Расейскае Мінабароны заявіла пра атаку ўкраінскіх дронаў. Здаецца, яна была ўдалай
Наўпрост цяпер у Усць-лузе Ленінградскай вобласці гарыць хімічны завод кампаніі «Новатэк». Прыкладна а 1:00 паводле мясцовага часу два дроны былі заўважаныя на падлёце да Пецярбурга, аднак змянілі курс і атакавалі порт ва Усць-лузе.
У выніку ўдару быў пашкоджаны газавы рэзервуар, персанал эвакуявалі, ніхто не пацярпеў, паведамляе.
Мінабароны РФ заявіла аб збітых беспілотніках над Арлоўскай, Смаленскай і Тульскай абласцямі. Смаленская вобласць была атакаваная двойчы. Пра атаку ва Усць-Лузе ў міністэрстве маўчаць.
🇸🇰 Славаччына аднаўляе культурныя сувязі з Расеяй ды Беларуссю
Так пастанавіла новая міністарка культуры краіны. Міністэрства культуры Славаччыны разарвала адносіны з РФ ды РБ у сакавіку 2022 года, пасля ўварвання расейскіх войскаў ва Украіну.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 20 студзеня
📌 «Irdorath» тройчы намінаваныя на прэмію «Celtcast Fantasy Award» у Нідэрландах;
📌 Зміцер Дашкевіч паўгода правёў у карцары, цяпер знаходзіцца ў ШІЗА;
📌 «BELPOL» раскрыла справаздачу сілавікоў аб крымінальных справах;
📌 Лукашэнку ляснула 80-кілаграмовай калодай. Па назе;
📌 У Беларусі ад сёння даражэе прыродны газ;
📌 Ваявода заступіўся за Паўла Юшкевіча, якому пагражае дэпартацыя з Польшчы;
📌 ЗСУ перадалі 26 тысяч тон металічных вырабаў, сканфіскаваных у беларускага прадпрыемства. Вынікі 696-х содняў поўнамаштабнай вайны ва Украіне.
#рэпрэсіі
📺 Што засталося на беларускім тэлебачанні
Выключэнне Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу практычна цалкам пакінула дзяржаўнае тэлебачанне без міжнароднага спорту
💁 Пасля шостага пакету санкцыяў Еўразвязу «Беларусь 5» пазбавілася Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, этапаў Кубка свету і Еўропы, трансляцыі футбольных ліг.
🤔Ці чакаць у бліжэйшай будучыні канфлікту NATO і Расеі?
Старшыня вайсковага камітэту альянсу Роб Баўэр выступіў з папярэджаннем. Палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак адзначае:
Калі коратка адказваць на пытанне, што чакае ў гэтым выпадку Беларусь – нічога добрага. Абсалютна нічога добрага. Таму беларусы павінны разумець гэтую пагрозу, а не моўчкі адседжвацца.
Падрабязней у нашым відэа ☝️
☝️ Самыя частыя злачынствы ў Беларусі - пакража і крадзеж
«BELPOL» раскрыла справаздачу сілавікоў аб крымінальных справах. Лічбы, якія тычацца палітычнага пераследу, абяцаюць апублікаваць пазней.
96% з 85 тысячаў крымінальных справаў, узбуджаных летась, ініцыяваў Следчы камітэт.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎙 У продаж паступілі зубы Чэрчыля
Устаўная сківіца прэм'ер-міністра Вялікай Брытаніі Ўінстана Чэрчыля, якую ён выкарыстаў падчас сваёй знакамітай прамовы «Мы будзем змагацца на пляжах» падчас Другой сусветнай вайны, выставілі на аўкцыён.
Пратэз у залатой аправе, створаны з улікам шапялявасці Чэрчыля, папярэдне ацэнены ад 5 да 8 тыс. фунтаў (прыкладна $6-10 тыс), аднак эксперты лічаць, што зубы знакамітага прэмʼер-міністра прададуць за нашмат большую суму. У 2010 годзе сківіцу прадалі за 15,2 тыс. фунтаў.
☝️ Сярод лотаў таксама мікрафон, які Чэрчыль выкарыстаў падчас абʼявы аб заканчэнні Другой сусветнай вайны.
🔥 «Irdorath» тройчы намінаваныя на прэмію «Celtcast Fantasy Award» у Нідэрландах
Песня «Зорамі» намінаваныя ў катэгорыях «Лепшае відэа», «Лепшая песня» і «Лепшае канцэртнае выступленне». Музыкі напісалі гэтую песню, калі былі ў калоніі, запісалі яе ўжо пасля вызвалення.
«Такія людзі, як мы, спявалі яе шмат разоў, ціха і таемна, са слязамі на вачах. Песня дала надзею і веру ў сябе ў гэтым халодным акіяне несправядлівасці», – прызнаваліся аўтары.
🎥 Ірэна Кацяловіч - сябра журы «Залатога глобусу»
А таксама адборца беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас»:
Журналістка задала мне пытанне пра доўгі спіс беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас» са схаваным сцвярджэннем. Маўляў, як вам ацэньваць кіно такога нізкага ўзроўню
☝️ Ірэна кажа, што па чарзе ў якасці сябра журы паглядзела намінантаў на «Залаты глобус» і на «Чырвоны верас». І адзначае: «не думайце – не цярпела ад дысбалансу».
Чым ёсць на сёння беларускае кіно? А яно ёсць! Падрабязней ⤵️
☝️ Дыяна вярнулася ў Беларусь, каб памяняць пратэрмінаваны пашпарт, - на наступны дзень яе жорстка затрымалі
Я патэлефанавала «мянтам» і кажу: мне ламаюць дзверы. Я не разумею, што адбываецца. А яны, такія: «А мы нікога да вас не пасылалі». Я такая: Божа, што адбываецца?
Высветлілася, што гэта быў ГУБАЗіК. Дзяўчыну засудзілі на тры гады «хіміі», але ёй удалося ўцячы. Сёння Дыяна пачынае жыццё наноў
Ейная гісторыя ў новым выданні праграмы «Беларус беларусу» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
🤔 «Можна было б сказаць, ваў, з Незалежнай Беларусі паляціць першы касманаўт, ды яшчэ і жанчына!»
Але не ўсё так адназначна. Журналіст Ігар Кулей тлумачыць, чым палёт бортправадніцы «Белавіі» ў космас адрозніваецца ад сапраўдных. А таксама чаму гэта, магчыма, удалы піяр-ход самаабвешчанага прэзідэнта Беларусі
Падрабязней у відэа ☝️
💁 Лукашэнку ляснула 80-кілаграмовай калодай
А мы папярэджвалі 😏
Тэлеграм-канал «Пул Первого» паведаміў, што самаабвешчаны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў моцную траўму, праз якую нават не зможа ўдзельнічаць у хакейным матчы.
☝️ Глянем, што яшчэ абяцае зорны прагноз здароўя Лукашэнкі на 2024 год, у якім гадалкі паспрабавалі прадказаць, на што сёлета будзе хварэць дыктатар.
🙌 Ваявода заступіўся за Паўла Юшкевіча, якому пагражае дэпартацыя з Польшчы
Куяўска-паморскі ваявода Міхал Штыбэль папрасіў кампетэнтныя органы прыпыніць дэпартацыю беларускага актывіста, пакуль яго справу не разгледзіць ваяводскі суд.
У абарону Паўла выступіла акадэмічная супольнасць Універсітэту імя Мікалая Каперніка ў Торуні, дзе працуе беларус. Таксама за яго заступіўся старшыня гарадской рады Торуні.
📌 Нагадваем, Павел жыве ў Польшчы 16 гадоў. На сёння яму пагражае лэпартацыя, бо Агенцтва ўнутранай бяспекі палічыла яго «пагрозаю нацыянальнай бяспецы».
🤔 Дык пра што (не)можна жартаваць? Дзе межы гумару?
На мінулым тыдні вакол жартаў коміка беларускага паходжання Івана Усовіча разгарэўся нежартоўны скандал. Ягоныя жарты пра згвалтаванне жанчын у цягніку зразумелі далёка не ўсе.
🤷🏻♀️ Ці ёсць тэмы, на якія нельга жартаваць? Як зразумець, ці дарэчны нейкі жарт? А таксама прырода гумару: чаму адным людзям смешна, а іншым – не?
Пра гэта ўсё паргутарылі з Максімам Паршутам – медыяменеджарам, блогерам і прафеміністам
🇺🇦 Ва Украіне даўно ідуць размовы пра пашырэнне мабілізацыі
Ва Украіне збіраліся мабілізаваць на вайсковую службу жанчын; зменшыць мінімальны ўзрост для мабілізацыі прызыўнікоў, якія не праходзілі службу, з 27 да 25 гадоў; скасаваць тэрміновую службу; увесці абавязковую трохмесячную агульнавайсковую падрыхтоўку і іншае. Але нешта пайшло не так
💬 Уладзімір Зяленскі ў сваю чаргу сказаў, што не падпіша закон, калі ў ім будзе мабілізацыя жанчын.
Што там адбываецца і чым скончыцца 👇
📌 У Жодзіне дзверы аўтобуса заціснулі футра пенсіянеркі. Жанчына загінула
Трагедыя адбылася днём 20 студзеня ў Жодзіне.
Жанчына паспрабавала выцягнуць фрагмент футра з дзвярэй і ўпала пад колы транспарту. Кіроўца ж, не заўважыўшы гэтага, паехаў. Ад атрыманых траўмаў 82-гадовая жанчына памерла ў машыне хуткай дапамогі.
У дачыненні да 61-гадовага кіроўцы аўтобуса Жодзінскім гарадскім аддзелам Следчага камітэту заведзена крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай кіраўніка транспартным сродкам, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) КК Рэспублікі Беларусь.
☕️ Вітаем, шаноўнае спадарства!
Пачытайце 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺 «Ну і што?» – міністр гандлю пра страты прадпрыемстваў ад рэгулявання цэнаў
Праз VPN
Міністр гандлю і антыманапольнага рэгулявання Аляксей Багданаў падчас канферэнцыі «Рэспубліканскі клуб дырэктараў», якая прайшла ў Менску 19 студзеня, не ўбачыў праблемы ў стратах прадпрыемстваў ад рэгулявання цэнаў.
🔺 Санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі працуюць. Разбіраем паспяховы кейс
Праз VPN
Выключэнне Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага трансляцыйнага звязу практычна цалкам пакінула дзяржаўнае тэлебачанне без міжнароднага спорту. Разбіраем, што цяпер нельга паглядзець на «Беларусь 5».
🔺 «Гумар – тонкая матэрыя». Ці ёсць забароненыя тэмы для жартаў і чаму цэнзура – гэта кепска
Праз VPN
На мінулым тыдні вакол жартаў коміка беларускага паходжання Івана Усовіча разгарэўся нежартоўны скандал. Ягоныя жарты пра згвалтаванне жанчын у цягніку выклікалі абурэнне і абмеркаванне ў інтэрнэце.
#штопачытаць
❤️🩹 Місія «Бэмбі» альбо дабрыні на ноч
Паліцэйскі ў Латвіі дапамог казулі вярнуцца ў лес.
«Сёння частка дня пайшла на місію Бэмбі. Я доўга ўпрошвала, ці хоча ён дадому, але ўсё было марна. На дапамогу прыйшла мясцовая муніцыпальная паліцыя, яны разам пабеглі ў бок лесу», – піша Монта Марта ў Х.
🇺🇦 ЗСУ перадалі 26 тысяч тон металічных вырабаў, сканфіскаваных у беларускага прадпрыемства
Гэтую маёмасць знайшлі на тэрыторыі марскога порта ў Адэсе, паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў. У паведамленні ведамства Беларусь названая краінай-агрэсарам
Падрабязней ⤵️
📺 Прэм'ера на канале Купалаўцаў
Спектакль «Камедыя Юдзіфі» тэатральная група паказвала на сцэне ў Польшчы, а цяпер прэзентуюць на сваім YouTube-канале
Новая інтэрпрэтацыя біблейскай гісторыі, якая цягам стагоддзяў неаднаразова прыцягвала ўвагу мастакоў, кампазітараў і паэтаў. Спроба вытлумачыць іх гісторыю як універсальную прытчу аб сутыкненні лёсаў чалавека з няўмольным рухавіком гісторыі, гаворыцца ў апісанні
📌 Рэжысёр – Павел Пасіні. Ролі выконваюць – Зоя Белахвосцік, Аляксандр Гарцуеў, Аляксандр Казела, Валянціна Гарцуева
Глядзець тут 🎞
#штопаглядзець
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
🔸 Навошта рэжыму далейшае ўзбройванне краіны
🔸 ААН рыхтуе падзяку Беларусі за "не ўдзел" у вайне?
🔸 Змітра Дашкевіча паўгода пратрымалі ў бетоннай камеры
🔸 У Беларусі адкрыюць новыя гандлёвыя цэнтры
🔸 Што можа прынесці перамога Трампа?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/RNCn22Vtg5M
❤️🩹 Сумна, але пра бяспеку: у Харкаве дзеці будуць вучыцца пад зямлёю
Там будуюць першую ва Украіне падземную школу, бо ў метро вучням ужо не хапае месца.
Паглядзіце!
📷 Хлопец у ложку пасярод Варшавы і добраслаўленне жывёлінаў у Мадрыдзе
сабралі галоўныя падзеі ў фотаздымках за тыдзень
❓Ці ўцягне Пуцін Беларусь у вайну супраць NATO? Інтэрв’ю з генерал-лейтэнантам арміі ЗША
Каментуе Бэн Годжэз, які раней камандаваў сіламі ЗША ў Іраку і Еўропе.
Цалкам праграму «Прасвет» глядзіце на youtube-канале БЕЛСАТ NEWS
😳 Прыехалі...
Расейскі дэпутат генерал Андрэй Гурулёў прапанаваў адрадзіць ГУЛАГ для ўсіх, хто «ідзе супраць дзяржавы, каб там «радасна махалі кайлом»:
Мне зараз кажуць: «Ты хочаш зладзіць зноў ГУЛАГ». Ну, я сапраўды кажу, што жадаю, каб тыя, хто сёння шкодзіць нашай Радзіме тут усярэдзіне, радасна махалі кайлом у раёне Калымскага тракту. Гэта праўда. І не толькі я хачу, і народ хоча гэтага
🔻 Зміцер Дашкевіч паўгода правёў у карцары, цяпер знаходзіцца ў ШІЗА
Пра гэта ў Facebook паведаміла ягоная жонка Наста Дашкевіч:
Зміцер прабыў у Жодзіна паўгода ў бетоннай клетцы. Увесь час у карцары: ад ліпеня і да студзеня. Зараз яго перавялі зноў Навасады. Туды ж, дзе яму завялі крымінальную справу. Зараз ён зноў у шыза, дзе скардзіцца на дзікі холад. Кажа, што яму прыходзіцца па 8 разоў за ноч уставаць на зарадку, каб сагрэцца. А за гэта яму складаюць рапарты, што ён не ляжыць пасля адбоя
📷 @radiosvaboda
😁 У купелі Лукашэнкі на Хрышчэнне здарылася надзвычайнае здарэнне
Пакуль Іван Кубракоў з МУС думае пра ўцёкі, Вольга Бондарава з Горадні даведалася шакавальную праўду, Рыгор Азаронак адзеў нашыўкі ЗСУ, у Лідзе апраменіліся расейскія салдаты.
Пра ўсё гэта глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV» 🎞
🤷🏻♀️ Крама «Мила» часова спыняе онлайн-заказы. А ў Беларусь заходзіць яе канкурэнтка з Расеі
Беларуская гандлёвая сетка «Мила», што займаецца продажам касметыкі і тавараў бытавой хіміі, да 1 сакавіка не будзе прымаць заказаў праз інтэрнэт-краму.
Тым часам, як перадае Realt.by, у 2024 годзе на беларускі рынак плануе зайсці расейская сетка касметыкі і парфумерыі «Подружка», якая стане канкурэнткай беларускіх сетак.
☝️ А да яе прыйдзе і «ЛʼЭтуаль», якому належыць «Подружка».
😿 Ката, якога ў Расеі правадніца выкінула з вагона, знайшлі. На жаль, ён замерз у снезе
❗️ Увага, жорсткае фота!
Пра гэта паведаміў валанцёр, які прымаў удзел у пошуках Твікса.
Твікс разам са сваім гаспадаром ехаў дадому ў цягніку Екацерынбург-Санкт-Пецярбург і нават меў уласны квіток. Выбраўшыся з пераноскі ён пайшоў па вагоне, дзе ката заўважыла правадніца. Жанчына не ўбачыла побач з ім гаспадара і «высадзіла», нават не дачакаўшыся бліжэйшай станцыі.
Заўважыўшы знікненне ката гаспадары абвесцілі пошукі і паабяцалі ўзнагароджанне таму, хто верне Твікса. Ката шукалі амаль тыдзень.
❗️ У Беларусі ад сёння даражэе прыродны газ
Падаражэнне складзе амаль 6 %: тарыф на транспартаванне прыроднага газу вырасце з 21,01 рубля за 1 тыс. кубаметраў да 22,27 рубля.
Падаражэнне тлумачыцца тым, што Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі павялічыла тарыф на транспартаванне прыроднага газу па сістэме размеркавальных трубаправодаў. Адпаведная пастанова ведамства № 1 ад 10 студзеня апублікаваная на Нацыянальным прававым партале. Гэты дакумент набыў моц сёння.
Гэта значыць, што кошт камунальных паслугаў вырасце. Асабліва адчувальным гэта будзе да тых, каго лукашэнкаўская ўлада называе «незанятымі ў эканоміцы», бо яны аплочваюць камуналку па падвышаных тарыфах.