📍МЗС Расеі: пасля тэлефоннай размовы міністраў абароны Расеі і ЗША краінам удалося пазбегнуць эскалацыі
Прынамсі, так заяўляе намеснік кіраўніка МЗС Расеі Сяргей Рабкоў. З ягоных словаў, размова ішла аб нейкім «трывожна эпізодзе», які тычыўся «ўнутраных падзей» у Расеі.
Бакі паведамлялі па-рознаму пра размову кіраўніка Мінабароны Расеі Андрэя Белавусава і кіраўніка Мінабароны ЗША Лойда Осціна.
Што менавіта яны казалі, чытайце па спасылцы
Нікалас Мадура збіраецца прыехаць у Беларусь
Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Паводле яго, Мадура, які трэці раз быў абвешчаны прэзідэнтам Венесуэлы, збіраецца наведаць нашую краіну ў кастрычніку-лістападзе.
А Еўразвяз не прызнаў вынікі выбараў у Венесуэле. Савет ЕЗ патрабуе афіцыйныя пратаколы галасавання.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
💥 #галоўнае за 4 жніўня
✔️У Вільні скончылася канферэнцыя дэмсілаў «Новая Беларусь». Падсумоўваем, пра што казалі і якія рашэнні прымалі на працягу двух дзён
✔️Калі дэмакратычныя сілы прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі, ён адпусціць палітвязняў? Разбіраемся, наколькі рэалістычны такі сцэнар
✔️Ва Украіне нарэшце апынуліся знішчальнікі F-16. Гэта пацвердзіў Зяленскі
✔️Пісьменнік і рэжысёр Уладзімір Казлоў прэзентаваў раман «Варшава» пра студэнцкае жыццё ў Менску ў першай палове 90-х. Гаворым з ім пра кнігу і пра тую эпоху
✔️Які конкурс ды якія прахадныя балы сёлета ў беларускіх ВНУ? Вывучылі лічбы
✔️Новая порцыя гісторыяў са страшэнных чэргаў на мяжы Беларусі і Еўразвязу
👏 Бегчы 2,5 км праз ахоплены агнём лес, каб выратаваць чужых ратвейлераў
Гэтая кранальная гісторыя адбылася ў Каліфорніі.
Падчас лясных пажараў у гэтым штаце жыхары спешна эвакуяваліся з небяспечных раёнаў.
☝️ Грузавік аднаго з жыхароў сапсаваўся, і ён быў вымушаны пакінуць яго разам з двума дарослымі ратвейлерамі ды іхнымі шчанюкамі.
Калі гаспадар апынуўся ў бяспецы, ён паведаміў выратавальнікам пра месцазнаходжанне аўтамабіля.
Аднак гэты раён быў ахоплены полымем, што зрабіла немагчымым неадкладны доступ да яго.
Адзін з супрацоўнікаў пошукава-выратавальнай каманды вырашыў пайсці на рызыку.
💪 Да небяспечнага ўчастку ён даляцеў на верталёце, а потым быў вымушаны бегчы амаль 2,5 кіламетры праз палаючы лес.
Прыбыўшы на месца, ён выявіў маці і яе шчанюкоў жывымі, але змучанымі. Яны адчувалі моцную смагу. На жаль, бацька шчанюкоў не перажыў гэтага выпрабавання.
😊 Ратавальнік падзяліўся сваёй вадой і пратэінавымі батончыкамі з няшчаснымі сабакамі. А потым правёў жывёлін да верталёту.
Выратаваныя сабакі зараз знаходзяцца пад апекай групы па барацьбе са стыхійнымі бедствамі.
🖋 4 жніўня нарадзіўся беларускі пісьменнік Янка Брыль
Ён з'явіўся на свет у Адэсе, аднак бацька будучага літаратара (чыгуначнік паводле прафесіі) паходзіў з беларускай вёскі.
Янка Брыль думаў пра вялізную важнасць «кантэксту сусветнасці»: «…Шчасце, сапраўднае чалавечае шчасце, у адчуванні, што Зямля – адна для ўсіх, што нам, чалавецтву, трэба яе і добра пазнаць і разумна абжываць».
📚 Пісьменнік дажыў амаль да 90 гадоў і памёр ужо ў незалежнай Беларусі – летам 2006 года.
🔴 Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸Канферэнцыя «Новая Беларусь»: дэмсілам нават не паведамілі пра абмен вязнямі;
🔸Абмен закладнікамі і злачынцамі – што гэта было і чаму абураныя беларусы, палякі і немцы;
🔸Рэжым Лукашэнкі і ягоных памагатых пагражалі судзіць шмат дзе за злачынствы супраць чалавечнасці. Але справа далёка не рушыла. Разбіраемся чаму;
🔸Тры дні Тэйлар Сўіфт у Варшаве. Распавядаем пра феномен яе папулярнасці і атмасферу канцэртаў;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=Hcwlv-3XIwU
🐕 У ЗША сабака некалькі гадзінаў правёў у адкрытым моры
Як ён там апынуўся і чым усё скончылася? Глядзіце ў нашым відэа ☝️
🤖 Рабатызаваны стаматолаг са штучным інтэлектам упершыню паставіў чалавеку каронку
На падрыхтоўку зуба да працэдуры ў яго сышло ўсяго 15 хвілінаў (у той час як у звычайнага стаматолага на гэта сыходзіць каля дзвюх гадзінаў).
☝️ Распрацоўшчыкі сцвярджаюць, што машына здольная бяспечна працаваць нават пры актыўных рухах пацыента.
Па словах навукоўцаў, выкарыстанне высокадакладнага 3D-сканэра дазваляе стварыць дэталёвую мадэль рота без прымянення рэнтгенаўскіх здымкаў, што паскарае працэс і памяншае шкоднае ўздзеянне на пацыента. У бліжэйшых планах кампаніі – пашырэнне функцыяналу прылады і дадаванне новых працэдураў.
👉 Аднак робат пакуль не атрымаў ухвалення ўпраўлення па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў.
🌋 На Сіцыліі адбылося вывяржэнне вулкану Этна
Абвешчаны «чырвоны» ўзровень трывогі 🔴
💬 «Работнік транспартнай міліцыі сказаў кіроўцу: маўляў, робіце дабро для пасажыраў, а яны самыя вас здаюць»
Выезду ў краіны Еўразвязу з Беларусі проста цяпер чакаюць сотні легкавікоў ды дзясяткі аўтобусаў. Гісторыі, якія прыходзяць з чэргаў на мяжы, не перастаюць здзіўляць.
Сабралі чарговую порцыю у матэрыяле
💬 «Калі ў АПК з'яўлялася пасада, на якой быў Валерый Сахашчык, яна стваралася не пад Валерыя Сцяпанавіча, а пад пэўны функцыянал. Цяпер гэты функцыянал прывялі ў адпаведнасць з рэчаіснасцю»
Палітычны прадстаўнік Палка Каліноўскага Дзмітрый Шчыгельскі пракаментаваў змены ў Аб'яднаным Пераходным кабінеце, дзе Валерыя Сахашчыка замяніў Вадзім Кабанчук.
📍Пра гэтую кадравую змену было заяўлена ўчора на канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, дзе прысутнічае наш карэспандэнт.
Чытайце тут ягоны першы матэрыял з другога дня канферэнцыі ☝️
😨 У расейскім пасёлку Шабекіна дрон заляцеў проста ў адчыненае вакно шматпавярховіка
Пасля гэтага ён выбухнуў. @bazabazon паведамляе, што ў выніку загінула 75-гадовая пенсіянерка.
Шабекіна месціцца ў Белгарадскай вобласці на мяжы з Украінай і рэгулярна падвяргаецца атакам беспілотнікаў ды артылерыі.
💔Вось як цяпер выглядаюць старажытныя храмы Данеччыны, якія нядаўна былі зруйнаваныя расейскай артылерыяй
Фотаздымкі зруйнаваных святыняў паказалі ўкраінскія фатографы Канстанцін і Улада Ліберавы.
Царква Раства Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Новаэканамічнае перажыла ў свой час нацыстаў. Храму было 110 гадоў. Па словах мясцовага святара, у Новаэканамічным няма баёў, няма баявой тэхнікі і салдат. Храм стаіць проста пасярод дарогі.
Цалкам знішчаны і Свята-Георгіеўскі храм у вёсцы Аляксандро-Шултыне, які быў заснаваны 29 ліпеня 1822 года.
Расея знішчыла прыкладна 530 украінскіх храмаў і цэркваў па ўсёй Украіне.
🔥 Калі б джэдаі вырашылі ажаніцца, то іх шлюб пэўна выглядаў бы так
Паглядзіце, якое незвычайнае вяселле зладзілі сабе маладажоны
👆Што будуць рабіць новыя прадстаўнікі Аб'яднанага пераходнага кабінету, што з праектам «Пашпарт новай Беларусі» і вызваленнем палітвязняў
Што адбылося ў першы дзень канферэнцыі «Новая Беларусь»? Пераказваем галоўнае з дыскусіяў і адказаў на пытанні.
Чытайце па спасылцы
🤯Малі разрывае дыпламатычныя стасункі з Украінай і абвінавачвае краіну ў падтрымцы тэрарызму
Адпаведная заява з'явілася на старонцы ўраду Малі. Прычынаю яны называюць тое, што прадстаўнік украінскай ваеннай выведкі Андрэй Юсаў нібы прызнаў ролю Украіны ў нядаўнім разгроме ўрадавых войскаў і вагнэраўцаў. Таксама ўлады Малі мяркуюць, што амбасадар Украіны ў Сенегале Юрый Півавараў сваімі словамі падтрымаў туарэгаў-сепаратыстаў.
Малійскія ўлады заяўляюць, што Украіна «парушае суверэнітэт Малі, зʼяўляюцца прамой агрэсіяй супраць краіны і падтрымкаю міжнароднага тэрарызму».
Добрага панядзелку, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі – пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸У Польшчы заявілі пра наўпроставыя перамовы з Беларуссю аб вызваленні Пачобута
Былы і цяперашні намеснікі міністра замежных справаў Польшчы паспрачаліся пра нядаўні абмен паміж Расеяй і Захадам.
🔸Калі дэмакратычныя сілы прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі, ён адпусціць палітвязняў?
Разбіраемся, наколькі рэалістычны такі сцэнар
🔸«Я расчараваўся, калі пачалося вяртанне да саўка»
Вялікае інтэрв'ю з пісьменнікам і рэжысёрам Уладзімірам Казловым.
🍉Як думаеце, хто большы аматар кавуноў: лемур, насарог ці белы мядзведзь?
У Портландзе ў заапарку звяроў пачаставалі кавунамі. Глядзіце, як яны адрэагавалі!
🔸Трэцяя канферэнцыя «Новая Беларусь» завершаная. Падводзім вынікі
Найбольш заўважнымі падзеямі форуму стала прызначэнне трох новых прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінету і прэзентацыя «Платформы 2025».
🔍 Узгадваем, якія яшчэ прымаліся рашэнні ды ішлі дыскусіі, у гэтым матэрыяле
📹 На відэа – кароткае падсумаванне ад Франака Вячоркі
☝️На канферэнцыі «Новая Беларусь» прэзентавалі Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі
Праект прадставіў кіраўнік «BYSOL» Андрэй Стрыжак. Ён расказаў пра новы фонд і ў каментары «Белсату». Паслухайце!
🔍 Таксама чытайце чарговую справаздачу з канферэнцыі ад нашага карэспандэнта. Тут ідзе гаворка і пра вышэйзгаданы Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі, і пра іншыя пытанні, якія абмяркоўваліся сёння ☝️
🇵🇱 Былы і цяперашні намеснікі міністра замежных справаў Польшчы паспрачаліся пра нядаўні абмен паміж Расеяй і Захадам
Дыскусія датычылася, сярод іншага, Анджэя Пачобута. Ён пакуль застаецца ў лукашэнкаўскай турме.
🔍 Чытайце падрабязнасці ў матэрыяле
🔹Уладзімір Зяленскі заявіў, што самалёты F-16 ужо знаходзяцца ва Украіне
Перадачу гэтых вынішчальнікаў украінцам краіны NATO анансавалі яшчэ з мінулага лета.
Аднак справа ўскладнялася тым, што ўкраінскія пілоты павінны былі прайсці шматмесячны курс трэнаванняў для палётаў на F-16. Таксама, паводле некаторых заходніх СМІ, многія пілоты з Украіны кепска валодалі англійскай моваю, што дадаткова ўскладняла іхнае навучанне.
🤔 Калі дэмакратычныя сілы прызнаюць легітымнасць Лукашэнкі, ён адпусціць палітвязняў? Разбіраемся, наколькі рэалістычны такі сцэнар
Кантраверсійную ідэю напярэдадні агучыў палітолаг Андрэй Ягораў. Маўляў, для таго, каб мы мелі шанцы на новыя змены, патрэбная сітуацыя лібералізацыі і «адлігі».
Ідэю Ягорава (што чакана) многія раскрытыкавалі. У першую чаргу за тое, што адсутнічаюць хоць якія-небудзь гарантыі эфектыўнасці таго кроку, які ён прапанаваў.
🔍 Чытайце разбор па спасылцы
💬 «Можна чакаць нейкага шанцу, які быў у нас пасля распаду Савецкага саюза. Але мне ўжо 42 гады, магу так і не дачакацца. Для мяне застаецца вайсковы шлях»
Добраахвотнік і сябра Каардынацыйнай рады Андрэй Кушняроў расказаў пра сваю матывацыю ваяваць за Украіну і пра тое, чаму гэта ў тым ліку барацьба за свабоду Беларусі.
Андрэй прымае ўдзел у канферэнцыі «Новая Беларусь» у Вільні, дзе прысутнічае наш карэспандэнт.
🔍 Чытайце тут першы матэрыял з другога дня канферэнцыі
💬 «Існуе настальгія па юнацтве, маладосці. Але я ні ў якім разе не настальгую па савецкім рэжыме»
«Белсат» паразмаўляў з пісьменнікам і рэжысёрам Уладзімірам Казловым. Для гэтага была нагода: у Варшаве ён прэзентаваў кнігу, якая так і называецца – «Варшава».
Гэты раман апавядае пра жыццё студэнтаў у Менску ў першыя гады пасля распаду СССР.
🔍 Чытайце размову з Уладзімірам Казловым па спасылцы
🐵 Пад Менскам прайшлі спаборніцтвы па «аджыліці»
Гэта такая актыўнасць для сабачак, калі яны на хуткасці пераадольваюць паласу перашкод. Да ўдзелу дапусцілі ўсе пароды.
Фатограф буйнога беларускага партала паспеў зрабіць шмат смешных фатаздымкаў 📷
👨🏻🎓Які конкурс ды якія прахадныя балы сёлета ў беларускіх ВНУ? Вывучылі лічбы
На фінішы ўступнай кампаніі нашыя журналісты паглядзелі, якая сітуацыя склалася ў галоўных ВНУ краіны – як менскіх, так і рэгіянальных: колькі чалавек паступілі, з якім прахаднымі баламі, і што за спецыяльнасці сёлета найбольш запатрабаваныя.
Чытайце матэрыял па спасылцы ▶️
💌 Гомельскі гісторык выявіў у кракаўскім архіве капэрту, які мяняе погляд на гісторыю беларускай пошты
Падчас працы ў архіве ў Кракаве, беларускі гісторык Яўген Малікаў знайшоў прыватны ліст, які датаваны 14 кастрычніка 1778 года, паведамляе «Мова Гомель». Напісаў яго шляхціц з Горадні Шукевіч. Увагу гісторыка прыцягнуў круглы штэмпель з выявай кароны, паштовага рога і надпісам «Grodno».
Імаверна, гэта адзін з найбольш старых паштовых штэмпеляў для Беларусі.
📍Шырокае распаўсюджанне звыклыя для нас паштовыя штэмпелі на тэрыторыі Беларусі атрымалі пасля з'яўлення паштовых марак, то бок пасля 1857 года. Да гэтага выкарыстоўваліся іншыя знакі, у тым ліку спецыяльныя пячаткі, якія наносіліся на капэрты.
🤷♀️ Замест мадэрнізацыі прамысловасці грошы беларусаў ідуць на стратныя прадпрыемствы
Напрыклад, «Беларусбанк» выдасць крэдыт для кампаніі БНБК, а ў выпадку нявыплаты грошай іх кампенсуюць з бюджэту. Таксама бюджэт будзе кампенсаваць адсоткі ў крэдытах расейскім банкам.
Навошта гэта робіцца і ці дапамогуць такія захады беларускай эканоміцы, глядзіце ў нашым відэа ☝️
Дабрыдзень, сябры!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Што рабіць з нацыянальнай ідэнтычнасцю: «навязваць» ці «не саромецца»?
Дыскусія на канферэнцыі «Новая Беларусь».
🔺Перанос часу выезду і аблавы на «ўлезуноў»
Што тварыцца на мяжы Беларусі з Еўразвязам?
🔺«На мора вельмі хочацца»
Грузія, Геленджык, Анапа – дзе беларусы адпачываюць гэтым летам?
#штопачытаць