❄️ Сталіцу заваліла снегам – у горадзе транспартны калапс
Расейскі сэрвіс «Яндекс.Пробки» ацэньвае заторы ў 10 з 10 балаў. ДАІ ўвяла план «Надвор’е» і просіць устрымацца ад паездак на машыне.
На большай частцы Беларусі сёння абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Паведамляецца пра снегапад і вецер да 18 м/с. Моцныя ападкі прагназуюць 19 і 20 студзеня.
Калі ласка, будзьце асцярожныя!
🤔Ці памятаеце такі праект «Саша і Сірожа»? Цяпер ён будзе выступаць у Расеі...
Першы канцэрт запланаваны на гадавіну пачатку вайны ва Украіне. Пра гэта заявіў адзін з аўтараў праекту Аляксей Хацкевіч. На гнеўныя каментары ён адказаў проста: «По*еху»
Нагадваем, «Саша і Сірожа» – гурт, дзе выступалі Сяргей Міхалок, Хацкевіч, музыкі гуртоў «Ленинград», «НОМ» і «Pep-See».
💥 #галоўнае за 17 студзеня
🔸 Беларусцы, якая збегла ад пераследу сілавікоў, не хочуць даваць прытулак у Нямеччыне, бо «на радзіме нічога не пагражае»
🔸 Сусветны эканамічны форум у Давосе і сённяшнія сустрэчы Святланы Ціханоўскай
🔸 Мабільную праграму, распрацаваную двума беларусамі, намінавалі на «Оскар» сярод стартапаў
🔸 Сайт ABW.by аднавіў працу, але цяпер мае новага ўладальніка
🔸 Бельгійская паліцыя знайшла ў адным з падвалаў Антвэрпэну скрадзеныя карціны Шагала ды Пікасо
🔸 У Башкартастане адбываюцца пратэсты пасля таго, як мясцоваму актывісту прысудзілі 4 гады турмы
🔸 Слонімскую сінагогу прадаюць за 1 базавую велічыню
🔸 Аляксандр Кныровіч аналізуе новую пастанову Савету міністраў, якая мяняе парадак продажы маёмасці для грамадзянаў «несяброўскіх» краінаў
🌚 Шпіёнскія гульні: як вылічыць сакрэтнага агента ды не быць завербаваным самому
У апошнія месяцы спецслужбы РБ ды РФ асабліва актывізавалі сваю дзейнасць у краінах Еўразвязу. Пра гэта сведчаць і затрыманні меркаваных агентаў у Польшчы, і заявы Дэпартаменту дзяржбяспекі Літвы.
Паразмаўлялі з адмыслоўцамі пра тое, як можна вылічыць шпіёнаў ды як не гуляць па іхных правілах:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Калі вы маеце справу з бандытамі, то спыненне супольнай крымінальнай дзейнасці накладае на вас некаторыя абавязкі, якія вызначае сам бандыт»
Савет Міністраў прыняў пастанову, якая мяняе парадак дазволу на продаж маёмасці ў Беларусі грамадзянамі «несяброўскіх» краінаў. Сума «адкупных» можа быць любая.
Прадпрымальнік Аляксандр Кныровіч пракаментаваў, як гэта можа выглядаць на практыцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👍 Такое можа стаць сюжэтам сапраўднага фільму
Студэнт з Рыгі, які падпрацоўваў кур'ерам дастаўкі ежы, здзівіў усіх. Аднойчы, падчас чакання замовы, ён сеў за піяніна і пачаў неверагодна граць.
Што было далей, глядзіце ў відэа☝️
🤔 ❓ З'язджаць ці не зʼязджаць?
Апошнім часам гэтае пытанне тычыцца ўжо не толькі тых беларусаў, якім абрыдла дыктатура, але і лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, якіх паказальна караюць па тых самых «экстрэмісцкіх» артыкулах.
У студыі нашай праграмы «Двубой» тэму абмяркоўвалі музыка Піт Паўлаў і пісьменнік Севярын Квяткоўскі.
https://www.youtube.com/watch?v=0QccgVEA6Pw
✡️ Усяго 40 рублёў − і слонімская сінагога ваша
Унікальны будынак 1642 года пойдзе з малатка за 1 базавую велічыню. У 2022-м годзе сінагогу ўжо купляла пісьменніца Ілона Караваева, але так і не змагла прывесці яе ў належны выгляд, таму будынак вярнуўся ў падпарадкаванне слонімскіх уладаў.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Святлана Ціханоўская разам з сусветнымі лідарамі выступае на форуме ў Давосе
✔️ААН заклікае адрэагаваць на планы Лукашэнкі выкарыстоўваць ядравую зброю
✔️У Беларусі распачалі праверку баяздольнасці танкавага падраздзялення
✔️У Воршы мужчына катаў дзяцей на прывязаным да аўта т'юбе. Яго затрымалі
✔️Іран нанёс удары па тэрыторыі Пакістана
✔️Польскія перавознікі болей не блакуюць мяжу з Украінай
✔️Хроніка расейска-ўкраінскай вайны: абмен атакамі дронаў ды ўдарамі ракетаў
✔️Скрадзеныя ў 2010 годзе карціны Шагала ды Пікасо знайшлі ў бельгійскім падвале
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
❤️ Падчас форуму ў Давосе Святлана Ціханоўская правяла кароткія размовы з міністрам замежных справаў Украіны і прэзідэнткай Венгрыі
У размове з Дмытро Кулэбам лідарка беларускіх дэмсілаў выказала сваю падтрымку Украіне і абмянялася думкамі пра ўзаемадзеянне ды магчымую супрацу.
А гаворачы з Каталін Новак Ціханоўская адзначыла, што беларусы жадаюць бачыць Венгрыю моцнай і рашучай у справе падтрымкі нашай дэмакратычнай супольнасці, у пытаннях санкцыяў і прыцягнення да адказнасці тых, хто вінаваты ў палітычных рэпрэсіях у Беларусі.
📍Сайт ABW.by аднавіў працу, але цяпер мае новага ўладальніка
Напрыканцы кастрычніка мінулага года быў затрыманы былы дырэктар аўтамабільнага парталу Віталь Палякоў. А ў лістападзе ABW.by звярнуўся да чытачоў з заяваю пра завяршэнне працы.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📚 Навінкі аўдыёбукаў па-беларуску
📌 Беларускае. «Не адчайваемся» Васіля Грыня
Аўдыёнавінка ад Купалаўцаў. Беларуская вёска, каларытныя мясцовыя жыхары. Гумар, народная мудрасць, жывыя і вельмі адкрытыя людзі. Прыхільнікам «Радзіва Прудок» прыйдзецца даспадобы.
🎧 Паслухаць тут (праз VPN) альбо тут
📌 Сусветная класіка. «Кулі» Джэка Лондана
Сапраўдны рарытэт. Пераклад на беларускую мову апавядання «Кулі» Джэка Лондана, выдадзены ў БССР яшчэ ў 1931 годзе.
Паслухаць тут (праз VPN)
📌 Для дзяцей. Цэлая зімова-калядная падборка на любы густ і ўзрост.
Шукайце тут з усімі спасылкамі.
#штопаслухаць #аўдыякнігі
🖼 Бельгійская паліцыя знайшла ў адным з падвалаў Антвэрпэну скрадзеныя карціны Шагала ды Пікасо
Гаворка ідзе пра «Галаву» (аўтарства Пабла Пікасо) і «Чалавека ў малітве» Марка Шагала. Сумарная вартасць гэтых твораў мастацтва складае каля $ 900 000. Яны былі выкрадзеныя з прыватнай калекцыі ў Тэль-Авіве 14 гадоў таму.
Грамадзяніна Бельгіі, які выставіў абедзве карціны на продаж (чым і прыцягнуў да сябе ўвагу праваахоўных органаў), арыштавалі.
🤡Гульня ў пятнашкі ці барацьба з карупцыяй па Лукашэнкаўску
Чаму чыноўнікі, асуджаныя за карупцыю, выходзяць раней і займаюць новыя пасады?
Як рэжым «змагаецца» з праблемай, якую сам жа і стварае. глядзіце ў нашым відэа☝️
🤝 У польскім футбольным клубе будуць працаваць спецыялісты з Беларусі
Галоўным трэнерам клубу «Заглембе» з гораду Сасновец (Сілезскае ваяводства) стаў беларускі футбаліст і трэнер Аляксандр Хацкевіч, які раней выступаў за менскае і кіеўскае «Дынама» ды трэнаваў іх.
На пасаду спартыўнага дырэктара ў клуб прыйшоў Міхаіл Залеўскі – былы гендырэктар барысаўскага БАТЭ ў 2020-2021 гадах.
Перажыў у калоніі інсульт і выйшаў з анкалогіяй
Сяргей Сабалеўскі прызнаецца, што выжыць яму дапамагла толькі вера ў Бога. Бізнесоўца і вядомага айцішніка асудзілі ў 2020-м і канфіскавалі ўсю маёмасць. КДБ тры разы прапанаваў яму здаць Ціханоўскага і выйсці на волю, але той адмаўляўся.
Пачытайце гісторыю былога вязня, які падчас жорсткага ціску выбраў застацца чалавекам:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️Вітаем, шаноўнае спадарства!
Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺У Расеі ўжо другі дзень адбываюцца шматтысячныя пратэсты, але не з-за вайны
Праз VPN
Акцыі пратэсту праходзяць у Башкартастане. Нагодай стаў прысуд, вынесены актывісту Фаілю Алсынаву. Белсат разабраўся, хто ён такі і да чаго могуць прывесці такія мітынгі.
🔺Святлана Ціханоўская дыскутавала з прэзідэнтамі Еўропы на сусветным форуме
Праз VPN
Размовы пра Беларусь, вайну і свабоду слова – што казала беларуская лідарка першым асобам еўрапейскіх краінаў?
🔺Самы вядомы сэрвіс для знаёмстваў сыходзіць з Беларусі
Праз VPN
Адразу пасля Дня святога Валянціна, сэрвіс «Tinder» пакідае нас. Але не сумуйце! Ёсць яшчэ шмат месцаў, дзе можна знайсці сябе пару. Пра некаторыя вы маглі і не ведаць!
☝️Сусветны эканамічны форум у Давосе: з кім і пра што размаўляла Ціханоўская
17 студзеня выбраная прэзідэнтка Беларусі ўзяла ўдзел у дзвюх дыскусіях: пра вайну ва Украіне ды пра свабоду слова. Таксама яна мела шэраг прыватных размоваў.
Чытайце рэпартаж на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
🔸 Форум у Давосе – якое месца Беларусі
🔸 Белавія ладзіць распродаж квіткоў
🔸 Правілы продажу бізнесу «несяброўскіх краінаў» – як «аджымаюць» прадпрыемствы
🔸 Беларусь – старэючая краіна
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/w9jU7ZvTOsQ
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
💔«На дзіцё ён нават не паглядзеў, не захацеў»
Такімі словамі згадвае Дыяна бацьку свайго сына, які адмовіўся ад выхавання дзіцяці і пакінуў жанчыну сам-насам з усімі праблемамі.
Дыяна Каранкевіч адміністравала чат плошчы Пераменаў, атрымала 2 гады «хіміі», з якой эвакуявалася ў Польшчу. Сёння яна ў Варшаве выхоўвае адна дваіх дзяцей.
☝️ Якія патрэбы цяпер стаяць перад Дыянай найбольш востра, і што насамрэч адбывалася ў ноч выкрадання Рамана Бандарэнкі, – глядзіце ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу».
📍Сілавікі пагражаюць музыкам Nizkiz 5 гадамі турмы
На канале ГУБАЗіК апублікавалі відэа з затрыманымі музыкамі Nizkiz. На кадрах яны кажуць загадзя падрыхтаваны тэкст пра свой удзел у пратэстах. Сярод іншага гучыць фраза «В ближайшие пять лет мы будем петь в местах лишения свободы».
💪 Мабільную праграму, распрацаваную двума беларусамі, намінавалі на прэстыжную ўзнагароду сярод стартапаў
Аплікацыя «Rainbow Weather» збірае інфармацыю з больш як тысячы метэарадараў па ўсім свеце і здольная згенераваць прагноз надвор’я цягам 10 хвілінаў, у той час як аплікацыі іншых распрацоўшчыкаў робяць гэта за некалькі гадзінаў.
Чытайце болей на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹У башкірскім горадзе Баймак адбываюцца маштабныя пратэсты
Яны выбухнулі пасля таго, як мясцоваму актывісту Фаілю Алсынаву прысудзілі 4 гады калоніі. Жыхары Баймаку абурыліся такім прысудам і вырашылі выказаць публічны пратэст супраць пастановы суда.
У выніку паліцыя і Расгвардыя спрабавалі разганяць натоўп слезацечным газам і святлошумавымі гранатамі.
Што адбываецца ў Баймаку − глядзіце ў відэа ад нашай расейскамоўнай рэдакцыі «Вот Так» ⬆️
😦 Беларусцы, якая тры гады таму з'ехала з краіны пасля допыту і вобшуку, адмовіліся даваць палітычны прытулак у Нямеччыне
Гісторыю Аксаны Ліхадзіеўскай расказалі журналісты Deutsche Welle.
Падчас пратэстаў-2020 гамяльчанку некалькі разоў затрымлівалі, яна сядзела ў ІЧУ, атрымлівала штрафы і была звольненая з працы. Пазней у кватэру да сям'і Ліхадзіеўскіх прыйшлі з вобшукам сілавікі (з аддзелу па барацьбе з наркотыкамі). Аксану адвезлі на допыт, а неўзабаве яна разам з дзецьмі (7-гадовым сынам і 15-гадовай дачкою) з'ехала ў Польшчу. Там жанчына звярнулася з запытам аб абароне, аднак ёй адказалі, што прасіць прытулак варта ў Нямеччыне, бо на тэрыторыю Еўразвязу Аксана заехала па нямецкай візе.
Гамяльчанка перабралася ў Нямеччыну і там паўгода жыла ў лагеры для ўцекачоў. Пазней да яе прыехаў муж. Сужэнцы атрымалі дазволы на працу і працаўладкаваліся ў новай краіне.
У лістападзе 2023 сям'і адмовілі ў палітычным прытулку − пра гэта ім паведамілі ў пісьмовай форме. На думку нямецкай міграцыйнай службы, Ліхадзіеўскім у Беларусі «нічога не пагражае», бо яны змаглі афіцыйна і бесперашкодна выехаць з радзімы. А чаму сілавікі прыходзілі да іх з вобшукам − «незразумела».
Аксана з мужам падалі апеляцыю на гэтую пастанову.
💰На якія грошы існуе Каардынацыйная рада?
Паслухайце, што пра заробкі чальцоў рады кажа ў эфіры ток-шоў «План: Б» спікер Андрэй Ягораў. Таксама ён патлумачыў, чаму пасля скандалу з Вольгай Кавальковай яе не прыбралі з Каардынацыйнай рады.
🎬 Выданне цалкам глядзіце на youtube-канале Белсат NEWS.
🛩 «Белавія» сёння ладзіць распродаж квіткоў
Акцыя распаўсюджваецца на ўсе рэгулярныя рэйсы кампаніі. Купіць квіток у адзін бок можна за €24 плюс таксы ды зборы.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😲 Беларус Тарас Сякерка прыдумаў пашпарты вольнай Беларусі, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам
Ён раздаваў іх цягам 10 месяцаў у Берліне, пакуль дзейнічала яго народная амбасада. Кожны беларус, які выступіў супраць дыктатуры, мог атрымаць пашпарт свабоднай Беларусі.
Як Тарас прыдумаў і рэалізаваў ідэю творчай акцыі – глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life» 🎞
💬«Трывае мілітарызацыя грамадства»
Падлеткаў у беларускіх школах цяпер будуць вучыць перакладаць «допыт ваеннапалоннага і размову з мясцовым жыхаром» у рамках праграмы факультатыву «Вайсковы пераклад».
☝️ Аналітык Вадзім Мажэйка падкрэсліў:
Трывае мілітарызацыя грамадства, і асабліва ўцягненне ў гэта дзяцей – дрэнны званочак, бо гэта акурат адзін з прыкметаў схілення аўтарытарызму да таталітарнага кантролю і прасоўвання сваёй ідэалогіі праз адукацыю
🎄Што вы робіце з ялінкамі пасля святаў?
Ці ведаеце, што існуе фірма, якая можа дапамагчы вам іх утылізаваць?
Падрабязнасці ў нашым відэа☝️