👶 У Маргарыты Ляўчук нарадзілася дзіця
Навіною пра гэта яна падзялілася на сваёй старонцы ў Instagram, дадаўшы здымак і подпіс: Сыночак💙
Калі пачнецца суд над падазраваным у забойстве беларускі Лізы?
«Белсат» раскрыў даты першага судовага паседжання ў гучнай справе, і яно адбудзецца ўжо сёлета. Падрабязней — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Прэмію Сахарава прысудзілі
венесуэльскай апазіцыі
Такую ж ўзнагароду атрымалі беларускія дэмакратычныя сілы ў 2020 годзе.
«Гэта азначае прызнанне Марыі Карыны Мачада як лідаркі дэмакратычных сіл Венесуэлы і Эдмунда Гансалеса Урутыі як абранага прэзідэнта, які прадстаўляе ўсіх венесуэльцаў унутры і за межамі краіны, якія змагаюцца за аднаўленне свабоды і дэмакратыі», – гаворыцца ў паведамленні Еўрапарламента.
Нагадаем, 28 ліпеня 2024 года ў Венесуэле адбыліся прэзідэнцкія выбары, пасля якіх пачаліся масавыя пратэсты. Афіцыйна перамогу атрымаў Нікаляс Мадура (перайшоў на трэці тэрмін), але незалежныя назіральнікі ўпэўнены, што перамагла апазіцыя.
😨 Штош, сёння падаражэла ўсё
Вось такія курсы валютаў у Беларусі на 24 кастрычніка.
#курсывалютаў
Расея адправіць войскі на абарону Лукашэнкі?
Раней расейскі амбасадарар заявіў, што армія РФ можа дапамагчы пры магчымых пратэстах у Беларусі. А што гэта будзе азначаць для самаго Лукашэнкі? Абмяркуем такі сцэнар у новай праграме «Двубой»: youtu.be/djlA8fEj8S8
🤭 Ой, хтосьці памыліўся…
Улады прэзентавалі звычайны крынжовы дызайн «выбараў», але пераблыталі даты (правільная — 26 студзеня). Карцінку хутка выдалілі.
Дарэчы, пра «выбары» у лютым раней распавядала ініцыятыва BELPOL.
Сястра Калеснікавай пракаментавала словы Лукашэнкі пра памілаванне
«Маша будзе гатова разглядаць розныя варыянты, гэта маё меркаванне, але, вядома, да гэтага ёй трэба, мусіць, разумець наогул, што адбываецца.
Я спадзяюся, што ў яе такая магчымасць усё ж будзе, тое, пра што казаў сёння Лукашэнка, што такая магчымасць у яе з’явіцца», – мяркуе Таццяна Хоміч.
Учора Лукашэнка ў інтэрв'ю ВВС заявіў пра гатовасць разгледзець хадайніцтвы аб памілаванні Марыі Калеснікавай. Але дзеля гэтага, як ён кажа, павінен быць зварот ад палітзняволенай.
🔹 З сектару Газа эвакуявалі беларуску з дзецьмі, якая адмовілася выязджаць год таму
Самалёт з сям’ёй прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Менск 24 кастрычніка.
Сям’ю Абуалкас эвакуяваць па простым маршруце праз аэрапорт Тэль-Авіва не ўдалася, як і праз кантрольна-прапускныя пункты на егіпецка-палестынскай і егіпецка-ізраільскай межах. У выніку працы дыпламатаў удалося забяспечыць пераход ізраільска-іарданскай мяжы.
Эвакуяваная жанчына Таццяна сказала, што сям’я трое содняў была ў дарозе. Перадусім яна плануе заняцца ўладкаваннем дзяцей у школу.
Добрага дня, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Прынеслі вам найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸Спачатку дзеці, потым уласнае жытло
Ці змогуць улады падвысіць нараджальнасць?
🔸«Калеснікаву кідаюць з ШІЗА ў ПКТ»
Выйшла расследаванне пра катаванні ў жаночай калоніі ў Гомлі.
🔸Расейскія сілавікі дапамогуць Лукашэнку ўтрымацца ва ўладзе?
На пратэстах-2020 іх не бачылі
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 23 кастрычніка
▪️Выйшла расследаванне пра катаванні ў жаночай калоніі ў Гомлі.
▪️14-гадовую школьніцу асудзілі на 10 гадоў калоніі.
▪️Экс-кандыдатка ў прэзідэнты вызвалена пасля 15 содняў арышту.
▪️Беларусаў пачалі судзіць за «адмаўленне генацыду».
▪️Бацьку і сыну з Украіны прызначылі па 20 гадоў калоніі.
▪️Сілавікі затрымалі ў Менску байкерку за белыя і чырвоныя стужкі на шлеме.
▪️У Горадні мясцовага жыхара судзяць за пратэсты.
🪡 Як стваралася беларуская мода і чаму нацыянальны строй – гэта не толькі сялянскае?
Як гісторыя ўплывала на моду, а мода на гісторыю, глядзіце ў новай аўтарскай праграме «Нітка зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай» на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎬
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
📌 Прызначаная дата «прэзідэнцкіх выбараў» у Беларусі. Дэмсілы адрэагавалі на гэта сваімі заявамі
📌 Візіт Лукашэнкі на саміт BRICS
📌 Хрэнін сустрэўся з міністрам абароны РФ. Зноў падымалі тэму ядравай зброі
📌 Папоўніўся спіс кампаніяў, якія могуць выпускаць самагон
Далучайцеся да эфіру ⤵️
Што будзе, калі расейскія сілавікі прыйдуць на дапамогу Лукашэнку?
Амбасадар Грызлоў сёння заявіў, што Расея гатова дзейнічаць супраць пратэстаў у Беларусі. Узгадваецца 2020-ы, калі меркавалі, што сярод АМАПаўцаў былі расейцы і сілавікі з былога «Беркуту». А ці так гэта было насамрэч?
Дакладна невядома, але што будзе цяпер — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Беларусаў пачалі судзіць за «адмаўленне генацыду»
Артыкул, які прыдумалі ў 2022 годзе, сёння ўпершыню быў агучаны ў Менскім судзе. Абвінавачаны — 54-гадовы Андрэй Савіцкі.
Паводле «суддзі», беларус «адміністраваў у «Аднакласніках» адкрытую групу, дзе была публікацыя пра Другую сусветную. У ёй аўтар «адмаўляў масавае знішчэнне мірных жыхароў вёскі Хатынь у выніку карнай аперацыі 22 сакавіка 1943 года».
Андрэя затрымалі ў сакавіку і змясцілі пад варту. Яго таксама абвінавачваюць у «абразе» Лукашэнкі. Суд працягваецца, ён будзе адкрытым.
PKO больш не самы лаяльны польскі банк для беларусаў?
Калі раней адкрыць рахунак там можна было толькі пры наяўнасці пашпарту, то цяпер — складаней, чым у многіх іншых банках Польшчы. Беларусы скардзяцца, а некаторыя не ведаюць, што рабіць.
Пачытайце, што ім адказваюць у банку — ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Ціханоўская распавяла, ці працягне сваю дзейнасць у 2025-м годзе.
🔻Лукашэнка пацвердзіў свой намер скарыстаць ядравую зброю.
🔻МЗС: з сектару Газа эвакуявалі беларуску з трыма дзецьмі.
🔻У Мінздароўя прыдумалі, як змагацца з недахопам медыкаў. У дакуменце. Ёсць тры шляхі.
Цалкам выданне глядзіце на YouTube-старонцы.
🫤 Цяпер для шматдзетных будуюць менш
А заклікаюць нараджаць больш
Спыталі экспертаў, што адбываецца ☝️
🫶«Сяргей шмат працаваў, але праводзіў шмат часу з дзецьмі, са мной»
Святлана Ціханоўская падзялілася цёплымі ўспамінамі пра свайго мужа Сяргея і іхнае сямейнае жыццё.
Паслухайце!
Ужо 7 краінаў NATO супраць далучэння Украіны
Блакуюць далучэнне цяпер яшчэ і ЗША з Нямеччынай. Гэта цалкам супярэчыць «Плану Перамогі» Зяленскага.
«Па словах чатырох амерыканскіх і натоўскіх чыноўнікаў і дыпламатаў (на ўмовах ананімнасці), Нямеччына і ЗША з'яўляюцца аднымі з найбуйнейшых дзяржаў, якія не спяшаюцца рэагаваць на заклік Зяленскага аб неадкладным запрашэнні да ўступлення ў NATO», — піша выданне Politico.
Супраць запрашэння Украіны ў NATO таксама выступаюць Вугоршчына, Славакія, Бельгія, Славенія і Іспанія.
Нагадаем, 17 кастрычніка новы генсакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што Украіна стане 33-м або 34-м чальцом Альянсу.
😡 Расейцы расстралялі яшчэ 4 украінскіх ваеннапалонных
Гэтыя жаўнеры выконвалі баявыя заданні на пазіцыях у раёне Сялідава, але пасля расейскага штурму трапілі ў палон. Параненых і бяззбройных украінцаў дапытвалі і здымалі на відэа. На наступны дзень, калі ЗСУ вярнулі пазіцыю, яны знайшлі чатыры целы ваеннапалонных.
Забойства ваеннапалонных з'яўляецца грубым парушэннем Жэнеўскіх канвенцый. Украінскія праваахоўнікі маюць доказы ўжо каля сотні такіх злачынстваў.
Ці добры план дэмсілаў галасаваць «супраць усіх»?
Чаму сярод усіх варыянтаў выбралі менавіта яго? Паводле палітыкаў, гэта не знішчыць рэжым, але моцна па яму ўдарыць. Як — чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (праз VPN)
Расейскія вайскоўцы здзейснілі 187 злачынстваў у Курскай вобласці
Гэта забойствы, згвалтаванні і іншыя — так кажуць чачэнцы з атраду спецназу «Ахмат». Паводле іх, менавіта расейцы займаюцца «непрыстойнымі паводзінамі» ў тыле, а не вайскоўцы з Чачэніі.
У тг-каналах сапраўды з'яўляюцца відэа з камер назірання, на якіх жаўнеры ў расейскай форме здзяйсняюць злачынствы. Сярод іх былі кадры некалькіх рабаванняў крамаў, у якіх знайшлі і чачэнскага вайскоўца.
Нагадваем, што ЗСУ дагэтуль утрымліваюць частку Курскай вобласці.
👆Святлана Ціханоўская заявіла, што працягне працу пасля «выбараў» 2025
У сваім звароце яна адзначыла, што працягне сваю працу, бо праблема не ў ейных паўнамоцтвах, а ў тым, што «рэжым баіцца праводзіць сумленныя выбары, бо ведае, што зазнае паражэнне, як і ў 2020 годзе»:
«У мяне ёсць абавязак перад грамадзянамі Беларусі – правесці сапраўдныя і сумленныя выбары. І сумленныя выбары патрэбныя не мне асабіста, яны патрэбныя Беларусі, каб выйсці з крызісу. Я не змагаюся за ўладу, я змагаюся за тое, каб беларусы вярнулі сабе права выбару, каб гаспадаром сваёй краіны быў народ, а не чалавек, які лічыць сябе гаспадаром краіны і народа»Читать полностью…
💥 #галоўнае за 23 кастрычніка
▫️Так званыя выбары ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
▫️Дэмакратычныя сілы Беларусі выступілі з заяваю з гэтай нагоды.
▫️Беларусы змогуць дамагацца правасуддзя праз Польшчу.
▫️У «ДНР» завочна асудзілі беларускага добраахвотніка.
▫️Беларусь на 105-м месцы ў рэйтынгу вяршэнства права.
▫️Беларусь і Расея зноў правядуць вайсковыя вучэнні.
▫️Невядомыя напалі на завод дронаў у Турцыі.
🎸 Прынеслі вам на ноч сучаснай беларускай музыкі
Гурт мае расейскамоўную назву «Пепел на пол», аднак гэты трэк («Сэнсы») запісаны па-беларуску ☝️
Пра гурт мы, прызнацца, і самі раней не чулі. Як вам іхная творчасць?
🦜Гэты папугай знайшоў сабе па-сапраўднаму «хлебнае» месца
Аднак людзі праз нейкі час яго адтуль прагналі 💁🏻♂️
Зрэшты, так нават лепш: ежа, прызначаная для людзей, птушкам не надта пасуе і можа негатыўна паўплываць на іхнае здароўе ☝️
👀 Паглядзіце, як няўлоўны какаду стаў зоркаю ў адным з аўстралійскім гарадоў
🫤 Чыноўнікі хваляцца эканамічным ростам
А санкцыі не тое што не працуюць, а нават дапамагаюць
Спыталі экспертаў, што адбываецца на самой справе ☝️
Невядомыя напалі на завод дронаў у Турцыі
Як мінімум 9 чалавек загінулі, ёсць пацярпелыя.
Паведамляецца пра захоп закладнікаў, аднак гэтая інфармацыя пакуль не пацвярджаецца. Мясцовасць вакол ачэпленая спецслужбамі. Супрацоўнікі заводу схаваліся ў бункеры.
Сябры, мы шукаем людзей, якія атрымалі вышэйшую адукацыю паводле жадання бацькоў, але пасля знайшлі сябе ў іншай прафесіі, што лепей ім пасавала.
Калі гэта пра вас, напішыце, калі ласка, у наш чат-бот @edytorBLST. Гэта цалкам ананімна.
Сябры, нам патрэбна вашая дапамога, каб ведаць, што адбываецца ў Беларусі
Цягам апошніх дзен журналістам «Белсату» стала вядома пра выпадкі, калі ў дзяржустановы сталі прыходзіць КДБісты, якія высвятляюць у супрацоўнікаў пра іх сувязі з Украінай і наяўнасць там сваякоў.
Калі вы ці вашыя блізкія сутыкнуліся з гэтым, або ведаеце ўстановы, у якіх распаўсюджваецца падобная практыка, напішыце нам ў чат-бот @edytorBLST. Гэта цалкам ананімна. Мы будзем вельмі ўдзячныя.