💬 «Усе кажуць, што мяне "расстраляюць", можна не сумнявацца! Ну паглядзім»
Сабралі каментары ўдзельнікаў BYPOL адносна сённяшняга завочнага працэсу супраць іх, які праходзіць у Менску.
Пачытайце, як адрэагавалі Азараў ды іншыя:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ Зноў Санкт-Пецярбург, зноў палаючы МАЗ. Ужо звычайная карціна
Сёння раніцай чарговы аўтобус беларускага вырабніцтва загарэўся на мясцовым праспекце Касманаўтаў. Паведамляецца, што ў ім ехалі 15 чалавек, усе яны паспелі выйсці да таго, як полымя ахапіла цэлы салон.
У кампаніі «Домтрансавто» паведамілі выданню «Фонтанка», што загаранне пачалося з пярэдняй часткі аўтобуса. Прычына здарэння высвятляецца.
✴️ Ён мог праславіцца як музы́ка, але выбраў навуку
Як «беларускі Тэсла» Якуб Наркевіч-Ёдка сумяшчаў навуку, медыцыну, і сельскую гаспадарку,
⚡ як пабудаваў найвялікшую на захадзе Расейскай імперыі метэаралагічную станцыю і спрабаваў апанаваць маланкі
👻 і як першым сфатаграфаваў ауру чалавека
Глядзіце ўсё гэта ў новым выданні «Вусоў Скарыны» 🔽
https://www.youtube.com/watch?v=lkHUG8hFqaw
🤔 Праваслаўная царква ўпершыню адмовілася да сумеснай з католікамі малітвы
Штогод у Менску праходзіць малітва за адзінства хрысціянаў, дзе католікі з праваслаўнымі служаць разам. Звычайна БПЦ рэпрэзентаваў протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, але ён раптоўна не прыйшоў.
Гэта першы раз, калі БПЦ не з'яўляецца на супольным богаслужэнні.
◼️10 гадоў таму на Майдане забілі беларуса Міхаіла Жызнеўскага
Ён – адзін з першых, хто аддаў сваё жыццё за ўкраінскую волю. Міхаіл не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя. Яго забілі стрэлам у сэрца.
Якім ён быў чалавекам? Сабралі гісторыю беларускага героя:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💥 #галоўнае за 21 студзеня
🔸 У Вільні з удзелам Святланы Ціханоўскай прайшла ўрачыстая цырымонія да чарговай гадавіны паўстання Каліноўскага
🔸 Бабруйск: сілавікі стралялі па нагах неадэкватнага мужчыны з нажом, каб затрымаць яго
🔸 Жыхар Наваполацку нападпітку патэлефанаваў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Яго затрымалі і прысудзілі 15 содняў
🔸 Новыя патрабаванні Міністэрства аховы здароўя да касметолагаў і фармацэўтаў
🔸 Belavia цяпер можа ствараць «чорныя спісы» пасажыраў
🔸 КамАЗ створыць беспілотны самазвал, які можа істотна пагоршыць пазіцыі БелАЗу на расейскім рынку
🔸 Дзясяткі людзей загінулі і дзясяткі параненыя пасля абстрэлу рынку ў Данецку гэтай раніцай
📝 Belavia цяпер можа ствараць «чорныя спісы» пасажыраў. Туды плануюць уключаць тых, хто пагражае бяспецы палётаў
На які тэрмін авіякампанія будзе «баніць» бу́йных пасажыраў – не да канца зразумела.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🚙 У варшаўскім медцэнтры маленькім пацыентам прапануюць ехаць на аперацыю на цацачнай машынцы
Такое новаўвядзенне для дзяцей дзейнічае ў Цэнтры медыцынскай апекі «Капернік» з канца снежня. Міні-«Лексусы» дапамагаюць пацыентам з аддзелу хірургіі ды артапедыі дабірацца да аперацыйнага пакою без стрэсу і слёз.
💬 «Мы павінныя скончыць справу, якую пачаў Кастусь Каліноўскі шмат гадоў таму»
У Вільні адбылася ўрачыстая цырымонія да чарговай гадавіны паўстання 1863-1864 гадоў.
Яна распачалася з імшы ў Кафедральным саборы, пазней працягнулася на могілках Росы, дзе ў капліцы з парэшткамі Кастуся Каліноўскага, Зігмунта Серакоўскага ды іншых паўстанцаў выступілі прэзідэнты Літвы ды Польшчы, амбасадар Украіны і лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.
Сярод прысутных было шмат беларусаў з нацыянальнымі сцягамі.
📍Павел Латушка таксама паўдзельнічаў ва ўрачыстасцях да гадавіны паўстання, але ў Польшчы.
💁🏻♂️ Жыхар Наваполацку нападпітку патэлефанаваў у міліцыю і сказаў «Слава Украіне». Вось што было з ім далей
Званок адбыўся 22 снежня, а 12 студзеня справу Барыса Казельскага разгледзела сумнавядомая наваполацкая суддзя Зінаіда Балаболава. Яна пастанавіла, што гэта «несанкцыяванае пікетаванне», таму Казельскі павінен адбыць адміністратыўны арышт у выглядзе 15 содняў.
Мужчына быў затрыманы праз чатыры дні пасля свайго званка, і тады адбыў у зняволенні адзін дзень, пасля якога яго выпусцілі да суду. Гэты праведзены за кратамі дзень яму залічылі ў прызначаныя пазней 15 содняў.
Паводле рапарта сілавікоў, акрамя «пікетавання» фразаю «Слава Украіне» Барыс Казельскі таксама «абразіў пасадовую асобу дзяржаўнага органа», за што, імаверна, на яго складуць асобны пратакол.
💰Вашае «кватэрнае пытанне» можа хутка вырашыцца ў Харватыі. Але не ўсё так проста
У мястэчку Леград, які размешчаны на мяжы Харватыі з Вугоршчынай, жывуць усяго каля 2 тысяч чалавек. Каб прывабіць сюды новых жыхароў, мясцовы муніцыпалітэт выставіў на продаж некалькі дамоў усяго за € 0,13.
Падобныя праграмы ў маленькіх гарадах дзейнічаюць таксама ў Італіі ды Францыі, аднак там дамы звычайна сімвалічна прадаюць за 1 еўра. У Харватыі ж кошт яшчэ меньшы, бо раней падобная праграма называлася «Дом за куну» (куна − старая валюта Харватыі, якая была ў абароце да ўводу еўра). Курс 1 куны акурат раўняецца 13 еўрацэнтам, таму цану дамоў зрабілі менавіта такой.
Аднак ёсць некалькі ўмоваў, каб улады Леграда прадалі вам дом: вы павінны быць маладзей за 45 гадоў, быць у шлюбе альбо пазашлюбным партнёрстве, не мець крымінальнага мінулага. Да таго ж, улічваючы невялікую колькасць працоўных вакансіяў у Леградзе, пажадана працаваць «на ўдалёнцы» ці мець крыніцу пасіўнага даходу для камфортнага жыцця на харвацка-вугорскім памежжы.
🔹 Міністэрства аховы здароўя ўводзіць новыя патрабаванні для касметолагаў і фармацэўтаў
Змены набудуць моц з 2 лютага. Пра што ідзе гаворка, разабралі на нашым сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📍Спачатку ў паветра, потым па нагах: у Бабруйску сілавікі затрымлівалі мужчыну са стралянінаю
У суботу каля 21-й гадзіны ў міліцыю паскардзіліся на чалавека з нажом, які псаваў прыпаркаваныя аўтамабілі і пагражаў мінакам.
Калі сілавікі прыехалі на месца, мужчына пачаў пагражаць нажом і ім. На просьбы кінуць халодную зброю ён не рэагаваў. Тады яго папярэдзілі пра тое, што будуць страляць. І сапраўды стрэлілі – у тым ліку па нагах.
Пасля гэтага, як паведамляюць у МУС, 44-гадовы мужчына хацеў здзейсніць суіцыд, аднак міліцыянты яму перашкодзілі і аказалі першую дапамогу.
🔹 Нагадаем: раней падобнае затрыманне неадэкватнага чалавека з нажом адбылося і ў Горадні. Тады сілавікі таксама выкарысталі табельную зброю, аднак усё абмежавалася папераджальнымі стрэламі.
☝️У Данецку патрапіў пад абстрэл рынак – загінулі 13 чалавек
Яшчэ мінімум 10 асобаў атрымалі раненні, пішуць мясцовыя паблікі.
Рынак месціцца ў заходняй частцы гораду – у мікрараёне «Тэкстыльшчык».
☝️ Стрыечны ўнук генерала Панфілава падтрымаў Украіну і папрасіў расейцаў не прысабечваць подзвіг дзеда
45-гадовы Міхаіл Татарнікаў заклікае расейскі народ і расейскіх вайскоўцаў апамятацца і спыніць забойствы мірных людзей і абстрэлы ўкраінскіх гарадоў.
«Пуцін, Крэмль, расейскія грамадзяне вельмі любяць выхваляцца маімі продкамі – генералам Панфілавым і наагул панфілаўцамі. І я хачу, каб яны ведалі, што сваяк таго, кім яны так казыраюць, выказвае салідарнасць з Украінай, выступае супраць расейскай агрэсіі і генацыду ўкраінскага народу. Лічу Уладзіміра Пуціна і ўсю пуцінскую ўладу злачыннай і вельмі спадзяюся, што ўсе яны неўзабаве апынуцца на лаўцы падсудных у Гаазе, дзе іх усе вельмі чакаюць, у тым ліку я», – кажа Міхаіл Татарнікаў.
Пачытайце, што распавёў Міхаіл пра стаўленне дзеда да Украіны.
✅ Чытаць праз VPN ❎ Без VPN
📍Кіраўніцтва Палка Каліноўскага вырушыла па еўрапейскіх гарадах, каб сустрэцца з беларусамі. Першы сход адбыўся ў Варшаве
Учорашняе мерапрыемства наведалі каля 150 чалавек. Чытайце наш рэпартаж з яго вось тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Суіцыд на «Беларуськаліі»?
Суполка 1-га рудаўпраўлення «ВКонтакте» паведаміла пра тое, што на Бярозаўскім рудніку на прывадзе лавы знайшлі павешаным зменнага майстра.
Асоба гэтага чалавека не раскрываецца. Інфармацыі пра самагубства ў іншых крыніцах няма.
📍Калі вам нешта вядома пра сітуацыю і гэта для вас бяспечна, пішыце ў наш @belsatbot. Гэта ананімна
🤡 Менскі гарадскі суд пачаў судзіць удзельнікаў BYPOL. Само сабою, завочна
«Абвінавачаныя, нягледзячы на належнае паведамленне аб месцы і часе судовага паседжання, на суд не з’явіліся», – зазначаюць дзяржСМІ.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤨Расея рыхтуе яшчэ і дэстабілізацыю ў Малдове?
Інстытут вывучэння вайны паведаміў пра план Крамля па новай эскалацыі. Гэтым разам Пуцін хоча выкарыстоўваць непрызнанае Прыднястроўе і вайсковыя вучэнні. Таксама ў Расеі ўжо кажуць пра «гвалтоўную рэінтэграцыю» рэгіёну ў Малдову.
❓Ці гэта пачатак новага канфлікту? Вось, што кажуць эксперты:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☕️Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
А вось і 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Унук таго самага Панфілава цалкам падтрымлівае Украіну
Праз VPN
«Пуцін, Крэмль вельмі любяць выхваляцца маімі продкамі. Лічу яго і ўсю ўладу злачыннай і спадзяюся, што ўсе яны апынуцца на лаўцы падсудных у Гаазе». Пачытайце нашае інтэрв'ю са сваяком вядомага савецкага генерала.
🔺Расея чакае перамогі Трампа. Ці паўплывае ён на вайну ва Украіне?
Праз VPN
Дональд Трамп можа прывесці сурʼёзныя змены ў палітыцы ЗША. Акрамя спынення падтрымкі Украіны, ЗША можа цалкам пакінуць NATO і пайсці на саступкі Маскве. Ці гэта так? Разбяромся.
🔺Чорныя спісы «Белавія»
Праз VPN
Лукашэнка дазволіў складаць чорныя спісы ў адзінай беларускай авіякампаніі. Што варта зрабіць, каб туды патрапіць і як потым выйсці?
🥪 Новы кулінарны трэнд з TikTok − бутэрброды з гарэлкаю. Што?
Увосень у TikTok завірусіўся незвычайны на першы погляд кактэйль − малако + віно. Многія высока ацанілі яго і зазначылі, што ім спадабалася! Хоць і здаецца, што спалучэнне прадуктаў дзіўнае.
☝️Цяпер новы кулінарны прарыў: блогеры кладуць у блэндэр кавалак сметанковага масла, даліваюць зверху гарэлкі, усё перамешваюць і потым мажуць на хлеб! Для пікантнасці можна запекчы такі бутэрброд у духоўцы і пасыпаць зверху спецыямі.
🌚 Захацелі пакаштаваць алкабуцер?
💥СТРЫМ. Нядзельнае вечаровае шоў «Тыдзень»
У сённяшнім выданні:
🔸 З чым едуць «каліноўцы» па Усходняй Еўропе і што адбываецца ў палку
🔸 Хто ідзе ў «палатку» – самыя адыёзныя кандыдаты
🔸 У Вільні адзначаюць гадавіну паўстання Кастуся Каліноўскага
🔸 Выбары ў Каардынацыйную Раду
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/zNi9oScv28Y
🫠 Friendly fire: КамАЗ рыхтуе беспілотны самазвал, які складзе канкурэнцыю БелАЗу
Пра гэта заявілі самі распрацоўшчыкі.
Грузападымальнасць будучага кар'ернага КамАЗа складзе 220 тон. За кошт беспілотных тэхналогій такі самазвал можна будзе выкарыстоўваць у экстрэмальных умовах. Але і на звычайных вытворчасцях мадэль таксама спатрэбіцца: беспілотнік дазволіць павялічыць прадукцыйнасць за кошт змяншэння колькасці прастояў і павелічэння хуткасці працы.
Цяпер у праекце новага 220-тоннага самазвала завершаны другі этап тэарэтычных даследаванняў, распрацаваны эскізны праект і створаны тэхнічны праект на лічбавую сістэму дыспетчарызацыі вугальнага карʼера. Завяршыць укараненне ўсіх атрыманых распрацовак плануецца да 2027 года.
Новы КамАЗ павінен будзе замяніць БелАЗ на расейскім (а можа і не толькі) рынку.
🔍 На сайце беларускага цяжкавіка пазначана, што «прадукцыя завода пастаўляецца больш чым у 80 краінаў па ўсім свеце» і «больш за 50% паставак прыпадае на Расійскую Федэрацыю».
💫 У Паўднёвай Карэі адкрылі Моладзевыя алімпійскія гульні. Беларусы не ўдзельнічаюць
Паглядзіце, як прайшло адкрыццё!
👹 «Морда» ўнікальнай краіны для бізнесу
🔍 Хочаш прадаць свой бізнес і вывесці грошы з РБ? Плаці даніну
🔍 Аляксандр Кныровіч праводзць «лікбез» для міністаркі сацыяльнай абароны па базавых эканамічных паняццях
🔍 Колькі адсоткаў ад мінімальнага заробку вытрачаюць на ежу ў Беларусі і краінах блізкага замежжа?
🔍 Завод «Інтэграл» шакуе інавацыямі! Выпусціў суперсекундамер 💪
https://www.youtube.com/watch?v=GmfiPXErw1E
😍 Палітзняволеная, асуджаная на 5 гадоў намалявала артбук. Нядаўна яго надрукавалі
У кнізе Анастасіі Кухты сабраныя больш за 60 гісторый з жыцця дзяўчыны ў калоніі і падтрымкі, якую яна атрымлівае ад мужа. Усе гісторыі стылізаваныя пад дызайн жуйкі «Love is..»., малюнкі дзяўчына зрабіла сама.
Артбук выйшаў на дзвюх мовах: расейскай і англійскай. Для замежнікаў аўтары ўключылі таксама кароткія тлумачэнні аб сітуацыі дзяўчыны і ўмовах утрымання ў беларускіх калоніях.
Насту Кухта асудзілі паводле абвінавачвання ў «закліку да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК) і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК).
У выніку дзяўчыну прызналі вінаватай і асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Акрамя таго, Насту ўнеслі ў спісы «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў».
За час зняволення памерла мама Насты, але на развітанне дзяўчыну не пусцілі.
💌 Учора дзяўчына адзначала дзень нараджэння. Павіншуйце Насту і дашліце ёй паштоўку на адрас: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.
🏒 Самым багатым беларускім хакеістам стане... (не, не той пра каго вы падумалі) 23-гадовы хлопец з НХЛ
Аляксей Протас падпісаў новы кантракт з Washington Capitals. Вось колькі ён заробіць за 5 гадоў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Андрюшенька, не зарабатывайте лайки на игуменье Гаврииле»
Андрэй Павук вырашыў стварыць (ці ўсё ж сапсаваць?) святочны настрой «ябацькам» і пажадаць ім у новым годзе новай улады.
Тыя ў адказ зноў актыўна клікалі блогера вярнуцца на Радзіму: хто кнутом, а хто і пернікам (як ігумення Гаўрыіла!).
Слухайце чарговую порцыю размоваў Андрэя Павука з ідэалагічнымі апанентамі ў нашым «Шухер-Шоў» 🔽
https://www.youtube.com/watch?v=aivjaARhn2o
🔹Да ачысткі снегу ў Менску прыцягваюць былых зняволеных
Пра гэта расказалі на дзяржаўным тэлебачанні.
Былыя асуджаныя чысцяць тэрыторыі вакол сацыяльных аб'ектаў: школаў, дзіцячых садкоў, прытулкаў і шпіталяў.
Дзяржаўныя прапагандысты прадстаўляюць акцыю як нібыта добраахвотную і як «магчымасць выправіць памылкі, дапамагаючы пры гэтым грамадству». Паводле словаў начальніка аддзелу наглядна-выканаўчай дзейнасці ГУУС Мінгарвыканкама Івана Сакалоўскага, людзі «дапамагаюць ініцыятыўна».
📷 Фота ілюстрацыйнае
🎁 Сюрпрыз ад гомельскай прыроды: перад лядовым палацам утварыўся сапраўдны каток
А некаторыя гамельчукі гэтым ya_kubova/video/7325920649942256901?_r=1&_t=8jD9oDiE8wf">скарысталіся.