belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🫎 Нечаканая сустрэча: хойніцкі лясгас паказаў ласіху, якая гуляла са сваім малым

Сахатая павольна прайшлася праз дарогу і паспяшыла ў лес.

Читать полностью…

Белсат

☕️ Вітаем, шаноўнае спадарства!

Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

🔺 Сілавік станецца прэзідэнтам пасля Лукашэнкі? Інтэрв'ю з Аляксандрам Казаком

Праз VPN

Лукашэнка будзе трымацца пажыццёва ці перадасць уладу? Чаму ён пралічыўся з новым польскім урадам? Пра гэта – інтэрв’ю Сяргея Пелясы з беларускім палітолагам, экспертам у нацыянальнай бяспецы Аляксандрам Казаком.

🔺 Эканаміст назваў «суб’ектыўнай ацэнкай хворага чалавека» загад Лукашэнкі інвестарам «не нажывацца на народзе»

Праз VPN

Інвестар ніколі не прынясе грошы ў краіну, калі ў яго не будзе магчымасці вывесці прыбытак. Так «Белсату» сказаў дарадца ў эканамічных рэформах абранай прэзідэнткі Святланы Ціханоўскай Алесь Аляхновіч.

🔺 «Эміграцыя і рэпрэсіі могуць стаць дадатковымі трыгерамі». Як за мяжою даць рады хатняму гвалту?

Праз VPN

Эміграцыя, асабліва вымушаная, можа зрабіцца дадатковым трыгерам для ўзнікнення гвалту ў сям'і.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 Першая песня пасля вызвалення

Спявачка Мерыем Гарасіменка выпусціла першую песню на волі – «Вокруг тишина».

🎧 Слухаць тут

Спявачка была асуджаная на тры гады «хатняй хіміі» за выкананне песні «Обійми» ўкраінскага гурта «Океан Эльзи». 16 студзеня Андрэй Стрыжак паведаміў пра паспяховую эвакуацыю спявачкі з Беларусі.

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

⚽️ Цікавыя гісторыі пра беларускіх гульцоў у футбол, якія не знайшлі альтэрнатывы Расеі

Некаторыя з іх нават падтрымалі ў 2020 годзе беларускі пратэст – але потым «пераабуліся».

✅ Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🤓 Час фантастыных гісторый ад БТ.

На дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1» 18 студзеня паказалі чарговы фільм пра затрыманага летась украінца Вячаслава Бародзія, якога называюць агентам СБУ. Закіды гучныя.

Сцвярджаецца, што «агент Мангуст» працаваў адначасова на СБУ і Галоўнае ўпраўленне выведкі, а Украіна сярод іншага нібыта рыхтавала забойствы дзяржаўных дзеячаў і журналістаў…

Разбіраемся 👇

Читать полностью…

Белсат

☝️ Ахвотных «палюбавацца сталіцай» Літвы беларусаў затрымалі памежнікі

Двое беларусаў былі затрыманыя на чыгуначным вакзале ў Вільні ўвечары 17 студзеня. Згодна з паведамленнем паліцыі, у 22:20 з цягніка Калінінград – Санкт-Пецярбург, які спыніўся ў Вільні, выйшлі двое мужчын.

🤔 Яны патлумачылі свае дзеянні жаданнем палюбавацца сталіцай. Аднак кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы не верыць у гэтую версію ⤵️

Читать полностью…

Белсат

😳 «Тут адчуваеш сябе як удома»

Намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі прыехала ў Гомельскую жаночую калонію. Хадзіла ў футры, а потым сказала, што беларускія калоніі лепшыя за еўрапейскія.

🤔 А як бачаць гэткія візіты чыноўнікаў вязні? Падрабязней у нашым відэа

Читать полностью…

Белсат

🙌 Святлана Алексіевіч распавяла пра працу над новай кнігай

Папярэдняя назва новай кнігі Нобэлеўскай лаўрэаткі – «У чаканні варвараў», піша @pozirkonline

🎧 Нагадваем, што пяцітомнік Святланы Алексіевіч «Галасы ўтопіі» надоечы выйшаў у аўдыяфармаце і дасяжны для праслухоўвання абсалютна бясплатна

«У вайны не жаночы твар» (пераклад Валянціна Акудовіча),
«Апошнія сведкі» (пераклад Барыса Пятровіча),
«Цынкавыя хлопчыкі» (пераклад Андрэя Хадановіча),
«Чарнобыльская малітва» (пераклад Уладзіміра Арлова),
«Час сэканд хэнд» (пераклад Сяргея Дубаўца).

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

☝️ Прымусовае вяртанне мігрантаў у Беларусь - парушэнне правоў чалавека

У судзе Беластоку 18 студзеня разглядалася скарга грамадзяніна Сірыі, які нелегальна перайшоў беларуска-польскую мяжу ў траўні 2023 года, быў затрыманы польскай Памежнай аховай і адпраўлены назад на мяжу.

💬 Сам сірыец распавядаў, што мяжу ён перайшоў у групе з шасці чалавек, таксама грамадзянаў Сірыі. Яны змаглі пералезці праз стальны плот дзякуючы драбінам, якія набылі на беларускім баку мяжу, заплаціўшы за іх па 100 долараў з чалавека.

Падрабязней ⤵️

Читать полностью…

Белсат

💁 Вольны ўніверсітэт пасля онлайн-уварвання кадэбіста прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Раней КДБ прызнаў Вольны беларускі ўніверсітэт «экстрэмісцкім фармаваннем». З чаго менавіта складалася нібыта экстрэмісцкая дзейнасць навучальнай установы, сілавікі не ўдакладнілі.

Вольны беларускі ўніверсітэт заснавалі ў 2017 годзе. Пасаду канцлера ўправы займае Аляксандр Мілінкевіч.

Читать полностью…

Белсат

🙌 Папа сказаў, што можна. Цяпер афіцыйна!

Папа Рымскі Францішак надоечы даў дабро на секс, назваўшы яго «дарам божым». Аднак адзначыў, што сексу пагражае парнаграфія. Таму што задавальненне без адносінаў спараджае залежнасць.

Агулам Папа адзначыў, што «любіць – гэта прыгожа», а «у хрысціянстве няма асуджэння сексуальнага інстынкту». Таксама ён адзначыў, што няправільнае трактаванне гэтага пытання раней нанесла нямала шкоды.

Читать полностью…

Белсат

🏆 Філосафка і пісьменніца Вольга Шпарага ўганараваная прэміяй Вальтэра

Аўтарка кнігі «У рэвалюцыі жаночае аблічча. Выпадак Беларусі» падзялілася навіною на сваёй стваронцы ў Фэйсбуку. «Будзьма» ў сваю чаргу адзначае, што сёлета «The Voltaire Prize for Tolerance, International Understanding and Respect for Differences» упершыню атрымала беларуска.

Читать полностью…

Белсат

🔻 Украінскі праект «Потерь.НЕТ» паведаміў пра яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі

На гэтыя звесткі звярнула ўвагу радыё «Свабода». Раней розныя крыніцы паведамлялі пра гібель 16 беларусаў, якія ваявалі ва Украіне на баку Расеі

Читать полностью…

Белсат

🙌 Палітвязень Ігар Фёдараў эвакуаваны з дапамогай BYSOL

Інжынер-механік з Баранавічаў актыўна ўдзельнічаў у пратэстах 2020-га. Яго звольнілі з працы і неаднаразова прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці. Баючыся крымінальнага пераследу, Ігар з'ехаў.

Аднак у 2022-м годзе, пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну, пастанавіў вярнуцца ў Беларусь. Ён пакінуў допіс у сацсетках са словамі:

Я вяртаюся, каб сказаць «не» вайне і беззаконню, знаходзячыся ў сваёй роднай краіне. Рабяты, колькі мы будзем трываць гэта? Я так ганарыўся тым, што я беларус у 2020-м (...) Асабіста я буду лепш сядзець у турме, з чыстым сумленнем, чым запужаным, падаўленым, з заткнутым страхам ротам, у цёплай утульнай кватэрцы дзе-небудзь на Паўднёвым у Баранавічах ці на ўскрайку Кракава назіраць за ўсім гэтым піз....ом і нічога не рабіць

На выбарчым участку падчас «рэферэндуму» яго затрымалі, а пазней прысудзілі 2 гады калоніі за «абразу Лукашэнкі». Ігар цалкам адбыў тэрмін і быў эвакуяваны службай эвакуацыі фонду BYSOL, каб пазбегнуць магчымага новага арышту.

Читать полностью…

Белсат

😊 Гадзіннік, з якім затрымалі Арнольда Шварцэнэгера, рэзка падаражэў

Арнольда Шварцэнэгера
затрымалі ў аэрапорце Мюнхена. 76-гадовы актор і палітык прыляцеў у сталіцу Баварыі. Адтуль ён планаваў накіравацца ў аўстрыйскі Кіцбюэль, дзе праходзіць Сусветны кліматычны саміт.

Праблемы ўзніклі з-за таго, што падчас праверкі на мытні ў Шварцэнэгера знайшлі незадэклараваны гадзіннік швейцарскай фірмы Audemars Piguet. Актор сцвярджае, што меў намер прадаць іх з аўкцыёну прыкладна за 20 000 еўраў.

Праз колькі гадзін Шварцэнэгера адпусцілі. Аднак ён заплаціў 26 000 еўраў за сам гадзіннік, 4000 еўраў падатку і 5000 еўраў штрафу.

☝️ Арнольд Шварцэнэгер па-ранейшаму мае намер прадаць гадзіннік з аўкцыёну, але ўжо за 50 000 еўраў. BILD піша, што пасля інцыдэнту на мытні гэтай мадэллю зацікавіліся ўжо дзясяткі калекцыянераў.

Читать полностью…

Белсат

💬 Чаму ў Беларусі прызналі масавую эміграцыю?

За 2021–2022 гады пакінулі тэрыторыю Беларусі больш за 200 тысяч грамадзянаў, прызнаў прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Аляксей Бягун. «Белсат» спытаў палітычнага аглядальніка Валера Карбалевіча, чаму ўдалы адкрыта назвалі непрывабную лічбу.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 19 студзеня

🔻 Амаль усё насельніцтва Бабруйску. Больш за 200 тысяч беларусаў пакінулі краіну ў 2021-2022 гадах;

🔻 Сцюардэса «Белавіі» паляціць у космас 21 сакавіка;

🔻 Прымусовае вяртанне мігрантаў у Беларусь – парушэнне правоў чалавека. Такое рашэнне прыняў суд у Беластоку (Польшча);

🔻 МУС Беларусі назвала карту паляка «пагрозаю нацыянальнай бяспецы»;

🔻 Расея ўнесла лозунг «Слава Украіне» у спіс нацысцкіх, а фемінітывы прыраўнялі да ўдзелу ў ЛГБТ;

🔻 Эстонія пабудуе на ўсходняй мяжы лінію абароны з 600 бункераў;

🔻 Украінскі праект «Потерь.НЕТ» паведаміў пра яшчэ двух беларусаў, якія ваявалі на баку Расеі і загінулі;

🔻 Расейцы прасунуліся ў Харкаўскай і Данецкай вобласцях. Вынікі 695-х содняў поўнамаштабнай вайны;

Читать полностью…

Белсат

#рэпрэсіі Асноўнае за 19 студзеня

🔸 Адвакатаў Святлану Бірылаву і Антона Навіцкага і Аляксея Сакалова пазбавілі ліцэнзіі за тое, што абаранялі палітвязняў;

🔸 Каля 10 чалавек затрыманыя ў Шчучыне на мясцовым прадпрыемстве;

🔸 Галоўнага спецыяліста Нацбанку будуць судзіць за «фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»;

🔸 Работніка прадпрыемства «Раённыя электрычныя сеткі» Сяргея Салянку пакаралі грамадскімі працамі на тэрмін 40 гадзін і канфіскацыяй тэлефона за распаўсюд «экстрэмізму»;

🔸 Вольны ўніверсітэт пасля онлайн-уварвання кадэбіста прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем». Як гэта адаб'ецца на працы ўніверсітэту;

🔸 Папаўненні ў «Спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў»;

🔸 Таксама абноўлены «Спіс экстрэмістаў». Цяпер у ім 3723 чалавекі;

🔸 Трое палітыкаў з Вялікай Брытаніі і Германіі сталі «хроснымі» палітзняволеных Ларысы Шчыраковай, Яўгена Глушкова, Таццяны і Аляксандра Біруляў;

🔸 Палітвязень Ігар Фёдараў эвакуаваны з дапамогай BYSOL;

Читать полностью…

Белсат

💬 Аляксандр Мілінкевіч: Безумоўна, мы былі гатовыя

15 студзеня КДБ прызнаў «экстрэмісцкім фармаваннем» Вольны беларускі ўніверсітэт.

Але гэта не значна адаб’ецца на дзейнасці ўстановы, адзначыў канцлер універсітэту, беларускі палітык і грамадскі дзеяч Аляксандр Мілінкевіч.

❓ Ці чакае падобны лёс ўсе адукацыйныя установы, якія працуюць за мяжой пры падтрымцы замежных дэмакратычных інстытутаў? Што робіцца для бяспекі ў Вольным універсітэце?

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

🎧 «У колерах амарэта» – гэта трэк беларуса, які хоча прадстаўляць Польшчу на Еўрабачанні

Стэндап-комік Дзмітрый Саўян выступае пад псеўданімам Pan Savyan. Да пачатку вайны ён працаваў у Кіеве, а пазней перабраўся ў Варшаву. Здымаецца ў кіно, выступае і вядзе папулярны канал у TikTok.

Цяпер ён хоча ўзяць удзел у Еўрабачанні з песняй «W Kolorku Amaretto». Кажа, што песню запісаў, натхніўшыся размовай дзвюх полек у краме.

😄 Як вам?

Читать полностью…

Белсат

☝️ Сяргей Сабалеўскі разам з сябрамі зладзіў на зоне, па сутнасці, падпольны касцёл

Калі б 54-гадовы інжынер-праграміст, бізнесовец і былы зняволены зоны «Віцьба-3» Сяргей Сабалеўскі, які цяпер жыве ў Варшаве, напісаў кнігу мемуараў – назаўтра б зрабілася бестселерам.

Гісторыя чалавечансці ў зняволенні. Размову цалкам чытайце тут 👇

Праз VPNБез VPN

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

🔸 Рэжым прыдумаў прыцягваць інвестараў і працоўную сілу з-за мяжы. Ці спрацуе?

🔸 КДБ распавёў, што спецслужбы Украіны планавалі тэракты ў Беларусі і забойствы грамадскіх дзеячаў і журналістаў

🔸 Новая ваенная дактрына ад Хрэніна

🔸 Запуск касмічнага карабля з беларускаю ў космас перанеслі

🔸 Вольны беларускі ўніверсітэт прызналі экстрэмісцкім

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/rBVdZGX4Vck

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

😳 «Нюхнулі «фена», закінуліся MDMA, курнулі травы і пагналі расследаваць»

З такім загалоўкам у сетку злілі відэа, дзе супрацоўнікі ўкраінскага праекту расследаванняў Bihus.Info нібыта ўжываюць наркотыкі

Сачэнне за супрацоўнікамі вялося некалькі месяцаў

На скандал адрэагаваў і прэзідэнт Зяленскі. СБУ пачала расследаванне і высветліць усе акалічнасці.

☝️ Раней невядомыя спрабавалі ўварвацца ў кватэру журналіста Юрыя Нікалава. Атакі на журналістаў ва Украіне здараюцца рэгулярна.

Читать полностью…

Белсат

😚 Гэтае відэа парвала сэрцы ўсёй рэдакцыі

У Парыжы паставілі абдымкаметр. Гэта частка рэкламнай кампаніі японскага брэнду Uniqlo.

🫂 Чым мацней абдымаецеся,тым больш шанцаў атрымаць тэрмабялізну ў падарунак

Паглядзіце, як гэта кранальна выглядае ❤️

Читать полностью…

Белсат

💥 Прэм'ера на «Белсат DOC»
«Святая вада» рэжысёра Андрэя Куцілы


Да ваеннага ўварвання Расеі ва Украіну застаецца 36 дзён. У чарговае свята Вадохрышча ў спальным раёне Кіева на возеры зрабілі палонку.

На беразе чуваць царкоўныя званы, людзі распранаюцца, становяцца ў чаргу.

Кароткі фільм–назіранне праз буйныя планы людзей рознага веку, чараду голых целаў і кароткія размовы расказвае нам пра хісткасць жыцця, супярэчлівасць чалавечай веры і радасць існавання.

Глядзіце ўжо цяпер на YouTube-канале «Белсат DOC»

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

📺 Асноўнае на гэтую гадзіну

✔️ Нават паводле афіцыйнай інфармацыі МУС за 2021-2022 гады Беларусь пакінула звыш за 200 000 чалавек. Амаль усё насельніцтва Бабруйску;

✔️ NATO рыхтуецца да адбіцця агрэсіі Расеі;

✔️ Сілавы разгон «народных гулянняў». У Башкартастане працягваюцца акцыі пратэсту;

✔️ Вугоршчыну могуць пазбавіць права голасу ў ЕЗ;

✔️ Святая вада па бутэльках і купанне ў палонках – праваслаўныя адзначаюць Вадохрышча;

Кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞

Читать полностью…

Белсат

❤️‍🩹 Пасля 2020 года мы перажылі ўсе віды і камбінацыі стрэсу

Як заўсёдная напружанасць і чаканне затрымання адбіваюцца на здароўі? Ці бывае «добры» і «дрэнны» стрэс?

💬 Марыя Грыц у нашай праграме «Трэба пагаварыць» паразмаўляла з праваабаронцай і актывісткай Алінай Нагорнай ды псіхалагіняй Аленай Грыбавай.

У фінале праграмы эксперт у здаровым ладзе жыцця Андрэй Ткачоў папярэджвае, што трэнаванні з апошніх сілаў не дапамогуць аднавіць здароўе або справіцца са стрэсам.

Читать полностью…

Белсат

🔻 Праблема, якая нікуды не знікае пасля пераезду ў іншую краіну, - хатні гвалт

Эміграцыя, асабліва вымушаная, можа зрабіцца дадатковым трыгерам для яго ўзнікнення. Таксама справакаваць агрэсію супраць блізкіх можа посттраўматычны стрэсавы разлад пасля перажытага пераследу і гвалту падчас затрыманняў і зняволення.

☝️ Як дапамагчы сабе ці блізкай асобе і куды ісці па падтрыманне на чужыне?

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

😳 МУС Беларусі назвала карту паляка «пагрозаю нацыянальнай бяспецы»

Кіраўнік дэпартаменту грамадзянства і міграцыі МУС Аляксей Бягун заявіў:

Дзяржава выдатна разумее пагрозы і рызыкі ад гэтага ўсяго і здзяйсняе шэраг крокаў дзеля таго, каб мінімізаваць агулам жаданне грамадзянаў Беларусі атрымоўваць карту паляка

І яшчэ нешта там пра «невялікую дыпламатычную вайну».

Читать полностью…

Белсат

😳 Дык вось чаму Пуцін пачаў вайну!

Расейскі кіраўнік раскрыў таямніцу сваіх страхаў – еўрапейскія прыбіральні. Апошнія дні пра іх усё часцей кажуць чыноўнікі. Аказваецца, адзіны для ўсіх туалет можа знішчыць традыцыйныя каштоўнасці!

Як гэта магчыма? Глядзіце ў відэа☝️

Читать полностью…
Подписаться на канал