🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Трамп выйграў, чаго чакаць далей? Як праходзілі выбары ў ЗША распавядзе Ігар Кулей
🔸Дэмакратычны форум у Страсбуры. Што за ён і на што ўплывае
🔸Дзяцей будуць скіроўваць у спецустановы па заяве бацькоў. Ці дапаможа гэта ў барацьбе з залежнасцямі падлеткаў?
🔸Кажуць золата-валютныя рэзервы нарастаюць. А што насамрэч?
🔸СТБ не будзе трансляваць заўтрашні матч Легіі ды Дынама, а мы прасочым
Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/3mXoBbagUMI
🍰 Кавалак гнілога торту за 2,8 тысячы фунтаў стэрлінгаў? Так, калі гэта торт з вяселля самой каралевы!
Кавалак вясельнага торта каралевы Элізабэт II і прынца Філіпа прадалі на аўкцыёне Reeman Dansie ў Англіі. Дэсерт захоўваўся 77 гадоў з моманту шлюбу пары ў 1947 годзе, піша The Times.
«Прысмак» належаў адной з былых супрацоўніц Халіруцкага палаца, якая захоўвала яго ў валізцы пад сваім ложкам. Пачастунак ёй адправілі на знак падзякі за сервіз для дэсертаў, які яна падарыла маладым.
🙈 Лот купіў жыхар Кітая за 2,8 тысячы фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 3,5 тысячы долараў). Адзначаецца, што торт добра захаваўся з-за алкагольнай прапіткі...Але ўсё ж спадзяемся, што ён яго не пакаштуе...
👗 Жаночы «чорны супраціў». Мода эпохі паўстання Каліноўскага
Выказваць свой пратэст супраць чагосьці праз вопратку – папулярная з’ява ў сённяшні час. Аднак не новая. Яшчэ ў час паўстання Кастуся Каліноўскага 1863 года існаваў «чорны супраціў».
З чаго складаліся строі ўдзельніц «чорнага супраціву», як гэта ўсё выраблялася і на якія рызыкі ішлі жанчыны, каб гэта насіць, распавядае Кацярына Ваданосава ў сваёй аўтарскай праграме «Нітка Зорка» 👇
👆Спыніць вайну ва Украіне за 24 гадзіны і дэпартаваць мільёны мігрантаў
Такія перадвыбарныя абяцанні давай Доналд Трамп. А што яшчэ ён абяцаў?
Глядзіце ў нашым відэа!
🚕 Ліхаманка на рынку таксі
Цэны выраслі, кіроўцаў паменела і чуткі пра новы сэрвіс з Кітаю
Што адбываецца – паглядзіце!
💪 «А я зараз вам раскажу, як трымаць сябе ў добрай фізічнай форме»
Госць новага выпуску «Мова нанова» - Піт Паўлаў.
Пагутарылі з музыкам пра адметнасць і прывычкі здаровых беларусаў, які просты жэст дастаткова зрабіць, каб усе ведалі, што ты беларус, а не расеец, а таксама якое адно практыкаванне можа закрыць усе патрэбы ў фізічнай актыўнасці?
Глядзіце новы выпуск праграмы «Мова нанова» проста цяпер 👇
📌 «Гасподзь уратаваў маё жыццё не проста так»
Галасы за Трампа ў Вісконсіне дазволілі яму пераадолець парог у 270 галасоў, неабходны для перамогі на выбарах прэзідэнта.
Зараз ён набраў 277 мандатаў з 270 неабходных, у Камалы Гэсыс – 224 мандаты.
👉 Падлік галасоў працягваецца, але ўжо можна сцвярджаць, што Доналд Трамп стаў 47-м прэзідэнтам Злучаных Штатаў.
💔 Стала вядомая прычына смерці палітвязня Дзмітрыя Шлетгаўэра
Кіраўніцтва калоніі дагэтуль не паведаміла родным Дзмітрыя, што менавіта з ім адбылося. Але знаёмы сям'і Шлетгаўэра распавёў @zerkalo_io якую прычыну медыкі ўказалі ў пасведчанні аб смерці.
Што кажуць медыкі і чаму родныя ў гэта не вераць, чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
📌 Святлана Ціханоўская павіншавала Дональда Трампа з перамогай
Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі разлічвае, што палітыка ЗША адносна Беларусі застанецца ранейшай, таму яны па-ранейшаму будуць у кантакце з атачэннем Трампа і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі
«Мы чакаем, што супрацоўніцтва паміж дэмакратычнымі сіламі Беларусі і ЗША працягнецца, у тым ліку ў межах Стратэгічнага дыялогу. ЗША былі, ёсць і будуць нашымі саюзнікамі ў барацьбе за дэмакратычную, незалежную і мірную Беларусь»Читать полностью…
❤️ У Будслаўскім касцёле знайшлі раней невядомыя роспісы
Пад час рэканструкцыі, якая вялася ў 2022 і 2023 гадах, пад старымі пластамі сажы і фарбы, якія пакрывалі купал, былі выяўленыя старыя жывапісы.
Каб захаваць і даследаваць жывапіс, патрэбна фінансаванне, якога пакуль не хапае.
☝️Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай — каталіцкі храм у аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёну Менскай вобласці. Помнік архітэктуры і гісторыі і адзін з трох храмаў Беларусі, якія носяць тытул малая базіліка.
😳 Тыль Швайгер быў заўважаны ў аэрапорце Менску
Здаецца, нямецкі акцёр будзе прымаць удзел у здымках фільма пра дрыфт, які на працягу двух тыдняў здымаюць па ўсёй Беларусі.
👉 Падрабязней
Прагноз NYT: на выбарах у ЗША, імаверна, пераможа Трамп
Прагноз паказвае на верагодную перамогу рэспубліканцаў у гэтай гонцы на 93 %. Цяпер у Камалы Харыс 236 галасоў выбаршчыкаў, у Трампа 302.
Таксама Трамп з'яўляецца лідарам ва ўсіх штатах, якiя сумняваюцца.
У Паўночнай Караліне СМІ ўжо прысудзілі яму перамогу.
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць за ранішняй кавай? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔸Што пакажуць на «Bulbamovie 2024»?
Распавядаем, што можна будзе паглядзець.
🔸Расея ніколі не прайгравала войнаў?
Топ-10 доказаў, што гэта не так.
🔸Хваля затрыманняў магла быць звязаная з кааліцыяй дваровых чатаў «Ордэн»
«Хапун» адбываўся паводле заведзенай крымінальнай справы за «змову з мэтаю захопу ўлады».
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 5 лістапада
🔻Затрымалі спевака і шоўмэна «Дзядзю Ваню»
🔻55-гадовы тынкоўшчык атрымаў 3 гады калоніі за «адмаўленне генацыду беларускага народу»
🔻Менскі гарадскі суд збіраецца ліквідаваць «Беларускую асацыяцыю спрыяння ААН»
🔻Нядаўняя хваля затрыманняў магла быць звязаная з выкрытай супольнасцю дваровых чатаў
🔻У Воршы судзілі за «распаўсюд экстрэмізму» настаўніцу мясцовай гімназіі і яшчэ двух чалавек
🔻Старонка «Грустный Коленька» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» стала «экстрэмісцкай»
📍Каля мяжы з Латвіяй знайшлі цела грамадзяніна Самалі. Лукашэнкаўцы вінавацяць у ягонай смерці латвійскі бок
Яны сцвярджаюць, што двух афрыканцаў жорстка збілі, пасля чаго адзін з іх страціў прытомнасць, а пазней памёр. Другі мужчына выжыў.
Чытайце болей падрабязнасцей па спасылцы:
🤯 «Гані бабкі за індульгенцыю – і валі»
Беларуска з 2022 года жыве ў Літве. На радзіме яна не была больш за год і вырашыла з'ездзіць наведаць хворага бацьку. На наступны дзень пасля прыезду яе выклікалі ў КДБ.
☝️ Дзяўчына падзялілася сваёй гісторыяй, каб папярэдзіць тых, хто хоча паехаць у Беларусь на вялікія выходныя: гэтая паездка можа каштаваць вам вельмі дорага. Пачытайце
#рэпрэсіі
🤔 Правесці «найвялікшую дэпартацыю ў амерыканскай гісторыі» і пабыць дыктатарам «у першы дзень» абрання. Што яшчэ абяцаў Трамп?
Трамп – імаверны пераможца прэзідэнцкіх выбараў у ЗША. Падобна, рэспубліканцы перамагаюць у абедзвюх палатах парламенту.
👉 «Белсат» згадвае, што Трамп абяцаў перад выбарамі.
🤷♀️ Польскія праваахоўнікі не знайшлі нападнікаў на беларускага трэнера Аляксандра Хацкевіча
Пракуратура закрыла справу.
👉 Што адбылося: у сакавіку гэтага года хуліганы ўварваліся на трэніроўку польскага футбольнага клубу «Заглэмбе Сасновец» і нібыта пабіла трэнера клубу - беларуса Аляксандра Хацкевіча. Нападнікі крычалі, каб ён ехаў назад у Беларусь.
Канфлікт удалося суцішыць пасля ўмяшання іншых чальцоў каманды. А сам Хацкевіч пасля нападу казаў, што падаваць заяву яго пераканала польская крымінальная паліцыя, бо сам ён не збіраўся гэтага рабіць.
☝️ На наступны дзень Хацкевіч і Залеўскі пакінулі клуб «Заглэмбе». У выніку каманда вылецела з другога дывізіёна.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Трамп перамог на выбарах у ЗША
✔️Віншаванні Трампу ад лідараў свету
✔️Дзяржаўнае тэлебачанне забаялася з'яўлення нацыянальных сцягоў у кадры
✔️Кіроўца фуры загінуў пад коламі ўласнага цяжкавіка
✔️У Сербіі пратэсты супраць уладаў
✔️Тыль Швайгер – у Менску
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚗 Горадня стаў першым горадам у Беларусі, дзе на іспыты ДАІ можна запісацца анлайн
Анлайн-запіс пакуль працуе ў тэставым рэжыме. За першы месяц паслугай скарыстался больш за 3000 чалавек.
👉 Запіс ажыццяўляецца па QR-кодзе. Пасля яго сканавання, карыстальніка «перакідвае» на старонку з анкетай. У ёй трэба пазначыць нумар асабістай заявы, а таксама абраць дату практычнага іспыту.
Талон пацвярджэння рэгістрацыі неабходна раздрукаваць ці паказаць электронны варыянт, які прыйдзе на e-mail.
⚡️«У нас ёсць кантакты з прадстаўнікамі Доналда Трампа»
Святлана Ціханоўская выказалася пра перамогу Трампа ☝️
🎥 Што пакажуць на «Bulbamovie 2024»
Фестываль беларускага кіно «Bulbamovie» пройдзе ўжо дзясяты раз. Сёлета яго правядуць 22–24 лістапада ў варшаўскім кінатэатры «Iluzjon».
На фестывалі адзначаць 100 гадоў з нараджэння Васіля Быкава і пакажуць «У тумане» паводле ягонай аднайменнай аповесці.
👉 Што яшчэ цікавага пакажуць на фестывалі чытайце ў нашым артыкуле
💱 Курсы валютаў 6 лістапада
Еўра вырас яшчэ на 2 капейкі. Долар дадаў палову капейкі. Долар страціў. Расейскі рубель таксама нязначна, але падрос
#курсывалютаў
🤬 «Смяротнае пакаранне – гэта інструмент, які можа выкарыстоўвацца ў палітычных мэтах»
Праваабаронцы асцерагаюцца, што смяротнае пакаранне стане распаўсюджаным інструментам палітычных рэпрэсіяў, вынікае з квартальнага агляду праваабарончай арганізацыі «Human Constanta».
Паводле праваабаронцаў, улады працягваюць выкарыстоўваць «антыэкстрэмісцкае» заканадаўства, як інструмент рэпрэсій. Аднак з'явіліся і новыя тэндэнцыі.
👉 Падрабязней
#рэпрэсіі
🥴 Орбан і Лукашэнка ўжо павіншавалі Трампа з перамогай на выбарах
А сам Доналд Трамп ужо абвесціў сябе пераможцам, хоць афіцыяльных вынікаў пакуль няма.
Да віншаванняў далучыліся таксама Эмануэль Макрон і Уладзімір Зяленскі і іншыя міравыя лідары.
Трам паабяцаў «не развязваць вайны, а пакласці ім канец».
«Мы вылечым Амерыку, мы ўсё выправім»
😔Страшная лічба: у мінулым годзе ў Беларусі дыягнаставалі амаль 60 тыс. новых выпадкаў анкалогіі
Пра гэта заявіў дырэктар РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі Сяргей Палякоў. Ён звязвае рост колькасці анказахворванняў з тым, што «ранняя дыягностыка ў нашай краіне пастаўлена на дастаткова высокі ўзровень».
У жанчын на першым месцы па распаўсюджанасці рак малочнай залозы, рак тоўстай кішкі і гінекалагічныя захворванні. У мужчын — рак прастаты, рак лёгкага і тоўстай кішкі.
Пры гэтым узровень смяротнасці практычна не мяняецца.
👆Раней у Беларусі штогод выяўлялі каля 50 тысяч новых выпадкаў анкалагічных захворванняў.
У Польшчы будуць судзіць беларуса за шпіянаж на карысць беларускіх спецслужбаў
Беларус ужо ўзяты пад варту і прызнаў сваю віну. У чым яго абвінавачваюць, чытайце на нашай старонцы (праз VPN)
💥 #галоўнае за 5 лістапада
✔️Трамп супраць Гэрыс: Злучаныя Штаты выбіраюць прэзідэнта
✔️Пуцін пажадаў «беларускім сябрам» поспехаў на «выбарах», Лукашэнка загадаў, каб «камар не падтачыў носа»
✔️Каля мяжы з Латвіяй знайшлі цела грамадзяніна Самалі
✔️Памёр беларускі журналіст Вадзім Доўнар
✔️Прыгадваем войны, якія прайграла Расея. Такіх, насуперак расейскай прапагандзе, было нямала
✔️Што пакажуць на «Bulbamovie 2024»: трэйлер і праграма
✔️Непагадзь у Іспаніі працягвае псаваць жыццё людзям: гэтым разам падтапіла аэрапорт Барселоны
✔️РБ і РФ зноў дамовіліся пра адмену роўмінгу. Вось чаму гэтая дамоўленасць мала што азначае
✔️У НАУ з'явіліся новыя звесткі аб перамяшчэнні ў Беларусь украінскіх дзяцей
Чаму «выбары» прызначылі на 26 студзеня? Адказ вас здзівіць!
Паслухайце версію ад вядоўцаў гумарыстычнага шоу «Хай так TV» ☝🏻
Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE» 🎬
🤔 «Сімпсаны» зноў прадказалі будучыню?
Гэты культавы мультсерыял, сярод іншага, вядомы тым, што ў ім рэгулярна знаходзяць адсылкі да нейкіх падзеяў, што здараюцца ў будучыні, праз шмат гадоў пасля выхаду серыяў.
І вось напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у ЗША аматары містычных супадзенняў зноў звярнуліся да «прарочага» мульціка. І пабачылі там прадказанне перамогі Камалы Гэрыс.
🔹Серыя «Барт у будучыні», стоп-кадр з якой вы бачыце вышэй, пабачыла свет у сакавіку 2000 года. У гэтым эпізодзе Ліза Сімпсан становіцца прэзідэнткаю і праводзіць нараду ў Авальным кабінеце. Яна кажа фразу «Як вы ведаеце, мы атрымалі ў спадчыну ад прэзідэнта Трампа даволі вялікі бюджэтны дэфіцыт».
Цікава, што пры гэтым Ліза апранутая ў фіялетавы пінжак, у якім цяпер часта публічна выступае Камала Гэрыс. Да таго ж, Гэрыс носіць падобныя жамчужныя каралі.
☝️Праўда, большасць букмекераў не бярэ ў разлік «прадказанне» Сімпсанаў і лічыць, што шанцы Трампа на перамогу складаюць прыкладна 60%, у той час як у Гэрыс – каля 40%.