📌 «Змены накіраваныя перадусім на супрацьдзеянне нелегальнай і некантраляванай міграцыі»
Кіраўнік НАУ Павел Латушка і кіраўніца ініцыятывы «Partyzanka» Ганна Маціеўская сустрэліся 31 кастрычніка з кіраўніком Упраўлення па справах іншаземцаў Польшчы Томашам Цытрыновічам.
Латушка на сустрэчы падкрэсліў неабходнасць захавання магчымасці для беларусаў атрымліваць міжнародную абарону ў Польшчы і звярнуў увагу на праблемныя пытанні, якія патрабуюць урэгулявання ў святле новай міграцыйнай стратэгіі Польшчы.
👉 Пра вынікі сустрэчы чытайце тут
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Прыём заявак на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК завершаны. Хто прэтэндэнты?
📌Пра смерць за кратамі яшчэ аднаго палітвязня стала вядома праваабарончаму цэнтру «Вясна»
📌Французскія журналісты адшукалі сакрэтныя паездкі і месцы адпачынку Пуціна. Ці застаўся шанц у дыктатараў схавацца ў сучасным свеце?
📌Рэспубліканскага тэатру беларускай драматургіі звольнілі адразу трох зорных актораў: Максіма Брагінца, Дзмітрыя Давідовіча і Арцёма Курэню
https://www.youtube.com/watch?v=Y_H9DE4jBjc
🤡 З’явіўся яшчэ адзін «кандыдат у кандыдаты»: таямнічы Віктар Кулеш
Пра патэнцыйнага кандыдата на прэзідэнта не вядома нічога – нават імя па бацьку. Пошук у адкрытых звестках пакуль не даў вынікаў.
🐼 У Амерыцы першая лэдзі можа рабіць вось так!
Паглядзіце!
Класна, калі першая лэдзі ўвогуле ёсць, – падумалі беларусы 😃
🤬 «Мяне не пусцілі на выбары. Мяне скралі…»
Ліяна, маці асуджанага паводле артыкулу 328, сама двойчы судзімая за 2020 год. У жанчыны сур’ёзныя праблемы з суставамі.
У 2022 годзе жанчыну зноў арыштавалі…а потым і 30 медработнікаў, акурат спецыялістаў, якія займаюцца аперацыямі на суставах.
Цяпер Ліяна ў чарзе на падобную аперацыю ў Літве.
Глядзіце гісторыю Ліяны ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» 👇
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Масавыя затрыманні ў Магілёве
✔️Праваабаронцы паведамляюць пра смерць палітзняволенага
✔️У тэатры Беларускай драматургіі звольнілі трох вядучых актораў
✔️У Кіраўскім раёне ў дзяўчынку стрэлілі з пнеўматычнай зброі
✔️Польшча пачала будаўніцтва лініі абароны на мяжы з Расеяй і Беларуссю
✔️Прынамсі 158 асобаў загінулі ў Іспаніі ў выніку паводкі
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🤡 Хто тыя людзі, якія вырашылі пазмагацца за прэзідэнцкі трон з дыктатарам
Да 1 лістапада ў Беларусі трывае рэгістрацыя ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты. Адзінаму адкрытаму праціўніку Лукашэнкі адмовілі, а заявы пакуль прынялі ад 8 «кандыдатаў у кандыдаты».
👉 Што пра іх вядома?
📌 Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Ігару Бацяну прысудзілі 12 гадоў калоніі
Суд над ім пачаўся 26 жніўня па палітычным арыкулы «здрада дзяржаве» .
☝️ Менавіта пры кіраванні Бацяна са шклозавода звальнялі грамадскіх актывістаў, у тым ліку Сяргея Пантуса.
💱 Курсы валютаў на 1 лістапада
Долар і еўра падраслі. Рубель патаннеў.
#курсывалютаў
🤬 У Магілёве - масавыя затрыманні
MAYDAY TEAM паведамляе пра затрыманне каля дзясятка чалавек. Абставіны высвятляюцца.
Акрамя таго праваабаронцы паведамляюць, што ў Маладзечанскім раёне сілавікі ладзяць рэйды па людзях, якіх затрымлівалі пасля выбараў 2020-га году.
Паводле папярэдняй інфармацыі, участковыя маюць спісы такіх людзей і па чарзе наведваюць іх па месцы жыхарства.
Таксама ў Жлобіне, Баранавічах, Смаргоні, Ваўкавыску, Наваполацку і Полацку прыходзяць да актывістаў і нават да тых, каго затрымлівалі па адміністрацыйных артыкулах яшчэ 2011 годзе. Правяраюць тэлефоны, геалакацыю за 2020 год і патрабуюць падпісаць адмову ад удзелу ў пратэстах. У шэрагу выпадкаў адбіраюць тэхніку на праверку. Таксама пачалі масава заводзіць крымінальныя справы.
#рэпрэсіі
Навучэнцаў Сольскай школы на канікулах адправілі ў прыёмнік-размеркавальнік для непаўналетніх на Акрэсціна ў Менску
Школьнікаў правялі па спецустанове і распавялі, як жывуць і чым займаюцца дзеці на Акрэсціна. Гэта адзінае месца ў краіне, куды трапляюць непаўналетнія, затрыманыя за дробныя правапарушэнні. Там знаходзяцца нават дзеці да 14 гадоў, якія яшчэ не дасягнулі ўзросту адказнасці і чакаюць тут суда і адпраўкі ў іншыя спецПТВ.
🔎Сябры, шукаем асобаў, якія былі звольненыя з працы ці зазналі іншы пераслед за тое, што на выбарах 2020 года падпісаліся за альтэрнатыўных кандыдатаў
Калі гэта пра вас падзяліцца інфармацыяй можна праз наш чат-бот @edytorBLST Гэта ананімна!🔎
Вітаем усіх у нашай стужцы навінаў!
Перад тым, як яна пачне актыўна запаўняцца, прапануем вам пачытаць учорашнія матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔺«Тут таксама чалавечы фактар працуе». Як беларуска з міжнароднаю абаронаю ў Польшчы зрабіла запрашэнне сваякам
Польскае МЗС пацвердзіла, што беларусы з ДНЖ паводле міжнароднай абароны могуць легальна рабіць запрашэнні на візы сваякам. Расказваем, у чым была праблема раней і як цяпер зрабіць такое запрашэнне.
🔺Антымюнхенская канферэнцыя. Каго і навошта Лукашэнка сабраў у Менску
Мяркуючы па актыўнасці дзяржаўных медыяў, канферэнцыя – ці не падзея года для ўладаў Беларусі. Ды не падобна, каб гэтая канферэнцыя ўразіла тых, супраць каго яна была скіраваная.
🔺«Лечаць пад капірку, пра ковід не гавораць» – беларусы пра сітуацыю з сезоннымі захворваннямі
Спрабуем высветліць: ці варта баяцца чарговай хвалі пандэміі і дзе цяпер тая самая абяцаная беларуская вакцына ад ковіду.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 31 кастрычніка
✔️ Андрэй Гнёт на волі, ён пакінуў Сербію
✔️ Адкуль пайшоў Гэлаўін і што ў яго агульнага з Дзядамі?
✔️ Польскія банкі не адкрылі рахункаў беларусцы з падарожным дакументам
✔️ Чые іныцыятыўныя групы зарэгістравалі ў ЦВК
✔️ Інтэрв'ю з сілавіком, які ўсё яшчэ працуе ў Беларусі
✔️ Асноўныя змены лістапада ў беларускім заканадаўстве
✔️ У Японіі стварылі самы маленькі кубік Рубіка ў свеце
✔️ Якія ў беларусаў ёсць абрады, не горшыя за Гэлаўін
✔️ У Конга разбіўся вайсковы верталёт, якім кіраваў беларус
✔️ У Літве затрыманыя 13 аўтаў, што хацелі вывезці ў Беларусь і РФ
✔️ Чаму пояс – такі важны для беларусаў аксесуар
✔️ Як змагацца з уласнымі страхамі
✔️ Бесячы гном Crowley з'ехаў з Польшчы
💁🏼♀️ Не страшней за рэчаіснасць. Падборка фільмаў без рызыкаў для ўласнай псіхікі
Часы цяпер такія, што ў самую страшную ноч года – Гэлаўін – і хочацца нешта паглядзець, ды баішся за ўласную рэакцыю. Таму мы зрабілі падборку з такіх фільмаў, што можна глядзець з задавальненнем
🍿 Яшчэ больш фільмаў знойдзеце на нашай старонцы (праз VPN)
😢 У магілёўскай калоніі памёр палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
Праваабаронцы атрымалі пацверджанне, што ў магілёўскай калоніі № 15 памёр 22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр. Ён прабыў у калоніі менш за месяц. Дакладная прычына смерці невядомая.
Летам яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за «шпіянаж» і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».
Па інфармацыі праваабаронцаў, таксама быў затрыманы і брат Дзмітрыя, але пазней яго дэпартавалі ў Расію.
Пакуль адбываліся судовыя пасяджэнні, у Дзмітрыя нарадзілася дзіця.
☝️ Гэта ўжо сёмая смерць палітвязня за кратамі.
👆Уявіце: едзеце вы сабе ля лесу, а тут зубры бягуць
А такое ўжо і ўяўляць не трэба: звяры ў нашай краіне ўсё часцей выходзяць да чалавека. Гэта можа адбывацца праз скарачэнне колькасці лясоў.
🪖 Ноччу над краінай зноў ляталі расейскія «Шагэды». Беларусь паднімала знішчальнік
Група беспілотнікаў увайшла ў Беларусь з тэрыторыі ўкраінскага Любечу, потым узяла курс на Хойнікі і Мазыр. Беларусь у 01:40 з аэрадрому «Баранавічы» падняла знішчальнік у неба.
📌 Сканчваецца гуманітарны ВНЖ, што рабіць? Ці не «згорнуць» выдачу гумвізаў для беларусаў
Гуманітарныя ВНЖ Польшчы беларусы атрымліваюць з 2021 года і цяпер трохгадовы тэрмін многіх з іх сканчаецца.
👉 «Белсат» запытаўся ў польскіх ведамстваў, што рабіць далей і ці не плануе Польшча змены парадку выдачы гуманітарных візаў.
🤬 Сілавікі пры ператрусах забіраюць тэлефон і самі падпісваюць людзей на «экстрэмісцкія» Telegram-каналы
Крыніца «Белсату» расказала, як ходзяць да пратэстоўцаў і іхных сваякоў на Гомельшчыне.
Сілавікі забіраюць тэлефон, у якім няма ніякіх падпісак, і на вачах уладальніка гэтага тэлефона падпісваюць яго ці яе на названы «экстрэмісцкім» Telegram-канал, канфіскуюць тэлефон і пагражаюць.
👉 Падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🧐Як правільна: «надвор'е» ці «пагода»?
Многія лічаць, што слова «пагода» ў беларускай мове няма, але ці так гэта насамрэч?
Разбіраемся ў нашай праграме «Мова Нанова»!
Цалкам выданне глядзіце на канале БЕЛСАТ LIFE у плэй-лісце «Мова Нанова»
🧛 У Польшчы аднавілі аблічча сапраўднага сярэднявечнага вампіра. І назвалі яе Зося.
А ў Беларусі ёсць нават, так званыя, вупырскія могілкі на Палессі
Цікава? Глядзіце сюжэт☝️
🔺«Мы маем магчымасць два месяцы казаць, што Гайдукевіч лепшы за Лукашэнку і такім чынам патроліць сістэму»
Аляксандр Кныровіч растлумачыў, чаму прапанаваў на так званых выбарах-2025 галасаваць за Гайдукевіча.
Паслухайце!
Пра магчымыя варыянты галавання глядзіце ў нашай праграме «Двубой» на канале БЕЛСАТ NEWS
🤯 У Кіраўскім раёне адбылася страляніна. Куля патрапіла ў вока 15-гадовай дзяўчыне
Інцыдэнт адбыўся ўвечары 30 кастрычніка ў Кіраўскім раёне, дзе першакурсніцы каледжа вярталіся з заняткаў у інтэрнат і іх ўвагу вырашыў прыцягнуць да сабе хлопец.
👉 Скончылася ўсё трагічна.
🔥 Беларуска з міжнароднаю абаронаю ў Польшчы зрабіла запрашэнне сваякам
Міністэрства замежных справаў Польшчы пацвердзіла, што беларусы з ДНЖ паводле міжнароднай абароны ў Польшчы могуць легальна рабіць запрашэнні на візы сваякам.
👉 «Белсат» распавядае, у чым была праблема і як цяпер зрабіць такое запрашэнне.
☝️ «Падача заявы аб міжнароднай абароне не пазбаўляе вас правоў, замацаваных праязным дакументам і картай побыту»
Доўгі час міжнародная абарона была найменш папулярным спосабам легалізацыі сярод беларусаў, але апошнім часам стала для многіх адзіным магчымым.
👉 «Белсат» спытаў прэс-сакратара кіраўніка Упраўлення па справах замежнікаў Якуба Дудзяка пра правы беларусаў пасля падачы на міжнародную абарону.
🐶 Кажуць, сабакі падобныя да сваіх гаспадароў
Гэты мастыф падобны настолькі, што нават чалавечае адзенне ўжо носіць! І хайпіць у TikTok, зарабляючы немалыя грошы.
Глядзіце, які файны 😎
Ад міньёнаў да касмічных істотаў. Сабралі для вас здымкі жывёлінак з парадаў прысвечаных Гэлаўіну 🐶
Пакуль беларуская ідэалогія ідзе на гэтае свята крыжовым паходам, у ЗША арганізоўваюць конкурсы на крэатыўныя касцюмы хатніх гадаванцаў. Толькі паглядзіце, як гэта міла!
З вас сардушка ❤️
#рэпрэсіі Асноўнае за 31 кастрычніка
🔻Праваабаронцы паведамляюць пра смерць яшчэ аднаго палітвязня
🔻Персанальныя звесткі беларусаў чарговы раз нехта зліў
🔻 Сілавікі зноў затрымалі Ніну Багінскую
🔻 Instagram Андрэя Гнёта прызналі «экстрэмісцкім»
🔻 Хапун па ўсёй Беларусі
🔻 У Рэчыцы распачаўся чарговы суд над палітзняволенай Вікторыяй Кульшой
🔻 У Менску пачалі судзіць айцішніцу Анастасію Жыльскую
🔻 Пачаўся суд над экс-начальнікам аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра
🔻Былога палітвязня Аляксея Федаркевіча ўчора судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»
🤔 «Якія сто тысячаў можа набраць Канапацкая? Хто гэта?»
Прадстаўнік ініцыятывы «BELPOL» Уладзімір Жыгар каментуе новыя заяўкі «кандыдатаў у прэзідэнты» ☝️