🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸МЗС Нямеччыны змагаецца за лёс свайго грамадзяніна, асуджанага на смерць у Беларусі.
🔸Польскія службы высветлілі асобу забойсцу польскага вайскоўца на мяжы з Беларуссю.
🔸Бактэрыю халеры выявілі ў адным з вадаёмаў Менку.
🔸8 гадоў са смерці Паўла Шарамета.
🔸55 гадоў пасля таго, як чалавек ступіў на Месяц.
https://www.youtube.com/watch?v=JuJu9xRlbD0
🎸 🎧 Фестываль, які выхаваў некалькі пакаленняў беларусаў: чаму скончылася эпоха «Басовішча»
Як фэст эвалюцыянаваў на фоне грамадска-палітычных зменаў у Беларусі і Польшчы?
Глядзіце наш фільм прысвечаны слыннаму беларускаму фестывалю «Басовішча» на youtube-канале Белсат DOC.
☝️Дырэктар «Белсату» пракаментаваў артыкул «Onet», у якім кіраўніцтва нашага тэлеканалу абвінавачваюць у перавышэнні паўнамоцтваў
«Я, Аляксей Дзікавіцкі, в. а. дырэктара «Белсат TV», з усёй адказнасцю заяўляю, што апісаныя ў артыкуле «Onet» «Onet ujawnia. Ponad 200 umów telewizji Biełsat ze spółką zarejestrowaną w prywatnym mieszkaniu» нібыта «злоўжыванні» ёсць няпраўдай і паклёпам. Аўтар артыкулу нават не зацікавіўся, як гэтага вымагаюць элементарныя журналісцкія правілы, ані маім каментаром, ані каментарамі іншых асобаў, чые прозвішчы пададзеныя ў матэрыяле» – напісаў Аляксей Дзікавіцкі ў сваіх сацсетках.
✅Чытаць праз VPN ❎Чытаць без VPN
🫠 Не, гэта не нейкі фестываль (хаця падобна)
Гэта памежны пераход у Берасці, дзе людзі самі ствараюць вакол сябе атмасферу, каб хутчэй прайшоў час чакання ў чарзе.
Чылаўт-зоны, забаўкі, шпацыры... карацей, глядзіце самі.
🤔 Яшчэ адзін рэйтынг, у якім Беларусь апошняя
Калі б сярод краінаў-суседак быў створаны рэйтынг колькасць прэзідэнтаў за часы незалежнасці – Беларусь заняла б у ім апошняе месца. Бо нашай краінай вось ужо 30 год гвалтоўна кіруе адзін і той жа чалавек. А як у іншых? Пачытайце ў нашым адмысловым матэрыяле.
✅ Чытаць праз VPN
❗️ Чат-бот Белсату часова не прымае паведамленні
Мы імкнемся як найхутчэй развязаць праблему і абавязкова паведамім вам, калі бот зноў пачне працаваць. А пакуль скіроўваць свае паведамленні можна на паштовую скрыню belsat.eu@gmail.com.
😮 Беларусь працягвае ў антырэкорды: 164 тысячы працаўнікоў не стае на вакантных працоўных месцах
У канцы траўня ў беларускім банку вакансіяў было 154 тысячы месцы, у канцы сакавіка – 141 тысяча. Толькі за апошні тыдзень з’явілася амаль 16 тысяч вакансіяў, за месяц – звыш 69 тысяч.
Вішанька на гэтым торце: на 164 тысячы вакансіяў на сайце Службы занятасці прыпадае толькі 12,9 тысячы рэзюмэ.
☀️ Добры дзень усім, хто пачынае яго разам з Белсатам! Трымайце самыя цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🗞 Навошта Беларусь і Кітай ладзілі антытэрарыстычныя вучэнні?
Перыядычнасць вучэнняў (пятыя за 13 гадоў і першыя за апошнія 6 гадоў), іх падкрэслена малыя маштабы і геаграфічная аддаленасць дзвюх краінаў паказваюць на тое, што насамрэч падзея мела пераважна сімвалічнае, палітычнае значэнне.
🗞 Ад Чэчкі да Шмыта: хто бяжыць у Беларусь
Такога «падарунку», як Шмыт, прапаганда чакала даўно, тым не менш польскі суддзя – далёка не адзіны, хто перабег у Беларусь у апошнія гады. Сабралі найбольш яскравыя выпадкі ўцёкаў замежнікаў.
🗞 «Трактаванне на нацыянальным узроўні». Чаму краіны Балтыі забаранілі беларусам уезд аўтамі?
Латвія, Літва і Эстонія забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю легкавых аўтамабіляў, зарэгістраваных у Беларусі, спасылаючыся на апошні санкцыйны пакет супраць Менску. Аднак адпаведная пастанова не абавязвае краіны ЕЗ уводзіць гэтую забарону, а толькі дае такое права.
#штопачытаць
💔 Андрэй Валахановіч
Верагодна быў затрыманы ў верасні 2023 года. Прычына – чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі.
Суд над мужчынам пачаўся 7 чэрвеня 2024 года ў Менгарсудзе. Працэс вядзе суддзя Любоў Сімахіна.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Менскі раён, Менская вобласць
#рэпрэсіі Асноўнае за 19 ліпеня
🔻 У Беларусі да смяротнага пакарання прысудзілі грамадзяніна Нямеччыны
🔻 Затрыманыя маці і цётка палітвязня Аляксандра Францкевіча
🔻 Сілавікі затрымалі жыхара Гродна, які вярнуўся з Нідэрландаў у Беларусь
🔻 У Менску будуць судзіць канцэртнага фатографа і музыканта Дзмітрыя Сочыўка
У Сляпянскай воднай сістэме Партызанскага раёну Менску знойдзеная бактэрыя халеры
Па інфармацыі нашай крыніцы, адпаведная інфармацыя распаўсюджваецца ў чатах сталічных паліклінік. Бактэрыя халеры выклікаць дыярэю і ваніты, хуткае абязводжванне, тэмпературу, болі жывата, галаўны боль. Пра такія выпадкі раяць абавязкова паведамляць на прыёме ў лекара.
За час існавання чалавецтва было зафіксавана як найменш сем эпідэміяў халеры. Цяпер жа гэтае захворванне не з'яўляецца небяспечным, а ўспышкі халеры фіксуюцца ў бедных краінах і краінах, якія знаходзяцца на шляху развіцця.
Затрыманыя маці і цётка палітвязня Аляксандра Францкевіча
Таццяна Францкевіч і Наталля Лабацэвіч прыехалі ў калонію з перадачай для Аляксандра і былі затрыманыя. Прычына невядомая.
✅ Чытаць праз VPN
У Ізраілі пры выбуху дрона загінуў рэпатрыянт з Беларусі
Яўген Пардэр пераехаў у Ізраіль каля двух гадоў таму і працаваў рамонтнікам у гатэлі, у які ўрэзаўся іранскі дрон.
✅ Чытаць праз VPN
❗️ПЦ «Вясна»: прысуджаны да смяротнай кары немец Рыка Крыегер ваяваў у палку Каліноўскага
А дакладней, у замежным механізаваным батальёне «Western», які ўваходзіць у склад палка.
Пра гэта паведамілі праваабаронцы «Вясны».
❗️❗️ UPD Выданне «Наша ніва» звярнулася да палка Каліноўскага з пытаннем пра прыналежнасць Рыка Крыегера да батальёна «Western», але там адказалі, што нічога не ведаюць пра гэтага чалавека.
😊 Залева ў Менску абудзіла ўнутраных дзяцей у гараджанах
Паглядзіце, як яны радаваліся, плавалі, скакалі і ператваралі патоп у вясёлую прыгоду.
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт.
Дарэчы, праз Google News наш сайт адкрываецца ў Беларусі 👇🏻
✅ Падпісацца тут
🤔 Беларускі рэжысёр Максім Швед: «насамрэч хацеў бы займацца чайным грыбам, а не кіно»
Пачытайце цікавую гутарку з рэжысёрам пра стан беларускага кіно, запатрабаванасць дакументалістыкі і пра тое, чаму беларускае кіно не паглядзіш на ноч.
✅Чытаць праз VPN ❎Чытаць без VPN
☝️Польскія спецслужбы высветлілі асобу меркаванага забойцы салдата на беларускай мяжы
Падазраваны застаецца на тэрыторыі Беларусі, але можа эвакуявацца ў Сірыю.
Афіцыйна аб выяўленні падазраванага Польшча не казала, журналісты даведаліся пра гэта праз неафіцыйныя каналы. Імя і знешнасць падазраванага не раскрываюць. Раней паведамлялася, што праваахоўныя органы Польшчы маюць запісы, на якіх відаць забойцу жаўнера.
Падазраванага ідэнтыфікавалі з запісаў, а таксама дзякуючы допытам мігрантаў, якія ўжо трапілі на тэрыторыю Польшчы, і інфарматараў з ліку мігрантаў на тэрыторыі Беларусі.
☝️ Беларусаў заклікалі не хадзіць у лес найбліжэйшыя тыдні
І не толькі праз спёку, але і праз разбіранне ветралому пасля ўрагану.
На момант публікацыі хадзіць у лес не забаронена: Міністэрства лясной гаспадаркі толькі абмежавала наведванне лясоў у некаторых раёнах, пераважна на захадзе Беларусі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Роўна 30 гадоў таму Лукашэнка афіцыйна стаў прэзідэнтам Беларусі
20 ліпеня 1994-га прайшла першая інаўгурацыя Лукашэнкі. А 4 гады таму адбылася апошняя таемная каранацыя інаўгурацыя.
А ці ўсе памятаюць колькі іх усяго было і ў якой атмасферы адбываліся?
Мы вырашылі згадаць, колькі іх было, і паглядзець, як змяніўся дыктатар за гэты час👆
🕯 Павел Шарамет загінуў раніцай 20 ліпеня 2016 года ў Кіеве
Яго лёс - гэта драматычны лёс трох краін, у якіх ён працаваў - Расеі, Украіны і Беларусі
💥 #галоўнае за 19 ліпеня
✔️ Знайшоўся зніклы ў Польшчы беларус – яго збілі і абрабавалі
✔️ Інтэрпол выкрасліў Андрэя Гнёта са свайго «чырвонага спісу»
✔️ Ватыкан прызначыў новага біскупа для Беларусі
✔️ Індыя збіраецца здымаць у Беларусі фільмы для Балівуду
✔️ Святлана Ціханоўская правяла перамовы з прэм'ер-міністрам Вугоршчыны Віктарам Орбанам
✔️ У «Windows» – глабальны збой. Падобна, яго выклікала няўдалае абнаўленне старонняга антывірусу
🤖 Тэхнаапакаліпсіс сёння
Глабальны збой у сістэме «Windows» спыніў сёння палову свету 🤯
🤔 Беларусь пашырае бязвіз – і дражніць Маскву?
Цяпер у Беларусь без дазволу змогуць уехаць грамадзяне яшчэ 35-ці дзяржаваў ☝️
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Нікарагуа і іншыя краіны далёкай дугі. Што са свайго турнэ ўдалося прывезці Раману Галоўчанку?
🔸 Пракуратура Польшчы расследуе злачынства ў дачыненні палітыка Паўла Латушкі
🔸 Грамадзяніна Нямеччыны прысудзілі ў Беларусі да расстрэлу
🔸 Беларусы замежжа стварылі новую краундфандынгавую платформу Gronka
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/dezIIMVv7BQ
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
☝️ У Польшчы пачалі расследаванне падрыхтавання замаху на Паўла Латушку
Справа ідзе паводле артыкулаў аб падбухторванні, забойстве і дзейнасці замежных спецслужбаў.
Сам Латушка раней неаднаразова казаў, што атрымлівае пагрозы. Гэта ён паўтарыў «Reuters» і дадаў, што «у апошнія паўгода з’явіліся доказы значнай эскалацыі пагрозаў адносна мяне ды іншых дэмакратычных актывістаў», што «апошнім часам мы таксама фіксуем актывізацыю спробаў ціску на канкрэтных членаў нашай каманды… асобамі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі КДБ».
✅ Чытаць праз VPN
⚡️За права чытаць «Гары Потэра» па-беларуску пачалі збіраць подпісы
Нядаўна стала вядома, што праваўладальнікі серыі кніг Джаўэн Роўлінг забаранілі выдаваць іх па-беларуску. Прычынаю стала тое, што Беларусь знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.
Аднак беларускія фанаты «Гары Потэра» не губляюць надзеі☝🏻
Падпісаць петыцыю можна тут ⬅️
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі»: за пастаўкамі ў Расею падсанкцыйных аўтамабіляў класу «люкс» стаіць блізкі да Лукашэнкі бізнесовец Аляксей Алексін
✔️ Служба эвакуацыі «BYSOL» працягне працаваць у штатным рэжыме нягледзячы на пастановы пра забарону ўезду з боку Літвы, Латвіі і Эстоніі
✔️ Польскі аналітык: гатовасць афіцыйнага Менску да дыялогу ў справе крызісу на беларуска-польскай мяжы можа быць следствам ціску Кітаю
✔️ На поўнае аднаўленне электрычных сетак на Гомельшчыне спатрэбіцца не менш за месяц
✔️ Глабальны збой у аперацыйнай сістэме «Windows» парушыў працу банкаў і аэрапортаў, чыгункі, медыяў і фондавых біржаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🦊 Адна з забаваў у чэргах на мяжы – назіраць за мясцовай фаўнай
Часам некаторыя жывёлы вядуць сябе непрадказальна як, напрыклад, гэтае лісяня. Аднак гэткі ўчынак выкліканы тым, што лісы такім чынам пазначаюць сваю ежу, каб на яе не паквапіўся нехта іншы