🎬 Легендарная кінастудыя Metro-Goldwyn-Mayer адзначае 100-годдзе
Яе стварылі 3 чалавекі: Маркус Лоў, Сэмюэл Голдвін і Луіс Б. Майер. Апошні нарадзіўся ў Менску ў 1884 годзе.
182 Оскары і той самы леў - лагатып, сімвал і талісман кінастудыі. Гісторыя Metro-Goldwyn-Mayer - у нашым відэа ☝️
🇬🇪 У Грузіі прынялі скандальны закон аб «замежных агентах». Людзі выйшлі на пратэст
Спрэчны закон «Аб празрыстасці замежнага ўплыву» у Грузіі з’яўляецца аналагам расейскага закона аб «замежных агентах». Грузінская апазіцыя рэзка крытыкуе законапраект.
Яны абвінавачваюць кіруючую партыю ў працы на Расею і сцвярджае, што законапраект падрыхтаваны ў Маскве.
☝️ Камітэт Сейму Літвы па нацыянальнай бяспецы ўхваліў абмежаванне для беларусаў на паездкі дамоў
Важна! Гэтую прапанову яшчэ мусіць разглядзець цэлы Сейм. Калі будзе разгляд, не анансуюць.
Ідэя ў тым, каб від на жыхарства для грамадзянаў Беларусі і Расеі анулявалі ў выпадку, калі чалавек будзе наведваць краіну грамадзянства часцей за адзін раз на тры месяцы, а значыць, тым «будзе прадстаўляць пагрозу бяспецы Літвы».
☢️ Шукаем ліквідатараў аварыі на ЧАЭС
Хочам пагутарыць пра тое, якая цяпер ёсць дапамога ад дзяржавы. Найлепш, калі вы не ў Беларусі, калі ў Беларусі – можна ананімна. Напішыце, калі ласка, нам у чат-бот @BelsatBot
📷 Ілюстрацынае / Алег Векленка
🙌 Адкрыты збор на летнія вакацыі дзецям палітвязняў
Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» адкрыў ужо традыцыйны збор дзецям палітвязняў на летнія вакацыі. Ахвяраваць грошы можна на сайце фонду «BYSOL» (калі для вас гэта бяспечна)
Як падтрымаць збор альбо падаць заяўку на атрыманне дапамогі, чытайце па спасылцы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ Літва можа закрыць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы з Беларуссю?
✔️ ГУБАЗіК прыдумаў новы спосаб заманьваць тых, хто з’ехаў, у Беларусь;
✔️ Рыгору Кастусёву сёння – 67 гадоў. З лістоў вынікае, што мае кепскі стан здароўя пасля аперацыі;
✔️ Эміраты зазналі рэкордную за апошнія 75 гадоў залеву;
✔️ Расея раніцай нанесла ўдар па цэнтры ўкраінскага Чарнігава. Як найменш 13 загінулых;
✔️ Атрымліваць доступ да персанальных звестак фізічных асобаў без іхнае на тое згоды зможа цяпер Следчы камітэт Беларусі;
✔️ Павел Дураў: падкантрольнасць «Тэлеграму» расейскім уладам – чуткі, выгадныя канкурэнтам.
Глядзіце кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🔻 «Кіберпартызаны» паведамілі пра кібератаку на «Горадню Азот»
Паводле каналу @cpartisans_by, зашыфраваная ўнутраная пошта, дакументазварот і сотні працоўных. Таксама знішчаныя бэкапы баз даных, сервераў, пошты. Паведамляецца пра ўзлом сістэмы аховы і камераў назірання, парушана праца кацельнага цэху (на відэа). Сайт прадпрыемства таксама пад кантролем «Кіберпартызанаў»
Чтобы восстановить данные, придется диктатору освободить ВСЕХ политзаключенных Гродно Азота + 75 политзаключенных с наихудшим состоянием здоровья (на наше усмотрение). Сейчас мы работали аккуратно и задействовали только малую часть наших возможностей. Если откажетесь, в следующий раз ставки будут еще выше.Читать полностью…
😳 Сілавікі ў Беларусі ўмеюць (і гэта легальна) праслухоўваць тэлефанаванні
Нават могуць шпіёніць праз роўтары – прылады, што прапускаюць інтэрнэт да карыстальнікаў.
Палата прадстаўнікоў 17 красавіка ўхваліла ў другім чытанні законапраект пра змену законаў аб Следчым камітэце. Калі Аляксандр Лукашэнка падпіша закон, следчыя змогуць атрымліваць звесткі пра беларусаў без абмежаванняў.
😮 Тым часам беларускі МТС узначаліў экс-начальнік КДБ Менску і Менскай вобласці
Аб асноўных захадах бяспекі мы раней распытвалі «Кіберпартызанаў» 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае / @prasviet / Белсат
💬«У Літве я пачуваю сябе ў бяспецы»
Дзіма Гопта – адзін з самых вядомых беларускіх палітычных вязняў.
Хлопца з асаблівасцямі псіхічнага развіцця асудзілі на два гады турмы за ўдзел у акцыях пратэсту 8 і 9 жніўня 2020 году ў Жлобіне. Пасля вызвалення Дзіма разам з маці быў вымушаны пакінуць Беларусь і выехаць у Вільню.
Як склаўся лёс Дзімы Гопты ў эміграцыі глядзіце ў праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат Life» 🎞
#штопаглядзець
🔻 Ніну Багінскую аштрафавалі на 2000 рублёў
Як стала вядома «Белсату», паставай для абвінавачання стаў значок з выявай нацыянальнага сцяга, які быў на вопратцы Багінскай. Тое, што спадарыня Ніна мела на каўнерыку маленькі значок, міліцыянты кваліфікавалі як «несанкцыянаваны пікет».
Суддзя Аляксадр Супічэнка ў сваёй пастанове напісаў, што «значок белага колеру з выявай белага і чырвонага колеру» падлягае знішчэнню, і пакараў спадарыню Багінскую матэрыяльна.
Суддзю не збянтэжыла, што памер штрафу ніякім чынам не адпавядае памеру пенсіі жанчыны, якая мае шэраг цяжкіх захворванняў.
#рэпрэсіі
☝️ Хутчэй за ўсё беларускія ўлады маглі даведацца толькі тое, што людзі мянялі пасведчанне кіроўцы
Цэнтр беларускай салідарнасці ў Варшаве распавёў, што зафіксаваў «факт перадачы асабістых звестак беларусаў, якія маюць дадатковую абарону ў Польшчы, у амбасаду Рэспублікі Беларусь», але не распавёў падрабязнасці.
«Белсат» знайшоў беларуску, якая сутыкнулася з падобнай сітуацыяй. У яе выпадку гэта адбылося пры замене пасведчання кіроўцы. Меркавана, астатнія выпадкі таксама былі звязаныя з гэтым.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙌 Шукаем сведкаў залевы ў Дубаі
Калі гэта вы і можаце распавесці, як горад перажывае непагоду - напішыце нам у чат-бот @BelsatBot
Гэта бяспечна і ананімна ☝️
🔻Расея атакавала Чарнігаў трыма ракетамі. Ёсць загінулыя
Удары прыйшліся па цэнтру гораду.
Паводле кіраўніка Чарнігаўскай вобласці, загінулі мірныя жыхары, ёсць шмат пацярпелых. Цяпер працуюць ратавальнікі і медыкі. Мэр Чарнігава ўжо заявіў пра 4 загінулых. Адна з ракет трапіла ў 8-павярховы будынак, пашкодзіла адразу тры паверхі.
📌 UPD: Вядома пра 10 загінулых і 20 пацярпелых
Уладзімір Зяленскі жорстка выказаўся пра разгляд дапамогі Украіне ў Кангрэсе ЗША
«Калі ўвесь свет кажа, што трэба зараз па-папулісцку дапамагаць Ізраілю і забыць пра тое, што адбываецца ва Украіне, гэта чыстая палітыка.
Гэта значыць, што ўсім усё роўна, колькі людзей гіне ва Украіне штодня. Ім важна, якія ў іх рэйтынгі. Вось пра што гэта кажа. Яны проста забываюць, што ў мёртвых рэйтынгаў няма», – абураўся Зяленскі.
Украінскі прэзідэнт адзначыў, што не спадзяецца на лягчэйшае ўхваленне дапамогі Украіне ў выпадку перамогі Доналда Трампа.
Нагадваем, ЗША з восені 2023 года не могуць ухваліць пакет дапамогі Украіне.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Аўтар песні «Можно я с тобой» распавёў, як «дэстабілізаваў» Расею
Праз VPN
Вялікае інтэрвʼю спевака Арсенія Кісляка, больш вядомага як Ap$ent, трэк якога мае сёння звышпапулярнасць.
🔺Новыя санкцыі ЗША і Канады, хто з беларусаў туды патрапіў?
Праз VPN
Гандляры беларускай зброяй, забойцы Ашурка, судзі і беларускія заводы: падрабязней разбяром кожнага, хто нечакана для сябе патрапіў у санкцыйны спіс.
🔺Якая розніца паміж цэнамі ў Менску, Варшаве, Вільні, Кіеве і Тбілісі?
Праз VPN
Белсат паглядзеў на цэны сезонных тавараў на самых вядомых рынках сталіцаў. Розніца ёсць і Беларусь там не адназначны пераможца.
😳 У Барысаве мужчына патануў у лужыне
Экспертыза ўстанавіла, што 56-гадовы мужчына памёр у выніку ўтаплення. Мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення: ён упаў тварам у лужыну і захлынуўся вадой.
Гэта другі такі выпадак з пачатку года. Так, у Мазырскім раёне 72-гадовы мужчына выпаў з акна ў лужыну. Смерць таксама наступіла ад утаплення. У крыві мужчыны было знойдзена 4,1 праміле алкаголю.
📷 Ілюстрацыйнае
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Беларускія дэмсілы запрасілі на міністэрскі саміт «Вялікай сямёркі»;
🔸 Лукашэнкаўскія дыпламаты ў КНДР. Што яны там робяць?;
🔸У траўні могуць закрыць яшчэ адзін пункт пропуску на мяжы Беларусі і Літвы.;
🔸Цэнтр беларускай салідарнасці даведаўся пра факты перадачы ў беларускую амбасаду асабістых звестак беларусаў, якія маюць дадатковую абарону ў Польшчы.;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=IJ4Ww9lURMY
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
💬 Беларусаў усё часцей называюць прыхільнікамі Расеі, а тэма пратэстаў 2020 года і рэпрэсіяў сыходзіць з павесткі
Цэнтр новых ідэй прэзентаваў даследаванне аб медыйным вобразе Беларусі за мяжой у 2022 – 2023 гадах і ўплыў беларусаў замежжа на імідж Беларусі.
Расказваем, да якіх высноваў прыйшлі эксперты 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопачытаць
😳 Віцебскі ветэрынар атрымаў званне КНДР
Напярэдадні візіту беларускай дэлегацыі ў Пхеньян на сайце Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі (ЦТАК) з’явілася навіна таксама пра ўзнагароджанне беларускага навукоўца ўладамі Паўночнай Карэі:
Ён растлумачыў і даказаў правату і выдатнасць самабытных ідэй і палітыкі нашай краіны, заснаваных на традыцыях рэвалюцыйнай адукацыі, якія стварыў вялікі правадыр таварыш Кім Ір СэнЧитать полностью…
📚 8 фіналістаў прэміі Міхала Анемпадыстава
У Беларусі закрылі выдавецтвы «Вышэйшая школа» і «Народная асвета». Тым часам за мяжою вызначыліся з фіналістамі прэміі Анемпадыстава.
Кнігі Альгерда Бахарэвіча, Вальжыны Морт, Макса Шчура, Тані Скарынкінай, Ганны Комар, Купалы і Быкава.
Цырымонія ўзнагароджання прэміі імя Анемпадыстава за 2022 год адбудзецца 7 траўня 2024 года ў Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Foksal, 11, ў Варшаве. Пачатак цырымоніі а 18:00. Уваход вольны.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Сёння адбылося развітанне з Аляксандрам Царуком
Беларус Аляксандр Царук з пазыўным Сашко быў добраахвотнікам палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію. 13 красавіка стала вядома, што Аляксандр пайшоў з жыцця
Аляксандр упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі задоўга да 2020-га года. У 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах і мусіў з’ехаць з Беларусі. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну пастанавіў далучыцца да палка Каліноўскага.
Выказваем шчырыя спачуванні блізкім, сваякам і пабрацімам 🙏
❌ Творчасць некаторых музыкаў улады выкарыстоўваюць як частку прапаганды
Але іншым трэба даказваць сваю лаяльнасць да ўладаў ☝️
💱Курсы валютаў на 17 красавіка
Долар працягвае ўсталёўваць новыя рэкорды, еўра сёння захаваў пазіцыі, расейскі рубель — далей таннее
#курсывалютаў
🤨 У Слуцку арыштавалі асфальт
Цяпер яго выставілі на аукцыён. За 1200 беларускіх рублёў можна стаць уладальнікам 45 м² асфальту і 153 м² з бетонным бардзюрам.
☝️ Таргі пачнуцца 30 красавіка
🤔 Менскія чыноўнікі прапаноўваюць скідваць смецце ў два кантэйнеры
Разбіраемся чаму сістэма збору смецця, якая нібыта не працуе ў Беларусі, цудоўна функцыянуе ў заходніх краінах
💬 Як можна вызваліць Анджэя Пачобута іншых беларускіх палітвязняў?
Сваё бачанне развязання выказаў Павел Латушка польскаму выданню Wyborcza.
Палітык адзначыў, што Лукашэнка не баіцца плоту на мяжы і закрытых памежных пераходаў, бо гэта перашкаджае толькі мігрантам і звычайным беларусам. Дый агулам закрытыя межы – «мара кожнага дыктатара».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі раптоўна вылецеў у Паўночную Карэю
Прапагандысты не паведамлялі пра мэты візіту. МЗС Беларусі ўвогуле маўчыць. Інфармацыю пра візіт распавяла КНДР.
Цікава, што апошнім часам прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі не кажуць пра нейкую супрацу з паўночнакарэйскім рэжымам. Толькі партыя «Белая Русь» хвалілася, што наладжвае кантакты з дыпмісіяй і заяўляла пра поўную падтрымку Кіма.
❗️Беларусь будзе ўпершыню прадстаўленая на саміце «G7»
Святлану Ціханоўскую запрасілі на два важныя саміты: міністэрскі саміт «Вялікай сямёркі» і саміт спікераў парламентаў Еўразвязу.
«На абодвух мерапрыемствах Святлана Ціханоўская будзе казаць пра падтрымку для беларускіх палітвязняў, пра тое, як вывесці Беларусь з вайны, і якая стратэгія мусіць быць прынятая заходнім светам па тым, каб аднавіць дэмакратыю ў Беларусі», – кажа дарадца Дзяніс Кучынскі.
На ягоную думку, візіты Ціханоўскай у бліжэйшыя дні дапамогуць вярнуць «фокус на Беларусь».
Атакаваны вайсковы аэрадром у акупаваным Крыме
Выбухі прагрымелі ў раёне аэрадрому ў Джанкоі, дзе месціцца 39-ы верталётны полк, а таксама тры авіяцыйныя эскадрыллі. Мясцовыя жыхары паведамляюць пра вялікі пажар.
Таксама стала вядома, што аўтамабільны рух па Крымскім мосце быў часова спынены.
💥 #галоўнае за 16 красавіка
📌 За содні беларусы сабралі грошы на 100 дронаў;
📌 Пад Менскам здарылася буйное ДТЗ: пацярпелі 20 асобаў;
📌 Белстат паведаміў пра істотнае павелічэнне рэальных прыбыткаў беларусаў;
📌 Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў, што зафіксаваў «факт перадачы асабістых звестак беларусаў, якія маюць дадатковую абарону ў Польшчы, у амбасаду РБ»;
📌 Забойцы Вітольда Ашурка трапілі пад санкцыі ЗША і Канады. Таксама ў спісе суддзі і начальнікі калоніяў;
📌 Прэм’ер-міністр Канады Жустэн Трудо прыняў у сваім офісе ў Атаве Святлану Ціханоўскую;
📌 У Капенгагене гарэла 400-гадовая біржа;
📌 Зяленскі падпісаў Закон аб мабілізацыі. 783 дні поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне, асноўнае;