Расеец Ілля Яшын сапраўды меў сустрэчу з МЗС Польшчы, але ёсць нюанс
Ці былі там перамовы наконт беларускіх палітвязняў? Вось што нам адказалі ў польскім ведамстве — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
◼️Памёр віцебскі актывіст Аляксей Тамілаў
Вядома, што ў 2023 годзе яго жорстка збілі сілавікі ў ІЧУ, пасля чаго ён так і не аднавіўся. За падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы» яму зламалі рэбры і пераламалі калена. Мужчына тады трапіў у рэанімацыю з пнеўматораксам.
Аляксей быў вядомым актывістам у Віцебску, аматарам роднай мовы і культуры. Ён пайшоў з жыцця ва ўзросце 52 гадоў.
ААА! Дэпутатка прапануе ўзнагародзіць Лукашэнку за «касмічны ўнёсак у збліжэнні з Расеяй»
І за гэта прысвоіць яму званне Героя Беларусі. Такі крок, паводле яе, «выправіць гістарычную несправядлівасць»:
«Ужо хто-хто, а ён заслужыў гэтую ўзнагароду. Ёсць, праўда, нюанс: прэзідэнт [яна так называе Лукашэнку] у нас хоць і самы народны, але і самы сціплы.
Але сёння УНС надзелены паўнамоцтвамі прымаць рашэнні аб наданні такіх узнагарод. Мне здаецца, гэта нагода выправіць гістарычную несправядлівасць», — заявіла дэпутатка Марына Лянчэўская.
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺«У гісторыі нічога не трывае вечна. І Лукашэнка мусіць гэта памятаць. Гаага чакае»
Як ставяцца да Лукашэнкі і ягонага рэжыму ў Еўрапарламенце? Спыталі кіраўніцу дэлегацыі па Беларусі ў еўрапейскім органе Малгажату Гасеўскую. Чытайце праз VPN.
🔺Нямецкі дэпутат Ёрг Дорнаў нарэшце адрэагаваў на абвінавачванні
Раней стала вядома, што немец Ёрг Дорнаў рэгулярна прыцягваў беларусаў, асуджаных па палітычных артыкулах, да працы на сваёй плантацыі цыбулі. На абвінавачванні ён ніяк не рэагаваў, але нарэшце ягоную пазіцыю агучыў юрыст. Прачытайце, што ён кажа (праз VPN).
🔺У Беларусі стварылі 22 атрады «добраахвотнікаў»
«Баявы патэнцыял спецпадраздзяленняў можа быць узмоцнены ў два-тры разы». Дзеля чаго рэжым узмацняе войска — чытайце праз VPN.
#рэпрэсіі Асноўнае за 8 кастрычніка
🔻 У МУС Беларусі стварылі 22 атрады «добраахвотнікаў»
🔻 Ёрг Дорнаў не падазраваў, што ў яго працавалі палітычныя зняволеныя
🔻 Лукашэнкаўцы арыштавалі бацькоўскую хату Аляксея Дзікавіцкага
🔻 СК арыштаваў лецішча Ганны Залаткоўскай
🔻 У Берасці яшчэ 5 чалавек асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту 10 жніўня 2020-га
🔻 За ўдзел у акцыях пратэсту пачалі судзіць жыхара Фаніпаля
🔻 У Гомлі за «распаўсюд экстрэмізму» судзілі загадчыка канцылярыі Гомельскай епархіі РПЦ
🔻 Супраць эканаміста Паўла Данэйкі распачалі спецвытворчасць
🔻 Затрымалі адміністратарку дваровага чату, якая вярнулася з Польшчы ў Беларусь
🔻 Былога палітвязня асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
🔻 Палітвязням у жодзінскай турме штодзень уключаюць «стэндапы» Лукашэнкі
🔻 У Беларусі +9 новых палітвязняў
🔻 У Менску затрымалі начальніка змены адной з арганізацый
🔴 «Аб’ектыў» — галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Якіх працаўнікоў і за якія грошы шукаюць у Беларусі?
🔸МУС правёў вучэнні добраахвотных атрадаў з экс-спецназаўцаў, якія, падобна, вучыліся разганяць пратэсты
🔸Саміту міру па Украіне ў лістападзе не будзе
🔸Байдэн адмяніў свае візіты ў Нямеччыну і Афрыку праз ураган Мілтан
🔸Лукашэнка атрымаў ордэн ад Пуціна за вернасць
🔸Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
🔻 «Гэта ўсё паказуха і прапаганда»
Прадстаўнік «BELPOL» Уладзімір Жыгар пракаментаваў нам стварэнне атрадаў «добраахвотнікаў» ☝️
😢 Колькі беларусаў пакутуе ад дэпрэссіі?
На гэтае пытанне адказаў дацэнт кафедры псіхіятрыі, наркалогіі, псіхатэрапіі і медыцынскай псіхалогіі з курсам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі БДМУ, кандыдат медыцынскіх навук Сяргей Давідоўскі:
«Калі мы бярэм такія парушэнні, як трывога, дэпрэсія, засмучэнне адаптацыі, то, паводле сучасных даследаванняў, імі пакутуе каля 25% насельніцтва. Гэта значыць кожны чацвёрты жыхар краіны мае тыя ці іншыя праблемы, звязаныя з псіхічным здароўем. Ад дэпрэсіі пакутуюць 5% насельніцтва - толькі ўдумайцеся, і ў дапамозе маюць патрэбу больш за 450 тыс.чалавек»
🤔 Праз моцны дэфіцыт работнікаў у судовыя эксперты могуць узяць нават «экстрэмістаў»?
Бальшыня вакансіяў на запыт «судовы эксперт» – для асобаў з вышэйшай медычнай адукацыяй. Таксама кандыдат мусіць быць грамадзянінам Беларусі векам ад 21 да 27 гадоў і без хранічных хваробаў, можна без досведу, калі гэта не пасада кіраўніка.
«Белсат» патэлефанаваў у Дзяржаўны камітэт судовых экспертызаў пад выглядам кандыдата і запытаў, ці можна зрабіцца судовым экспертам, калі вы адпраўлялі блізкім спасылкі на «няправільныя» медыі.
👉 Што з гэтага атрымалася, чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Следчы камітэт наклаў арышт на хату кіраўніка "Белсату" Аляксея Дзікавіцкага
✔️Паўла Данейку будуць судзіць завочна
✔️Памежны камітэт РБ заявіў пра гібель двух мігрантаў на мяжы з Еўразвязам
✔️Жыхароў Флорыды эвакуююць праз ураган Мілтан
✔️Менск згубіць 20 % пакупнікоў кватэраў
✔️У «Тэлеграме» неўзабаве з'явяцца новыя функцыі
✔️22 атрады добраахвотнікаў і заявы Вальфовіча пра гібрыдную вайну супраць Беларусі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😡 Услед за Аляксеем Дзікавіцкім стала вядома пра арышт лецішча Ганны Залаткоўскай
8 красавіка стала вядома, што супраць Ганны распачалі крымінальную справу, на яе лецішча наклалі арышт, а ў кватэры яе маці прайшоў ператрус.
«Дача, на якую пастановай Следчага камітэта накладзены арышт, гэта мая адзіная нерухомасць. Відаць, забіраюць усё, што ёсць, што могуць. Яна арыштаваная, а што будзе далей — я не ведаю.»Читать полностью…
👽 У Беларусі з’явіцца Інстытут штучнага інтэлекту
Пра гэта заявіла начальнік упраўлення тэхнічнага нармавання і стандартызацыі Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Аксана Грышкевіч, піша БЕЛТА.
«Безумоўна, для развіцця стандартызацыі ў галіне штучнага інтэлекту мы будзем выкарыстоўваць міжнародныя стандарты, укараняць перадавыя міжнародныя практыкі. Яны забяспечаць трывалую аснову для развіцця тэхналогій і галін»
⚽️ Зборная Літвы па пляжным футболе адмовілася гуляць супраць каманды Беларусі праз саўдзел краіны ў расейскай агрэсіі супраць Украіны
Літоўская зборная проста не выйшла на поле.
«Шкада, што нашы пляжныя футбалісты не змогуць змагацца за выхад у наступны раўнд адбору і падужацца з элітай спорту, але каштоўнасці ў гэтым выпадку застаюцца вышэй за спорт. Мы абмеркавалі гэтае рашэнне з прадстаўнікамі зборнай і пагадзіліся, што такі крок з нашага боку яшчэ раз належным чынам прадэманструе нашу пазіцыю ў гэтым пытанні»
👒 Жыхарку Менску падазраюць у атрыманні пенсіі памерлага мужа
Пра гэта паведамілі ў прэсс-службе МУС. 74-гадовая жанчына прыйшла ў міліцыю і падала заяву аб знікненні мужа. З яе словаў, муж з'ехаў за мяжу і перастаў выходзіць на сувязь.
У ходзе расследавання высветлілася, што некалькі гадоў таму заяўніца разам з мужам з'ехала ў госці да дачкі ў адну з краінаў Еўразвязу. Там мужчына памёр.
«Вярнуўшыся ў Беларусь, пенсіянерка папрасіла знаёмага, падобнага на нябожчыка, аформіць ад яго імя даверанасць на права распараджэння сумеснай маёмасцю. Атрымаўшы дакумент, перапісала кватэру на дачку, прадала лецішча і аўтамабіль. Таксама ўстаноўлена, што на працягу трох гадоў яна карысталася банкаўскай картай мужа, на якую налічвалася пенсія»
🤔 «Збілі да смерці, распранулі і адабралі абутак»
Беларускія памежнікі абвінавацілі польскі бок у гібелі мігранта з Ірана на мяжы. Ведамства апублікавала відэа з удзелам «бежанцаў», на якім паказаныя двое распранутых мужчын і мёртвы чалавек.
«Пакуль міжнародныя арганізацыі маўчаць пра тое, што адбываецца на мяжы Еўразвязу, еўрапейскія ўлады ствараюць новыя ўмовы, каб хаваць уласныя злачынствы. Польшча ў верасні падоўжыла дзеянне буфернай зоны, што па-ранейшаму дазваляе польскім памежнікам забіваць уцекачоў і пазбаўляцца ад іх без лішніх вачэй.»
«Нягледзячы на тое, што ўцекачы не аказвалі ніякага супраціву, у дачыненні да іх ужывалі газавыя балончыкі і наносілі ўдары прыкладамі аўтаматаў. Нягледзячы на істотнае пахаладанне, польскія вайскоўцы распранулі ўжо знясіленых уцекачоў, адабралі абутак і выкінулі іх у паўнепрытомным стане праз брамку для жывёл на тэрыторыю Беларусі.»
У двор да жыхара Літвы прыляцеў шар з цыгарэтамі
А праз паўгадзіны — другі шар прызямліўся ўжо ў цэнтры Вільні. Вось так працуюць беларускія кантрабандысты.
Паветраныя шары (метэазонды) цяпер папулярны сродак дастаўкі цыгарэт з Беларусі. Толькі ў верасні літоўскія службы зарэгістравалі 250 паветраных шароў, якія перасяклі мяжу. Адзін з іх нават прызямліўся ў аэрапорце Літвы.
Усё, збегламу польскаму суддзю Шмыту анулявалі пашпарт
Як піша выданне «Wyborcza», гэта зрабіў мазавецкі ваявода па прапанове пракуратуры Польшчы. Цяпер Шмыту патрэбен пашпарт іншай краіны, каб перасякаць мяжу.
Нагадваем, Томаш вясной прыехаў у Беларусь і папрасіў палітычнага прытулку. За гэты час ён даў шмат інтэрв'ю прапагандыстам, дзе абвінавачваў Польшчу.
Лукашэнку хочуць прыцягнуць да адказнасці яшчэ па аднаму злачынству
Паводле спікера Міжнароднага крымінальнага суду, гаворка ідзе пра вываз украінскіх дзяцей. Ён нагадаў, што зімой 2024-га беларускія ўлады паказалі групу дзяцей з акупаванага Расеяй горада Антрацыт. Іх размясцілі ў магілёўскім санаторыі, а беларускія вайскоўцы праводзілі для іх трэнаванні.
Доказамі такіх злачынстваў актыўна займаецца НАУ. Паводле іх, каля 3500 дзяцей вывезлі з акупаваных рэгіёнаў Украіны ў Беларусь, дзе іх ідэалагічна перавыхоўвалі.
Нагадаем, 30 верасня ўрад Літвы перадаў у офіс пракурора МКС матэрыялы пра трансмежных злачынстваў рэжыма супраць беларусаў. Гэта азначае, што Лукашэнка можа атрымаць міжнародны ордэр на арышт.
💥 #галоўнае за 9 кастрычніка
✔️ У Беларусі прыдумалі новую валюту
✔️ «Белшына» забяспечвае шынамі расейскую армію
✔️ Фонд дапамогі беларусам у Літве «Razam» больш не прымае гуманітарнай дапамогі ў выглядзе адзення і абутку
✔️ Беларускія памежнікі абвінавацілі польскі бок у гібелі мігранта з Ірана на мяжы
✔️ Біёлагі назіралі зліццё двух параненых марскіх жывёлінаў у адну
✔️ У Беларусі з’явіцца Інстытут штучнага інтэлекту
✔️ У Менску зачыняецца «Black Star Burger»
✔️ У Менскай вобласці заўважылі рэдкую птушку
✔️ Праз моцны дэфіцыт работнікаў у судовыя эксперты могуць узяць нават «экстрэмістаў»
✔️ Колькі беларусаў пакутуе ад дэпрэссіі?
🤔 Еўрапейскі суд памыліўся?
З беларускага прадпрыемства, якое пастаўляе прадукцыю расейскаму ваенпраму, знялі санкцыі. Беларускі расследавальніцкі цэнтр паказаў, якім чынам гэта адбываецца і як Лукашэнка зарабляе на вайне.
Цяпер, хутчэй за ўсё, санкцыі зноў увядуць.
Падрабязнасці — у нашым відэа. Паглядзіце!
🤦♀️ Нічога надзвычайнага...проста адзін дыктатар узнагародзіў другога ордэнам Андрэя Першазванага
Дарэчы, Расея раздавала гэтыя ордэны тым, хто не задаючы пытанняў дапамагаў ёй уключыць Беларусь ў сферу імперскага ўплыву. Напрыклад, яе атрымаў Мураўёў-Вешальнік, які крывава задушыў паўстанне Кастуся Каліноўскага.
🤔 Што думаеце пра такое сяброўства Лукашэнкі і Пуціна?
🤔 Лукашэнка – «гарант незалежнасці» ці не ?
Гэтую дыскусію ўзняў Зянон Пазняк. Цяпер жа разабрацца ў пытанні спрабуюць госці «Двубою»: лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык і палітолаг Дзмітрый Балкунец
Паслухайце іх дыскусію у новым выданні нашай праграмы «Двубой» 👇
💭 «Я параўноўваю вас з тэлеканалам «Дождь», але на мой погляд, вашыя праграмы на больш высокім узроўні»
Такую думку выказаў Томаш Хлонь, кіраўнік Дэпартаменту стратэгічнай камунікацыі і супрацьдзеяння дэзынфармацыі МЗС Польшчы
Глядзіце інтэрв'ю нашай расейскамоўнай рэдакцыі «ВотТак» цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ
🤔 Сёння з'явіліся фатаграфіі незвычайнай машыны з Менску
Як высветлілася, размаляваўшы сваю машыну выбачальнымі надпісамі, хлопец такім чынам прасіў прабачэнне ў сваёй дзяўчыны Ані. Цікава, што ён такога ўчыніў, што проста паразмаўляць яму не дапамагло...а можа не дадумаўся?
🤪 Меркаванні нашай рэдакцыі разышліся: дурачок ці рамантык. А як вы лічыце?
🪶 На Любанскім вадасховішчы Менскай вобласці заўважылі рэдкую птушку - сярэдняга паморніка
Дагэтуль у Беларусі яго назіралі ўсяго 3 разы: у 1926 годзе ў Віцебскай вобласці, у 1931 і ў 1998 годзе ў Гомельскай вобласці, піша wildlife.belarus
☝️Сярэдні паморнік - паўночная птушка, якая гняздуецца ў арктычнай тундры, а зімуе ў адкрытым моры.Частка птушак пры міграцыі не аблятае Еўропу марскім шляхам, а перасякае ў зручным месцы. Таму яны спыняюцца толькі на вялікіх вадаёмах, дзе іх цяжка заўважыць.
🥴 Адчыняліся з помпай, а цяпер банкрутуюць
«Black Star Burger» у Менску – ўсё, а даўгі за арэнду ўражваюць
Паглядзіце!
💱 Курсы валютаў на 9 кастрычніка
Долар вырас больш чым на 2,5 капейкі. Яшчэ трошкі ўмацаваўся і еўра. А вось рубель падае - страціў больш за капейку.
#курсывалютаў
🤔 Ёрг Дорнаў не падазраваў, што ў яго працавалі палітычныя зняволеныя?
Нямецкі дэпутат Ёрг Дорнаў нарэшце адрэагаваў на абвінавачванні ў выкарыстанні працы беларускіх палітвязняў. Праўда, замест яго з журналістамі і грамадскасцю размаўляў ягоны адвакат.
Абарона сцвярджае, што Дорнаў не адмаўляецца ад таго, што на ягонай беларускай плантацыі цыбулі працавалі палітзняволеныя.
🙈 Аднак ён падкрэслівае, што да іх ставіліся годна, бо кармілі і паілі. А сам прадпрымальнік нібыта не падазраваў, паводле якіх артыкулаў яны асуджаныя.
🪼 Біёлагі назіралі зліццё двух параненых марскіх жывёлінаў у адну
Міжнародная каманда навукоўцаў выявіла незвычайную асаблівасць у марскіх грэбневікоў Mnemiopsis leidyi - яны могуць злівацца і функцыянаваць як адно цэлае.
🔬 Даследаванне праводзілася ў лабараторных умовах і паказала, што такія арганізмы здольныя аб'ядноўвацца для сумеснага існавання. Навукоўцы правялі эксперымент - наўмысна пашкодзілі часткі цела ў некалькіх асобінаў і змясцілі іх у непасрэднай блізкасці адзін ад аднаго. Вынікі паказалі, што ў 9 з 10 выпадкаў асобіны зліваліся і ўтваралі адзінае цэлае. Пасля зліцця новы арганізм працягваў існаваць не менш за тры тыдні.
Зараз навукоўцы спрабуюць высветліць, як такое зліццё спрыяе выжыванню гэтых жывёлінаў у дзікай прыродзе. Даследвальнікі таксама адзначаюць, што ў гэтага віда грэбневікоў адсутнічае здольнасць адрозніваць уласныя і чужыя клеткі, што можа дапамагчы зразумець механізмы працы арганізма і адкрыць новыя шляхі ў транспланталогіі.
🤡 «Калі хтосьці паквапіцца на суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі»
У МУС Беларусі стварылі 22 атрады «добраахвотнікаў» дзеля абароны «тэрытарыяльнай цэласнасці» краіны
Па словах міністра унутраных справаў Андрэй Кубракова, іх колькасць «пастаянна расце». У склад атрадаў увайшлі былыя вайскоўцы ўнутраных войскаў і міліцэйскіх спецпадраздзяленняў.
Падрабязнасці ПА СПАСЫЛЦЫ