❗️ У Беларусі да смяротнага пакарання прысудзілі грамадзяніна Нямеччыны
Суд над грамадзянінам Нямеччыны Рыка Крыегерам (Rico Krieger) адбыўся яшчэ ў чэрвені. Справа разглядалася Менскім абласным судом.
Пра дэталі працэсу нічога не вядома, акрамя таго, што Рыка абвінавачвалі па некалькіх крымінальных артыкулах, сярод якіх «незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі», «прывядзенне ў непрыдатнасць транспарту або шляхоў зносін», «стварэнне або ўдзел у «экстрэмісцкім» фармаванні», «агентурная дзейнасць», «найміцтва» і «акт тэрарызму».
Пра самога мужчыну таксама вядома, што ён з'яўляецца бацькам няпоўнагадовага дзіцяці.
🏥 Расея ваюе з хворымі на рак дзецьмі?
Сямігадоваму Сашы прызначылі 9 хіміятэрапій і 28 працэдур прамянёвай тэрапіі. Але з-за расейскага абстрэлу яму прыйшлося тэрмінова эвакуіравацца з лякарні «Ахматдыт».
Паглядзіце гісторыю гэтага хлопчыка ды іншых маленькіх пацыентаў ☝🏻
☝️ Святлана Ціханоўская паразмаўляла з лаяльным да Пуціна і Лукашэнкі еўрапейскім палітыкам
Сустрэча з беларускай лідаркі з Віктарам Орбанам адбылася 18 ліпеня падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Блейнхемскім палацы ў Вялікай Брытаніі.
Падрабязнасці гэтых перамоваў не раскрываюцца.
😮 У «Windows» глабальны збой. Пакутуе ўвесь свет
Ранкам 19 ліпеня ва ўсім свеце пачалі даваць збой некаторыя камп’ютары: аперацыйная сістэма «Windows» выдае так званы «сіні экран смерці».
🧐 Што здарылася – чытайце ў нашым матэрыяле (вядома ж праз VPN).
😱Лукашэнка распачынае рэвалюцыю?
Гэта не зусім тое, пра што вы падумалі. Саманазваны прэзідэнт проста заўважыў несастыкоўкі ў законах, абурыўся і загадаў правесці рэвізію заканадаўства.
Вось што выдаў Лукашэнка:
«Нам трэба гэта ўсё пераварушыць. Трэба прыбраць усё лішняе, пакінуць толькі тое, што трэба. Трэба правесці гэтую рэвізію. Гэта будзе рэвалюцыя не толькі нарматворчай дзейнасці, гэта будзе рэвалюцыя ў краіне».
🚧«Трактаванне на нацыянальным узроўні»
Уезд на сваю тэрыторыю для легкавых аўтамабіляў з беларускімі нумарамі ўжо забаранілі Латвія, Літва і Эстонія. Паводле пастановы ЕЗ аб восьмым пакеце санкцыяў краіны Еўразвязу могуць, але не абавязаныя забараняць уезд аўтам, зарэгістраваным у Беларусі.
Як так сталася, што санкцыі, якія мусілі працаваць супраць Лукашэнкі, у выніку працуюць супраць усіх беларусаў?
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 «Калі насоўваецца навальніца, не чакайце да апошняга».
Як не пацярпець падчас урагану? Размаўляем з навукоўцам, футуролагам, аўтарам блогу «lab-66» Сяргеем Бесарабам і выкладчыкам турыстычных дысцыплінаў Андрэем Коласам.
🗞 Паверыць у Бога ў камеры: чаму беларускія вязні не давяраюць нават царкве
Нягледзячы на неабходнасць духоўнай падтрымкі, у калоніях святароў часта ўспрымаюць як супрацоўнікаў гэтай установы і вялікага даверу да іх няма. З чым гэта звязана?
🗞 Забарона не супраць беларускіх грамадзян – МЗС Літвы пра абмежаванні на ўезд аўтаў з Беларусі
Забарона на ўезд у Літву з 18 ліпеня легкавых аўтамабіляў, якія зарэгістраваныя ў Беларусі, не азначае санкцый супраць беларусаў, паведамляе МЗС Літвы ў адказе на запыт «Белсату». Расказваем, як яны тлумачаць гэткія дзеянні.
#штопачытаць
⛔️ У Пінску 74-гадовы кіроўца наехаў на дзвюх дзяўчынак на пешаходным пераходзе
Паводле тэлеграм-каналу УУС Берасцейшчыны «КРЕПОСТЬ», пенсіянер збіў дзвюх дзяўчынак і трапіў у яшчэ два ДТЗ, пакуль бег з месца здарэння
Чалавек, які заўважыў здарэнне на пешаходным пераходзе, праcачыў за пенсіянерам і дапамог яго знайсці міліцыі.
💔 Уладзімір Алісіевіч
Верагодна быў затрыманы ў верасні 2023 года. Прычына – чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі. Імаверна, тады ж затрымалі і двух яго сяброў – Андрэй Валахановіч і Эдуарда Кашэцяна.
Суд над мужчынамі пачаўся 7 чэрвеня 2024 года ў Менгарсудзе. Працэс вядзе суддзя Любоў Сімахіна.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
🤯 Наступствы магутнай залевы ў Менску
Сабралі відэа відавочцаў, якія ўразілі нас найболей.
Паглядзіце і вы ☝️
🤔 Без гімну, без дзяржаўнага сцяга і з абмежаваннямі
16 беларускіх спартоўцаў возьмуць удзел Алімпійскіх гульнях у Парыжы ☝️
💬 «Забарона не накіраваная супраць беларускіх грамадзянаў»
У МЗС Літвы адказалі на запыт «Белсату», датычны забароны ўезду ў гэтую краіну аўтамабіляў з беларускай рэгістрацыяй. Ведамства сцвярджае, што гэта ні ў якім разе не ўдар па звычайных грамадзянах Беларусі.
Чытайце поўны адказ на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Як ратавацца падчас урагану?
Гэтым летам Беларусь накрываюць катаклізмы, якіх не было ўжо даўно: шасцёра загінулых, мноства разбурэнняў, цэлыя гарады без святла і вады.
Паразмаўлялі з экспертамі пра тое, што адбываецца з нашым кліматам ды як звесці да мінімуму рызыку пацярпець падчас разгулу стыхіі.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😳 А вы б змаглі так?
Дзякуючы таму, што пасля буры ў Мазыры не было водазабеспячэння, мясцовыя жыхары змаглі ўбачыць альтэрнатыўны спосаб пераноскі вады ☝🏻
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️Павел Латушка прапанаваў еўрапейскім журналістам ды праваабаронцам скарыстацца бязвізам, які ўвёў Лукашэнка. Каб паразмаўляць з роднымі палітвязняў і даведацца пра сутнасць рэжыму
✔️Усе тры краіны Балтыі ўвялі абмежаванні на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі
✔️Прадстаўнік Мінабароны РБ заявіў, што беларускія і кітайскія вайскоўцы «звязаныя жалезным сяброўствам»
✔️У Святланы Ціханоўскай змяніўся дарадца ў прававых пытаннях
✔️Не справіліся! Лукашэнка даў новы дэдлайн сваім чыноўнікам, каб зліквідаваць наступствы ўрагану
✔️На Менск абрынулася моцная залева
✔️У Джо Байдэна выявілі каронавірус
✔️Падтрымаць цікавыя ідэі і праекты. З'явілася новая беларуская краўдфандынгавая платформа «Gronka»
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🥷 Дроны-камікадзэ ў Беларусі – «падарунак» Пуціна Лукашэнку?
У адносінах дыктатараў адчуваецца пахаладанне і менавіта таму ў нашую краіну заляцелі жалезныя птушкі. За што Пуцін пакрыўдзіўся на Лукашэнку і хто мог падставіць беларускага самапрызначанага кіраўніка – глядзіце ў нашым відэа.
💱 Курсы валютаў на 19 ліпеня
Беларускі рубель крыху ўмацаваўся да ўсіх валютаў.
#курсывалютаў
🙃 Вельмі дзіўныя (насамрэч не) справы ў Кобрыне: жыхары заснулі на адной вуліцы, а прачнуліся на іншай
Вуліца Каліноўскага раптам стала вуліцай Машэрава. Так крыху раней пастанавіў мясцовы сельсавет.
За ноч камунальнікі памянялі таблічкі на дамах.
Вось бы аднойчы прачнуцца, а беларуская ўлада за ноч стала дэмакратычнай.
Расейскія дроны, што лятаюць па Беларусі, нясуць сур'ёзную небяспеку
Адзін з дронаў «Shahed», якімі ваюе Расея, нядаўна выбухнуў у Акцябрскім раёне. Распавядаем у нашым відэа, наколькі вялікую небяспеку ён нясе☝🏻
🏛 Урады ў выгнанні: захавальнікі незалежнасці
Беларусы маюць два ўрады ў выгнанні. У гісторыі ж было такіх урадаў больш за 100.
Якую ролю адыгрываюць урады ў выгнанні і з якімі выклікамі яны сутыкаюцца? Глядзіце ў відэа з праграмы «Intermarium» ⬆️
🎬 Поўнае выданне глядзіце на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
🌪 З наступствамі непагадзі не спраўляюцца не толькі камунальнікі, але і страхаўшчыкі
У Гомельскую вобласць прывязуць каля 100 страхавых агентаў з іншых рэгіёнаў, каб скараціць чэргі.
Па звестках @shtodzien, за апошнія трое сутак толькі прадстаўнікі «Белдзяржстраха» аформілі больш за 6 тыс. заяваў на кампенсацыю. Яны працягваюць прымаць дакументы і ўжо займаюцца аглядам пашкоджанняў.
💥 #галоўнае за 18 ліпеня
✔️На Менск абрынулася наймагутнейшая залева ў гісторыі метэаназіранняў. На некаторых вуліцах узровень вады сягаў метру і болей. Падтапіла метро і падземныя паркінгі, у некаторых гандлёвых цэнтрах вада лілася са столяў
✔️Юрась Губарэвіч каментуе дзіўную практыку самаабвешчаных уладаў: дапамагаць толькі тым пацярпелым ад стыхіі, хто зарабляе меней за пэўную суму
✔️Літва ўжо разварочвае на мяжы аўтамабілі з беларускімі нумарамі. «Забарона не накіраваная супраць беларускіх грамадзянаў», – сцвярджаюць у тамтэйшым МЗС
✔️Пецярбургскі музей сучаснага мастацтва хочуць пакараць за «публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі». Бо на адной з карцінаў ёсць надпіс «Жыве Беларусь!»
✔️Паверыць у Бога ў камеры: чаму беларускія вязні не давяраюць нават царкве
✔️Джо Байдэн захварэў на каронавірус
#рэпрэсіі Асноўнае за 18 ліпеня
🔻Дзве заснавальніцы стартап-хабу «Imaguru» пойдуць пад суд за «ўхіленне ад выплаты падаткаў» і «экстрэмізм». Абедзве – за межамі Беларусі
🔻За пратэсты-2020 затрыманая жыхарка Менску
🔻Звольнілі з працы рэдактарку газеты Мазырскага НПЗ, якую затрымлівалі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
🔻За «заклікі да санкцый» і «абразу Лукашэнкі» збіраюцца судзіць супрацоўніцу суда Заводскага раёну Менску. Яна мае двух непаўналетніх дзяцей
📍Дзве заснавальніцы стартап-хабу «Imaguru» пойдуць пад суд за «ўхіленне ад выплаты падаткаў» і «экстрэмізм»
Таццяна Марыніч і Настасся Хамянкова знаходзяцца за межамі Беларусі, таму судзіць іх змогуць толькі завочна. На думку лукашэнкаўцаў, жанчыны нанеслі дзяржаве шкоду ў памеры 220 тысяч BYN.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤝 Ціханоўская і Зяленскі зноў паціснулі адно аднаму рукі
Яны сустрэліся на Саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікай Брытаніі.
Гэта другі раз, калі Ціханоўская і Зяленскі паціснулі адно аднаму рукі. У мінулы раз гэта было ў траўні 2023 года падчас цырымоніі ўручэння Прэміі Карла Вялікага ў Нямеччыне.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Менск плыве – сталіцу затапіла. У чым прычына бяздзейнасці чыноўнікаў?
🔸 Бязвіз, адвод войскаў ад мяжы з Украінай і патрэба дыялогу з Польшчай і Літвой. У якія гульні і навошта гуляе Лукашэнка?
🔸 Беларусы працягваюць змагацца за магчымасць чытаць «Гары Потэра» на роднай мове
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/PnUG3cy0k14
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🧠 «Ноў-хаў» з Быхава: перасовачны вечны агонь
@MAYDAYMog звярнуў увагу на тое, што перад тым, як мясцовыя чыноўнікі ўскладаюць кветкі да помнікаў, на месца прыязджаюць супрацоўнікі «Быхаўгазу» з газавым балонам. Далей яны падключаюць гэты балон праз гумовы шланг да самаробнай пераноснай гарэлкі, што месціцца сярод «патрыятычных» колераў.
Як вам? 🫠
🤦🏻♂️ Беларус нападпітку прыехаў за рулём на памежны КПП Літвы ды РБ. Што магло пайсці не так?
Вось колькі праміле выявілі ў ягонай крыві і што цяпер пагражае нашаму суайчынніку:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🦮 Вельмі мілы супрацоўнік на службе ў памежнікаў ЗША
Нягледзячы на мілы і бяскрыўдны выгляд, залацісты рэтрывер на імя Гусак – вельмі карысны і эфектыўны службовец☝🏻
☝️Сваякі Паліны Шарэнды-Панасюк даведаліся пра ейную небяспечную хваробу
Гаворка ідзе пра хранічны панкрэатыт сярэдняй цяжкасці. Гэты дыягназ узгадваецца ў афіцыйным адказе адміністрацыі папраўчай калоніі № 24, дзе не так даўно трымалі Паліну, паведамілі @radiosvaboda родныя палітзняволенай.
Цяпер Паліна Шарэнда-Панасюк утрымліваецца ў гомельскім СІЗА, супраць яе заведзеная новая крымінальная справа за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі».
Прыкметы хранічнага панкрэатыту – боль у страўніку, слабасць, рэзкая страта вагі. Гэтая хвароба разбурае падстраўнікавую залозу, што асабліва небяспечна ў турэмных умовах, дзе вязням звычайна не аказваецца своечасовая і належная медыцынская дапамога.
#рэпрэсіі