😳 Татальнае відэаназіранне на выбарах
На выбарчых участках «адзінага дня галасавання» з'явяцца «трывожныя кнопкі» і відэаназіранне. Міністр Кубракоў паведаміў;
У Менску, напрыклад, будзе выдзелена спецыяльнае памяшканне, дзе будуць працаваць не менш за 50 чалавек. Там будзе акумулявацца і кантралявацца відэаінфармацыя з усіх участкаў і прылеглай мясцовасці
У выпадку найменшай змены абстаноўкі» на дапамогу міліцыянтам, якія дзяжураць на ўчастках, адправяць «групы хуткага рэагавання
💁 Міністр Кубракоў заявіў, што сілавікі загадзя пачалі падрыхтоўку да выбараў, каб не дапусціць паўтарэння сітуацыі 2020 года
❗️ Яшчэ адна адвакатка пазбавілася ліцэнзіі за тое, што абараняла палітвязняў
Гэта Святлана Бірылава з Горадні. Яе падабаронным быў Павел Мажэйка.
Прычынай для пазбаўлення ліцэнзіі па меркаванні камісіі стала «немагчымасць выканання прафесійных абавязкаў праз недастатковую кваліфікацыю».
Варта адзначыць, што мужа адвакаткі Аляксандра Бірылава таксама пазбавілі ліцэнзіі ў мінулым годзе.
📌 Украінскі дрон падарваў нафтабазу ў Бранскай вобласці РФ
Гарыць нафтабаза ў горадзе Клінцы. Пра гэта паведамляе губернатар рэгіёну Аляксандр Багамаз. Паводле яго, гараць рэзервуары, іх тушаць.
«Падчас знішчэння паветранай цэлі адбыўся скід боепрыпаса на тэрыторыю Клінцоўскай нафтабазы», – дадаў чыноўнік.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Агонь ахапіў некалькі рэзервуараў нафтабазы. На месцы працуюць ратавальнікі і пажарныя.
☕️ Вітаем, шаноўнае спадарства!
Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺 Лукашэнку занепакоілі ўцёкі капіталу за мяжу. Скончыліся грошы?
Праз VPN
Эканаміст Дзмітрый Крук у размове з «Белсатам» растлумачыў, чаму ўцёкі грошай выклікалі занепакоенасць, папярэдзіў пра пагрозу экспансіі расейскага бізнесу і параўнаў інвестыцыйны клімат у нашай краіне з нябожчыкам.
🔺 Куды можна паехаць без візы з беларускім пашпартам? Мапа
Праз VPN
Белсат» склаў «мапу бязвізу і амаль бязвізу».
🔺 Гісторыя былога вязня «Віцьбы» Сяргея Сабалеўскага, які перажыў на зоне інсульт і выйшаў з анкахваробай
Праз VPN
Да яго тройчы прыязджалі кадэбэшнікі з прапановай: дасі паказанні на Сяргея Ціханоўскага – і заўтра паедзеш дадому. Сяргей Сабалеўскі адказваў катэгарычным «не». У калоніі № 3 «Віцьба» ён зладзіў падпольны касцёл і выжыў дзякуючы веры. Выходзіў на свабоду на мыліцах і з дыягназам анкалагічнай хваробы.
#штопачытаць
💔 Павел Юр'евіч Нядзелін асуджаны ў студзені 2023 года да пазбаўлення волі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: арт. 391 КК (Абраза суддзі), арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
Прысуд вынесла суддзя Менскага гарадскога суда Жанна Брысіна. 31 сакавіка 2023-га адбылася апеляцыя па справе, і прысуд уступіў у сілу.
Павел адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №3.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, п.Віцьба
😌Пост дабрыні: курыцу выратавалі ад драпежных воранаў
Гомельская сямʼя заўважыла на заснежанай дарозе курыцу, якая выпадкова выпала з фуры.
«Да яе адразу падляцелі вароны. А я сказала мужу яе забраць», – распавяла дзяўчына.
Адбылося гэта паблізу вёскі Пясочная Буда, недалёка ад птушкафабрыкі. Цяпер курыца ў добрых руках.
🔹Як у беларускіх калоніях даводзяць людзей да смерці. Абыякавасцю і неаказаннем дапамогі
Аляксандр Кныровіч у сваёй калонцы апісвае ў тым ліку сітуацыі, сведкам якіх быў сам падчас свайго зняволення.
Чытайце на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
🔸 Трэці дзень Форуму ў Давосе
🔸 Брутальныя затрыманні ў Драгічыне
🔸 Ці губляем мы суверэнітэт?
🔸 Масавы перавод палітвязняў з папраўчых калоніяў у іншыя месцы
🔸 Саша і Сярожа едуць выступаць у Маскву
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/uM1JsI50Soo
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🤔Беларусь стане плацдармам вайны Расеі супраць НАТО. Ці гэта рэальна? Каментуе генерал-лейтэнант арміі ЗША Бэн Ходжэз
Таксама ў новым выданні праграмы «Прасвет» з Сяргеем Пелясою⤵️
🔹 У Беларусі ідзе падрыхтоўка новых Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны. Што з’явіцца ў гэтых дакументах?
🔹 Сцэнар Бундэсвера: Беларусь можа стаць плацдармам вайны Расеі з НАТО
🔹 Генерал-лейтэнант арміі ЗША: «Лукашэнка заўсёды мае выбар». Інтэрв’ю з генерал-лейтэнантам арміі ЗША ў адстаўцы Бэнам Ходжэсам, які раней камандаваў сіламі ЗША ў Іраку і Еўропе.
🔹Прэзідэнт-элект Ціханоўская на подыуме Сусветнага эканамічнага форуму.
📍Аднаго з найбольш вядомых «рускамірцаў» хочуць пасадзіць на 4 гады і 11 месяцаў
Менавіта такое пакаранне пракурор папрасіў прызначыць для Ігара Гіркіна-Стралкова − былога супрацоўніка ФСБ, прыхільніка радыкальных імперскіх поглядаў і ўдзельніка баявых дзеянняў у Данбасе (у 2014-м годзе ён быў адным з тых, хто «падпальваў» рэгіён).
Стралкова судзяць за публічныя заклікі да экстрэмізму. Сённяшняе паседжанне ў Маскоўскім гарадскім судзе было закрытым, журналістаў і прыхільнікаў Гіркіна на яго не пусцілі.
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Аблава ў Драгічыне, адзін з затрыманых патрапіў у рэанімацыю
✔️ Святлана Ціханоўская працягвае ўдзельнічаць у Сусветным эканамічным форуме
✔️ Беспілотнікі атакавалі нафтавы тэрмінал у Санкт-Пецярбурзе
✔️ Снегавы калапс у Ванкуверы
✔️ Замяло і Беларусь: у краіне ўведзены план «Надвор'е»
✔️ На аршанскім хлебазаводзе спынілі працу цэху, у якім напярэдадні адбыўся пажар
✔️ Жыхары Магілёву скардзяцца на халодныя кватэры
✔️ Беларускія вернікі рыхтуюцца да Вадохрышча
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
💬 «Загадаў не атрымлівалі». У менскім аэрапорце не плануюць пераймаць досвед чыгуначнага вакзалу і прыбіраць англійскую мову
Наш карэспандэнт назваўся прыватнаю асобаю і патэлефанаваў у Нацыянальны аэрапорт. Вось што яму адказалі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Лукашэнка зноў спрабуе палепшыць інвест-клімат у Беларусі. Ну, як умее...
💬 «Прыходзь і працуй. Але не дзеля нажывы за кошт нашага народу. А калі нехта паспрабуе, ёсць механізмы супрацьдзеяння і настаўлення на розум».
Чытайце падрабязней на нашай старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Гэты грузінскі ваяр абараняў Кіеў разам з беларусамі
Добраахвотнік Міро да вайны быў спартоўцам і не меў ніякага баявога досведу. Ён абараняў Бучу і Ірпінь, удзельнічаў у цяжкіх баях, а таксама дапамагаў у эвакуацыі цывільных.
Ён распавёў журналістам нашай праграмы «Ваяры» пра свой самы цяжкі бой, пра тое, як ратуе жывёлін на вайне і мілую гісторыю пра пачастунак ад беларускіх добраахвотнікаў. Паглядзіце!
Цалкам праграму глядзіце на youtube-канале БЕЛСАТ LIFE у плэй-лісце «Ваяры»
☝️Жорсткія затрыманні ў Драгічыне: сілавікі шукалі зброю
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 16 студзеня ў райцэнтры і ў вёсцы Сварынь (непадалёк ад мяжы з Украінай) сумарна былі затрыманыя 6 чалавек. Адзін з іх пазней патрапіў у рэанімацыю.
Сілавікі паводзілі сябе брутальна: выбівалі шыбы ў аўтамабілях, зрывалі навясныя столі ў кватэрах і ламалі падлогі. Афіцыйнай нагодаю такіх дзеянняў нібыта быў пошук зброі.
Папярэдне, усе затрыманыя займаюцца прымежным (так званым «чаўночным») гандлем.
🚙 280 аўтамабіляў канфіскавалі ў беларускіх перавозчыкаў за 2023 год
Гэта 128 легкавых аўто, 149 мікрааўтобусаў і тры аўтобусы. З іх уладальнікі змаглі вярнуць 175 транспартных сродкаў: 77 легкавікоў, 97 мікрааўтобусаў і адзін аўтобус.
Такія лічбы апублікаваў Мінтранс.
У 2023 годзе прадстаўнікі Міністэрства правялі 919 кантрольных закупак, падчас якіх выявілі 1467 парушэнняў. 300 з іх – незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць.
🤦♀️ Расея ўнесла лозунг «Слава Украіне» у спіс нацысцкіх, а фемінітывы прыраўнялі да ўдзелу ў ЛГБТ
Міністэрства юстыцыі Расеі забараніла публічную дэманстрацыю сімволікі Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і лозунг «Слава Украіне».
Забарону патлумачылі тым, што вышэйназваныя сімвалы ўнесеныя ў спіс «нацысцкіх».
Акрамя таго, пад забаронай апыноўваюцца і фемінітывы: Вярхоўны суд РФ забараніў ЛГБТ (умоўныя чатыры літары па меркаванні суду «з'яўляюцца рухам і спансуюцца фондам Сораса, выкарыстоўваюцца для зніжэння нараджальнасці», а яшчэ ў яго ёсць, нібыта, асаблівыя звычаі і свая мова – фемінітывы).
«Удзельнікаў руху абʼядноўвае наяўнасць пэўных нораваў, звычаяў і традыцый (напрыклад, гей-парады), падобны лад жыцця (у прыватнасці, асаблівасці выбару палавых партнёраў), агульныя інтарэсы і патрэбы, спецыфічная мова (выкарыстанне патэнцыйных слоў-фемінітываў, такіх як кіраўніца, дырэктарка, аўтарка, псіхалагіня)» – сказана ў фармулёўцы суду.
☝️ Больш за 200 тысяч беларусаў пакінулі краіну ў 2021-2022 гадах
Пра гэта ў эфіры аднаго з прапагандысцкіх каналаў распавёў начальнік Дэпартаменту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі Аляксей Бягун.
«Гэта розныя прычыны: або від на жыхарства, або рэлакацыя айцішнікаў і членаў іх сем'яў і гэтак далей. Вядома, шмат. Таму што гэта працаздольнае насельніцтва....Мы ведаем кожнага. Але, дапусцім, казаць, што гэта быў выезд з палітычных ці не палітычных матываў, не заўсёды карэктна», – сказаў Бягун.
Нагадаем, што па дадзеных Цэнтру беларускай салідарнасці, толькі ў Польшчы пражывае каля 300 тысяч беларусаў.
💥 #галоўнае за 18 студзеня
🔸 У Драгічыне і ваколіцах сілавікі зладзілі аблаву на гандляроў-«чаўнакоў». Нібыта шукалі зброю
🔸 Двое вайскоўцаў былі параненыя падчас стрэльбаў у адной з вайсковых частак РБ
🔸 Менск заваліла снегам, раніцай узніклі 10-бальныя заторы
🔸 Лукашэнка кліча інвестараў у Беларусь, але пры ўмове што яны прыйдуць «не дзеля нажывы»
🔸 У менскім аэрапорце пакуль не плануюць прыбіраць англійскую мову, як гэта зрабілі на чыгуначным вакзале
🔸 Аналітыка: куды вас пусцяць з беларускім пашпартам без візы? Зрабілі мапу
🔸 Свята-Елісавецінскі манастыр хацеў правесці выставу-кірмаш у Славаччыне. Але ў апошні момант манашкам адмовілі
🔸 Ігар Гіркін-Стралкоў можа паехаць на зону амаль на 5 гадоў
🔸 NASA прапаноўвае ўсім ахвотным адправіць сваё імя на Месяц
🔍 Расейскіх і беларускіх спартоўцаў, якіх Міжнародны алімпійскі камітэт дапусціў да Гульняў у Парыжы, правераць незалежныя аналітыкі
Цяпер МАК заняты пошукам такіх людзей.
Станам на 14 снежня да ўдзелу ў Алімпіядзе-2024 дапушчаныя 6 расейцаў і 5 беларусаў.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️Двое вайскоўцаў атрымалі агнястрэльныя раненні ў адной з беларускіх вайсковых частак
Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны РБ.
Прычынаю называюць парушэнне правілаў бяспекі падчас правядзення стрэльбаў. Параненым аказалі неабходную дапамогу.
У якой дакладна вайсковай частцы адбылося здарэнне – у ведамстве не раскрываюць.
📷 Фота ілюстрацыйнае
Дваровы кот апынуўся сапраўдным эстэтам 🤌
На сэрвісе па кармленні бяздомных катоў заўважылі аднаго пераборлівага пушысціка. Ён есць толькі свежы корм і паказвае нездаволенасць, калі яго няма. Вельмі хутка кот здабыў папулярнасць і атрымаў імя Містар Фрэш.
Паглядзіце, які ён сурʼёзны!
👀 Справаздача Аб'яднанага пераходнага кабінету: амаль усе сабраныя на ліпеньскім «Марафоне салідарнасці» грошы пералічылі арганізацыям
АПК адзначае, што ўсе гэтыя ініцыятывы паспяхова прайшлі фінансавы аўдыт за першую частку вылучаных ім грошай.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыру зноў хацелі зладзіць выставу-кірмаш у краіне Еўразвязу
Гэтым разам сваю прадукцыю яны планавалі рэалізоўваць у Славаччыне (раней кірмашы манастыра, які адкрыта збірае грошы для расейскіх вайскоўцаў, заўважалі ў Польшчы).
Кірмаш планаваўся на 12 студзеня ў манастырскім доме ў сяле Ладамірава Прэшаўскага краю. Аднак у выніку мерапрыемства адмянілі.
❓Чаму шляхта Рэчы Паспалітай хацела быць падобнай да старадаўняга племені сарматаў?
❓Як гэта паўплывала на культуру, моду і звычаі?
❓Чаму шляхцічы адразалі адзін аднаму насы?
🥸 Пра ўсё пра гэта вы даведаецеся ў новым выпуску «Вусоў Скарыны» на «Белсаце»
🎷 Павел Аракелян зайграе джаз у Вільні!
8 лютага кампазітар, піяніст і саксафаніст прэзентуе новы праект на сцэне віленскага джазавага клубу «Jazz Cellar 11».
🎼 Разам з Аракелянам на сцэну маюць выйсці кантрабасіст Алекс Крышталь, піяніст Вітаўтас Страйжыс і бубнач Довідас Шульскіс.
📍Пачатак а 20-й гадзіне (па літоўскім часе)
📍Цана квіткоў − ад € 23.
😲 🚙 Беларусаў перасадзяць на электрамабілі?
У галовах чыноўнікаў склаўся пазл: АЭС пабудавалі – на чарзе электрамабілі. І планы ў гэтым кірунку напалеонаўскія – ажно 40% ад усёй вытворчасці. Чаму гэта гучыць як дзіцячая казка – глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера».
Цалкам праграму глядзіце на youtube-канале belsat_news">БЕЛСАТ NEWS.
🌖 NASA прапаноўвае ўсім ахвотным адправіць сваё імя на Месяц
Для гэтага варта ўпісаць яго ў спецыяльную форму на сайце. Пасля гэтага вы атрымаеце сімвалічны пасадачны квіток, а вашае імя запішуць на чып, які паляціць на Месяц разам з касмічным апаратам Viper, мэта якога − вывучэнне грунту спадарожніка Зямлі.
Viper плануюць запусціць у космас у лістападзе гэтага года.
🌏 Куды вас пусцяць з беларускім пашпартам без візы?
Насамрэч шмат куды, толькі ляцець у некаторыя краіны трэба вельмі доўга (і за немалыя грошы).
Нашыя журналісты зрабілі разбор і мапу:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Чэшскія дзяржорганы больш не будуць патрабаваць ад беларусаў апастылізацыі дакументаў з РБ
Гэта тычыцца тых, хто знаходзіцца ў краіне па доўгатэрміновай візе або мае дазвол на жыхарства.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN