belsat | Неотсортированное

Telegram-канал belsat - Белсат

42764

Тэлеканал Белсат Даслаць навіну, фота ці відэа: @BelsatBot Расейскамоўны рэгіянальны ТГ @BelsatRu

Подписаться на канал

Белсат

🎧 Онлайн-часопіс TAUBIN запусціў паэтычны падкаст «Белы верш»

Размовы з аўтарамі і аўтаркамі пра літаратуру і не толькі. Як пішуць стваральнікі:

Нашыя героі і гераіні – людзі з адной кніжкай, без кніжак, з мноствам кніг. Яны маладыя і не вельмі, жывуць у Беларусі і па-за яе межамі, пішуць па-беларуску, па-польску, па-англійску, на многіх іншых мовах. Яны – тут і зараз фармуюць тое, што мы называем сучаснай беларускай паэзіяй


📌 Слухаць першыя выпускі ўжо можна тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 У Беларусь прыбыў з візітам намеснік мінабароны Ірану

🔸 Сілавікі займаюць чарговыя пасты

🔸 У Беларусі распрацоўваюць уласную аперацыйную сістэму, ўэб браўзер і комплекс офісных праграмаў. Навошта?

🔸 Дзень народзінаў Леніна. Чаму гэты персанаж у сучаснай Беларусі застаецца ў пашане?

Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/PCkaSye1C14

📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!

Читать полностью…

Белсат

💁 Выйшаў на волю і ўзначаліў расейскую кампанію з беларускімі каранямі

Былы генеральны дырэктар «Белшыны» Андрэй Бунакоў, які ў лютым 2023 года знаходзіўся ў СІЗА, выйшаў на волю. 14 лютага 2023 года Аляксандр Лукашэнка паведаміў аб арышце гендырэктара «Белшыны» і зладзіў разнос чыноўнікам, якія спрабавалі за яго заступацца.

☝️ Цяпер Андрэй Бунакоў з’яўляецца генеральным дырэктарам ТАА «Марскі тэрмінал «Вароты Арктыкі» са статутным капіталам 180 млн расейскіх рублёў.

Праз VPNБез VPN

Читать полностью…

Белсат

🔻 У Харкаве абвалілася тэлевізійная вышка

Расейскія войскі нанеслі ўдары па аб'екце тэлевізійнай інфраструктуры ў Харкаве, у рэгіёне ёсць перабоі з сігналам лічбавага тэлебачання, паведаміў кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Сінегубаў.

Цягам гадзіны РФ нанесла ўдары як мінімум па чатырох населеных пунктах Харкаўшчыны.

☝️ Тым часам кіраўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Кірыл Буданаў заявіў, што сярэдзіна траўня – пачатак чэрвеня будзе складаным перыядам для Украіны.

Читать полностью…

Белсат

💬Павел Латушка: «Лукашэнка стаіць перад Крамлём на каленях»

🔹З якою мэтаю на Лукашэнку ціснулі ў Крамлі?
🔹Чаму выбары прэзідэнта Беларусі могуць абвесціць знянацку і прычым тут Віктар Лукашэнка?

Сцэнары развіцця падзеяў на найбліжэйшыя месяцы – у інтэрв’ю для праграмы «ПраСвет» з Паўлам Латушкам на youtube-канале «Белсат NEWS»🎞

Читать полностью…

Белсат

🇱🇹 У Літве хочуць увесці адказнасць за перавозку тавараў з сімваламі аўтарытарных ці таталітарных рэжымаў

Нагодай для распрацоўкі такога праекту стаў зварот Літоўскай мытні ў Службу інспектараў па журналісцкай этыцы, у якім яны прасілі ацаніць пасылку з кнігамі і перыядычнымі выданнямі, якая прыйшла ў Літву.

З улікам геапалітычнай сітуацыі і выклікаў, якія ўзнікаюць перад нацбяспекай, было вырашана спыніць шлях пранікнення розных правакацый і спроб прапагандаваць ідэалогію «Рускага свету», таму і зарэгістравалі папраўкі да кодэкса

Читать полностью…

Белсат

❓ Вашы дзеці рэгістраваліся на ЦТ?

Шукаем беларусаў і беларусак, чые дзеці рэгістраваліся на Цэнтралізаванае тэставанне і сутыкнуліся з патрабаваннем даць згоду на маніторынг сваіх сацсетак.

Калі гэта вы і маглі б ананімна падзяліцца досведам, напішыце ў наш бот @BelsatBot

Читать полностью…

Белсат

🙌 Не ведаеце, дзе спраўдзіць тэкст па-беларуску?

Наш моўны сэрвіс «Добрапіс» дапаможа спраўдзіць тэкст афіцыйным або класічным правапісам, падкажа напісанне ўласных імёнаў на беларускай мове, а таксама мае ўласны канвертар лацінкі. У рэжыме онлайн можна перавесці тэкст кірыліцай у беларускую лацінку.

І галоўнае: усё працуе онлайн і цалкам бясплатна!

📌 Асноўная старонка цяпер знаходзіцца на рамонце, таму захоўвайце, дзяліцеся, расказвайце пра новы адрас http://dobrapis.satbel.eu/

Відэа: @bolacka_

Читать полностью…

Белсат

💱Курсы валютаў на 22 красавіка

Сёння долар і еўра зноў істотна патаннелі, расейскі рубель нязначна дадаў у кошце

#курсывалютаў

Читать полностью…

Белсат

☝️ Расея выводзіць вайсцоўцаў з тэрыторыі Нагорнага Карабаху

Там расейскія вайскоўцы мусілі ў тым ліку ахоўваць армянскае насельніцтва, якое з прычыны вайны з Азербайджанам амаль цалкам пакінула рэгіён. Цяпер жа расейцаў могуць скіраваць у іншы гарачы пункт – на вайну з Украінаю.

❓Што за міратворцы? Што яны там робяць і куды войдуць далей?

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

❄️ 22 красавіка… у Беларусі выпаў снег

Надворʼе сёння зусім не вясенняе: у Менску днём +3..+ 5, у Горадні +5..+7. У астатніх +8..+12.

А як у вас за вокнамі? Пішыце ў каментарах (калі вам гэта бяспечна).

Фота: @onlinerby, відэа: сацсеткі

Читать полностью…

Белсат

Прадстаўніцтва Міжнароднага саюзу лялечных тэатраў могуць ліквідаваць

Гэта адна з некамерцыйных арганізацыяў, якія заставалася пасля 2020-ага. Заўтра ў Берасці будзе разгледжана справа аб ліквідацыі.

Беларускі цэнтр міжнароднага саюзу дзеячаў тэатру лялек» быў заснаваны ў 1996 годзе. Сама арганізацыя мае тытул «Афіцыйны партнёр ЮНЕСКА».

Читать полностью…

Белсат

☕️ Добрай раніцы, сябры!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔺Як змяніўся вобраз Ціханоўскай з маладосці да 2024?

Праз VPN

Сабралі вялікую падборку здымкаў беларускай лідаркі і разабралі ейныя вобразы са стылістам.

🔺Як будзе працаваць медыцына ў новай Беларусі?

Праз VPN

Разам з доктарам Станіславам Салаўём абмяркуем сённяшні стан беларускай медыцыны і як яна будзе змяняцца пасля Лукашэнкі.

🔺Хочаце аднавіць лецішча? Мы дапаможам

Праз VPN

Пачытайце парады пра тое, што, як і дзе можна пасадзіць у красавіку. Амбяркуем усё: ад кветак да гародніны.

#штопачытаць

Читать полностью…

Белсат

💥 #галоўнае за 21 красавіка

📌 Аб’яднаны пераходны кабінет будзе распрацоўваць рэформу сістэмы аховы здароўя на час, калі ў Беларусі адбудуцца змяненні;

📌 Амаль да 5 тысяч грамадзян Беларусі былі прыцягнутыя да адказнасці за шум у кватэры ад пачатку 2024-га года;

📌 У ЗША ўхвалілі законапраект супраць TikTok;

📌 Расейскія актывы ў ЗША могуць быць перададзеныя Украіне. Тым часам палата Прадстаўнікоў прагаласавала «За» дапамогу Украіне;

📌 Пачынаюцца літоўска-польскія вайсковыя вучэнні, звязаныя з «Сувальскім калідорам». Большая частка плана засакрэчаная;

📌Расейцы нанеслі ракетны ўдар па Адэсе. 788-ты дзень поўнамаштабнай вайны ва Украіне;

#рэпрэсіі

📌 Асуджанага на 13 гадоў Паўла Белавуса зноў хочуць судзіць;

📌 Бізнесоўца Уладзіміра Балабановіча будуць судзіць за «заклікі да санкцый»;

📌 Беларуса, які вярнуўся з-за мяжы, могуць асудзіць на 12 гадоў;

📌 Сілавікі затрымалі падлетка за «канфлікт з настаўнікам»;

Читать полностью…

Белсат

📚 Кніга з аповедам «Дзяўчынка з Беларусі» трапіла ў топ-15 дзіцячых выданняў Бразіліі за 2024 год

Вядзецца пра кнігу бразільскай пісьменніцы Бэтсі Франка.

Сюжэт дзіцячага апавядання заводзіць герояў «некуды паміж Друяй і Браславам», піша @budzmaorg. Фантастычная гісторыя напоўнена таямніцамі і загадкамі, адказы на іх чытачы атрымліваюць у кожным наступным раздзеле. Таямніца дзяўчынкі адкрываецца толькі на апошніх старонках апавядання.

Читать полностью…

Белсат

🎥 «Калі б ёй далі магчымасць расстрэльваць, яна б асабіста гэта рабіла»

Былая палітзняволіная Мія Міткевіч у інтэр рассказала пра суддзю Алену Шылько, якая асудзіла яе да 3 год зняволення. Яна ж судзіла Алеся Пушкіна і Насту Лойку.

Размову цалкам глядзіце ў праграме «Тыдзень» на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞

#рэпрэсіі

Читать полностью…

Белсат

☝️ 60% літоўцаў бачаць пагрозу вайны

Вынікі даследавання Havas Group і Norstat LT сведчаць пра тое, што пагроза вайны зноў стала асноўнай крыніцай занепакоенасці літоўцаў

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

Пайшлі з жыцця непакаранымі

Толькі на Берасцейшчыне і толькі сярод палкоўнікаў-падпалкоўнікаў памерлі прынамсі пяцёра міліцыянтаў

Разбіраемся ў відэа ☝️

Читать полностью…

Белсат

☝️ Ордэн, які стварыў Жыровічы і значна паўплываў на нашую гісторыю

У новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч расказвае пра Ордэн базыльянаў Святога Язафата. Утвораны ў 1617 годзе нарадзінцам Наваградчыны Язэпам Руцкім, пазней ён стаў адным з найбольш значных і ўплывовых на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага.

💁 Аднак, згодна з нашай нацыянальнай традыцыяй, унутры ордэну ад самага яго заснавання быў канфлікт, які паўплываў на нашую гісторыю.

Глядзіце ў новым выданні «Вусоў Скарыны» на YouTube-канале «Белсат HISTORY» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

🎬 Новае кіно на канале

Дакументальная стужка «Жывы» Ленін у сучаснай Беларусі, рэж. Андрэй Куціла, Беларусь, 2017 г.

У гэты дзень невялікі сквер каля буйнога менскага заводу, як ніколі, напаўняецца людзьмі рознага веку. Ідзе дождж. Аркестрык – з дзясятак недарэчна элегантных мужчын у вярблюджых паліто – дастае з чахлоў інструменты. І вось ужо гучыць немудрагелісты маршык.

Але навошта ўсё гэта? Натоўп не разважае. Ён падпарадкоўваецца плыні часу

Глядзіце на YouTube-канале «Белсат DOC» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

📺 Асноўнае на гэтую гадзіну

✔️ У Беларусі хочуць стварыць уласную аперацыйную сістэму, браўзер і офісны пакет;

✔️ Калі чакаць чарговага павышэння камуналкі?

✔️ Анджэй Дуда заявіў, што гатовы размясціць ядравую зброю на тэрыторыі Польшчы;

✔️ ЗША гатовыя перадаць Кіеву ракеты «АтАкамс» да канца красавіка;

✔️ Апошні дзень рэгістрацыі на цэнтралізаванае тэставанне;

✔️ Як трапіць на беларускія фіёрды, якое возера ў Беларусі самае вялікае і дзе зімуюць кажаны;

✔️ Надвор'е ж пакуль не спрыяе падарожжам. Беларусь ізноў засыпае снегам;

Глядзіце
кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞

Читать полностью…

Белсат

🔻 «BELPOL» выкрыў хібы справы «наркамана-экстрэміста» з арсеналам зброі

Прапаганда паказала сюжэт пра затрыманне жыхара Баранавічаў, якога назвалі «збройным баронам» і «нарказалежным экстрэмістам». У Аляксея Лопуха, як сцвярджаецца, знайшлі больш за 30 гранатаў, пісталетаў і кулямётаў.

«BELPOL» паведамілі «Белсату», што мужчына быў пад сталым кантролем сілавікоў:

Такія асобы заўсёды пад кантролем, і міліцыя выдатна ведала, чым ён займаецца. Тое, што яго цяпер затрымалі, гэта проста паказуха. Ім трэба паказваць, што «ворагі» нікуды не падзеліся


Нельга выключаць, што міліцыянты закрылі справу ў абмен на згоду Лопуха аб супрацы, адзначыў прадстаўнік аб’яднання былых сілавікоў «BELPOL» Уладзімір Жыгар 👇

Праз VPN Без VPN

Читать полностью…

Белсат

☝️ «Новая газета Европа»: Рамзан Кадыраў хворы

Паводле выдання, з 2019-га года мінімум двойчы на год Кадыраў пачаў праходзіць рэгулярныя, у тым ліку і хірургічныя, працэдуры ў ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта РФ

📌 У студзені 2019 года лекары ўпершыню паставілі яму дыягназ «некроз падстраўнікавай залозы». Рамзан Кадыраў гэта не хаваў, заявіўшы вымушаны сысці ў адпачынак у сувязі з «часовай непрацаздольнасцю».

Тады ж, у 2019 годзе, адзначае выданне, мала хто надаў значэнне таму факту, як моцна схуднеў Рамзан Кадыраў. Але менавіта рэзкая страта ў вазе – першы сімптом хуткага развіцця панкрэанекрозу (хвароба развіваецца хутка, дрэнна паддаецца лячэнню, мае высокую ступень смяротнасці)

📌 У студзені 2020 года Кадыраў зноў вымушаны быў узяць водпуск у сувязі са «часовай непрацаздольнасцю».

Увесну 2022-го стан здароўя Кадырава стала імкліва пагаршацца – ён стаў знікаць з публічнай прасторы ў самыя непрыдатныя для гэтага моманты.

📌 Паводле крыніц «Новай газеты Европа» ў ЦКБ Упраўлення справамі прэзідэнта РФ, у верасні мінулага года Кадыраў трапіў у шпіталь з вострай лёгачнай недастатковасцю, якая развілася ў яго ў выніку перадазіроўкі транквілізатарам «Дормікум» (моцны седатыўны прэпарат, які звычайна выкарыстоўваецца для таго, каб супакоіць пацыентаў перад хірургічным умяшаннем). Кадыраў паступіў у шпіталь у стане комы.

Выданне апублікавала толькі пеошую частку расследавання.

📷 Ілюстрацыйнае / AP

Читать полностью…

Белсат

🎥 Андрэй Трызубаў правёў 100 дзён на Акрэсціна і ў Валадарцы ў Менску

Сам ён ладзіў для іншых вязняў лялечныя спектаклі: «Гэта адзіны спосаб барацьбы з гэтымі дэментарамі, каб смяяцца з іх». Андрэй нават здолеў з-за кратаў вынесці 1,3 кг бітай цэглы з Валадаркі, якую і сёння выкарыстоўвае ў сваіх выступах.

Глядзіце новае выданне праграмы «Беларус беларусу»
на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞

#штопаглядзець

Читать полностью…

Белсат

🇵🇱 Прэзідэнт Польшчы заявіў, што вядуцца перамовы пра размяшчэнне ядравай зброі

«Калі б было рашэнне нашых саюзнікаў, каб размясціць ядравую зброю і на нашай тэрыторыі, каб узмацніць бяспеку ўсходняга флангу НАТА, то мы гатовы на гэта», – пракаментаваў Анджэй Дуда.

Паводле праграмы NATO Nuclear sharing, краіны, якія не маюць уласнай ядравую зброі, могуць удзельнічаць у планаванні яе атрымання. Такім чынам зброяй ужо валодаюць Бельгія, Германія, Італія, Нідэрланды і Турцыя.

Читать полностью…

Белсат

😍 У гэта цяжка паверыць, але гэта Беларусь!

На прасторах сінявокай заўважанае цэлае поле туліпанаў

Читать полностью…

Белсат

🤨 У Беларусі распрацоўваюць свой Windows і Microsoft Office

Такую ідэю агучыў міністр сувязі Канстанцін Шульган. Раней Лукашэнка крытыкаваў IT за карыстанне заходнімі праграмамі.

«Зацверджаны напрамкі – стварэнне айчынных аперацыйнай сістэмы, комплексу офісных праграм і вэб-браўзера», — заявіў Шульган.

Паводле міністра, гэта забяспечыць «якаснае жыццё для грамадзян». Ён таксама адзначыў, што беларускія праграмы неабходныя для лічбавага суверэнітэту краіны.

Читать полностью…

Белсат

🎙 Не проста музыка на ноч

Спявачка CHORNABROVA, яна ж Паліна Дабравольская, прэзентавала праект «COMA»

Шматдысцыплінарны праект на мяжы музыкі, тэатру і тэхналогіяў. Адметнасць альбому ў тым, што аповед вядзецца ад імя штучнага інтэлекту.

☝️ Гэта не проста шоу, пішуць стваральнікі, гэта даследаванне адчувальнасці, тэхналагічна-мастацкі сімбіёз і погляд у магчымую будучыню.

🎧 Слухаць тут

#штопаслухаць

Читать полностью…

Белсат

Жыхар Берасцейскай вобласці скраў аўтамабіль і перакуліўся на ім

Мужчына адпачываў у вёсцы Корнадзь Свіслацкага раёну, а калі яму стала там сумна, вырашыў з’ехаць дадому. Паколькі грамадскага транспарту не было, ён вырашыў скрасці чужы аўтамабіль.

На чужой машыне ён праехаў звыш 50 кіламетраў, пакуль у вёсцы Шарашова Пружанскага раёну Берасцейскай вобласці не ўчыніў ДТЗ, у выніку якога аўтамабіль перакуліўся на дах.

Пашкоджаную машыну вярнулі ўладальніку, які нават не ведаў пра крадзеж.

📷 Ілюстрацыйнае

Читать полностью…

Белсат

📢 Не паспелі ўсачыць за навінамі на выходных?

У нас маецца дадатковы канал з максімальна сціслым апісаннем асноных падзей ➡️ (НЕ)АПОШНІЯ НАВІНЫ.

Вынікі дня, падборкі найлепшых і найважнейшых матэрыялаў. Абяцаем не спаміць, далучайцеся да @vynikidnia

#галоўнае

Читать полностью…
Подписаться на канал