🤔 Як КР можа вырашыць праблемы ў самой Беларусі?
На гэтае пытанне ў «Студыі Белсат» адказвае Юрый Губарэвіч, Старшыня руху «За свабоду» ☝️
🤦♂️ Прыбярыце дзяцей ад экранаў
У Беларусі правялі суботнік. Не абышлося і без крынжа. Да чорта падрабязнасці, глядзіце відэа ☝️
Паводле намесніка прэм’ер-міністра Пятра Пархомчыка, у агульнарэспубліканскім суботніку 20 красавіка ўзялі ўдзел каля 2 млн 400 тыс. асобаў. Было сабрана каля 14,5 млн рублёў
🤔 Таемныя перамовы беларускай дэлегацыі ў КНДР
Ужо некалькі дзён беларускія чыноўнікі вядуць перамовы ў Паўночнай Карэі, аднак у праўладных СМІ гэтыя падзеі не асвятляюцца.
Якая ж мэта такога візіту? Распавядаем у нашым відэа ☝️
☝️ Гэтая смелая жанчына падымала на забастоўкі цэлыя заводы і фабрыкі пад час рэвалюцыі 1905 года
Але вы, магчыма, ведаеце яе толькі як дзіцячую пісьменніцу, пра якую вам расказвалі ў школе. Гэта Алаіза Пашкевіч, якая ўвайшла ў гісторыю пад псеўданімам Цётка.
Новае выданне «Вусоў Скарыны» прысвечанае біяграфіі гэтай неверагоднай жанчыны, якая за сваё кароткае жыццё паспела зрабіць вельмі шмат.
Глядзіце на YouTube-канале «BELSAT HISTORY» 🎞
#штопаглядзець
🔻 Расейскія медыі паведамляюць пра гібель адразу двух ваенных карэспандэнтаў. Аднаго маглі забіць свае ж
Адзін з іх - Расэл Тэхас Бэнтлі – грамадзянін ЗША, які працаваў ваенкарам на баку расейскіх войскаў. Раней жонка Бэнтлі Людміла неаднаразова пісала аб тым, што ейнага мужа выкралі танкісты з 5-й брыгады расейскіх войскаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😮 Паўночнае ззянне ў Беларусі
Рэдкую з'яву зафіксавалі сёння ноччу ў розных раёнах краіны
📷 dimid_by, сацсеткі
🫤 На крок бліжэй да Расеі і далей ад Еўразвязу. У Грузіі прынялі ў першым чытанні законапраект «аб замежных агентах»
Пратэсты праз гэта не сціхаюць ужо некалькі дзён.
Аднак кіроўная партыя «Грузінская мара» на гэтым не спыняецца.
У яе планах – абмеркаванне законаў, якія дыскрымінуюць ЛГБТК-супольнасць.
⚽️ Футбалісты і трэнеры клубу «Слуцк» тры месяцы не атрымліваюць заробак
А пасля 2020 году, калі частка футбалістаў падпісала ліст супраць гвалту, клуб страціў галоўнага спонсара – цукровы завод.
Які лёс чакае футбольны клуб і беларускі футбол цалкам?
◽️Ціханоўскага, Статкевіча і Лосіка будуць зноў судзіць
Адпаведная абвестка з’явілася на сайце Вярхоўнага суда.
Згодна з ёю судзіць экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Сяргея Ціханоўскага, лідара «Народнай грамады» Мікалая Статкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Краіны для жыцця» Дзмітрыя Папова, журналіста і блогера Ігара Лосіка, аўтара YouTube-канала MozgON Уладзіміра Цыгановіча, сябра ініцыятыўнай Святланы Ціханоўскай Арцёма Сакава.
Разгляд справы прызначаны на 25 красавіка. Абставіны справы невядомыя. Шмат хто з яе фігурантаў знаходзіцца ў інфармацыйнай блакадзе працяглы час.
💥 #галоўнае за 19 красавіка
✔️ Расея нанесла ракетны ўдар па Дняпры – загінулі сямёра, дзясяткі людзей параненыя
✔️ Украіна заявіла пра знішчэнне расейскага бамбавіка
✔️ У Польшчы затрымалі датычных да нападу на паплечніка Навальнага ў Вільні. Адзін з іх выявіўся беларусам
✔️ Маладзён, які ў лютым забіў у Варшаве беларуску, можа пазбегнуць турэмнага зняволення, калі яго прызнаюць псіхічна хворым
✔️ Мы знайшлі другую беларуску, якая сутыкнуліся з паведамленнем пра яе ў амбасаду РБ пры спробе замяніць правы кіроўцы
✔️ Стала вядома пра новы падпал рэлейных шафаў на беларускай чыгунцы
✔️ У Віцебску раптоўна выпаў снег
#рэпрэсіі:
▫️Фёдар Шведаў (былы гулец у «Што? Дзе? Калі?») атрымаў 3,5 года «хіміі» за «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці»
▫️Сілавікі затрымалі інжынера, які выкладаў у чатах свае вершы пра свабоду
▫️За пратэсты-2020 у Фаніпалі затрымалі 22-гадовую дзяўчыну
▫️Адміністрацыя жодзінскай турмы рэгулярна змяшчае Ігара Аліневіча ў штрафны ізалятар
💁🏻♂️ Каля паловы беларускіх праграмістаў цяпер працуюць у замежжы
Прычыны гэтай з'явы вядомыя. А вось як адток айцішнікаў уплывае на эканоміку Беларусі?
Паслухайце, што кажуць эксперты ☝️
💔 Максім Зайцаў
Працаваў загадчыкам аддзялення Берасцейскага абласнога наркадыспансэру.
Мужчыну судзілі за два каментары ў тэлеграм-канале. Адзін з іх быў у бок Лукашэнкі.
Максіму прысудзілі 2 гады пазбаўлення волі.
Удома ў яго засталося непаўналетняе дзіця.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183
#рэпрэсіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрамі замежных справаў G7;
🔸 Літва працягне забарону на вяшчанне беларускіх і расейскіх тэле- і радыёпраграмаў праз пагрозу нацбяспецы;
🔸Расея атакавала Дняпро, трапілі ў жылы пяціпавярховік. Ізноў шмат ахвяраў;
🔸Сталі вядомыя некаторыя дэталі візіту ў КНДР намесніка кіраўніка МЗС Беларусі;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=M8T4nreK1TE
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
☝️На мяжы Расеі і Беларусі ў сераду падпалілі рэлейныя шафы на чыгунцы
Адна з шафаў гарэла на расейскім баку паміж станцыямі Краснае ды Гусіна Смаленскай вобласці. Яшчэ дзве рэлейныя шафы невядомыя падпалілі на беларускім баку – яны згарэлі цалкам.
У выніку падпалаў затрымаліся пасажырскія цягнікі, піша @astrapress.
📷 Фота ілюстрацыйнае
🤨 «Белсат» знайшоў другую беларуску, якая сутыкнуліся з паведамленнем пра яе ў амбасаду РБ пры спробе замяніць правы кіроўцы
Мяркуючы па ўсім, польскія чыноўнікі проста не ўдакладняюць статусу чалавека і робяць звычайную працэдуру, якая павінна быць пры замене правоў.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Мігрантка, што нарадзіла на мяжы, папрасіла прытулку ў Польшчы
Бліжэйшым часам, калі жанчына ачуняе, польскія ўлады пачнуць афіцыйны разгляд яе справы. 16 красавіка мігрантка, якая трапіла ў Польшчу з Беларусі, парушыўшы мяжу, нарадзіла дзяўчынку ў лесе.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 На мяжы з Беларуссю паранены польскі жаўнер
Як паведамляюць у галоўным камандаванні Збройных сілаў Польшчы, у ноч з 18 на 19 красавіка ў памежнай зоне на мяжы з Беларуссю адбыўся інцыдэнт, у выніку якога быў паранены жаўнер Збройных сілаў Польшчы. Як адзначаецца, пешы патруль, які выконваў задачы ў складзе вайскова-аператыўнай групы «Падляшша», закідалі камянямі мігранты з Беларусі.
💬 Міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце заявіла пра павелічэнне плыні мігрантаў, якія робяць агрэсіўныя спробы перасекчы беларуска-польскую мяжу.
📷 Dowództwo Generalne / X
🇬🇪 Жаночыя маршы ў Грузіі
У Грузіі працягваюцца пратэсты супраць законапраекту аб замежных агентах. На сёння запланаваныя шматлікія жаночыя маршы.
☝️ Законапраект разглядаюць у адным кантэксце з нядаўнім рашэннем аб адмене гендарных квотаў. Яны баяцца, што праз гэтыя ініцыятывы ў парламенце не застанецца абаронцаў інтарэсаў жанчын, а незалежныя медыі, якія асвятлялі іх праблемы, перастануць існаваць:
Мы заклікаем парламент прыслухацца да голасу жанчын
🔻 @radiosvaboda: на волю выйшаў Андрэй Дзмітрыеў
Пра гэта выданню паведаміў адзін з сяброў палітвязня, які знаходзіцца за мяжою.
Андрэй Дзмітрыеў – адзін са стваральнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду»
У 2010-м ён быў старшынём выбарчага штабу Уладзіміра Някляева на прэзідэнцкіх выбарах, а ў 2015 – старшынём штабу Таццяны Караткевіч. У 2020-м годзе вылучыў сваю кандыдатуру на прэўідэнцкіх выбарах.
☝️ Палітыка затрымалі 11 студзеня 2023 года. Следчыя заявілі, што палітык «599 разоў перасякаў дзяржаўную мяжу Беларусі, з іх 33 – пасля 2020 года. Следства мяркуе, што наяўнасць кантактаў у Дзмітрыева з прадстаўнікамі Захаду і ЗША можа сведчыць аб каардынацыі ягонай «палітычнай» дзейнасці з-за мяжы».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎹 Навучыце гадаванца граць на піяніа
Думаеце жарт? Але не!
Амерыканскі блогер сканструяваў піяніна, якое выдае корм пасля некалькі дакрананняў да клавіш інструмента. Кармушку можна купіць. Глядзіце, як яна працуе ☝️
🔻 Суд у ЗША вынес прысуд беларусу, якога абвінавацілі ў дапамозе абыходу санкцыяў
Згодна з судом, Джон (Хюрэм) Джан Юнсалан, прэзідэнт размешчанай у Арланда (Фларыда) кампаніі па гандлі сталлю Metalhouse LLC, быў асуджаны да шасці гадоў турэмнага зняволення за змову з мэтай адмывання грошай з мэтай садзейнічання парушэнню санкцыяў ЗША супраць прарасейскага ўкраінскага алігарха Сяргея Курчанкі.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔹«У 2020 годзе гэта была барацьба за справядлівасць. Гэтага паняцця справядлівасці ў 1990-я не было»
У Варшаве праходзіць выстава фатографаў Сяргея і Дзмітрыя Брушко «Revision 30». Кожны з іх здолеў зафіксаваць у моманце нерв сваёй эпохі – іхныя фотаздымкі сапраўды сталі знакавымі.
Паразмаўлялі з Дзмітрыем Брушко пра «экстрэмісцкія» фоты са стажам і пра тое, як змяніліся беларусы за апошнія 30 гадоў. Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍Расею ўночы атакавалі 50 украінскіх дронаў
У выніку ўдару гарэлі нафтабазы.
Як паведаміў смаленскі губернатар Васілій Анохін, у Кардымаўскім раёне быў атакаваны аб’ект паліўна-энергетычнага комплексу. Паводле яго, дроны былі збітыя, але ў выніку падзення абломкаў загарэліся ёмістасці з гаруча-змазачнымі матэрыяламі.
Таксама адбылося ўзгаранне аб'екта энергетычнай інфраструктуры ў Выгоніцкім раёне Бранскай вобласці.
📸Фота мае ілюстрацыйны характар
Добрай суботы, дарагія чытачы!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔹Міжнародны конкурс «World Press Photo 2024» назваў галоўных пераможцаў
Праз VPN
Сёлета перамаглі працы, звязаныя з тэмамі вайны на Блізкім Усходзе і ва Украіне, а таксама эміграцыі і дэменцыі.
🔹«Службовец ні слова не сказаў»
Праз VPN
Яшчэ выпадак перадачы звестак у амбасаду Беларусі ў Польшчы.
🔹З-за паводкі ў Курганскай вобласці Расеі могуць быць затопленыя ўранавыя радовішчы
Праз VPN
Паразмаўлялі пра гэта з экаактывістам і палітыкам Аляксеем Шварцам.
#штопачытаць
🔶 Эколагі б'юць трывогу! З-за паводкі ў Курганскай вобласці Расеі могуць быць затопленыя ўранавыя радовішчы
Уранавае радовішча «Дабравольнае» знаходзіцца побач з ракой Табол, якая выйшла з берагоў.
Распушчаны кіслатой уран мог трапіць у размытую раку і далей у горад Курган, а потым можа пайсці і далей...
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Польшча, Літва і Нямеччына стварылі следчую группу для расследавання злачынстваў Лукашэнкі
У аддзеле па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Нацыянальнай пракуратуры Польшчы ў Любліне знаходзяцца на разглядзе справы па фактах злачынстваў супраць чалавечнасці, захопу польскага паветранага судна, гандлю людзьмі, гвалту і пагрозаў у адносінах групаў і асобных асобаў.
Па ўсіх вышэйпаказаных справах мы таксама давалі доказы і паказанні сведак
У Польшчу Лукашэнка можа прыехаць хіба што ў кайданках
🤔 Чаму Google блакуе беларускамоўную «Вікіпедыю»?
І што робяць беларускія дэмсілы, каб паўплываць на сітуацыю?
Глядзіце ў роліку ☝️
📍Склад Усебеларускага народнага сходу цалкам сфармаваны
Туды ўвайшлі выключна лаяльныя Лукашэнку людзі.
Навошта было яго ствараць і чым будзе займацца гэты орган? Паслухайце, што кажуць эксперты ☝️
🇺🇦 Кіраўнік украінскага Мінюсту хоча накіроўваць на фронт асуджаных за забойства
На думку Дзяніса Малюські, гэта дапаможа разгрузіць украінскія турмы, у якіх цяпер істотна расце колькасць вязняў.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤩 У Нью-Ёрку ўсталявалі незвычайны рэкорд Гінэса
Для гэтага спатрэбілася 353 балерыны👆🏻