belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🏆 Пісьменнік Саша Філіпенка стаў лаўрэатам прэстыжнай французскай літаратурнай прэміі

Ягоная кніга «Крэмулятар» перамагла ў намінацыі «найлепшы еўрапейскі раман 2023 года». Аўтар пракаментаваў ўзнагароду:

На жаль, сёння пра Беларусь амаль ніхто не ўзгадвае. Што можна часткова зразумець: пасля пачатку вайны ва Украіне ўсім не да нашай краіны. Таму важна, каб тыя галасы, якія ёсць у беларусаў у Еўропе, працягвалі нагадваць пра сітуацыю ў краіне

Читать полностью…

Белсат

🧐Колькі зарабляюць беларускія прапагандысты?

Калі хваліш Лукашэнку, то ганарар павялічваецца ўтрая.

📺 Яшчэ больш падрябязнасцяў глядзіце ў нашым галоўным выданні навінаў «Аб'ектыў» а 20.00 (час менскі) на youtube-канале belsat_news">«БЕЛСАТ NEWS»

Читать полностью…

Белсат

☕️ Эканомічных навінаў на сняданак заказвалі? А мы прынеслі

Гатоўкі ў Беларусі паболела за год на 40%. Эканамісты папярэджваюць: гэта міна запаволенага дзеяння.

Тлумачым 👇

Праз VPNБез VPN

#грошы

Читать полностью…

Белсат

«Падабаецца гэта ці не, але жыццё ў Беларусі працягваецца».

Як сёння выглядае Беларусь унутры? 10 % грамадства кашмарыць усіх, 20-30 % – праціўнікі ўлады, а астатнія – самая вялікая група: не за і не супраць. Яны бачаць, як Лукашэнка лавіруе ў пытаннях вайны і спрабуе трымаць эканоміку. Да іх нават могуць не дайсці рэпрэсіі.

Ці магчымы ў такой сітуацыі дыялог? Сацыёлаг Генадзь Коршунаў распавёў пра разрывы ў грамадстве:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

Рок-гімн вольнай Беларусі ад Юры Стыльскага

Беларускай музыкі зашмат не бывае. Лавіце на добрую ноч «Дай Дарогу!» – «Жыве Беларусь!».

🎧 Слухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

💔Вячаслаў Лазараў

Відэааператар-фрылансер. Быў затрыманы разам з жонкай. Мужчыну абвінавачваюць у супрацы з тэлеканалам «Белсат».

Мае маленькую дачку, якую пасля затрымання бацькоў, накіравалі на ўтрыманне ў дзіцячы шпіталь😔

Асуджаны на 5 гадоў і 6 месяцаў зняволення

📩Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 15 студзеня

✔️ Сімвалічнай хроснай Паліны Шарэнда-Панасюк стала прэзідэнтка Еўрапарламенту;

✔️ Беларус вярнуўся на радзіму з Польшчы, дзе жыве з 2009 года, і быў затрыманы;

✔️ Беларуску затрымалі за ўдзел у маршах разам з дзіцём;

✔️ Сілавікі затрымалі былога магілёўскага журналіста і відэааператара Яўгена Глушкова;

✔️ Масавыя затрыманні ў Моталі;

✔️ Супраць былога магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага распачалі крымінальную справу;

✔️ За распаўсюд «экстрэмізму» ў сацсетках аштрафавалі намесніцу дырэктара Відзаўскага дзяржаўнага каледжа;

✔️ Гарадзенцу Мікіту Паршуту прысудзілі два гады «хіміі» за ўдзел у пратэставым маршы ў 2020 годзе. На судзе ён сказаў: «Думаў, што шэсце – за Лукашэнку»;

✔️ За рэакцыю ў «Аднакласніках» Сяргея Якубёнку асудзілі на 2,5 гады калоніі;

✔️ Два з паловай гады «хатняй хіміі» прысудзілі Мікалаю Халаеву за ўдзел у пратэстах 2020-га года;

✔️ 1200 дзён за кратамі знаходзіцца палітзняволены валанцёр «Вясны» Андрэй Чапюк

✔️ Агулам беларусам і беларускам прысудзілі 2996 гадоў зняволення з палітычных матываў у 2023-м годзе.

Читать полностью…

Белсат

💬 «Bild» заявіў, што атрымаў сакрэтны дакумент, з якога вынікае, што Расея ўжо гэтым летам мае пайсці на эскалацыю адносінаў з NATO

Паводле «Bild», у Нямеччыне разглядаюць наступны сцэнар дзеянняў Расеі. У лютым 2024 года Расея мабілізуе яшчэ 200 тысяч чалавек. Вясной Расея пойдзе ў новы наступ ва Украіне. Пасля поспехаў гэтага наступу Расея пачне кібератакі і іншыя дзеянні фармату гібрыднай вайны супраць краінаў Захаду, найперш супраць краінаў Балтыі, справакуе расейскія меншасці ў Літве, Латвіі і Эстоніі.

☝️ Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман тлумачыць «Белсату», чаму гэта не проста «страшылка нейкага таблоіда»

Читать полностью…

Белсат

🙈 Артхаўснасці гэтага відэа пазайздросціць нават Таркоўскі

Блогер Андрэй Павук патэлефанаваў супрацоўніку Следчага камітэту, а той раскрыў яму сакрэты біялагічнай будовы «кіраўніка дзяржавы».

😲 Лукашэнка рэптылоід? Альбо ў СК ужываюць нейкія забароненыя рэчывы? Глядзіце самі ў праграме «Шухер-шоу» на youtube-канале БЕЛСАТ LIFE.

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 Сімвалічнай хроснай Паліны Шарэнда-Панасюк стала прэзідэнтка Еўрапарламенту

Як паведаміла Святланы Ціханоўскай на сваім тг-канале, падчас сустрэчы з Рабэртай Метсола ў Вільні прэзідэнтка Еўрапарламенту паабяцала стаць сімвалічнай хроснай для аднаго з беларускіх палітвязняў. Сёння яна абвясціла, што стала хроснай Паліны Шарэнда-Панасюк.

💬 Святлана Ціханоўская адзначыла:

Думаю, нашых палітвязняў страшыць адчуванне таго, што пра іх усе забылі. Нашая задача – кожным дзеяннем нагадваць ім пра тое, што мы памятаем і дамагаемся іх вызвалення

Читать полностью…

Белсат

Ці ведаеце вы, чым займаецца Каардынацыйная рада?

У гэтым годзе адбудуцца выбары ўжо ў трэці склад Каардынацыйнай рады, але дагэтуль не ўсім вядома што гэта за арганізацыя ды якія задачы яна выконвае?

💁🏼‍♀️ У новым выданні ток-шоу «План: Б» мы разбярэмся ў гэтым пытанні. Паслухайце, як жыве КР і якія мэты перад сабой ставіць, дзе бярэ фінансаванне і як пройдуць новыя выбары ў яе склад, а таксама чаму да сёння з Каардынацыйнай рады не прыбралі Вольгу Кавалькову.

▶️ https://youtu.be/j3UINkexq6w

Читать полностью…

Белсат

💬 На ейных вачах лукашэнкаўскія сілавікі выкралі Рамана Бандарэнку

«У яго быў шанец адзін з тысячы», – згадвае Дыяна ноч на 12 лістапада 2020 года. Дзяўчына адміністравала чат плошчы Пераменаў, атрымала 2 гады «хіміі» і вымушаная была з’ехаць з Беларусі. Сёння яна ў Варшаве выхоўвае адна дваіх дзяцей.

☝️ Таксама гісторыя гітарыста Паўла Трыпуця, удзельніка «OpTeamist Project», «Lavon Volski», «Krambambula», які адкрыў у Варшаве школу ігры на гітары.

Глядзіце новае выданне праграмы «Беларус беларусу» ПА СПАСЫЛЦЫ 🎞

🙌 Калі вы жадаеце падтрымаць герояў, лістуйце нам:
belarus2belarus@gmail.com

Читать полностью…

Белсат

🔻 Падвойны тэракт у Ізраілі

Як найменей 17 чалавек пацярпелі. Адна жанчына памерла. Як пішуць ізраільскія СМІ, сямёра пацярпелых – дзеці.

Паводле СМІ, двое палестынцаў захапілі аўтамабілі, пасля чаго наязджалі на выпадковых людзей. Тэрарысты нанеслі нажавыя раненні некалькім мінакам, а таксама тройчы перасаджваліся з адной машыны ў іншую пасля чарговага тарану. Гэта адбывалася ў розных кропках гораду Раанана, што на поўначы ад Тэль-Авіву

Мясцовая паліцыя паведамляе, што меркаваны нападнік, а таксама ягоны сваяк арыштаваныя. Абодва падазраваныя – палестынцы.

Читать полностью…

Белсат

📺 Асноўнае на гэтую гадзіну

✔️ СБУ заявіла пра затрыманне беларуса, які служыў у Групе Вагнэра і рыхтаваў дыверсію;

✔️ Ірына Касцевіч: сярэдняя пенсія ў лютым складзе 811 рублёў;

✔️ У Менскім раёне падчас руху загарэўся электрацягнік Менск – Пухавічы;

✔️ Украіна збіла над Азоўскім морам каштоўны расейскі самалёт А-50 і падбіла Іл-22;

✔️ Хусіты атакавалі амерыканскі эсмінец у Чырвоным моры;

Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💁 «Думаў, што шэсце – за Лукашэнку»

Гарадзенцу Мікіту Паршуту прысудзілі два гады «хіміі» за ўдзел у пратэставым маршы ў 2020 годзе.

На судзе ён распавёў, што на Савецкую плошчу Горадні прыехаў, каб пайсці ў краму. Там пабачыў шмат людзей з бел-чырвона-белай і чырвона-зялёнай атрыбутыкай. І вырашыў, што гэтыя людзі сабраліся, каб падтрымаць Аляксандра Лукашэнку, таму і далучыўся да грамады. Калі падчас шэсця пачуў ад супрацоўнікаў МУС, што мерапрыемства несанкцыянаванае – пакінуў яго.

Суд не паверыў мужчыне.

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤔 Што такое Сусветны эканамічны форум у Давосе? Чаму ён важны і каму патрэбны?

Палітыкі з больш як 60 краінаў, бізнесмены і грамадскія дзеячы сабраліся, каб абмеркаваць глабальныя пагрозы і выклікі. Сярод ключавых тэм – канфлікты на Блізкім Усходзе і ва Украіне, штучны інтэлект, беднасць і змены клімату.

Расказваем падрабязней: хто, што і навошта 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😥 Tinder у Беларусі ўсё...

З 15 лютага знайсці там сабе пару будзе нельга: мабільная праграма цалкам сыходзіць з нашай краіны. Кампанія прапаноўвае паспець выдаткаваць усе платныя бонусы і суперлайкі за месяц.

Дарэчы, з Расеі Tinder сышоў яшчэ ў мінулым годзе праз вайну ва Украіне.

Читать полностью…

Белсат

👩‍🎓Прыватная школа для дзяцей лукашэнкаўскай эліты

Хто там працуе? І па якіх крытэрыях адбіралі супрацоўнікаў?

Поўны сюжэт глядзіце ў праграме «Тыдзень» 🎬

Читать полностью…

Белсат

☕️Вітаем, шаноўнае спадарства!

Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺Сабраліся вырашыць праблемы чалавецтва – што варта ведаць пра форум у Давосе

Праз VPN

Сусветная эліта збіраецца ў адным месцы, каб абмеркаваць сённяшнія вайсковыя канфлікты, беднасць і клімат. Ці паўплывае гэта на што-небудзь і хто там прадстаўляе Беларусь?

🔺У Беларусі стала больш грошаў і гэта небяспечна

Праз VPN

За год гатоўкі ў нашай краіне паболела на 40%. Што чакаць ад такой грашовай масы і пры чым тут друкарны станок?

🔺У гэтым годзе Расея пойдзе супраць НАТА ў адкрытую?

Праз VPN

Часопіс «Bild» заявіў, што атрымаў сакрэтны дакумент вайскоўцаў. У ім – планы Пуціна пачаць новую эскалацыю. Палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман распавёў, чаму гэта не проста «страшылка».

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 15 студзеня

🔻 Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у Сусветным эканамічным форуме ў Давосе;

🔻 У Польшчы затрымалі беларуса, якога шукалі праз Інтэрпол на запыт Беларусі;

🔻Першая серыя «Працэсаў» і фільм пра журналістак «Белсату» - прэтэндэнты на кінапрэмію «Чырвоны верас»;

🔻 Міністарка працы: сярэдняя пенсія ў лютым будзе складаць у Беларусі 811 рублёў. Параўналі з суседзямі;

🔻 Пайшоў з жыцця беларускі фатограф і культурны дзеяч Уладзімір Парфянок;

🔻 Падвойны тэракт у Ізраілі;

🔻 Грамадзяніна Беларусі з ПВК Вагнэра затрымала ва Украіне па падазрэнні ў дыверсіі;

🔻 Украіна збіла над Азоўскім морам расейскі самалёт А-50 і падбіла Іл-22. Асноўныя падзеі ва Украіне на вечар 15 студзеня;

Читать полностью…

Белсат

🎭 🤹‍♀️ «А ведь президент, у него же милостивое сердце! Он простит!»

Так мяркуе адыёзная ігумення Гаўрыіла. Але ці сапраўды Лукашэнка такі міласцівы і можа дараваць іншадумцам?

Вядома, не. Гэты фэйк ад Гаўрыілы разбурылі аўтары нашай праграмы «Лукавыя навіны».

P.S. Расейцам, якія збіраюцца вяртацца ў Расею, прыгатавацца.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Тэрміновая порцыя мілаты ў стужку

Гэта рэдкі белы пінгвін. Яго сустрэлі ў чылійкай Антарктыдзе.

Такія пінгвіны даволі рэдкія, галоўным чынам таму, што тыповая чорна-белая афарбоўка мае вырашальнае значэнне для маскіроўкі падчас нырання за рыбай. Акрамя таго такі від мае большую рызыку быць з'едзенымі драпежнікам.

Читать полностью…

Белсат

☝️ Першы раз пра Беларусь Міро Ванадзэ пачуў яшчэ ў дзяцінстве ад свайго бацькі

Той служыў у войску ў Берасці. Цяпер Міро, тытулаваны спартовец, – салдат Грузінскага нацыянальнага легіёна. Навучае вайсковых і цывільных, а таксама ратуе жывёлінаў, якія пацярпелі ад вайны.

Якімі паўсталі перад ім беларускія добраахвотнікі і чаму з першых дзён стаў на абарону Кіева. Глядзіце новае выданне праграмы «Ваяры» на YouTube-канале БЕЛСАТ LIFE 🎞

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

Далучайцеся да эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/watch?v=Erjx-n6RLa4

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!(Спасылка будзе ў каментары)

Читать полностью…

Белсат

❤️ Святлана Ціханоўская выступіць у Давосе

15–18 студзеня там адбудзецца Сусветны эканамічны форум (World Economic Forum – WEF).

Ён праводзіцца з 1971 года. Сябры WEF – каля 1000 буйных кампаніяў і арганізацыяў з розных краінаў. Беларусь у Давосе (як і летась) будзе рэпрэзентоўваць Святлана Ціханоўская.

Апошні раз Беларусь брала ўдзел у WEF у 1992 годзе - быў запрошаны Станіслаў Шушкевіч. Колішні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Давос не ездзіў.

Читать полностью…

Белсат

🔻 Вярнуўся на радзіму з Польшчы, дзе жыве з 2009 года - затрыманы

Затрыманага завуць Аляксандр Мазец. З відэа сілавікоў вынікае, што мужчыну вінавацяць ва ўдзеле ў акцыях пратэсту і «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Читать полностью…

Белсат

🔥 Першая серыя «Працэсаў» - прэтэндэнт на кінапрэмію «Чырвоны верас» у некалькіх намінацыях

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» абвясціла кароткі спіс намінантаў на другую эдыцыю кінапрэміі.

Сярод намінантаў таксама фільм пра затрыманне журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай - стужка Мары Тамковіч «У жывым эфіры».

Узнагароды будуць уручаныя ў 13 катэгорыях. Журы, у якое ўвайшлі 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў, ацаніла 70 фільмаў 2021 і 2022 гадоў.

Читать полностью…

Белсат

😳 Беларускія пенсіянеры - адны з самых бедных

Як паказвае аналіз «Белсату», беларускія пенсіі выглядаюць добра толькі на тле разбуранай расейскай агрэсіяй эканомікі Украіны.

Расказваем падрабязней, з прыкладамі і графікай 👇


Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 Хто такія сарматы і адкуль насамрэч паходзіла шляхта?

Сармацкі касцюм, сармацкі партрэт і нават сармацкае барока ды шмат усяго іншага з дадаткам «сармацкі» ёсць у нашай гісторыі. Але як гэтае племя качэўнікаў-пастухоў, якое ў V стагоддзі да нашай эры жыло яшчэ ў Іране, суадносіцца з Беларуссю?

☝️ Як сарматызм зрабіў Рэч Паспалітую вялікай, а затым стаўся прычынай яе падзелаў? Глязіце новыя «Вусы Скарыны» на YouTube-канале БЕЛСАТ HISTORY 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

❤️ Клінтан з бела-чырвона-белым сцягам у Менску. Такое сапраўды было 30 гадоў таму

15 студзеня 1994 году ў Беларусь прыляцеў прэзідэнт ЗША Біл Клінтан. Ён наведаў Акадэмію навук і Курапаты, правёў перамовы са старшынём Вярхоўнага Савету Станіславам Шушкевічам і прэм'ерам Вячаслаў Кебічам

☝️Усяго 6 гадзін у Менску, пасля якіх свет даведаўся пра незалежную Беларусь. У які момант мы павярнулі не туды?..

Читать полностью…
Подписаться на канал