йорке
New York Fashion Week - адна з галоўных падзей у свеце моды. Беларускі брэнд будзе там прадстаўлены ўпершыню.
🤝 Першы крок у развіцці непахіснага стогадовага партнёрства
Прэм’ер-міністр Вялікай Брытаніі Рышы Сунак і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпішуць гістарычнае пагадненне аб супрацы ў галіне бяспекі паміж Вялікай Брытаніяй і Украінай.
Падрабязней ⤵️
❗️ Саліста гурта Nizkiz судзілі другі раз
Як паведамляюць праваабаронцы, 10 студзеня паўторна судзілі Аляксандра Ільіна за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Вынік пакуль невядомы.
☝️ 6 студзеня ў Магілёве былі затрыманыя трое удзельнікаў гурта Nizkiz: вакаліст і аўтар песень Аляксандр Ільін, бас-гітарыст Сяргей Кульша і бубнач Зьміцер Халяўкін.
8 студзеня над музыкамі адбыўся суд паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). У ролі суддзі – Вікторыя Палякова. Вынік судовага пасяджэння пакуль невядомы.
🙏 Сёння Уладзіміру Мулявіну магло споўніцца 83 гады
Спявак, кампазітар, народны артыст Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Польшчы, народны артыст СССР, заснавальнік і мастацкі кіраўнік легендарных «Песняроў».
☝️ Быў выключаны з вучылішча за захапленне джазам, неўзабаве прыняты назад, але пасля кінуў. У 1976 разам з «Песнярамі» гастраляваў у ЗША разам з амерыканскай кантры-групай.
Ён нарадзіўся ў расейскім Свярдлоўску, але ўвайшоў у беларускую гісторыю. У 2003-м годзе ён загінуў у выніку аўтакатастрофы.
Польскія спецслужбы прыйшлі па прарасейскіх актывістаў, якія вербавалі жаўнераў польскага войска
У спісе таксама шэраг асоб, звязаных з расейскімі спецслужбамі, беларускім КДБ і фашысцкімі рухамі ў Польшчы
Падрабязней ⤵️
🐳Кіты «намалявалі» спіраль Фібаначчы
Нідэрландскі фатограф зняў на відэа «кітовы жывапіс» ля берагоў Антарктыды.
Гэтыя спіралі ўтвораныя бурбалкамі, якія гарбатыя кіты выпускаюць падчас палявання.
Мужчыну пашанцавала назіраць за двума кітамі, якія плаваюць спіральна і сінхронна адно з адным.
🙈 Дык што ўсё ж такі будзе з курсам беларускага рубля ў 2024 годзе?
📌 «Расейскі рубель упадзе і пацягне з сабой беларускі» – лічыць эканамічны аглядальнік Аляксандр Кныровіч.
📌 «Расейскую валюту будуць трымаць, таму рэзкага падзення беларускай чакаць не варта» – кажа эканамістка Анастасія Лузгіна.
Паслухайце, якія довады кожны з іх прыводзіць у нашай праграме «Двубой»
#грошы
#рэпрэсіі Асноўнае за 12 студзеня
✔️ Кіраўніка праўладнай партыі ў Гомельскай вобласці затрымлівалі за «экстрэмізм»;
✔️ Менчук, якога затрымалі ў 2020-м годзе за плявок у твар прапагандысту, аказаўся агентам сілавікоў;
✔️ 67-гадовая беларуска вярнулася са Швецыі ў Беларусь, а цяпер ёй пагражае да 10 гадоў турмы;
✔️ Затрымалі жыхара Берасця за ўдзел у пратэстах у 2020-м годзе;
✔️ Пасля 46 содняў у адзіночнай камеры без перадач, матраца і пасцельнай бялізны. У дачыненні да актывіста Алега Стахаевіча завялі крымінальную справу;
✔️ Былога начальніка ГУУС (галоўнае ўпраўленне ўнутраных справаў) Наваполацку судзяць паводле артыкуле аб супраціве міліцыі;
✔️ Саліста гурта Nizkiz судзілі другі раз;
✔️ У Жлобіне судзілі Данілу Яроцкага за ўдзел у пратэстах 20202-га года;
✔️ Таццяна Севярынец на волі да суда. Сілавікі апублікавалі відэа з ёй;
✔️ Кнігу Віктара Суворава «Беру свои слова обратно: Вторая часть трилогии «Тень Победы»» прызналі «экстрэмісцкай»;
✔️ У «спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 22 чалавекі – цяпер у ім 3686 прозвішчаў;
✔️ Палітвязень Аляксандр Бабіч выйшаў на волю;
ЗША ўдарылі па Емене. Якім будзе адказ саюзніка хусітаў – Ірану?
ЗША і Вялікая Брытанія лічаць аперацыю супраць хусітаў вымушанаю самаабаронаю. Праіранская групоўка ўжо амаль два месяцы ладзіць напады на камерцыйныя караблі ў Чырвоным моры.
❓Ці азначаюць удары па Емене, што на Блізкім Усходзе пачалася новая вайна?
Разбіраемся 👇
💸 Нацбанк раскрыў статыстыку вонкавага гандлю Беларусі
Краіна экспартавала болей, чымся імпартавала. Тлумачым, што да чаго ў сферы эканомікі і куды нас гэта прывядзе
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
🔸 Небяспека словаў Лукашэнкі пра гвалт
🔸 Рэаліі і паказуха ў жыцці пенсіянераў
🔸З ПВТ сыходзяць чарговыя рэзідэнты, а Dev.by адзначае падзенне даходаў беларускіх айцішнікаў
🔸 Бамбардаванні Емена
🔸 Сабакі ў палітыцы
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/LhNJsZyJ070
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔻 Што адбываецца з «Белсатам»
Сёння дырэктарка «Белсату» Агнешка Рамашэўская-Гузы атрымала электроннае паведамленне, у якім гаварылася, што з яе і ейных намеснікаў былі знятыя фінансавыя паўнамоцтвы.
☝️ Гэта не азначае звальнення з пазіцыі дырэктара.
Агнешка Рамашэўская-Гузы кажа наступнае:
Я пакуль не ведаю, што гэта значыць. У аўторак адбудзецца сустрэча з ліквідатарам, і я спадзяюся, што сітуацыя праясніцца.
Калі ў бліжэйшы час паўнамоцтвы не будуць адноўленыя ў той ці іншай форме, «Белсат» рызыкуе спыніць вытворчасць на працягу месяца
📌 Гэтае рашэнне можа быць звязана з працэдурай ліквідацыі TVP (Грамадскае Польскае тэлебачанне), у выніку якога мае адбыцца неабходная рэструктурызацыя.
Мы чакаем на падрабязнасці і будзем трымаць вас у курсе 🙌
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😠 Гэта проста здзек
У Гомельскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы зладзілі сустрэчу з дзецьмі з акупаванай Луганскай вобласці Украіны. Перад імі выступіў мясцовы ідэолаг, архіепіскап, прадстаўнікі расейскай амбасады і інш.
Дзяржаўная тэлевізія паведаміла, што гэтыя дзеці «прайшлі аздараўленне і рэабілітацыю» у санаторыі «Дубровенка» на Магілёўшчыне.
☝️ У Кіеве такое «аздараўленне» называюць дэпартацыяй
❤️🩹 «Для мяне гэта былі першыя здымкі ў жыцці»
Першая здымка – і адразу мільён праглядаў! Таленавітая Дар'я Новік распавяла, як здымаўся серыял «Працэсы». Як гэта – першы раз у кіно? І як гэта – жыць з «заслужаным прадажным мянтом Беларусі»?
Глядзіце ў нашай праграме «Мова нанова» ⤵️
І пакуль лукашэнкаўцы заганяюць сваіх жа на прагляд «На другім беразе» Белсат рэкамендуе рэальна якаснае кіно.
📺 Глядзіце «Працэсы» бясплатна, без рэгістрацыі, смс, а галоўнае – без прымусу
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Інфляцыя ў Беларусі ўдарыла па гародніне і садавіне;
✔️ Таццяна Севярынец – на волі, цяпер яна ўдома да суда;
✔️ ЗША і Вялікая Брытанія нанеслі ўдары па хусіцкіх аб’ектах у Емене;
✔️ На пажылога жыхара Кобрыну склалі чатыры пратаколы, пасля таго, як ён пакінуў у краме скаргу;
✔️ Новая схема тэлефонных махляроў. Злачынцы прапануюць перадаць хабар, каб следчыя не заводзілі справы;
Глядзіце ў кароткім выданні навінаў на «Белсаце» 🎞
🤬Лукашэнка раздае прэміі «за духоўнае адраджэнне» сілавікам і прапагандыстам
Які лёс чакае беларускую культуру? І хто можа дапамагчы сапраўды яе адрадзіць?
👽NASA на год адклала палёт на Месяц
Аднак запуск касмічных апаратаў з выведнымі місіямі апошнім часам здзяйсняюць розныя краіны.
Чаму да Месяцу павялічылася цікавасць?🤔
😳 Вы здзівіцеся, але прапагандысты не хлусяць пра высокія заробкі ў краіне
Журналісты Белсату даведаліся, колькі зарабляюць супрацоўнікі «БелТА» і ўразіліся. Лічбы – у разы вышэйшыя за сярэднія па Беларусі!
Звесткі пра месячныя заробкі нам перадалі «Кіберпартызаны», якія раней узломвалі сайт прапагандыстаў. Сярод усіх супрацоўнікаў мы склалі топ-5. Паглядзіце!
Падрабязнасці глядзіце ў нашым выданні навінаў «Аб'ектыў» 🎬
🙌 Таццяна Севярынец на волі да суда
Сілавікі апублікавалі і відэа са спадарыняй Таццянай. Жанчына трымаецца годна, прамаўляе па-беларуску. На ім яна кажа, што была затрыманая за публікацыю на сваёй старонцы ў Фэйсбуку «нейкіх быццам бы экстрэмісцкіх матэрыялаў». Яна адзначае, што зроблена тое было «пры цары Гароху», калі аўтары гэтых матэрыялаў яшчэ не былі прызнаныя «экстрэмісцкімі».
Маці палітвязня Паўла Севярынца затрымалі 9 студзеня нібыта за падпіскі ў Facebook. Пазней стала вядома, што жанчына трапіла ў шпіталь.
😬 А што, калі заблакуюць... усё?
Нават пры поўным блакаванні ў Беларусі Youtube або іншага сэрвісу кшталту Facebook ці Telegram імі можна будзе працягваць карыстацца. Абы не адключылі зусім увесь трафік за межы краіны, а такога не рабілі нават у першыя дні пасля выбараў-2020.
☝️ «Белсат», параіўшыся з «Кіберпартызанамі», расказвае, як усталяваць VPN і якія ёсць альтэрнатывы
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
☝️ Увага, махляры прыкідваюцца поштай
Калі вам прыйшло паведамленне ад «Белпошты» з просьбай удакладніць даныя, бо на складзе нібыта вашая пасылка, будзьце асцярожныя. Калі ў паведамленні прысутнічае спасылка, праходзячы па якой вы нібыта ўдакладніце інфармацыю, то гэта яно.
Праходзячы па гэтай спасылцы, вы трапляеце ў рукі махляроў, а з вашай карткі спісваюцца сродкі.
Падобная схема астатнім часам папулярная ў суседняй Польшчы. Спасылкі вельмі падобныя да сайтаў рэальных паштовых службаў, аднак яны не маюць да іх дачынення.
🙌 Будзьце ўважлівымі і пільнымі
😞Праваабаронцы падлічылі рэпрэсіі за мінулы год і атрымалі жудасныя лічбы
За 2023-ці ў Беларусі:
🔻4 466 асобаў асудзілі па палітычных артыкулах;
🔻беларусы атрымалі 1 822 штрафаў на суму 1 524 492 рублёў ($ 466 тысяч);
🔻суды прызначылі 2 005 арыштаў;
🔻за кратамі беларусы адбылі мінімум 22 988 содняў (амаль 64 гады на ўсіх).
Акрамя таго, палітвязні працягваюць знаходзіцца ў нечалавечых умовах: ім не перадаюць лекі, не выдаюць сродкі гігіены і не выводзяць у душ. Спяць яна часцей на падлозе пад святлом.
#рэпрэсіі