💭 «Ніхто не ведае: калі б мяне там прэсанулі, можа быць, я б запісаў дзесяць гэтых зваротаў з прабачэннямі»
Сёлета «J:МОРС» спаўняецца 25 гадоў, але лёс склаўся так, што сустракаць дзень нараджэння гурта музыкі будуць не на радзіме
Паразмаўлялі з Уладзімірам Пугачам пра будучы вялікі канцэрт, пра тое, як Варшава стала домам, і пра жыццё на чужыне:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🎤 Былы футбаліст і трэнер Людас Румбуціс запісаў песню на беларускай мове
Песня «Гарбата, кава і віно» напісаная на словы паэта Леаніда Пранчака. На гітары акампануе вядомы Сяргей Трухановіч – вядомы беларускі музыка, удзельнік гуртоў «Палац» і «Крама»
👉 Паслухаць тут
#штопаслухаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 23 ліпеня
🔻 Беларуска вярнулася з Польшчы і была затрымана на мяжы
🔻 Былая палітзняволеная Алена (імя несапраўднае) правяла за кратамі больш за 750 дзён і нядаўна выйшла на свабоду
🔻 Сілавікі ўзяліся за бацькоў вядоўцаў TikTok
🔻 У Гомельскай жаночай папраўчай калоніі родныя не могуць дапамагчы з атаваркай зняволеным ужо некалькі тыдняў
🔻 Былая палітзняволеная расказала як сябе чуе Кацярына Андрэева
🔻 Сёння пачынаюць судзіць чарговую айцішніцу, якая вярнулася дадому з Польшчы
🔻 Пачынаюць завочна судзіць полацкага бізнесмена Уладзіміра Захарава
🔻Вайсковага аналітыка Ягора Лябедка змяшчалі на 10 сутак у ШІЗА
🔻 Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава
🐣 У Беларусі ў чорных буслоў здарыўся «бэбі-бум»
Арнітолагі тлумачаць, што гэта звязана з тым, што «дзякуючы пагодным умовам палепшылася харчовая база птушак – з'явілася больш жаб, за якімі не трэба далёка лётаць, як за рыбай».
☝️ У засушлівыя гады чорным буслам не хапала земнаводных, што прымушала іх лётаць па здабычу далёка, нават за дзесяць кіламетраў ад гнязда.
У 2019-2020 гадах у харчаванні чорнага бусла быў вялікі крызіс. Паспяхова размнажаліся толькі 10% ад усіх пар, якія гняздуюцца ў пойме Прыпяці.
👉 Чорны бусел занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Паводле афіцыйных звестак, у нашай краіне пражывае ад 950 да 1300 пар.
🦆 У цэнтры Менску ўсталююць помнік качцы
«СберБанк» ужо абвясціў конкурс на лепшы праект.
🥚 Напрыканцы траўня качка знесла яйкі на клумбе ля будынку банку і пачала іх выседжваць.
Каб птушцы не перашкаджалі, тэрыторыю абнеслі стужкай, гняздо ўладкавалі і кожны дзень прыносілі корм.
🐣 Калі птушаняты вылупіліся, маці адправілася з імі да ракі Свіслач вучыць плаваць. Качку назвалі Капейка.
❗️ Інфармацыя, што з 1 жніўня 2024 года Польшча забараняе рух асоб на аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі афіцыйна не пацвердзілася
Журналісты «Белсат» патэлефанавалі прэс-сакратарцы кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі. Прадстаўніца ведамства не пацвердзіла інфармацыю і перанакіравала да паведамлення, апублікаванага на іх афіцыяльным сайце.
☝️У ім гаворыцца, што згодна з новымі правіламі ўвозу ў Польшчу легкавых аўтамабіляў, якія дзейнічаюць з 1 ліпеня 2024 года, у краіну могуць заехаць транспартныя сродкі, якія належаць фізічным асобам, якія адпавядаюць пэўным умовам. Сярод такіх умоваў пазначана знаходжанне ў транспартным сродку фізічнай асобы – уладальніка і невыкарыстанне транспартнага сродку ў камерцыйных або іншых мэтах, якія парушаюць уведзеныя абмежаванні.
💩 15 гадоў кампанія «Nestlé» зарабляла на продажы вады...з фекаліямі
Такая вада прадавалася нават пад прэміяльнымі брендамі «San Pellegrino» і «Perrier». Падрабязнасці ў нашым сюжэце ⬆️
🤔 Далучэнне да «восі зла»: чаго Беларусь хоча ад Паўночнай Карэі
Міністр замежных справаў Беларусі паляцеў у КНДР. Гэта ўжо другі візіт беларускай дэлегацыі ў гэтую краіну.
🤷♀️ Пра мэты нічога не паведамляецца, а прапагандысты, на дзіва, таксама не спяшаюцца пахваліцца гэткімі міжнароднымі гастролямі беларускіх палітыкаў.
Сярод аналітыкаў ёсць меркаванне, што адной з прычынаў можа быць танная працоўная сіла з КНДР. Паколькі ў Беларусі зараз катастрафічны недахоп кадраў.
«Белсат» спытаў экспертаў, нашто ж Беларусі КНДР 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Беларускае спецыяльнае падраздзяленне «Віцязь» выкарыстоўвае ўкраінскі браніраваны аўтамабіль «Козак-5»
Як адзначае сайт украінскіх вайскоўцаў «Мілітарний», машына не стаіць на ўзбраенні гэтага падраздзялення. Больш за тое, яе ўвогуле няма на ўзбраенні беларускіх войскаў.
☝️ Праз гэта ўкраінскія вайскоўцы робяць выснову, што трапіць у Беларусь аўтамабіль мог разам з расейскімі войскамі, якія адступалі з Кіеўшчыны або пазней, у 2023 годзе разам з часткамі ПВК Вагнэра, якія прыехалі ў Беларусь пасля няўдалага мяцяжу.
У публікацыі таксама гаворыцца, што беларуская тэрытарыяльная абарона ўжо выкарыстоўвала падчас вучэнняў захоплены «КрАЗ Cobra» украінскай вытворчасці.
За апошнія паўгода колькасць беларусаў, зарэгістраваных у польскай сістэме сацстрахавання, вырасла амаль на 5 тыс.чалавек
Пра гэта паведаміла ўпраўленне сацыяльнага страхавання (ZUS).
Усяго па стане на канец 2023 года ў ZUS было зарэгістравана 129 375 грамадзянаў Беларусі.
☝️ Беларусы застаюцца другой па колькасці групай замежнікаў, зарэгістраваных у ZUS. На першым месцы грамадзяне Украіны (771 тыс.), а на другім – Грузіі (27 тыс.).
#лічбадня
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Патаемныя перамовы аб вызваленні Анджэя Пачобута
✔️ Даведка ад КДБ не дапамагла. Трагічная гісторыя берасцейскай айцішніцы
✔️ Другі энергаблок БелАЭС зачыняюць
✔️ Антон Матолька будзе асуджаны завочна
✔️ Яшчэ болей абмежаванняў для электрасамакатаў
✔️ Еўразвяз у шоку ад паводзінаў Орбана
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🏆 98-гадовая даследніца-фізік атрымала доктарскую ступень праз 75 гадоў пасля свайго адкрыцця
Розмары Фаўлер у 1948 годзе адкрыла часціцу каон. А ў 1949-м выйшла замуж і ў яе нарадзілася трое дзяцей. Жанчына была вымушаная кінуць навуку, каб займацца імі.
☝️ Навуковая праца Фаўлер дапамагла здзейсніць прарыў у тэорыі элементарных часціцаў. Дзякуючы ёй, прадказалі існаванне іншых часціц, напрыклад, базона Хігса.
У 2024 годзе рэктар Брыстальскага ўніверсітэту прысвоіў ёй званне ганаровага доктара навук.
👵🏻 Дарэчы сёння Дзень Крутых бабуляў! Яго стварыла Эліс Саламон, якая скончыла каледж ва ўзросце 50 гадоў.
Яна адчувала, што грамадства разглядае жанчынаў яе ўзросту, як больш не актуальных, якія не прыносяць карысці. Менавіта тады ёй прыйшла ў галаву ідэя свята «Крутой бабулі», каб пазбавіцца ўсіх тыповых стэрэатыпаў, якія атачаюць пажылых жанчынаў, і паказаць, што яны яшчэ шмат што могуць зрабіць.
І мы лічым, што Розмары можна смела павіншаваць з гэтым святам. Яна крутая!
🔥 А яшчэ Глэндзін Хэмілтан, Лілія Яноўская, Ганна Канавалава і Ала Зіпа.
А сярод вашых знаёмых ёсць крутыя бабулі?
💱 Курсы валютаў на 23 ліпеня
Еўра страціў больш за 2 капейкі. Долар таксама патанеў амаль на капейку. А вось расейскі рубель трошкі падрос.
#курсывалютаў
📌 Польскія ўлады патрабуюць вызвалення Анджэя Пачобута
Перамовы аб вызваленні палітвязня і спыненні міграцыйнага крызісу на мяжы вядзе Міністэрства замежных спраў і консульскія службы, неафіцыйна заявіў рэпарцёр Радыё ZET Міхал Дзенінскі.
Калі патрабаванні польскага боку не будуць выкананыя, то пагражаюць цалкам закрыць памежныя пераходы з Беларуссю.
«Калі нічога не зменіцца, мы цалкам закрыем памежныя пераходы з Беларуссю»
🤷♀️ Турфірмаў у Беларусі засталося на 3 дні...
За апошнія 5 гадоў беларусы сталі бываць за мяжой у 2 разы радзей, а колькасць турфірмаў у Беларусі скарацілася ў 1,5 разы.
Паводле Белстату, сёння ў краіне засталося 1108 турыстычных фірмаў.
Колькасць занятых у сферы турызму таксама скарацілася ажно на 70 тыс. асобаў – з 257,8 тыс. да 187,8 тыс.
🫤 А вось кошт тураў за апошні год вырас амаль удвая: з 780,3 млн да 1402 млн рублёў.
Даковідны аб’ём турыстычных плыняў у краіне так і не аднавіўся. У параўнанні з 2019 годам на адпачынак за мяжу беларусы цяпер выязджаюць удвая радзей – усё часцей падарожнічаюць па Беларусі.
☀️ Дабрыдзень, сябры!
Мы сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🗞 Былая палітзняволеная: Мая сям’я выдаткавала за два гады 10 тысяч долараў на адвакатаў і перадачы для мяне
«Гэта вельмі дарагое “задавальненне” – сядзець у беларускай турме»
🗞 Польскія ўлады патрабуюць вызвалення Анджэя Пачобута
Прыйшоў час, калі, ведучы перамовы наконт вызвалення палітвязня, Польшча паставіла свае ўмовы.
🗞 Кіраўніцтва «Белсату»: Артыкул на Onet.pl – паклёп
Разгорнуты адказ на абвінавачванні ў фінансавых парушэннях
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 23 ліпеня
✔️ У Беларусі ў чорных буслоў здарыўся «бэбі-бум»
✔️ Вялікая Брытанія афіцыяльна ўхваліла штучна вырашчанае мяса
✔️ За апошнія 5 гадоў беларусы сталі бываць за мяжой у 2 разы радзей
✔️ Польскія ўлады патрабуюць вызвалення Анджэя Пачобута
✔️ 98-гадовая даследніца-фізік атрымала доктарскую ступень праз 75 гадоў пасля свайго адкрыцця
✔️ Кіраўніцтва «Белсату» дало разгорнуты адказ на абвінавачванні ў фінансавых парушэннях
✔️ Беларускія спецпадраздзяленні выкарыстоўваюць захопленую ва Украіне тэхніку
✔️ У Беларусі змяніліся правілы правядзення ЭКА
✔️ Чаго Беларусь хоча ад Паўночнай Карэі
✔️ У цэнтры Менску ўсталююць помнік качцы
✔️ Беларускую мову зноў пачнуць вывучаць у Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі
💔 Дзяніс Жалязко
Ураджэнец Петрыкава, скончыў Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыіі, працаваў у гандлёвым доме Рагачоўскага малочнакансервавага камбіната, які знаходзіцца ў Гомелі.
Апошні запіс на ягонай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» быў зроблены яшчэ ў сакавіку 2022 года. Акалічнасці ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Дзяніса высвятляюцца праваабаронцамі. Вядома, што мужчыну абвінавачваюць па 9 артыкулах Крымінальнага кодэкса РБ.
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А
🔥 Беларускую мову зноў пачнуць вывучаць у Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі
Пра гэта на брыфінгу паведаміў рэктар ВНУ Уладзімір Бугроў:
«Беларуская мова не з'яўляецца толькі мовай самаабвешчанага Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народу, воінаў беларускіх фармаванняў, якія ў складзе Узброеных Сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасць і для Украіны, і для сваёй Радзімы»
🇺🇸Камала Гэрыс: віцэ-прэзідэнтка ЗША ідзе ў прэзідэнты?
Што зменіцца для Беларусі, калі яна будзе змагацца на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША☝🏻
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Чаго чакаць ад візіту новага Міністра замежных справаў Рыжанкова ў КНДР
🔸Лукашэнка загадаў чыноўнікам знайсці шляхі супрацы з ЕЗ у гандлі
🔸 Офіс Ціханоўскай правёў перамовы з прадстаўнікамі краінаў, што ўвялі абмежаванне для аўто на беларускіх нумарах
🔸Працягваецца ліквідацыя урагану на Гомельшчыне
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/8-Cn4f04whY
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
📌 «Мікола і Ваніш, намагаліся ператварыць полк імя Кастуся Каліноўскага ў сваю ПВК»
Полк Каліноўскага 19 ліпеня выступіў з заявай пра рэформы і змену камандзіра.
А ўжо 22 ліпеня ў сацсетках палку з’явілася паведамленне аб тым, што полк «страчвае элементы самакіравання».
«Белсат» спытаў, што адбываецца, у былога і дзейнага камандзіраў 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📌 Лішняя вага і перасадка органаў – перашкода для ЭКА
У Беларусі змяніліся правілы правядзення ЭКА, заўважыла выданне «Медиазона». Цяпер лячыць бясплоддзе гэтым метадам будзе нельга з дыягназам атлусценне другой ступені і больш, а таксама пры наяўнасці ў жанчыны трансплантаваных органаў і тканак.
☝️ Таксама перад лячэннем неабходна будзе прайсці кансультацыю псіхіятра і нарколага. Даведка аб кансультацыі будзе сапраўдная толькі год.
Адным з паказанняў да ўжывання ЭКА, паводле новага дакументу, з'яўляецца «бясплоддзе, якое не паддаецца лячэнню іншымі метадамі або верагоднасць пераадолення якога з дапамогай дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогіяў вышэй, чым пры ўжыванні іншых метадаў лячэння, на працягу 1 года ў жанчын ва ўзросце да 35 гадоў або 6 месяцаў у жанчын ва ўзросце 35 гадоў і старэй».
🔶 Сайт «Белсата» пераходзіць на мінімальны рэжым працы
Паважаныя чытачы! Праз шматлікія тэхнічныя праблемы сайт «Белсата» пераходзіць на мінімальны рэжым працы.
Мы спадзяемся, што ў хуткім часе рэдакцыі ўдасца вырашыць усе пытанні і вярнуцца ў звыклы для нас фармат выхаду матэрыялаў. Просім прабачэння за нязручнасці.
З павагай, рэдакцыя сайту «Белсат»
❗️«Мы пратэстуем супраць паклёпу як на нас асабіста, так і на «Белсат»»
Польскае выданне «Onet» апублікавала матэрыял пра датычнасць да фінансавых парушэнняў на «Белсаце» асобаў з кіраўніцтва «Белсату».
«Абвінавачаныя» далі разгорнуты адказ, які «Белсат» публікуе цалкам 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
😢 «А я калі-небудзь выйду адсюль ці не?»
Былая палітзняволеная сядзела разам з Кацярынай Андрэевай. Жанчына расказала, як сябе чуе нашая калега. Спойлер: вельмі кепска.
🏥«Добра, што дачка была адключаная ад кропельніцы. Я хутка да яе і мы паспелі ў бамбасховішча»
8 ліпеня расейцы абстралялі вялікую дзіцячую больніцу «Ахматдыт» у Кіеве. Паглядзіце, як перажылі гэтую атаку пацыенты-дзеці ⤴️
🫤 «Паслуга недаступная. Сервер часова не можа апрацаваць ваш запыт»
У Гомельскай жаночай папраўчай калоніі родныя не могуць дапамагчы з атаваркай зняволеным ужо некалькі тыдняў.
Памылка 503, якую выдае сайт крамы, звычайна азначае альбо перагруз сервера, альбо сведчыць аб тым, што на ім праводзяцца нейкія тэхнічныя працы. Адміністрацыя калоніі сітуацыю ніяк не каментуе.
📌 Уладзімір Зяленскі ўнёс у Вярхоўную раду законапраект аб падаўжэнні ваеннага стану і мабілізацыі яшчэ на 90 дзён
Тэрмін ранейшага падоўжэння заканчваецца 11 жніўня 2024 года.
☝️ Рэгулярнае падаўжэнне ваеннага стану зрабіла немагчымым правядзенне ў краіне парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў. Афіцыйна тэрмін паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага скончыўся ў ноч на 21 траўня.
У жніўні мінулага года прэзідэнт Украіны выказваўся супраць правядзення выбараў і падкрэсліў, што большасць украінцаў лічаць галасаванне ў такіх умовах «небяспечным і бессэнсоўным». Тады ж Уладзімір Зяленскі адзначыў, што гэта можа стаць перашкодай далейшаму падтрыманню для Украіны ад ЗША.
⚡️ «Ну вайна проста, толькі няма стрэлаў з аўтаматаў і кулямётаў»
Велізарны шторм прайшоўся па Беларусі, але беларусы пачалі смаарганізоўвацца
і дапамагалі адно аднаму 💪