belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

📍Замоўцам замаху на Леаніда Волкава быў беларус, які працаваў на расейскія спецслужбы

Пра гэта напісаў у сацсетцы X прэм'ер-міністр Польшы Доналд Туск.

Паводле ягоных звестак, гэты беларус замовіў забойства Волкава двум палякам з колаў так званых «ультрас» (групоўкі футбольных фанатаў).

Замах, як вядома, скончыўся няўдала – паплечнік Аляксея Навальнага выжыў. Напад адбыўся 12 сакавіка ў Вільні.

Читать полностью…

Белсат

🤔 Маладзён, які ў лютым забіў у Варшаве беларуску, можа пазбегнуць турэмнага зняволення

Як гэта? У каментары «Белсату» прэс-сакратар Акруговай пракуратуры Варшавы Шыман Банна расказаў, пры якіх умовах гэта можа адбыцца:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

💬 «Публікаваў вершы з негатыўным зместам». Сілавікі затрымалі інжынера, які выкладаў у чатах свае вершы пра свабоду

На скрынах, якія ГУБАЗіК паказаў у сваім канале, вершы выглядаюць бяскрыўдна і не распальваюць ніякай варожасці, аднак сілавікі сцвярджаюць, што акурат распальваюць. Проста яны, маўляў, вымушаныя былі схаваць гэтыя фрагменты.

Для «пакаяльнага» відэа мужчыну таксама прымусілі прыдумаць верш і зачытаць на камеру.

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 19 красавіка

На сённяшніх таргах долар і еўра заўважна патаннелі, расейскі рубель крыху падрос.

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

💁🏻‍♂️ Дождж дажджом, а бардзюры самі сябе не пафарбуюць!

Так пастанавілі лагойскія чыноўнікі. У выніку супрацоўнікі мясцовых выканкаму і ваенкамату выйшлі фарбаваць гарадскую прастору ў не самае прыдатнае для гэтага надвор'е.

Читать полностью…

Белсат

📍За пратэсты-2020 у Фаніпалі затрымалі 22-гадовую дзяўчыну

У Следчым камітэце наракаюць, што пасля ўдзелу ў акцыях яна «працягнула вучобу ў ВНУ, дзе магла быць накіравана на перспектыўную стажыроўку за мяжой».

Чытайце на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😍 Такую гарбату нават шкада піць!

У Японіі кампанія Ocean Teabag выпускае гарбатныя пакуначкі ў выглядзе розных жывёлін!

Цяпер вы не проста п'яце гарбату, а робіце незвычайнае падарожжа ў жывёльны свет. Можна нават рабіць тэматычныя чайныя вечарыны 😊

Читать полностью…

Белсат

📸 Міжнародны конкурс «World Press Photo 2024» назваў галоўных пераможцаў

У 2024 годзе на конкурс былі дасланыя 61 062 здымкі ад 3851 фатографа са 130 краінаў.

☝️ Сёлета перамаглі працы, звязаныя з тэмамі вайны на Блізкім Усходзе і ва Украіне, а таксама эміграцыі і дэменцыі.

Больш фота па спасылцы 👇

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

📍Медыі: Ізраіль нанёс паветраны ўдар па Ірану

Пра гэта паведамляе CNN са спасылкай на амерыканскага чыноўніка.

NBC News паведамляе са спасылкай на свае крыніцы, што ўдар Ізраілю меў абмежаваны характар. ЗША ў гэтай аперацыі ўдзелу не прымалі.

Паводле медыяў, выбухі былі чутны каля вайсковай базы ў правінцыі Ісхафан.

Пры гэтым іранскія дзяржаўныя медыі сцвярджаюць, што ўсе аб’екты, якія знаходзяцца ў гэтым раёне, знаходзяцца ў бяспецы.

Ізраіль пакуль не прызнаў афіцыйна паветраны ўдар па Ірану.

📸Фота ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Белсат

Вітаем, дарагія чытачы!

Гэта дастаўка ранішняй прэсы. Прынеслі вам 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺«Для нас гэта ўжо перамога»

Праз VPN

Рэжысёрка фільму пра Кацярыну Андрэеву – пра ўдзел у кінафестывалі ў ЗША

🔺Сустрэліся дзве Паўночныя Карэі

Праз VPN

Што Менск хоча атрымаць ад Пхеньяна?

🔺Больш бюджэтнікаў і расейцаў, змены для мэтавікоў

Праз VPN

Поўны гайд, каб паступіць у Беларусі.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🦾 Boston Dynamics прэзентавала вось такога робата-«акрабата»

Гляньце, што ён вырабляе!

Читать полностью…

Белсат

💬 «Трапіць на такога кшталту фестываль – можа, нават больш важна, чым на ім штосьці атрымаць»

Рэжысёрка Мара Тамковіч расказала «Белсату» пра свае ўражанні ад уключэння ейнага фільму «Пад шэрым небам» у конкурсную праграму амерыканскага кінафестывалю «Tribeca».

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💔 Андрэй Сотнікаў

Жыхар Берасця быў затрыманы за тое, што нібыта кінуў «зялёнку» у міліцэйскую машыну.

Яго абвінавацілі ва «удзеле ў масавых беспарадках» і «хуліганстве».

Асуджаны на 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Хлопец меў нарачоную, але пабрацца з ёй шлюбам быў вымушаны ўжо ў турме.

📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Читать полностью…

Белсат

📍Беларусу Андрэю Гнёту не аказваюць неабходнай медыцынскай дапамогі ў сербскай турме

Пра тое, што ў зняволенні ў Андрэя «раптам адмовіла нага», ён распавёў свайму сябру па тэлефоне.

Чытайце падрабязней на сайце:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

📍На дзяржаўным прадпрыемстве «ўдасканалілі» ручныя гранаты, зрабіўшы прыдатнымі для выкарыстання на беспілотніках

Паведамляецца, што адпаведны модуль для гранаты можа быць сабраны ў палявых умовах, ён бяспечны ў эксплуатацыі і можа выкарыстоўвацца з вышыні 50 і больш метраў.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

«Пакуль я цябе ****, ты нармальна спаборнічала»

Пра страшны кошт дасягненняў вядомых беларускіх спартоўцаў распавёў у ток-шоў «План: Б» прадстаўнік «BELPOL» Мацвей Купрэйчык.

☝️Паслухайце, чаму трэнер-педафіл гадамі пазбягаў адказнасці, пакуль лік ахвяраў дайшоў да сотні.

👀 Выданне цалкам глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS»

Читать полностью…

Белсат

📺 Навіны за 5 хвілін

✔️ Інтарэсы Беларусі ўпершыню былі прадстаўленыя на саміце «Вялікай сямёркі»

✔️ Беларусь узмацняе супрацоўніцтва з КНДР?

✔️ У Стаўрапольскім краі ўпаў расейскі бамбавік

✔️ 9 загінулых у Днепрапятроўскай вобласці пасля расейскай паветранай атакі

✔️ У Польшчы затрымалі падазраваных у нападзе на паплечніка Навальнага ў Вільні

✔️ Камітэт дзяржкантролю знайшоў 14 кг пратэрмінаванай ежы ў гомельскай кавярні

✔️ На Берасцейшчыне і ў Воршы сілавікі палююць на «кіберашуканцаў»

✔️ У разгар вясны ў Віцебску выпаў снег

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻

Читать полностью…

Белсат

🔍 На мяжы з Літвою шукаюць і караюць уладальнікаў дронаў

Нагадаем: указ Лукашэнкі захоўваць беспілотнікі дома забараняе. Людзей прыцягваюць да адміністратыўнай адказнасці.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹Адміністрацыя жодзінскай турмы рэгулярна змяшчае Ігара Аліневіча ў штрафны ізалятар

Пра чарговы такі выпадак паведаміў Telegram-канал анархісцкага руху «Право на восстание». Колькі содняў сумарна Аліневіч ужо правёў сёлета ў ШІЗА, невядома.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🔹Сёння – гадавіна паўстання ў Варшаўскім гета

Яно распачалося 81 год таму. Гэта адзін з найвядомейшых прыкладаў супраціву габрэйскага народу нацыстам.

☝️Але першыя ў Еўропе ўзброеныя паўстанні габрэяў у гета супраць нацыстаў адбыліся на тэрыторыі Беларусі.

📖 Пачытайце наш
мінулагодні матэрыял пра габрэйскія паўстанні ў Беларусі і Польшчы ў часе Другой сусветнай

Читать полностью…

Белсат

☝️Двое мужчынаў, якія (меркавана) напалі ў Вільні на паплечніка Навальнага, затрыманыя ў Польшчы

Пра іхнае затрыманне заявіў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Напад на Леаніда Волкава адбыўся ў літоўскай сталіцы 12 сакавіка – яму ў вочы распылілі слезацечны газ, а пасля збілі малатком.

Чытайце болей:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

😳Красавік увогуле ведае, што ён вясна?

Паглядзіце, якое надвор'е сёння ў Віцебску!

Читать полностью…

Белсат

🔸Украіна знішчыла расейскі стратэгічны бамбавік

Гаворка пра ракетаносец-бамбавік далёкай авіяцыі Ту-22М3. Расейскі бок сцвярджае, што прычынай крушэння Ту-22М3 нібыта магла стаць тэхнічная няспраўнасць.

Камандуючы Паветраных сілаў Украіны Мікола Аляшчук заявіў, што расейскі самалёт быў знішчаны ў выніку сумеснай аперацыі зенітных ракетных падраздзяленняў і ГУР Мінабароны. Аляшчук падкрэсліў, што ТУ-22М3 з'яўляецца носьбітам ракетаў Х-22, якімі расейцы бʼюць па мірных украінскіх гарадах.

Читать полностью…

Белсат

🔺Расея нанесла ракетны ўдар па Дняпры. Ёсць загінулыя

Вядома пра 2 загінулых і 15 параненых.

Таксама расейцы атакавалі Крывы Рог і Сінельнікава. У абодвух паселішчах па тры чалавекі пацярпелі. У Сінельнікава загінуў 1 чалавек, 8-гадовае дзіця.

Паведамляецца, што Расея ўчыніла масаваную ракетную атаку на цывільныя інфраструктурныя аб'екты «Укрзалізниці» у Дняпры і вобласці. Ёсць параненыя сярод чыгуначнікаў.

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 18 красавіка

✔️ У Бабруйску памерла шматдзетная маці, якую раней судзілі за фота са сцягам

✔️ На літоўскім пункце пропуску «Мядзінінкай» ноччу адбыўся пажар

✔️ У Бабруйскім раёне мужчына пагражаў міліцыянту касою. І атрымаў стрэл у нагу з табельнай зброі

✔️ Цягнік з беларускім каліем патрапіў у аварыю ў Казахстане

✔️ На дзяржаўным прадпрыемстве «ўдасканалілі» ручныя гранаты, зрабіўшы прыдатнымі для выкарыстання на беспілотніках

✔️ Беларусу Андрэю Гнёту не аказваюць неабходнай медыцынскай дапамогі ў сербскай турме

✔️ ЗША нарэшце ўпрытул наблізіліся да галасавання за дапамогу Украіне. Яно «правісала» з восені мінулага года

🎧 У дзень народзінаў свайго фронтмэна гурт J:Морс прэзентаваў новы сінгл

#рэпрэсіі:

▫️Палітзняволены віцебскі журналіст Вячаслаў Лазараў захварэў у калоніі на пнеўманію

▫️Хрысціянскі прапаведнік і шматдзетны бацька Сергій Мельянец з’ехаў з Беларусі ад пераследу

▫️ Распачаўся судовы працэс над 74-гадовым пенсіянерам з Хойнікаў. Мужчыну судзяць за каментары ў інтэрнэце

Читать полностью…

Белсат

📌 Парламенцкая асамблея Савету Еўропы прызнала Пуціна нелегітымным і абвінаваціла ў забойстве Навальнага

ПАСЕ заклікала краіны Еўропы спыніць усе кантакты з Расеяй, акрамя гуманітарных.

Адным з фактаў для непрызнання Пуціна легітымным стала тое, што на апошніх прэзідэнцкіх выбарах у Расеі аніводнаму апаненту Пуціна не дазволілі балатавацца.

Праз VPN  ❎ Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🇺🇦 Украінскія валанцёры вырабляюць муляжы супрацьтанкавых ракетных комплексаў

Муляжы патрэбныя для таго, каб выстаўляць іх на падманныя пазіцыі, а вораг такім чынам вытрачае снарады для знішчэння «фэйкавай» зброі і выдае ўласныя пазіцыі.

👀 Колькі часу і высілкаў займае гэтая справа? Глядзіце ў нашым відэа!

Читать полностью…

Белсат

🌋 У Інданезіі вывяргаецца вулкан Руанг

Апошні раз ён «прачынаўся» больш за 20 гадоў таму.

Паглядзіце на гэтыя кадры, якія заварожваюць ☝️

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Тыдзень да Усебеларускага народнага сходу. Лукашэнка сабраў адмысловую нараду;

🔸 Раптоўна памерла 39-гадовая шматдзетная маці з Бабруйску, якую раней судзілі за фота са сцягам;

🔸Даследаванне dev.by пра беларускі IT–сектар: айцішнікі «пастарэлі», а за мяжою працуе больш за палову нашых IT–спецыялістаў;

🔸Футбалісты ФК «Слуцк» трэці месяц не атрымліваюць заробкі;

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=xxzufHbyRL8

📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

😨 Па віцебскіх дварах гуляў воўк

Відэа з ім распаўсюдзілася ў мясцовых пабліках.

«Паводзіны яго былі не агрэсіўныя, неўзабаве ён уцёк», – кажуць відавочцы.

Чытайце болей на старонцы:

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…
Подписаться на канал