🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Распавядзем, што вядома пра новых кіраўнікоў «Беларуськалію» і «Белнафтахіму»
🔸Як улады плануюць вярнуць пенсіянераў на рынак працы і ці спрацуе гэты план
🔸Падрабязнасці крымінальнай справы за «змову з мэтай захопу ўлады»
🔸Што рабіць, калі сутыкаецеся з дыскрымінацыяй з боку лекара
🔸Навошта ў Менску ладзяць «прымусовае перасяленне» баброў
🔸Як прарасейскія сілы спрабавалі супрацьстаяць перамозе Маі Санду на выбарах у Малдове
🔸Дзень да выбараў у ЗША. За падзеямі назірае Ігар Кулей
🔸Распачаўся кінафестываль «Паўночнае ззянне»
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/or19tN2O7BE
🤬 «Гэта дэградацыя ўсяго, што ёсць»
Былы працаўнік «Беларуськалію», сябра стачкама Аляксей Кротаў, распавёў пра стан справаў на гіганце прамысловасці
Паглядзіце!
🤯 Порцыя агратрэшу з Дажынак у Мастах: танцы з казлом і шашлык, смажаны на камбайне
Як то кажуць, «калі вашая вечарына не падобная на гэтую...» Карацей, глядзіце самі!
📍«Выбарчая гонка» набірае абароты: ЦВК зарэгістраваў ініцыятыўную групу Канапацкай. І яшчэ двух людзей, пра якіх вы нічога не чулі 💁🏻♂️
Былі і тыя, каму адмовілі ў рэгістрацыі. Прычым як станоўчыя, так і адмоўныя пастановы выносіліся адзінагалосна.
Чытайце падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
😔 Нараджальнасць імкліва падае, а смяротнасць дзяцей расце
Гэта вынікае з закрытай справаздачы Міністэрства аховы здароўя Беларусі
Разбіраемся, што дзяржава робіць не так ☝️
💱 Курсы валютаў 4 лістапада
Долар дадаў трохі болей за паўкапейкі, расейскі рубель патаннеў. А еўра не гандляваўся.
#курсывалютаў
📍Лукашэнка змяніў кіраўніка «Беларуськалію»
З пасады прыбралі Івана Галаватага, які кіраваў прадпрыемствам 10 гадоў. А яшчэ, паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён хрысціў адну з дачок Віктара Лукашэнкі.
ВОСЬ ХТО будзе новым гендырэктарам калійнага гіганту.
▪️Пасля раптоўнага захворвання на менінгіт памёр беларускі настаяцель каталіцкага кляштара ў Маскве
Для беларускай супольнасці ў расейскай сталіцы ён перыядычна адпраўляў імшы па-беларуску.
Чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
🤔 Афіцыйны Тэгеран плануе арганізаваць «комплексны адказ» Ізраілю пасля ягоных удараў па сваіх аб'ектах
Прычым гэтым разам гучаць заявы, што будуць выкарыстаныя не толькі ракеты ды беспілотнікі, як было раней.
Чытайце болей НА СТАРОНЦЫ
📍Святлана Ціханоўская павіншавала Маю Санду з перамогаю
«Дэмакратыя перамагла. Еўропа перамагла. Вітаю, дарагая Мая Санду, з пераабраннем на пасаду прэзідэнта Малдовы. Ваша моцнае лідарства вядзе Малдову да яе еўрапейскай будучыні. Народ Беларусі падзяляе тую ж прыхільнасць свабодзе і праву вызначаць свой уласны лёс»,
- адзначыла Святлана Ціханоўская ў X.
🔺На выбарах у Малдове перамагае Мая Санду
ЦВК Малдовы падлічыў амаль усе бюлетэні (на цяперашні момант падлічаныя 99.73% усіх галасоў). Яўка на выбары склала 54,3%.
Мая Санду набрала 55.36%, а ейны супернік Аляксандр Стаянагла - 44.64%.
Санду ўжо аб'явіла аб перамозе:
«Малдова, сёння ты перамагла. Разам мы паказалі сілу нашага адзінства, дэмакратыі і прыхільнасці дастойнай будучыні»,
💥 #галоўнае за 3 лістапада
✔️«BELPOL» выпусціў трэцюю частку свайго расследавання пра карупцыйныя схемы на БелАЗе
✔️Наш сюжэт і тэкставы рэпартаж з шэсця на «Дзяды» ў Варшаве
✔️ J:Морс сабраў аншлаг у адным з найвялікшых клубаў Варшавы на канцэрце ў гонар свайго 25-годдзя
✔️Зноў «Шагэды» над Беларуссю. Авіяцыю гэтым разам не падымалі
✔️Размова з былым палітвязнем Аляксеем Раманавым, які нядаўна з'ехаў з Беларусі
✔️Віцебскі арт-менеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю, цалкам адбыўшы пакаранне
✔️Telegram істотна абнаўляецца: да канца года запрацуюць дзесяць новых функцыяў
✔️Жыхары рэгіёну Валенсія, які страшна пацярпеў ад паводкі, закідалі брудам і абразамі караля Іспаніі
#рэпрэсіі:
✔️ Стала вядома пра масавыя затрыманні ў Навагрудку 31 кастрычніка
✔️58-гадовую Ганну Стражэвіч збіраюцца судзіць паводле пяці крымінальных артыкулаў
✔️Аляксандру Фядуту споўнілася 60 гадоў. Гэта ўжо ягоны чацвёрты дзень народзінаў у зняволенні
😭 У Амерыцы ўсыпілі знакамітую вавёрку з мянушкай Пінат і янота Фрэда
Жывёлінак выратаваў амерыканец Марк Лонга. Але даглядаць за імі хлопцу не дазволілі — утрыманне дзікіх жывёлаў забароненае мясцовым заканадаўствам.
На жаль, у гэтай гісторыі вельмі сумны канец 😢
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоу «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Лукашэнка хоча ўдзельнічаць у перамовах па заканчэнні вайны ва Украіне. Таго ж хацелі бы і беларускія дэмсілы. Ці знойдзецца хоць для кагосьці з іх месца за такім уяўным сталом?
🔸 Андрэй Гнёт выехаў з Сербіі
🔸 Адмоўны рэкорд нараджальнасці ў Беларусі. І разам з гэтым - рост дзіцячае смяротнасці. Што адбываецца?
🔸 Машэнскі, што катаецца паміж Варшавай і Менскам і беларускі бізнес у Еўропе - ці варта ціснуць і патрабаваць санкцыяў супраць тых, хто наўпрост не замяшаны ў рэпрэсіі?
🔸 Выбары ў Малдове - электарат павезлі з Масквы ў Менск
Далучайцеся да нашага эфіру!
🔸Віцебскі арт-менеджар Уладзімір Булаўскі выйшаў на волю
Ён быў затрыманы ў снежні 2022 года. Праз некалькі месяцаў яго прызналі вінаватым па «народным» 342-м артыкуле.
📍Чытайце болей НА СТАРОНЦЫ
💬 «Здабывальныя кампаніі, якія з сыравінай працуюць, – гэта амаль заўсёды тое, што будзе стабільным, хоць, можа, гэта не супервялікія прыбыткі»
Беларусы звыклі захоўваць зберажэнні ў замежных валютах. Але ёсць яшчэ адзін добры спосаб захаваць грошы і нават нядрэнна зарабіць – укладацца ў акцыі кампаніяў.
☝️Праўда, рабіць гэта варта толькі пасля пэўнай падрыхтоўкі, інакш можна страціць усё. Чытайце падрабязней НА СТАРОНЦЫ
#грошы
🇺🇸 Прэзідэнцкія выбары ў ЗША – ужо заўтра. Сабралі 7 фактаў пра гэтую падзею, якая паўплывае на лёс усёй планеты
Дзейны кіраўнік Злучаных Штатаў (Джо Байдэн), як вядома, на выбары не вылучыўся. Падобнае адбылося ўпершыню за амаль 60 гадоў.
Болей цікавостак ПА СПАСЫЛЦЫ
🍃 Лістапад – гэта час гатаваць духмяныя гарачыя супы 😋
А ў якасці інгрыдыентаў, напрыклад, можна выкарыстаць баравікі, якія вы знайшлі ў лесе. Паспрабуйце прыгатаваць суп паводле гэтага рэцэпту, упэўненыя што вам спадабаецца 😋
🥣 Больш рэцэптаў восеньскіх супоў можна знайсці ПА СПАСЫЛЦЫ
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Мінімум два «Шагэды» заляцелі ноччу ў Беларусь
🔻Масавыя затрыманні па ўсёй краіне звязаныя з крымінальнай справаю пра «змову з мэтаю захопу ўлады»
🔻Бюджэтнікам у наступным годзе абяцаюць рост зарплатаў на 15%
🔻Мая Санду абвесціла пра перамогу на выбарах прэзідэнта Малдовы
🔻Што атрымае КНДР ад Расеі за ўдзел у вайне?
🔻На прэзідэнцкіх выбарах у ЗША датэрмінова прагаласавалі 78 мільёнаў чалавек
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🔹Маладога хлопца, які вучыўся ў Акадэміі МУС, пакаралі 15 гадамі калоніі за «здраду дзяржаве»
Прысуд Іллі Нарышкіну вынеслі яшчэ 14 жніўня, але праваабаронцы даведаліся пра яго толькі цяпер.
Чытайце падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ
#рэпрэсіі
🔍 Што набыла і што страціла Вялікае княства Літоўскае пасля Люблінскай уніі?
У 1569 годзе ВКЛ і Каралеўства Польскае аб'ядналіся ў супольную дзяржаву. Так паўстала Рэч Паспалітая, якая праіснавала больш за два стагоддзі.
📍Ці можна параўнаць той саюз з Еўразвязам або СССР?
📍Ці была унія непазбежнаю?
📍Чаму дэлегацыя ВКЛ з'ехала з Люблінскага сойму?
🥸 Вітайце першае ў новым сезоне выданне «Вусоў Скарыны»!
🤝 Расейскі блогер Варламаў працягвае сваё пагружэнне ў беларускую тэму
Улетку ён абвесціў, што пачынае вучыць беларускую мову і запісаў відэа, дзе паспрабаваў размаўляць па-беларуску.
Гэтым разам Варламаў узгадаў пра «Ноч расстраляных паэтаў» і працытаваў верш Алеся Дудара «Я малады».
Вымаўленне некаторых беларускіх гукаў з таго часу ў блогера, здаецца, не надта палепшылася. Але галоўнае не закідваць і практыкавацца 💪
🔹Праваабаронцы даведаліся некаторыя дэталі свежага «хапуна», які сілавікі зладзілі па ўсёй Беларусі
Агулам гэта можна акрэсліць як «прафілактычныя» затрыманні перад прызначанымі на канец студзеня «выбарамі».
У спіс «ахвяраў» рэйду патрапілі тыя, хто раней прыцягваўся да адказнасці за «палітыку» і проста патэнцыйна нелаяльныя грамадзяне.
Чытайце болей ПА СПАСЫЛЦЫ
📍Марына Васілеўская прадае праз інтэрнэт свой iPhone
Былая бортправадніца «Белавіі» ўдакладняе, што карысталася ім прыкладна год, у тым ліку ўвесь перыяд падрыхтоўкі да палёту ў космас.
Чытайце, колькі Васілеўская просіць за айфон, ПА СПАСЫЛЦЫ
💁🏻♂️ Google абнавіў свае спадарожнікавыя карты і раскрыў пазіцыі ЗСУ
Украінцы досыць хутка гэта выявілі, але тэрміновы зварот у карпарацыю не дапамог.
Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
Добры дзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? сабралі ждля вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
⭕️ Павел Дураў анансаваў запуск новых функцыяў у «Telegram»
Дзве функцыі ўжо працуюць. Да іх адносяцца пашыраныя ліміты абмену паведамленнямі, а таксама манетызацыя рэкламы.
⭕️ МНС Беларусі расказала пра наступствы непагадзі ў Беларусі 1 і 2 лістапада
Міністэрства надзвычайных сітуацыяў расказала пра наступствы моцнага ветру, які абрынуўся на Беларусь 1 і 2 лістапада.
⭕️ Чарговыя «Шагэды» ў Беларусі: пяць заляцелі, адзін знік
Увечары 2 лістапада на тэрыторыю Беларусі заходзілі найменей пяць расейскіх дронаў тыпу «Шагэд». Адзін з іх прапаў.
#штопачытаць
Беларускія чыноўнікі мераюцца, у каго большы… флагшток!
Памятаеце гомельскі, які каштаваў 300 тысяч даляраў? Яму пазайздросцілі чыноўнікі з Віцебску і Воршы.
Што беларускага будзе ў гэтых флагштоках — глядзіце ў нашым відэа.
😳 Караля Іспаніі Філіпа закідалі брудам у рэгіёне Валенсія, які страшна пацярпеў ад паводкі
Таксама натоўп выгукваў на адраз манарха абразы. Дасталася і каралеве Летыцыі, што яго суправаджала, а яшчэ прэм'ер-міністру Пэдра Санчэсу.
У рэгіёне Валенсія ў выніку залеваў узнік патоп, які забраў жыцці больш як 200 чалавек. Пацярпелі тысячы будынкаў і аўтамабіляў, была разбураная транспартная інфраструктура.
🥣 Топ-7 восеньскіх супоў па версіі нашага сайту 🤗
Гарачы суп у такія халады не толькі сагрэе і дазволіць падсілкавацца, а яшчэ і абароніць ад інфекцыяў ☝️
Сабралі 7 рэцэптаў, якія ідэальна пасуюць пад надвор'е лістападу. Чытайце ВОСЬ ТУТ
🔹Палітзняволены Аляксандр Фядута сёння адзначае 60-ты дзень народзінаў
І ўжо чацвёрты раз запар гэта адбываецца ў турме.
Фядута быў затрыманы ў Маскве ў межах справы аб «спробе дзяржаўнага перавароту» ў РБ. Пазней яго перавезлі ў Беларусь. На судзе ён прызнаў сваю віну часткова і не пагадзіўся з агучанымі ў абвінавачванні матывамі.
Суддзя Уладзімір Арэшка прызнаў Аляксандра вінаватым і прысудзіў яму 10 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
📹 Таксама прапануем паглядзець наш стары (але, на жаль, усцяж актуальны для Беларусі) фільм, дзе Аляксандр Фядута расказвае пра сваё знаходжанне ў камеры-«амерыканцы» КДБ.