🙌 Вось так выглядаў ўчорашні вечар пратэстаў у Грузіі
У Грузіі працягваюцца пратэсты супраць законапраекту аб замежных агентах, які быў прыняты парламентам 17 красавіка. На суботу 20 красавіка былі запланаваныя шматлікія жаночыя маршы.
🎥 Mariam Nikuradze
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 Серыя смерцяў у МУС
🔸 Ці Лукашэнка хоча прадаць Пачобута і ці атрымаецца?
🔸 Чаго рэжым шукае ў Азіі?
🔸 Мія Міткевіч – палітвязынка, што перажыла пекла
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/tFQu3hTP2RI
🤯 Магчыма, гэта і наша будучыня. У КНДР выпусіцлі гімн пра Кім Чын Ына
Яго называюць «бацькам нацыі» і «самым разумным з 10 мільёнаў жыхароў». Агулам змест можна апісаць наступнай цытатай:
Сілаю любові ён абрабляе палі нашага вечнага шчасця
Імя яму – генерал Кім Чын Ын
🤦 МЗКЦ трапіў пад санкцыі ЗША. Ізноў
Менскі завод колавых цягачоў трапіў пад санкцыі ЗША ўжо чарговы раз.
Разбіраліся чаму ў відэа ☝️
💬 «Расейскія захопнікі палаюць асабліваю нянавісцю да замежных добраахвотнікаў у ЗСУ»
Ліса – былы беларускі добраахвотнік. У Беларусі ён актыўна браў удзел у пратэстах, за што яго рэгулярна збівалі сілавікі Лукашэнкі і прызначалі содні.
У 2022 годзе Ліса пайшоў добраахвотнікам ва ўкраінскае войска. Паспеў паслужыць у палку Каліноўскага і ў Другім інтэрнацыянальным легіёне абароны Украіны. У студзені гэтага года беларус звольніўся і цяпер жыве ў Польшчы.
Глядзіце ў новым выданні праграмы «Ваяры» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🔻 Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе
Цэллю атакі зноў былі транспартна-лагістычная аб’екты партовай інфраструктуры.
Паводле кіраўніка Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алега Кіпэра, выбуховай хваляй і абломкамі ракеты былі пашкоджаны прыватныя будынкі. У адным доме ўпала столь. Вядома пра чатырох пацярпелых: трох мужчын і адну жанчыну.
☝️ Цуд гаспадаркі па-беларуску
Сельскагаспадарчай навука сцвярджае, што ўраджайнасць фармуюць такія прыродныя фактары, як святло, вада, тэмпература, глеба. Адным словам, ураджай расце дзякуючы прыродным умовам.
💁 Так гэта адбываецца ва ўсім свеце, але ў Беларусі ўраджай расце чамусьці насуперак умовам надвор'я.
Глядзіце новае выданне «Фельетонаў Лупача» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
🔻 Швецыя зацікавілася танкерам, якім валодаюць бізнесоўцы, што раней гандлявалі беларускімі падсанкцыйнымі нафтапрадуктамі
Увагу ўладаў прыцягнуў танкер «Zircone» каля шведскага вострава Готлянд на Балтыцы. Тэлеканал SVT сцвярджае, што гэтае судна перапампоўвае расейскую нафту наўпрост у моры
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
Беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, могуць асудзіць на 12 гадоў
Рэжым абвінавачвае яго ў закліках да санкцыяў.
Вядома, што мужчыну завуць Уладзімір Нікіцін. Ён працаваў фінансавым кансультантам, але ў 2023-м звольніўся і пераехаў жыць у Польшчу. Мужчыну, імаверна, затрымалі па вяртанні ў Беларусь.
Суд над Уладзімірам пачнецца 29 красавіка ў Менскім гарадскім судзе.
Расейскія актывы ў ЗША могуць быць перададзеныя Украіне
Такое рашэнне прыняла Палата прадстаўнікоў. Гаворка ідзе пра $4-5 млрд
Законапраект аб дапамозе Украіне змяшчае палажэнні аб канфіскацыі расейскіх актываў, у тым ліку дзеля забеспячэння кампенсацыі Украіне і аднаўлення пасля вайны.
Чым часам краіны ЕЗ асцерагаюцца канфіскоўваць расейскія актывы.
У нядзелю абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
Амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі будуць дажджы, чакаюцца і моцныя вятры. Тэмпература паветра + 6... +12°C, па паўднёвым захадзе да + 14°C.
Згодна з МНС, надвор'е можа стаць прычынай адключэння электрычных падстанцыяў і абрываў ліній сувязі, таксама можа быць зніжана бачнасць на дарогах.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺У ЗША асудзілі беларуса, які дапамагаў украінцу абыходзіць санкцыі супраць Расеі
Праз VPN
Грамадзяніна Беларусі, які пражываў у Маямі, асудзілі да 21 месяца турмы за абыход санкцый. Распавядаем, хто ён такі.
🔺Рэжым сабраў суботнікам 14,5 млн рублёў
Праз VPN
Куды могуць пайсці гэтыя грошы – спыталі палітолага Андрэя Казакевіча.
🔺На паплечніка Навальнага ў Вільні напалі польскія бандыты?
Праз VPN
Выданне «The Insider» распавяло падрабязнасці пра арганізатараў і ўдзельнікаў нападу на былога кіраўніка ФБК Леаніда Волкава. Адзін з затрыманых – грамадзянін Беларусі, які працуе на Расею.
#штопачытаць
😁 «Я сказал слова «дурачок», я не имею на это права?»
Андрэй Павук задаўся пытаннем: чаму ябацькі і прадстаўнікі ўлады пазбягаюць дэбатаў са сваімі ідэалагічнымі апанентамі? Каб знайсці адказ, Андрэй загаварыў з ябацькамі, у чый таемны чат ён прабраўся ў папярэднім выданні «Шухер-шоу». Дыскусія выйшла вельмі красамоўнай.
Глядзіце ў новым выданні «Шухер-шоу» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
📷 Пратэсты супраць закону аб «замежных агентах» і вывяржэнне вулкану
Сабралі для вас асноўныя падзеі тыдня ў фотаздымках
🐈 Паглядзіце як валанцёры пад Курганам ратуюць жывёлаў, але трымаць выратаваных няма дзе
Паводка ў Расеі стала сапраўдным бедствам гэтай вясной, пад ваду сыходзяць цэлыя гарады
🤔 Калі заробак малы, то кіраўнік прадпрыемства можа сам яго сабе павялічыць
Спыталі экспертаў, што за новая пастанова з’явілася на Нацыянальным прававым партале
🙊 Падчас перапынку матчу Слуцк-Іслач каментатар забыўся выключыць мікрафон...
Такім чынам слухачы маглі пачуць ягоныя ўражанні не толькі аб надвор'і 🤭
🔻 Пачынаюцца літоўска-польскія вайсковыя вучэнні, звязаныя з «Сувальскім калідорам»
Вучэнні праходзяць у адпаведнасці з літоўска-польскім «Аршанскім планам», які падпісаны пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну. Большая частка плана засакрэчаная.
Падчас вучэнняў 1,5 тысячы ваенных пяхотнай брыгады «Жамайція» імя Вялікага гетмана літоўскага Яна Хадкевіча разам з хаўруснікамі прапрацуюць сцэнары абароны ў «Сувальскім калідоры».
📷 Ілюстрацыйнае / LRT
🌱 Што варта пасадзіць на агародзе і ў садзе ў красавіку
Што яшчэ рабіць у нядзелю, як не планаваць працу на надзеле, каб нічога не забыць.
Красавік – самы прадуктыўны і адказны месяц на лецішчы. Спіс таго, што рабіць на агародзе ў красавіку, вельмі шырокі. Расказваем 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕶 Стыль Святланы Ціханоўскай. Як змянілася лідарка за апошнія чатыры гады
Стылістка Ганна Прышывалка кажа «Белсату», што была прыемна здзіўленая, калі пабачыла фота Ціханоўскай у дзяцінстве: гэта «такая тонкая, зграбная, гарэзлівая і жыццярадасная дзяўчынка»; класічны прагрэсіўны падлетак канца 1990-х, вобраз адпавядае ўзросту і часу.
Сабралі здымкі і спыталі меркавання стылісткі 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😁 Суботнік вачыма каманды «Хай так TV»
Новае выданне сатырычнага шоу ўжо на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
Актуальныя навіны ад вядоўцаў Кацярыны Ваданосавай, Міхася Зуя і Дзяніса Дудзінскага і свежая порцыя гумару ад акторскай каманды праекту
#штопаглядзець
🩺 Аб’яднаны пераходны кабінет будзе распрацоўваць рэформу сістэмы аховы здароўя на час, калі ў Беларусі адбудуцца змяненні
Каардынаваць гэтую працу будзе беларускі лекар Станіслаў Салавей, надоечы прызначаны намеснікам прадстаўніцы АПК у сацыяльнай палітыцы Вольгі Гарбуновай.
Гэта тыя крокі, якія мусяць быць зробленыя пры вяртанні нашай краіны ў нармальнасць, каб не дапусціць канчатковага развалу сістэмы аховы здароўя і спынення аказання медычнай дапамогі людзям
🔻 Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса зноў хочуць судзіць
Адпаведная інфармацыя з’явілася ў раскладзе судовых паседжанняў на сайце Вярхоўнага суду.
У графе «артыкулы Крымінальнага кодэксу /сутнасць матэрыялу» ніякіх артыкулаў не пазначана. Замест гэтага тлумачыцца, што паседжанне адбудзецца ў сувязі з «іншымі пытаннямі, звязанымі з прывядзеннем прыгавору, вызначэння, пастановы ў выкананне».
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#рэпрэсіі
Амерыканцы могуць застацца без TikTok
Палата Прадстаўнікоў, якая ўхваліла законапраект па дапамозе Украіне, ухваліла яшчэ і законапраект пра папулярную сацсетку.
Цяпер, калі кітайскі ўладальнік тіктоку не пагадзіцца прадаць яго – сацсетка будзе цалкам забаронена у ЗША. На такое рашэнне ёсць 360 дзён.
Дэпутаты называюць TikTok «шпіёнскім шарам у тэлефонах амерыканцаў». Сацсеткай карыстаюцца каля 170 млн жыхароў ЗША.
Сілавікі затрымалі падлетка за «канфлікт з настаўнікам»
Паводле МУС, у сеціве з'явілася відэа, дзе ў каледжу 16-гадовы вучань выбіў кнігу з рук выкладчыка. Хлопца і аператара відэа хутка затрымалі.
Пазней сілавікі прыехалі ў каледж, сабралі вучняў і правялі з імі «прафілактычную гутарку».
Як могуць быць кваліфікаваныя дзеянні падлетку – не паведамляецца.
🇺🇸 Палата Прадстаўнікоў прагаласавала «За» дапамогу Украіне
Апошнія крокі – Сенат і на подпіс Джо Байдену. Прэзідэнт ужо заклікаў не марудзіць разгляд.
Дапамога будзе складаць з $61 млрд. Такі законапраект амаль паўгода быў унутрыамерыканскай палітычнай дыскусіяй. Шмат дэпутатаў віталі вынікі галасавання, размахваючы ўкраінскімі сцягамі.
Разгляд у Сенаце адбудзецца ўжо 23 красавіка.
«Вельмі важкі пакет, які адчуюць і нашыя воіны на перадавой, нашыя гарады і сёлы, якія цярпяць ад расейскага тэрору. Дзякую кожнаму і кожнай, хто падтрымаў наш пакет: гэта пастанова для абароны жыцця», – падзякаваў Уладзімір Зяленскі.
💥 #галоўнае за 20 красавіка
🔻 У Беларусі зладзілі суботнік. Не абышлося і без крынжа;
🔻 Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады прыняла і апрацавала першыя тры спісы кандыдатаў;
🔻 Суд у ЗША вынес прысуд беларусу, якога абвінавацілі ў дапамозе абыходу санкцыяў;
🔻 ЗША зноў увялі санкцыі супраць МЗКЦ. На гэты раз – за ракетную праграму Пакістану;
🔻 Расею ўночы атакавалі 50 украінскіх дронаў. Удар па нафтабазе ў Смаленску мог быць спробаю Украіны парушыць нафтавую лагістыку паміж Беларуссю і Расеяй. 787-ы дзень поўнамаштабнай вайны;
🔻 На мяжы з Беларуссю паранены польскі жаўнер;
🔻 На сёння ў Грузіі анансаваныя жаночыя маршы;
#рэпрэсіі
🔻 Выйшаў на волю Андрэй Дзмітрыеў$
🔻 Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і Ігара Лосіка будуць зноў судзіць$
🔻 Папаўненне «спіса экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
😮 28 метраў у вышыню!
Сёрфер скарыў такую вялізную хвалю, дзякуючы асаблівай тэхналогіі
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Як прайшоў агульнарэспубліканскі суботнік. І куды пойдуць «сабраныя» грошы?
🔸 Менскі завод колавых цягачоў трапіў пад санкцыі ЗША чарговы раз
🔸 Заробкі кіраўнікоў канцэрнаў прывяжуць да рэзультатаў іх прадпрыемстваў
🔸 У Літве з’явіўся ялінавы бор у гонар беларускіх палітвязняў
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/AtfAkzHMafs
💬 Удар па нафтабазе ў Смаленску мог быць спробаю Украіны парушыць нафтавую лагістыку паміж Беларуссю і Расеяй
Такое меркаванне выказаў «Белсату» вайсковы аналітык, былы працаўнік СБУ Іван Ступак:
Хутчэй за ўсё была прынятая пастанова знішчыць нафтабазу, каб у Расеі не было магчымасці адпраўляць сырую нафту ў Беларусь на перапрацоўку і потым атрымліваць гатовыя нафтапрадукты. Я мяркую, што Украіна, акрамя знішчэння нафтаперапрацоўчых комплексаў, узялася за знішчэнне самых ёмістасцяў для захоўвання