💥 #галоўнае за 15 красавіка
✔️ Расследаванне: у 2020-м годзе сілавікі пагражалі чыноўнікам ад імя пратэстоўцаў
✔️ Памёр высокапасадовы сілавік, які ў 2020-м кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску
✔️ Хлопец, якога затрымалі па падазрэнні ў забойстве беларускі ў Варшаве, прызнаў віну
✔️ Ці будзе сёлета масавая амністыя?
✔️ Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Канадзе са старшынёю Рады БНР Івонкай Сурвілай
✔️ Аператыўны-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку ануляваў рэгістрацыю дамену reform.by
✔️ Небяспечная тэндэнцыя: аб'ём наяўных грошай у Беларусі істотна павялічыўся
#рэпрэсіі:
▫️Затрыманы і пакараны 15 соднямі арышту журналіст «Вячэрняга Бабруйска» Дзяніс Носаў
▫️У бабруйскай папраўчай калоніі № 2 – рост захворванняў на запаленне лёгкіх
▫️ У Гарадзенскім абласным судзе разглядаюць справу былога ўдзельніка «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава
▫️ Следчы камітэт адкрыў спецыяльнае вядзенне ў дачыненні да бізнесоўца Уладзіміра Захарава
💔 Юлія Краўцова
Яе абвінавачваюць у «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці». Жанчыну затрымалі за падтрымку палітвязняў ды іхных сем'яў сацыяльным праектам прадуктовай дапамогі INeedHelpBy.
📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22
🤬 Гэты ракетны ўдар можа паўплываць на ўсю энергасістэму Украіны
Расейцы разбурылі ЦЭС проста на вачах мясцовых жыхароў. «Белсат» даведаўся ў сведкаў, як яны сустрэлі гэтую атаку і якія наступствы ўжо адчулі.
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Беларуская цэментная кампанія – стратная па выніках 2023 года
🔸 Як беларусы перажылі абстрэл Ізраілю Іранам
🔸 Чаму чыноўнікі лічаць, што сістэма паасобнага збору не спрацавала?
🔸 Міжнародны дзень культуры
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/cq3JV4oMdak
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
☝️Хлопец, якога затрымалі па падазрэнні ў забойстве беларускі ў Варшаве, прызнаў віну
Гэты факт пацвердзілі «Белсату» у Варшаўскай акруговай пракуратуры. Дор'яну С. пагражае пакаранне ад 12 гадоў зняволення да пажыццёвага тэрміну.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Памёр высокапасадовы сілавік, які ў 2020-м кіраваў разгонам пратэстаў у Пінску
Дзмітрыю Каравякоўскаму было 47 гадоў. Нашыя крыніцы паведамляюць, што яго пахавалі сёння.
Чытайце падрабязней на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ На травеньскія святы чэргі на беларуска-польскай мяжы зноў будуць страшэнныя. ДПК папярэджвае пра гэта наўпрост
На мінулым тыдні нашыя карэспандэнты пабывалі ў пункце пропуску «Тэрэспаль». Яны сталі сведкамі таго, што з боку Беларусі аўтобусы заязджалі ў вельмі павольным тэмпе: адзін за 2-3 гадзіны.
Памежная служба Польшчы распавяла «Белсату», што праводзіць больш пільны дагляд праз «пагрозу нелегальнай міграцыі». Афіцэраў з пункта ў Тэрэспалі даводзіцца накіроўваць на стрымліванне мігрантаў у лясах.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Дзіцячае адзенне і школьныя заплечнікі ад LC WAIKIKI здымуць з продажу ў Беларусі
Правяранні выявілі неадпаведнасць стандартам бяспекі ў шматлікіх прадметах адзення ад гэтай маркі. А заплечнікам «дасталася» за адсутнасць флікераў на іх.
Чытайце падрабязей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ BELPOL расказаў пра карупцыю, звязаную з рэзідэнцыяй Лукашэнкі на Менскім моры
✔️ Святлана Ціханоўская ў Канадзе. Яна сустрэлася са старшынёю Рады БНР
✔️ На беларуска-польскай мяжы зноў усплёск колькасці мігрантаў
✔️ На пажары ў Бярозаўскім раёне загінулі чацвёра дзяцей, наймалодшаму было два месяцы
✔️ У Менску адмовяцца ад сартавання смецця. Маўляў, «народзец» усё роўна гэтага не робіць
✔️ The WSJ: Ізраіль неўзабаве адкажа на ўдар Ірану
✔️ У Грузіі парламент разглядае праект Закону аб празрыстасці замежнага ўплыву
✔️ У нядзелю ў Беларусі гаспадарылі навальніцы, некаторыя населеныя пункты засталіся без электрычнасці
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️ Святлана Ціханоўская сустрэлася са старшынёю Рады БНР Івонкай Сурвілай
Гэта адбылося ў першы дзень візіту абранай прэзідэнткі Беларусі ў Канаду.
Ціханоўская і Сурвіла дамовіліся пра развіццё супрацоўніцтва паміж Радай БНР ды Аб'яднаным Пераходным Кабінетам. Плануецца, што цяпер будуць арганізоўвацца рэгулярныя сустрэчы дзвюх структураў. Акрамя таго, важнай тэмаю абмеркавання стала праца над умацаваннем беларускай ідэнтычнасці, мовы і культуры, міжнароднае адвакатаванне інтарэсаў беларусаў і беларусак у свеце.
Напрыканцы сустрэчы Івонка Сурвіла атрымала з рук Святланы Ціханоўскай Крыж Адраджэння Беларусі пад нумарам 1, які быў распрацаваны Геральдычнай Радай.
💱Курсы валютаў на 15 красавіка
На сённяшніх таргах долар падаражэў, еўра зноў заўважна страчвае кошт, расейскі рубель крыху патаннеў.
#курсывалютаў
💬 «Наўрад ці 100 узбекаў, якіх завезлі на МАЗ, каб кампенсаваць нястачу персаналу, могуць нешта змяніць»
У спецвыпуску праграмы «Атмасфера» Аляксандр Кныровіч аналізуе «эканамічны» выступ Лукашэнкі, які быў прасякнуты песімізмам з нагоды страты рынкаў ды заклікамі ўзмацніць дысцыпліну.
Праўда, Кныровіч мяркуе, што справа тут зусім не ў адсутнасці дысцыпліны 💁🏻♂️
👀 Глядзіце новае выданне «Атмасферы» на канале «Белсат NEWS»
Дапамога Ізраілю і Украінe будзе – Кангрэс дасягнуў кансэнсусу
Лідар большасці ў Сенаце ЗША Чак Шумер выказаў надзею, што на гэтым тыдні ўдасца нешта зрабіць для дапамогі абедзвюм краінам.
Яшчэ раней Сенат прыняў пакет на суму 95 мільярдаў долараў, але спікер Палаты прадстаўнікоў Майк Джонсан не вынес яго на галасаванне. Цяпер варта, каб Палата прадстаўнікоў прыняла дадатковы закон аб нацыянальнай бяспецы (які ўжо адобраны Сенатам).
У нядзелю Майк Джонсан заявіў, што палата паспрабуе яшчэ раз прагаласаваць за ваенную дапамогу Ізраілю ў адказ на напад Ірана. Але ён не ўдакладніў, ці будзе пакет падтрымкі Украіны аб’яднаны з дапамогай Ізраілю.
Тым часам старшыня Камітэту па пытаннях разведкі Палаты прадстаўнікоў Майк Тэрнер заявіў, што ён чакае галасавання па дапамозе Украіне на гэтым тыдні, «і я чакаю, што яна будзе прынятая».
😕 Сумнае надвор'е на тыдзень: спатрэбіцца і парасон, і пухавік
▫️У панядзелак чакаецца пераменная хмарнасць і моцны парывісты вецер. Тэмпература ноччу +2… +8 °С, днём – ад +7 °С да +15 °С (у некаторых раёнах).
▫️У аўторак – дажджы і месцамі навальніцы. Раніцай можа быць галалёд. Тэмпература ноччу -2… +4 °С, днём – ад +6 °С да +17 °С.
▫️У сераду – зноў дажджы і мокры снег. Тэмпература ноччу -1… +6 °С, днём +6… +13 °С.
▫️У чацвер сітуацыя з надворʼем ён не палепшыцца – палову тыдня засталіся дажджы і красавіцкі холад – да +1 ° C… +6°C ноччу і да +6 °C… +13 °C днём.
Да выхадных, 20-21 красавіка, пацяплення не прадбачыцца. Сіноптыкі папярэджваюць аб кароткачасовых ападках і ранішніх туманах.
🇮🇱 У Ізраілі назвалі напад Ірану сапраўднай вайной
Пра гэта заявіў Прэзідэнт краіны Іцхак Гэрцаг. Якой будзе адказ на іранскую агрэсію – ён не патлумачыў.
Паводле палітыка, Ізраіль імкнецца да міру, аднак «Хамас» і іранскія проксі зрабілі гэта амаль немагчымым. Ён назваў Іран «імперыяй зла».
Тым часам віцэ-спікер Кнэсета Ханох Мільвідскі заявіў, што адказ Ірану ўсё ж такі будзе:
«Я не думаю, што хоць нехта, знаходзячыся ў здаровым розуме, чакае, што мы не адкажам пасля таго, як па нам былі выпушчаны сотні ракет», – дадаў ён.
🐶 Кампанія BARK, што вырабляе цацкі для сабак, запусціла авіярэйсы для жывёлак ды іхных гаспадароў
Праект атрымаў назву BARK Air. Па сутнасці, гэта магчымасць арэндаваць самалёт для сябе і свайго гадаванца. Праўда, накіравацца з Нью-Ёрку можна будзе пакуль толькі ў дзве лакацыі − у Лос-Анджэлэс ды ў Лондан. У першым выпадку гаспадару сабакі давядзецца аддаць $ 6 000, а ў другім − $8 000.
Жывёлаў падчас палёту чакае адпачынак у спецыяльнай «каюце» з расслабляючай музыкаю, пахам ферамонаў і асвяжаючымі лавандавымі рушнікамі. Каб сабакі не адчувалі стрэсу падчас узлёту, на іх апрануць шумападаўляючыя навушнікі ды будуць частаваць ласункамі.
У такой бізнес-ідэі нямала крытыкаў, якія лічаць яе бесперспектыўнай − маўляў, жадаючых скарыстацца авіяпералётам за такі кошт (хай і з вялікім камфортам для свайго гадаванца) будзе мала.
🤬 У 2020 годзе сілавікі застрашвалі чыноўнікаў… ад імя пратэстоўцаў
Ініцыятывы «BELPOL», «BYPOL» і «Кіберпартызаны» перадалі «Белсату» дакументы з базаў крымінальнага вышуку, нумары тэлефонаў, з якіх рассылаліся пагрозы, і запісы перахопленых размоваў ☝️
💬 «Гэта кампетэнцыя службы тылу. І Вы, і я тут выконваем рэкамендацыі службы тылу»
Амбасада РБ у Ізраілі патлумачыла, чаму беларусы, якія пражываюць у гэтай краіне, не атрымалі ад яе ніякіх рэкамендацыяў напярэдадні атакі з боку Ірану.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Хто пакрывае педафілаў на дзяржаўных пасадах?
У новым выданні ток-шоу «План: Б» уздымаем цяжкую і важную тэму. Разам з гасцямі студыі абмяркоўваем ці зможа дапамагчы закон супраць педафіліі ды як зрабіць так, каб беларускія дзеці не сталі ахвярамі гэтай з’явы. А таксама для чаго педафілы пішуць кніжкі ды як маніпулююць дзецьмі.
▶️ https://youtu.be/4WdYp2pRxCQ
🔹Алаіза Пашкевіч (яна ж «Цётка») вядомая большасці як паэтка, але гэта была толькі адна з яе постацяў!
Яшчэ «Цётка» стаяла ля вытокаў беларускага палітычнага руху пачатку XX стагоддзя, спрычынілася да стварэння газет «Наша доля» ды «Наша ніва», а ў часе Першай сусветнай вайны была сястрою міласэрнасці.
👀 Слухайце аповед пра гісторыю жыцця адной з самых недаацэненых дзяячак беларускай культуры у новым выданні «Вусоў Скарыны» на канале «Белсат HISTORY».
💸 Небяспечная тэндэнцыя: аб'ём наяўных грошай у Беларусі істотна павялічыўся
За год іх стала болей ажно на 33%. Эканамістка Настасся Лузгіна ў размове з «Белсатам» растлумачыла, у чым тут падводныя камяні:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Што атрымаецца калі замяніць дырыжора на сабаку?
Польскі аркестр зладзіў такі цікавы эксперымент. Глядзіце, што з гэтага выйшла ☝️
💁🏻♂️ Аператыўны-аналітычны цэнтр пры Лукашэнку ануляваў рэгістрацыю дамену reform.by
Рэдакцыя выдання атрымала адпаведны ліст ад органа, набліжанага да самаабвешчаных уладаў.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇬🇪 «Гарачы» грузінскі дэпутат накінуўся на палітычнага апанента ў парламенце
Гэта адбылося ў працэсе абмеркавання скандальнага закона пра «інаагентаў».
Алека Элісашвілі, які ўзначальвае апазіцыйную партыю «Грамадзяне» быў раз'юшаны выступам лідара парламенцкай большасці Мамукі Мдынарадзэ (партыя «Грузінская мара»).
🤔 Ужо паўгода ідуць размовы пра масавую амністыю, якая плануецца ў Беларусі сёлета. Хто можа выйсці па ёй, а каго пакінуць за кратамі?
Амністыя мусіць быць прымеркаваная да гадавіны вызвалення Беларусі ад нацыстаў у 1944 годзе. Вось толькі ніводнага афіцыйнага дакумента, звязанага з ёй, дагэтуль не апублікавана.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 Расследаванне: у 2020-м годзе сілавікі пагражалі чыноўнікам ад імя пратэстоўцаў
Навошта гэта рабілася? Бо працэсы, што адбываліся ў грамадстве, маглі падштурхнуць вялікую частку чынавенства стаць на бок народу.
Да таго ж сілавікі такім чынам «падлівалі масла ў агонь», каб развязаць сабе рукі для больш жорсткіх рэпрэсіяў, якія выходзілі за рамкі закону.
☝️Паглядзіце
📝 Тэкставую версію чытайце вось тут
💪 Збор «Беларусам ад Беларусаў»: мэта – 100 дронаў для Палка Каліноўскага
Яго абвесціў блогер Аляксандр Рыкаў (вядомы як BalaganOFF).
Далучайцеся да акцыі (як ужо зрабіў Лявон Вольскі), аднак толькі ў тым выпадку, калі вы жывеце за межамі Беларусі.
📍Грошы можна пераводзіць сюды:
Rykov Oleksandr
Нумар карткі: 5375 4112 1743 7685
альбо
📍Paypal balaganoffff@gmail.com
📍аднаразовая падпіска на Patreon patreon.com/balaganoff
📍у крыптавалюце:
🔹 USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7
🔹USDT TRC20
TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc
🔹ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7
Ужо пяць год, як у Нотр-Дам дэ Пары адбыўся пажар
Такое адчуванне, што гэта было зусім нядаўна…
🤡 Прэзідэнт Палестыны абараняў у Маскве вельмі дзіўную дысертацыю
Там ён заяўляў, што «сіяністы падчас Другой сустветнай супрацоўнічалі з нацыстамі». Прыводзім некаторыя тэзісы:
🔻З дазволу нацыстаў сіяністы наведвалі канцлагеры і адбіралі правільных габрэяў.
🔻Пры Галакосце загінула менш за мільён габрэяў.
🔻У 1943 годзе ўзнікла магчымасць адправіць ежу, лекі і пасылкі ў габрэйскія гета ў Еўропе, але сіяністы сарвалі гэтую ініцыятыву.
🔻Ізраіль абыходзіўся з арабамі гэтак жа, як нацысты з габрэямі.
Пра гэта прэзідэнт Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас напісаў яшчэ ў СССР у ў 1982. Такая «навуковая» праца была цалкам засакрэчаная савецкім КДБ.
◾️Памерла Трына Робінс – аўтарка коміксаў з беларускімі каранямі
Ёй было 85 гадоў.
Дачка беларускі габрэяў стала адной з выбітных жанчын ЗША ў галіне коміксаў. У 1970 яна выпусціла першыя коміксы «It Ainʼt Me, Babe», які цалкам былі намаляваныя жанчынамі.
А ў 1985 яна намалявала серыю пра Цуд-жанчыну (Wonder Woman) для DC коміксаў. Раней гэтым займаліся толькі мужчыны.
Трына нарадзілася ў Брукліне ў 1938 годзе. Яе бацькі Макс і Бэсі былі з мястэчка Дубой у Беларусі.