belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 16 красавіка

🔻 Анджэй Пачобут адзначае дзень народзінаў за кратамі. Журналісту сёння споўніўся 51 год;

🔻 Анджэліка Борыс паведаміла пра спатканне з палітвязнем Анджэем Пачобутам;

🔻 Уладзіміра Мікуліча асудзілі да «хіміі» за некалькі рэпостаў пра Лукашэнку ў «Аднакласніках»;

🔻 Юрыя Ваўчкевіча асудзілі на год калоніі за выказванні пра Лукашэнку;

🔻 29-гадовага Арцёма Насановіча асудзілі да 2 гадоў калоніі за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту;

🔻 58-гадовага механіка з Бярозы Сяргея Буваку асудзілі на 3 гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку;

🔻 Палітвязню Вадзіму Гусеву дадалі яшчэ адзін год зняволення;

🔻 Да палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк зноў не пусцілі адваката;

🔻 Сілавікі прыйшлі ў беларускую кватэру Леаніда Судаленкі. Праваабаронца знаходзіцца за мяжой;

🔻 Прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі» «Беларускі фонд медычнай салідарнасці» і чат «Волонтеры. Гомель»;

🔻 Politzek.me: Больш, чым 1200 асобаў ужо цалкам адсядзелі свае тэрміны;

Читать полностью…

Белсат

🤔 Хто такі Ap$ent?

Арсеній Кісляк, які запісвае музыку пад псеўданімам Ap$ent, у сакавіку прачнуўся зоркай: ягоная песня «Можно я с тобой» стала набіраць мільёны праслухоўванняў, бо «завірусілася» ў TikTok.

У вялікім інтэрв’ю Аляксандру Івуліну на канале «ЧестнОк» ён расказаў, як перажыў раптоўную звышпапулярнасць, чаму з'ехаў з Беларусі і чым зарабіў забарону ў Расеі.

Калі вы не паспелі паглядзець, то мы пераказваем 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔥 Стваральнікі серыяла «Працэсы»: ужо плануем другі сезон

Міхась Зуй і Андрэй Кашперскі ў новым выданні праграмы «Meet» патлумачылі, як фраза «гэта п****ц» стала слоганам серыяла. Таксама аўтары падзяліліся творчымі планамі ☝️

Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞

Калі вы яшчэ не бачылі серыял «Працэсы», то хутчэй пераходзьце
па спасылцы

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

☝️ЦБС заклікае не панікаваць

Колькі гадзін таму Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў, што зафіксаваў «факт перадачы асабістых звестак беларусаў, якія маюць дадатковую абарону ў Польшчы, у амбасаду Рэспублікі Беларусь».

З такой праблемай да спецыялістаў ЦБС звярнуліся самі беларусы, расказалі «Белсату» у прэс-службе ЦБС. Паведамляецца, што звесткі перадалі польскія дзяржорганы, але гаворка не аб Упраўленні па справах замежнікаў:

Выпадкаў літаральна некалькі. І гэта памылкі асобных чыноўнікаў


Пазней ЦБС падкрэсліў, што інцыдэнт не мае сістэматычнага характару. Тлумачым, што адбылося 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤨 Магілёўскія хакеісты паехалі збіраць каменне ў Шклоўскім раёне

Тры вялікія палі ачысцілі ад камянёў, замест трэнаванняў, пахваліліся хакеісты ў сацсетках

Читать полностью…

Белсат

🎞 Спецвыпуск «Шухер-шоу»!

Блогер Андрэй Павук таемна прабраўся на сход адданых лукашыстаў. Што з гэтага выйшла, глядзіце ў новым выданні «Шухер-шоу» на YouTube-канале «Белсат LIFE»

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

😉 Памятаеце ваш першы «Буквар»?

16 красавіка 1935 нарадзіўся Анатоль Канстанцінавіч Клышка, беларускі пісьменнік. Менавіта ягоны «Буквар» хутчэй за ўсё стаў і вашым першым.

«Дабрадушны, заўсёды жыццярадасны, па-маладому цікаўны да ўсяго на свеце спадар Анатоль і на дзявятым дзясятку не сядзеў склаўшы рукі» – такім памятае пісьменніка беларускі літаратар Міхась Скобла.

Падрабязней пра легендарную кніжку глядзіце ў нашым відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔻У Капенгагене гарэла 400-гадовая біржа

Будынак быў пабудаваны ў 1625 годзе і з'яўляецца найстарэйшай у свеце біржай

Читать полностью…

Белсат

📺 Асноўнае на гэтую гадзіну

✔️ Аварыя пад Менскам: 20 пацярпелых шпіталізавалі;

✔️ У Віцебску аднавілі ацяпленне ў кватэрах;

✔️ Хакейны клуб «Магілёў» прыбіраў поле пад Шкловам;

✔️ Беларусы за содні сабралі грошы на дроны Каліноўцам;

✔️ Анджэліка Борыс сустракалася ў калоніі з Анджэем Пачобутам. Сёння палітвязень адзначае 51-годдзе;

✔️ Не толькі ЗША. Канада ўвяла новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі;

✔️ У Капенгагене загарэлася найстарэйшая ў свеце біржа;

Кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞

Читать полностью…

Белсат

🌱 Колькі каштуе кроп, кріп, krapai, koperek і კამა?

«Белсат» паглядзеў на цэны сезонных прадуктаў у Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі, а таксама на сярэднія заробкі ў Беларусі, Польшчы, Літве, Украіне і Грузіі.

Праз VPN Без VPN

#грошы

Читать полностью…

Белсат

🎙 Беларуска выступіла з лекцыяй на сусветна вядомай платформе TED

Гендарная даследчыца, вядоўца Марына Ментусава – у студыі «Белсату»

Читать полностью…

Белсат

🤔 Беларускія прадпрыемствы можна ўратаваць, але ёсць нюанс

Нягледзячы на вялікую колькасць укладзеных грошай, большасць беларускіх прадпрыемстваў нясуць страты. І гэтак адбывацца з года ў год.
У новым выданні праграмы «Атма$фера» Аляксандр Кныровіч прапанаваў вырашэнне гэтай праблемы. Яно даволі простае, але малаверагоднае ☝️

Поўнае выданне праграмы глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞

#грошы

Читать полностью…

Белсат

😐 У Польшчы знайшлі паўмільёна пачак беларускіх цыгарэтаў

Іх заўважыў службовы сабака (на фота). Калі б не ён, бюджэт Польшчы страціў бы $3,5 млн.

Паводле дакументаў, цяжкавік павінен быў перавозіць пластыкавыя вырабы. Аднак, замест пластыка былі рэкордныя 540 тысячаў пачак цыгарэтаў. Цяпер кіроўцы пагражае тэрмін у 10 год зняволення.

Читать полностью…

Белсат

🤡У 2020-м Лукашэнка заяўляў, што больш не будзе абірацца «прэзідэнтам» і паабяцаў канстытуцыйную рэформу. Праз два гады «асноўны закон» перапісалі і дадалі артыкулы пра Усебеларускі народны сход.

Дык а што гэта за орган такі? Коратка распавядзем пра УНС, які нават можа стаць канкурэнтам Лукашэнкі:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

ЗША і Канада ўвялі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

Пад абмежаванні патрапілі 12 кампаніяў і 31 асоба, сярод якіх шмат сілавікоў

«Аўтарытарны рэжым Лукашэнкі працягвае разлічваць на даходы ад сваіх дзяржаўных прадпрыемстваў, каб фінансаваць гвалтоўнае падаўленне сваіх грамадзян і абыходзіць санкцыі.

Мы будзем працягваць выкарыстоўваць разнастайны набор інструментаў для барацьбы і прыцягнення рэжыму да адказнасці»
, – заявіў намеснік міністра фінансаў ЗША Браян Нэльсан.

Падрабязней пра тых, хто трапіў у новы пакет, чытайце тут:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😮 «З драндулетам я займу альбо трэцяе месца, альбо палату ў шпіталі»

Дзяўчынка з Менску ўразіла сацсеткі сваёй шчырасцю. Яна проста праўдзіва адказала на пытанне, чаму бярэ ўдзел у роварных спаборніцтвах ☝️

Читать полностью…

Белсат

💔 Андрэй Анпілогаў

Затрыманы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

📩 Падтрымайце палітвязня: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

🔻 Новыя абмежаванні на мяжы

З 23 сакавіка Польшча перастала выпускаць у Беларусь транзітныя аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка, большым за 1,9 літра, або даражэйшыя за 50 000 еўраў незалежна ад аб’ёму рухавіка. Пра забарону стала вядома не з афіцыйных крыніцаў, а з рэальнай сітуацыі на мяжы.

☝️ У прэсавай службе Бюро камунікацыі і прамоцыі Міністэрства фінансаў Польшчы адказалі на дадатковыя пытанні карэспандэнтаў @belsat адносна абмежаванняў

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 ЗША і Канада пашырылі санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі

🔸 Анджэліка Борыс сустрэлася ў калоніі з Анджэем Пачобутам

🔸 45 тыс. долараў на 100 дронаў для палка Каліноўскага сабралі за содні

🔸 Эксклюзіў Белсату: як валанцёры з Закарпацця робяць муляжы комплексаў «Стугна-П»

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uF5O0QMTI6U

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

🔻 Забойцы Вітольда Ашурка трапілі пад санкцыі ЗША і Канады

Канада ўнесла ў санкцыйныя спісы суддзяў і начальнікаў калоніяў. Злучаныя Штаты ж дадалі ў санкцыйныя спісы людзей і кампаніі, якія звязаныя з вайскова-прамысловым комплексам.

Расказваем, хто і за што трапіў пад санкцыі 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔻 Уладзімір Зяленскі падпісаў Закон аб мабілізацыі. Ён не карыстаецца падтрымкай грамадства

Дэпутат Аляксей Ганчарэнка адзначыў, што тэмпы мабілізацыі залежаць ад задачаў, якія ставіць Генштаб:

Калі казаць шырэй, мае быць размова пра нашую стратэгію. Мы не можам змагацца з Расеяй колькасцю людзей. Гэты шлях для нас абсалютна тупіковы: мы проста скончымся раней за расейцаў


Што дакумент азаначае для ўкраінцаў 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

❤️ Канада выказалася гатоўнасць дапамагчы беларускім СМІ

Прэм’ер-міністр Канады Жустэн Трудо прыняў у сваім офісе ў Атаве Святлану Ціханоўскую. Таксама абраная прэзідэнтка сустрэлася з міністаркай замежных справаў Канады Мэляні Жалі.

Асобную ўвагу прысвяцілі супрацы з тэхналагічнымі кампаніямі кшталту «Google» і «Facebook» у справе супрацьдзеяння дэзынфармацыі і прапагандзе.

☝️ Сярод іншага Ціханоўская ўзняла пытанне легалізацыі беларусаў у Канадзе, якія не могуць аднавіць дакументы і пашпарты ў сувязі з адмовай Лукашэнкі надаваць консульскія паслугі, абмяркоўвалі, як гэта можна развязаць.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 «Белсат» па-беларуску - у Google News

🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google

Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт

✅ Падпісацца тут

Читать полностью…

Белсат

💁 Сілавікі прыйшлі ў беларускую кватэру Леаніда Судаленкі. Праваабаронца знаходзіцца за мяжой

Пра гэта Леанід Судаленка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, дапоўніўшы допіс фота з Еўрапарламенту:

Сёння каля гадзіны ночы ў кватэру маёй сям’і грукаўся маёр міліцыі. Шукаюць нават ноччу, непакояцца…Гэтым здымкам падказваю маёру і астатнім выканаўцам рэпрэсій, дзе мяне шукаць. Я тут, каб дакументаваць, катаванні, каб расказваць, у якіх умовах вы трымаеце беларускіх палітвязняў-закладнікаў. Як Нобелеўскі лаўрэат прэміі міра Алесь Бяляцкі выжывае ў адзіночнай камеры ШЫЗА. Не губляйце марна час, вярнусь у краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю. А пакуль – мы памятаем!


#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 16 красавіка

Сёння долар працягвае расці, еўра таксама аднаўляе рост, расейскі рубель — далей таннее

Читать полностью…

Белсат

🔻 Анджэй Пачобут адзначае дзень народзінаў за кратамі

Фігура дзесяцігоддзя ў Польшчы, «тэрарыст» на радзіме.

Тры гады Анджэй Пачаобут зазнае ціск і катаванні, яму не перадаюць неабходных лекаў, нягледзячы на праблемы з сэрцам.

Увесь гэты час вызваліць журналіста спрабуе польская дыпламатыя, аднак безвынікова. Анджэй Пачобут застаецца козырам у рукаве беларускага рэжыму ў яго адносінах з Польшчай.

Хто такі Анджэй Пачобут, якое значэнне ён мае для беларусаў і палякаў – у нашым колішнім матэрыяле

Праз VPNБез VPN

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

💬 Анджэліка Борыс паведаміла пра спатканне з палітвязнем Анджэем Пачобутам

Кіраўнік Польшчы Анджэй Дуда сустрэўся ў прэзідэнцкім палацы з лідарамі Саюзу палякаў Беларусі – Анджэлікай Борыс і Марэкам Занеўскім. У паведамленні канцылярыі польскага прэзідэнта кажуць:

Спадарыня Борыс паведаміла пра спатканне з Анджэем Пачобутам, які перабывае ў зняволенні ў наваполацкай калоніі, што адбылося са згоды Аляксандра Лукашэнкі


Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

❗️За содні беларусы сабралі грошы на 100 дронаў

Усе яны будуць перададзеныя Палку Каліноўскага. Збор «Беларусам от Беларусаў» адкрыў блогер BalaganOff.

«Дзякуй і не спыняйцеся! Разам пераможам»пракаментаваў камандзір каліноўца Дзяніс «Кіт».

Читать полностью…

Белсат

Пад Менскам здарылася ДТЗ: пацярпелі 14 асобаў

Гарадскі аўтобус сутыкнуўся з цяжкавіком каля Шабаноў. На месцы ДТЗ налічылі 9 машынаў хуткай дапамогі.

«У аўтобуса разбітая ўся пярэдняя частка і бакавыя шыбы. Уляцеў у бок цяжкавіку», – апавялі відавочцы аварыі выданню «Onliner».

Паводле МУС, пацярпела 14 асобаў.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺У Беларусі зноў памёр высокапастаўлены сілавік

Праз VPN

Начальніку Ленінскага РАУС было 47 гадоў. Распавядаем чым ён займаўся і чаму пайшоў з жыцця.

🔺«Лукашэнка або смерць»: у 2020-м сілавікі спрабавалі застрашыць чыноўнікаў

Праз VPN

Ці памятаеце вы, як Колю Лукашэнку нібыта хацелі скрасці, а чыноўнікам пагражалі расправамі? Стала вядома, што такі ціск быў зусім не з боку пратэстоўцаў. Падрабязнасці ў новым расследаванні.

🔺У Грузіі пачаліся пратэсты праз «расейскі» закон

Праз VPN

Грузіны выйшлі на вуліцу супраць закону пра «замежных агентаў». Падобны закон дзейнічае супраць апазіцыі ў Расеі. Ці пойдзе Грузія па расейскаму шляху? Разабраліся ў артыкуле.

#штопачытаць

Читать полностью…
Подписаться на канал