📍Кіраўнік фонду «Вольная Беларусь» Алесь Францкевіч звярнуўся да Зяленскага з просьбаю спрасціць легалізацыю беларускіх грамадзянаў
Сярод іншага, ён просіць разглядзець магчымасць выдачы беларусам, што жывуць ва Украіне і ў якіх сканчваецца тэрмін дзеяння пашпарту, украінскага праязнога дакументу (па аналогіі з тым, які можна атрымаць у Польшчы).
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤔 Ці падманваў калісьці медыкаў Фонд медыцынскай салідарнасці?
Сённяшні госць праграмы «Шчыра кажучы» – сузаснавальнік фонду ByMedSol Андрэй Ткачоў.
Задалі яму нязручныя пытанні на паліграфе, і вось якія адказы атрымалі 🔽
📥 Што за спісы былі пададзеныя на выбары ў Каардынацыйную раду? Што будзе адбывацца ў выбарчым працэсе далей?
Удзельнікі кожнага выбарчага спісу маюць сваю праграму – гэта было адной з умоваў падачы спісаў. Камісія не ацэньвала змест і якасць праграмаў, толькі іх наяўнасць.
Чытайце на сайце:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Тры сілавікі на аднаго дэлегата. Гэтак у Менску будуць ахоўваць Усебеларускі народны сход
✔️ Качанава даручыла развесіць у Менску білборды пра УНС
✔️ На выбары ў Каардынацыйную раду падалі 13 выбарчых спісаў
✔️ У менскай гімназіі-каледжы мастацтваў узнік пажар
✔️ Сейм Літвы не стаў галасаваць за абмежаванні колькасці выездаў на радзіму для беларусаў з ВНЖ
✔️ Вялікая Брытанія вылучыць Украіне найбуйнейшы пакет дапамогі ў гісторыі краіны
✔️ Кіраўнік вайсковай выведкі Ізраілю сышоў з пасады
✔️ Дабрачынная ініцыятыва «Калі ласка» адкрыла ў Менску Цэнтр выдачы рэчаў
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
☝️BELPOL: мужчынам прызыўнога ўзросту абмяжуюць права выезду з Беларусі
Спасылаючыся на свае крыніцы ў Мінабароны РБ, арганізацыя заяўляе, што новыя правілы ўвядуць пад прыкрыццём клопату пра «нацыянальныя інтарэсы» краіны.
Абмежаванне права выезду з Беларусі для мужчынаў ва ўзросце 18-27 гадоў будзе ўводзіцца аўтаматычна разам з публікацыяй указу Лукашэнкі пра правядзенне чарговага прызыву. Як вядома, у Беларусі прызыўныя мерапрыемствы праводзяцца двойчы на год (увесну ды ўвосень), і кожны раз яны працягваюцца па 4 месяцы.
Адпаведна, калі выезд мужчынам прызыўнога ўзросту сапраўды абмяжуюць, яны не змогуць пакідаць межы Беларусі на працягу 8 месяцаў на год.
📷 Фота ілюстрацыйнае
💬 «З падачы Каравякоўскага я сядзеў 15 содняў у нечалавечых умовах. Як я мушу ставіцца да яго смерці? Толькі як да вяртання невялікай справядлівасці»
Калі ў Беларусі памірае хтосьці з сілавікоў – прапаганда звычайна пра гэта маўчыць. Пра такія смерці першымі пішуць выціснутыя з краіны недзяржаўныя СМІ.
Гэтак адбылося і ў выпадку з Дзмітрыем Каравякоўскім – былым начальнікам Ленінскага РАУС Берасця. Вось як узгадваюць яго некалькі нашых крыніцаў:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 23 красавіка
Сёння на валютных таргах сітуацыя перамянілася і ў кошце дадалі ўсе тры валюты. Найбольш – еўра, ён падаражэў адразу на 2 капейкі.
#курсывалютаў
💥 «Белсат» па-беларуску – у Google News
🙌 Калі для вас гэта бяспечна, далучайцеся падпісвайцеся, гэта дапаможа ў тым ліку і прасоўванню беларускай мовы ў Google.
Чым больш падпісчыкаў і падпісчыц, тым больш бачны наш кантэнт
✅ Падпісацца тут
🪓 Чаму санкцыі не ўплываюць на вырубку лясоў?
У новым выданні ток-шоу «План: Б» абмяркоўваем, як і дзеля чаго лукашысты знішчаюць беларускую прыроду.
А таксама колькі часу аднаўляюцца прыродныя багацці, што ў нас з перапрацоўваннем адкідаў ды як кожны з нас можа паўплываць на асяроддзе.
▶️ https://youtu.be/qBVVfLV6u24
«Часаў Яр мае ключавое значэнне для абодвух бакоў»
Менавіта тут расейцы сканцэнтравалі свае найбольш баяздольныя падраздзяленні – да 90 баявых сутыкненняў з украінскімі абаронцамі за содні.
🤡 Кіраўніцтва ліцэя БДУ пахвалілася, як прыбірала музей Дзяржынскага
Спачатку былі прыбраныя лісце і галінкі вакол будынку, а потым быў наведаны і сам музей сям'і Дзяржынскіх.
Аўтара «чырвонага тэрору» кіраўніцтва ліцэю ганарліва назвала рэвалюцыянерам і партыйным служачым.
Падчас рэпетыцыі ў Малайзіі сутыкнуліся два верталёты
Загінулі 10 асобаў.
Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў раёне базы каралеўскіх марскіх сілаў Малайзіі. Верталёты рыхтаваліся да параду ў гонар 90-годдзя ВМС.
На відэа бачна, як адзін верталёт зачапіў іншага падчас манеўру. Адзін з іх упаў на стадыён вайсковай базы, другі – у басейн.
☕️ Добрай раніцы, сябры!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔺Польшча хоча сабе ядравую зброю. Навошта?
Праз VPN
Анджэй Дуда заявіў аб гатовасці размясціць на тэрыторыі рэспублікі амерыканскую ядравую зброю. Ці дапаможа гэта ўзмацніць бяспеку ў нашым рэгіёне? Абмяркуем разам з экспертамі.
🔺Якім будзе беларускі «Windows»?
Праз VPN
Міністр сувязі раптоўна заявіў, што ў Беларусі збіраюцца стварыць сваю «аперацыёнку» і нават браўзер. Прадставілі, як гэта будзе выглядаць? А мы яшчэ спыталі спецыялістаў, колькі на гэта можа пайсці грошаў.
🔺Сілавікі затрымалі беларуса, які валодаў 30 гранатамі, аўтаматамі і кулямётамі
Праз VPN
Хто ён такі і адкуль у яго столькі зброі? Прадстаўнікі «BELPOL» распавялі цікавыя падрабязнасці.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 22 красавіка
📌 Затрымалі беларуса, які нібыта хацеў далучыцца да ўкраінскага войска;
📌 Затрымалі магілёўскага футбольнага фаната за «актыўны ўдзел у палітычным жыцці»;
📌 Паводле «экстрэмісцкага» артыкулу была затрымана чыноўніца з Рагачова Ірына Зыкава;
📌 У Менску за ўдзел у акцыях пратэсту і данаты судзяць палітзняволеную настаўніцу гімназіі;
📌 За ўдзел у мітынгу Святлану Кудрыцкую асудзілі да «хатняй хіміі». Суд пастанавіў знішчыць ейныя два нацыянальныя сцягі Беларусі;
📌 Жыхара Асіповічаў Сяргея Шэха асудзілі за «паклёп і абразу Лукашэнкі»;
📌Сына пісьменніка Сяргея Антонава асудзілі да 1,5 года калоніі за «абразу Лукашэнкі»;
📌 Стрыечнага брата Паўла Латушкі перавялі на турэмны рэжым;
📌 У КПЧ па правах чалавека ААН зарэгістраваная скарга палітвязня Дзмітрыя Папова;
📌 Трое дэпутатаў парламенту са Швейцарыі і Нідэрландаў сталі «хроснымі» палітвязняў у Беларусі;
📌 Праваабаронцы прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 16 чалавек;
🤨 Лукашэнка падпісаў закон, які прывядзе да ліквідацыі часткі ІП
Па відах дзейнасці, якія не ўвойдуць у зацверджаны спіс, з 1 кастрычніка спыняецца рэгістрацыя новых індывідуальных прадпрымальнікаў. Таксама ўстанаўліваецца абавязак пераходу да 1 студзеня 2026 года дзейных іпэшнікаў у юрыдычныя асобы.
💁 Дагэтуль невядома, якія віды дзейнасці застануцца дазволенымі для ІП. У папярэдні спіс не трапілі, напрыклад, юрыдычныя паслугі, аптовы гандаль, кур’ерская дзейнасць.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Ілюстрацынае
⁉️ Задайце пытанні герою нашага наступнага выдання! Мы праверым ягоныя адказы на дэтэктары хлусні
Паліграф у праграме «Шчыра кажучы» будзе праходзіць YouTube-блогер Іван Падрэз.
👀 Чакаем вашых пытанняў на электронны адрас: scyrakazucy@proton.me
🤕 Кадыраў зусім дрэнны, прыйшоў час яго змяніць
Хто можа стаць новым кіраўніком Чачэніі? Глядзіце ў відэа ☝️
🔍 Што ўвойдзе ў новы пакет амерыканскай дапамогі Украіне і ці дазволіць ён украінцам пераламіць сітуацыю на фронце?
Апошні раз фінансаванне ад Вашынгтону памерам $250 млн Кіеў атрымаў у снежні 2023 года. З таго часу спрэчкі паміж дэмакратамі ды рэспублікацамі тармазілі працэс, але, падаецца, новы пакет усё ж будзе ўхвалены.
Чытайце аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
👀 Такія здымкі з дрона вы наўрад ці бачылі
Гэтыя фатографы зрабілі эксперымент і... глядзіце, што ў іх атрымалася ☝️
🤔 У Менск прыляцеў намеснік міністра абароны Ірану, які да таго ж узначальвае ўніверсітэт, датычны да распрацоўкі ядравай зброі
І прыляцеў ужо не першы раз. Чаму ён наведвае беларускую сталіцу?
Зрабілі аналіз у нашым матэрыяле на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙅♂️ Апоўначы скончыўся прыём спісаў на выбары ў Каардынацыйную раду
Размаўляем з гэтай нагоды з сяброўкай выбарчай камісіі Аленай Прыходзька.
📍Поўны пералік тых, хто падаў спісы, глядзіце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🇱🇹 Літоўскі парламент не падтрымаў ідэю абмежаваць колькасць выездаў на радзіму для беларусаў з ВНЖ
Унесеная прапанова прадугледжвала ўвесці падобнае абмежаванне ў фармаце «не часцей аднаго выезду на тры месяцы».
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
☝️У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь са жніўня мінулага года
Леанід Маліхаў пераехаў у Польшчу ўвесну 2021 года, жыў спачатку ў Лодзі, а потым у Варшаве. Ніякіх канфліктаў з сям'ёю на момант, калі ён перастаў выходзіць на сувязь, у мужчыны не было.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🤬 Рэжым збліжаецца з азіяцкімі дыктатурамі
Апынуўшыся ў ізаляцыі ад усяго цывілізаванага свету, Лукашэнка працягвае шукаць сяброў сярод такіх жа недэмакратычных рэжымаў.
Стала вядома, як міліцыя будзе ахоўваць УНС
❗️На аднаго дэлегата – тры сілавіка…
«Ахоўваць грамадскі парадак» будуць больш за 3 тысячы міліцыянтаў. Гэта амаль у тры разы больш, чым дэлегатаў УНС. Іх максімальная колькасць – 1200 чалавек», – заяўляе МУС
Сілавікі рыхтуюцца такім чынам, быццам хтосьці пагражае ўдзельнікам сходу. Міліцыя пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы.
Нагадваем, УНС у 2024-м упершыню збярэцца як Канстытуцыйны орган. Такі статус ён атрымаў пасля чарговых перапісванняў Канстітуцыі Лукашэнкам.
😨 12% плошчы Беларусі – зона радыёактыўнага забруджвання
Пра гэта заявіў намеснік начальніка Дзяржатамнагляду Леанід Дзедуль:
«На цяперашні дзень у зонах радыёактыўнага забруджвання размешчана больш за 2 тысячы населеных пунктаў, калі быць больш дакладным – 2022. У якіх пражывае каля 930 тысяч насельніцтва, з іх 185 тысяч – гэта дзеці», – сказаў Дзедуль.
Радыёактыўныя паселішчы пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС засталіся ў Гомельскай, Магілёўскай, Менскай, Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях.
Святлана Ціханоўская заклікала спікераў парламентаў ЕЗ падтрымаць беларусаў
«Стварайце групы ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі ў вашых парламентах і давайце ім афіцыйны статус. Пакажыце на практыцы, што вы прызнаеце дэмакратычную Беларусь, а не нелегітымны рэжым у Менску».
Абраная прэзідэнтка заклікала ўдзельнікаў падтрымаць еўрапейскія памкненні беларусаў, «каб, калі надыдзе час, дзверы ЕЗ былі адчыненыя для нас».
Акрамя таго, Ціханоўская распавяла, што на наступным тыдні плануе падпісаць мемарандум аб супрацы з Еўрапарламентам.
💥 #галоўнае за 22 красавіка
✔️ У Беларусі зноў снег;
✔️ Падпісаны закон, які прывядзе да ліквідацыі часткі ІП;
✔️ «BELPOL» выкрыў хібы справы «наркамана-экстрэміста» з арсеналам зброі;
✔️ У Беларусі распрацоўваюць свой Windows і Microsoft Office;
✔️ 60% літоўцаў бачаць пагрозу вайны;
✔️ Экс-гендырэктар «Белшыны» выйшаў на свабоду і ўзначаліў расейскую кампанію;
✔️ Прэзідэнт Польшчы заявіў пра гатовасць размясціць у краіне ядравую зброю;
✔️ СМІ паведамляюць, што Рамзан Кадыраў цяжка хворы;
✔️ Абстрэл Харкаву. Абвалілася частка тэлевізійнай вежы. 789-ты дзень поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне;
💬 Хто знішчае беларускія вёскі?
Колькасць вясковых жыхароў за час кіравання Лукашэнкі скарацілася амаль у два разы, у калгасах катастрафічна не хапае кадраў. Але хто ж у гэтым вінаваты?
Поўнае выданне праграмы «Атма$фера» глядзіце на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
#штопаглядзець
💔 Генрых Акалатовіч
Святар з Валожыну. Мужчыну затрымалі ў лістападзе 2023 году. На момант затрымання яму было 70 гадоў.
Мае патрэбу ў медычным назіранні і пастаянным прыёме лекаў. Яго ўтрымліваюць у СІЗА КДБ. Ксяндзу інкрымінуюць «Здраду дзяржаве»
📩 Падтрымайце палітвязня: СІЗА КДБ. 220050, г. Менск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8