📺 Навіны за 5 хвілін
✔️У Беларусі працягваюць ліквідаваць наступствы ўрагану
✔️Літва з 18 ліпеня перастане прапускаць легкавыя аўтамабілі з беларускімі нумарамі
✔️Беларусь гатовая мяняць тэхніку на кубінскі ром
✔️Украіна папярэдзіла Беларусь пра магчымыя санкцыі за супрацу з акупаваным Крымам
✔️Белтэлерадыёкампанія не будзе трансляваць Алімпійскіх гульняў у Парыжы
✔️Ва Украіне больш не будуць пераводзіць гадзіннікаў на летні час
✔️Улады ЗША атрымалі выведныя звесткі пра планы Ірану забіць Трампа
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
⏰ «Луч» выпусціў новую калекцыю, прысвечаную Дню беларускага пісьменства
Яна называецца «Кропкі часу» і складаецца з 3 мадэляў гадзіннікаў і будзільнікаў.
«Натхненнем паслужыла наша родная мова з яе неверагодна багатай разнастайнасцю дыялектаў. Яны падобныя да пунктаў на карце, якія былі раскіданыя па тэрыторыі нашай краіны...Гэтая калекцыя, як люстэрка, адлюстроўвае самабытнасць нашай роднай беларускай мовы».Читать полностью…
😢 Аўтамабілі з беларускімі нумарамі больш не будуць дапускацца ў Літву
А тыя аўто, якія ўжо ў Літве, павінны будуць выехаць або перарэгістравацца цягам шасці месяцаў.
«Выключэнне не распаўсюджваецца на легкавыя аўтамабілі, якія належаць юрыдычным асобам або выкарыстоўваюцца ў камерцыйных мэтах»
🤩 Пакуйце валізкі! Добрая навіна для падарожнікаў!
Беларусы змогуць атрымаць турыстычную візу ў Тайланд пасля прыбыцця ў краіну.
☝️ Для гэтага трэба будзе звярнуцца ў кантрольна-прапускныя пункты Каралеўства Тайланд. Максімальная працягласць – 15 дзён. Віза аднаразовая і каштуе 2000 батаў, ці прыкладна 56 долараў.
Што трэба, каб атрымаць такую візу, чытайце ў нашым матэрыяле 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍Аднак, пасля інцыдэнту з затрыманнем гурту «Бі-2» беларускія юрысты і праваабаронцы не раяць ехаць у Тайланд тым, хто асцерагаецца пераследу з боку рэжыму.
📌 Хто з пацярпелых праз непагадзь можа атрымаць дапамогу ад дзяржавы?
У Міністэрстве працы распавялі, што частка беларусаў, пацярпелых ад непагадзі могуць звярнуцца па аднаразовую дапамогу ад дзяржавы. Абавязковая ўмова – месячны даход на аднаго чальца сям’і не большы за 628,10 рубля.
Разлічваць на матэрыяльную дапамогу могуць таксама пацярпелыя ад непагадзі пенсіянеры, якія не працуюць, і людзі з інваліднасцю.
🐎Ці ведалі вы, чым адметныя коні, што жывуць у Ісландыі?
Распавядаем ў нашым відэа☝🏻
🇺🇲 У ЗША існуе легенда аб праклёне Тэкумсэ
Паводле легенды, кожны амерыканскі прэзідэнт, абраны ў год, які без астатку дзеліцца на 20, заўчасна памрэ або будзе забіты
🐊 Па вуліцах гарадоў Мексікі гуляюць сотні кракадзілаў
Прычынай нашэсця сталі ліўні, якія прынёс у краіну ўраган «Берыл»☝️
💥 #галоўнае за 16 ліпеня
✔️ Якімі дамамі, кватэрамі, машынамі і зброяй валодае клан Лукашэнкаў?
✔️ У Беларусь могуць забараніць увозіць машыны, старэйшыя за 7 гадоў?
✔️ Беларуса 25 гады лічылі зніклым без вестак, хаця той знаходзіўся ў Магілёўскай псіхіятрычнай больніцы
✔️ У Мазыры людзі амаль двое сутак без вады і святла
✔️ У Новай Зеландыі на бераг выкінуўся рэдкі Паўднёваамерыканскі кіт-ремнезуб
✔️ Мужчына з «небяспечнымі прадметамі» у сумцы прыйшоў ва ўрадавы будынак у Варшаве
✔️ Дрон-камікадзэ тыпу «шахед» даляцеў да Магілёва, а потым выбухнуў каля Бабруйска
✔️ Украіна плануе завяршыць баявыя дзеянні і пачаць перамовы з РФ?
✔️ «Белсат» паразмаўляў з Вольгай Лойка, над якой распачаўся завочны суд
❤️ «16 жніўня я пайшла на марш, як на свята»
Яна не цікавілася палітыкаю да 2020 года, але не магла сядзець склаўшы рукі, калі на вуліцах беларускіх гарадоў адбываліся мірныя пратэсты. У выніку актыўнасці яна была вымушаная з'ехаць з Беларусі са сваёй сямʼёй. Замест таго, каб у эміграцыі працягнуць працу ў буйных карпарацыях, выбрала сцежку грамадскага жыцця.
Новая спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава дала першае інтэрвʼю «Белсату».
👉 Глядзець тут
⚡️ Дрон «Шахід» выбухнуў» каля Бабруйска
«Беларускі Гаюн» піша, што дрон-камікадзэ тыпу «Шахід» разбіўся ў Гомельскай вобласці, у 55 км ад Бабруйску.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Па кім б’е забарона праезду і перасоўвання на аўта з беларускімі нумарамі
🔸 Беларусь ізноў просіць грошаў у Расеі нібыта на імпартазамяшчэнне
🔸 Сілавікі патрабуюць у беларусаў замежжа актуалізаваць сваё месцазнаходжанне
🔸 Каторыя содні ў Беларусі ліквідуюць наступствы непагадзі
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/5S59hkmFZZQ
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🤔 Украіна плануе завяршыць баявыя дзеянні і пачаць перамовы з РФ
Пра гэта напісала амерыканскае выданне The New York Times.
«Паколькі ваенны канфлікт працягваецца ўжо два з паловай гады, Украіна распрацоўвае план спынення баявых дзеянняў шляхам перамоваў.»
🌩Ураганы ў Беларусі нарабілі бяды
Акрамя шматлікіх пашкоджанняў былі і загінулыя. Распавядаем пра масштабы наступстваў, а таксама пра тое, як уберагчы сябе ў непагадзь☝🏻
😢 Мазыр паўтара дня пражыў без святла
Гомельскую вобласць 14 ліпеня накрыла моцным ураганам. Шмат дзе знікала электрычнасць, у рэгіёне абвяшчалі надзвычайную сітуацыю. Наймацней пацярпеў Мазыр, жыхарам было няпроста☝🏻
🕯 Сёння - дзесятая гадавіна адной з найбуйнейшых катастрофаў у гісторыі авіяцыі
17 ліпеня 2014 года ў небе над Данбасам збілі «Boeing», які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія былі на борце. Целы некаторых пасажыраў пападалі наўпрост у агароды мясцовых жыхароў.
Гэтая катастрофа сталася адной з самых буйных у гісторыі авіяцыі і паклала пачатак шматгадоваму міжнароднаму расследаванню, а таксама спекуляцыям з боку расейскіх уладаў, якія адмаўлялі сваё дачыненне.
🤔 Беларуска, купіла машыну ў ЗША, але літоўская мытня не хоча аддаваць ёй аўта
Літоўскі бок спасылаецца на санкцыі. Але паводле жанчыны, набыты ёй аўтамабіль пад іх не трапляе.
Са словаў беларускі, з гэткай праблемай сутыкнуліся ўжо сотні асобаў. Але людзі сумняюцца ў законнасці затрымання машынаў.
«Белсат» разбіраўся ў чым тут справа 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🫤 Супрацоўнікі ДАІ пачалі штрафаваць таксістаў за выкарыстанне аўтамабіля таксі ў асабістых мэтах
Транспартная інспекцыя Магілёўскай вобласці праводзіла аперацыю «Плафон», у рамках якой аштрафавала пяць вадзіцеляў, піша Наша Ніва.
🥴 Аднак, артыкул, па якім штрафуюць дзіўны – за ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў з няспраўнасцямі.
Транспартная інспекцыя спасылаецца на Закон «Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках».
Ён забараняе ўдзел у дарожным руху транспартнага сродку з вонкава бачнымі налепкамі, акрамя вызначаных ва ўсталяваным парадку апазнавальных знакаў, прадугледжаных у прыкладанні да ПДРі.
☝️ Выкарыстанне фізічнай асобай транспартнага сродку з адметнымі знакамі абслугоўвання аўтамабіля-таксі для сваіх асабістых, сямейных, хатніх і іншых патрэб, не звязаных з ажыццяўленнем прадпрымальніцкай дзейнасці, трактуецца як парушэнне ПДР.
🔥 Беларуская незалежная кінаакадэмія стала сузаснавальніцай Федэрацыі кінаакадэміяў Еўропы
Цырымонія падпісання дакументу аб заснаванні Федэрацыі адбылася ў Люксембурзе 16 ліпеня.
Усяго арганізацыямі-заснавальніцамі выступіла 21 кінаакадэмія.
☝️ Мэта стварэння Федэрацыі – аб’яднацца для прадстаўлення агульных інтарэсаў і супрацы, падвысіць бачнасць еўрапейскага кіно.
📌 У Варшаве затрымалі беларускага музыканта
Беларус, якога 16 ліпеня затрымалі ў Варшаве – магчыма гарадзенскі музыка Ігар Б. Пра гэта MOST распавялі яго сябры.
☝️ Яны спрабуюць высветліць лёс мужчыны і шукаюць адваката. Тэлефон Ігара недаступны, а апошняя актыўнасць у сацсетках была содні таму. Узрост (44 гады) супадае з узростам затрыманага.
Нагадаем, 16 ліпеня з будынку Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве прыйшоў мужчына, у сумцы якога выявілі небяспечныя прадметы.
Мужчына паводзіў сябе спакойна і нікому не пагражаў. Аднак, агледзеўшы сумку, ахова прыняла рашэнне выклікаць паліцыю.
🌔 Італьянскія навукоўцы даказалі, што ў нетрах Месяца існуе сістэма натуральных тунэляў
Дзякуючы дадзеным аб радыёлакацыйным сканаванні са станцыі НАСА Lunar Reconnaissance Orbiter, навукоўцы выявілі сігнал, які паказвае на гіганцкі падземны тунэль у вобласці Мора Спакою.
Тунэлі ўтварыліся ў выніку вывяржэнняў вулканаў на паверхні спадарожніка.
☝️ Даследчыкі лічаць, што яны ідэальна падыходзяць для ўзвядзення навуковых і жылых базаў для будучых каланістаў з Зямлі.
💣 З якой мэтаю расейскі дрон-камікадзэ «падарожнічаў» у Магілёў?
Апошнім часам пачасціліся выпадкі выкарыстання паветранай прасторы Беларусі падчас расейскіх атак на Украіну. 16 ліпеня ў беларускім небе з’явіліся мінімум два расейскіх дрона-камікадзэ «Shahed».
Разбіраемся, што гэта можа значыць👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
Дабрыдзень, сябры!
Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 Якімі дамамі, кватэрамі, машынамі і зброяй валодае клан Лукашэнкаў?
Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што 30 гадоў змагаецца з карупцыяй. Але, відаць, не вельмі паспяхова. Сам Лукашэнка фактычна мае не менш як 18 рэзідэнцыяў, але паводле дакументаў не валодае ніякай маёмасцю. Са звестак, якія мы атрымалі, сваю сям'ю ён таксама няблага забяспечыў.
🗞 Што робіцца на мяжы пасля забароны ўезду ў Латвію на беларускіх нумарах?
З 16 ліпеня ў Латвію перасталі пускаць аўтамабілі на беларускіх нумарах. Паглядзелі, як гэта паўплывала на праходжанне памежных пунктаў у іншыя краіны.
🗞 «Хочацца прыгожай перамогі, але я цяпер – за эфектыўнасць». Інтэрв'ю з Вольгай Лойкай
З журналісткай і былой палітзняволенай, заснавальніцай праекту «Plan B» Вольгай Лойкай гутарым пра завочны суд над ёй, пра футбол, брыдкія перамогі ды пра тое, колькі яшчэ гадавінаў «прэзідэнцтва» у Лукашэнкі наперадзе.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 16 ліпеня
🔻 Затрымалі старэйшага спецыяліста па тэсціраванню мінскай IT-кампаніі
🔻 Палітзняволенай айцішніцы пагражае да дзесяці гадоў калоніі за данаты
🔻 Жыхара Добруша асудзілі на паўтара года калоніі
🔻 За антываенную татуіроўку затрымалі беларуску — на яе данеслі госці «Славянскага Базару»
🔻 У Берасці двух мясцовых жыхароў судзяць за сарваны чырвона-зялёны сцяг
🔻 Брата загінулага ва Украіне «вагнераўца» асудзілі за «паклёп на Лукашэнку»
🔻 За ўдзел у акцыях пратэсту і каментары затрымалі эканаміста
💔 Жанна Дашкевіч
У яе двое дарослых дзяцей – дачка і сын – і не менш за трое ўнукаў. Жанчына займалася сеткавым маркетынгам, кансультавала па правільным харчаванні і ладзіла псіхалагічныя сеансы.
Невядома дакладна, калі Жанну затрымалі, але яна перастала быць анлайн з кастрычніка 2023-га года, хоць раней актыўна вяла сацсеткі.
Апошні суд адбыўся 7 чэрвеня 2024 г., вядома, што прысуд звязаны з пазбаўленнем волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
🟢 «Хачу нармалёвы заробак і адпачынак. Хоць бы два тыдні. Каб нічога не пісаць».
15 ліпеня ў Беларусі над Вольгай Лойка распачаўся так званы завочны суд. Яе абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў, у тым ліку «распальванне іншай сацыяльнай варожасці».
«Белсат» паразмаўляў з журналісткай і былой палітзняволенай пра гэты суд, футбол, брыдкія перамогі ды пра тое, колькі яшчэ гадавінаў «прэзідэнцтва» у Лукашэнкі наперадзе 👇
✅Праз VPN ❎Без VPN
🟥 «Ты чалавека забіў!»
Беларускія памежнікі затрымалі 41-гадовага літоўца ў Горадні. Паведамляецца, што мужчына хаваўся ў Беларусі ад крымінальнага пераследу за забойства і заехаў у краіну незаконна. Яго павінны дэпартаваць у Літву.
«У Шальчынінкайскім раёне [Літва], мужчына здзейсніў забойства мясцовага жыхара (...) пасля здзяйснення забойства грамадзянін Літвы збег у Беларусь. На нашай тэрыторыі яго чакалі змоўшчыкі, якія арганізавалі дастаўку і далейшае пражыванне на здымнай кватэры ў Горадні»
🪖 Дрон-камікадзэ тыпу «шахед», які атакаваў Украіну, заляцеў сёння раніцай на тэрыторыю Беларусі
Да абеду ён даляцеў да Магілёва. Гучала паветраная трывога, аднак МНС сцвярджае, што гэта праверка сістэмы абвесткі.
☝️ Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» адзначае, што для перахопу «шахеда» з аэрадрому «Баранавічы» быў узняты знішчальнік Су-30 ВПС РБ, а з аэрадрому «Мачулішчы» – верталёт Мі-24 ВПС РБ.
Гэта ўжо чацвёрты дрон-камікадзэ, які ўвайшоў у паветраную прастору Беларусі з 11 ліпеня і другі за содні. Яшчэ адзін дрон быў заўважаны ноччу 16 ліпеня.
📌 Праца Мазырскага НПЗ пацярпела праз непагадзь
Праз ураганны вецер на Мазырскім НПЗ спыняліся некаторыя тэхнічныя аб’екты. Цяпер іх працу аднаўляюць.
🤦♀️ Лукашэнка таксама выказаўся пра наступствы непагадзі ... праз 3 дні пасля ўрагану. Ён запэўніў, што ўсё «трымае на асабістым кантролі». Кантроль быў у выглядзе прыёму ў Палацы незалежнасці выпускнікоў вышэйшых вайсковых навучальных установаў і распавяданні сілавікам пра вайну.
📌 Мужчына з «небяспечнымі прадметамі» у сумцы прыйшоў ва ўрадавы будынак у Варшаве
Спачатку медыі пісалі, што гэта беларус. Аднак паліцыя не пацвердзіла гэтую заяву.
З будынку Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы было эвакуявана каля 150 чалавек. Пасля поўдня мужчыну вывелі з Міністэрства польскія службы.
👉 Прэс-сакратар Міністэрства Міхал Сыска пацвердзіў словы работнікаў установы, што мужчына не быў агрэсіўны і паводзіў сябе спакойна.
Якія менавіта прадметы былі ў рэчах мужчыны Сыска адмовіўся назваць.