«Дай Бог, у Беларусі ўсё абыдзецца без крыві»
❤️ Камандзір палка Каліноўскага прыехаў у Еўропу каб сустрэцца з беларускімі дыяспарамі. Мы запрасілі яго на Белсат, каб задаць і свае пытанні.
❓Што такое беларускае змаганне, ці будзе супраца з Ціханоўскай і як цяпер ставяцца да вайны самі ўкраінцы?
Цалкам інтэрвʼю глядзіце на YouTube-канале Belsat NEWS А вось, як ён адказвае на сустрэчах з беларусамі, чытайце тут:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
#штопаглядзець
❗️ Як найменей 24 чалавекі затрыманыя
Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра масавы «хапун» сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных
Затрыманні адбываюцца па ўсёй краіне
#рэпрэсіі
🤩 Слоўнічак што трэба. Глядзіце, якую прыгажосць стварыў мастак Чылік
Асноўную частку жыцця маё сэрца б'ецца ў рытме хіп-хоп і калі прыйшла ідэя зрабіць слоўнік вершаваным, я ўчапіўся за яе ўсімі шчупальцамі душы. У гэтым фармаце ёсць усё, чаго мне не хапала. У гэтым фармаце няма ўсяго, што ў папярэднім фармаце мяне стопарыла
☝️ Паскорыць стварэнне слоўніка можна па спасылцы
🪖 У Беларусі зноў вучэнні - «з улікам прагнозу развіцця сітуацыі на Еўрапейскім кантыненце»
З 23 па 26 студзеня ў Беларусі пройдзе сумесная штабная трэніроўка Узброеных сілаў.
Беларуская армія фактычна з вясны 2023 года існуе ў стане перманентных вучэнняў, трэнаванняў і правяранняў баявой гатовасці
📷 Ілюстрацыйнае
☝️ Журналіста «Радыё Свабода» Сяргея Дубаўца абвінавачваюць паводле шасці крымінальных артыкулаў
Як сцвярджаецца ў матэрыялах справаў, журналіст «распаўсюдзіў загадзя хлуслівыя і адкрыта дэструктыўныя звесткі пра становішча Рэспублікі Беларусь», а акрамя таго, «распальваў сацыяльную варожасць, паклёпнічаў на кіраўніка дзяржавы, удзельнічаў у экстрэмісцкім фармаванні, а таксама ў фармаванні, дзейнасць якога накіраваная на рэабілітацыю нацызму, адмаўляў факт генацыду беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, здзейсніў наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму».
🤔Як выглядае сённяшні беларускі крымінал?
Ініцыятыва «BelPol» атрымала доступ да звестак аб правапарушэннях і паказала, што хаваюць ад беларусаў:
За мінулы год у Беларусі зладзілі больш за 85 тысяч злачынстваў, пры якіх загінула 673 чалавекі. Часцей за ўсё рэгіструюць крадзеж.
«Можна зразумець рэальнае сацыяльнае і эканамічнае становішча грамадзян. Крадзяжы і падобныя злачынствы – каля паловы ад усіх злачынстваў. Гэта не ад добрага жыцця»
Паглядзіце, якія злачынствы самыя распаўсюджаныя!
Вялікі землятрус прайшоўся па Кітаі і суседнім краінам
Сёння ноччу быў зафіксаваны землятрус магнітудай 7,1. Адбылося гэта ў Кітаі, але штуршкі адчуваліся ў Кыргызстане, Узбекістане і Казахстане. Ачаг землятрусу залягаў на глыбіні 22 кіламетраў.
У Кітаі разбураныя 47 дамоў, 78 – пашкоджаныя. Шэсць чалавек атрымалі раненні. У сталіцы Казахстану 44 чалавекі звярнуліся за медычнай дапамогай.
☕️Вітаем тых, хто ўжо прачнуўся!
А вось і 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Новая Вайсковая дактрына Беларусі – што зменіцца?
Праз VPN
Рэжым Лукашэнкі рыхтуе новаўвядзенні ў галоўны вайсковы дакумент. Цяпер напад на саюзнікаў – гэта напад і на Беларусь, падчас пратэстаў можна запрасіць вайскоўцаў АДКБ і, галоўнае, новы раздзел пра ядравую зброю.
🔺Беларускай эканоміцы прагназуюць рост?
Праз VPN
ВУП Беларусі павялічыцца на 2%, але разам з ім чакаецца і павышэнне інфляцыі. Акрамя таго, не варта забываць і рызыкі праз Расею. Прыводзім аналітыку ад ЕАБР.
🔺Калонія № 15 – месца, дзе вязні паміраюць
Праз VPN
«Нізкі статус», забарона беларускай мовы, адкрытая нянавісць і законы крымінальнага свету: як ціснуць у калоніях на палітвязняў? Былыя асуджаныя распавялі нам падрабязнасці.
💁🏻♂️ Ляхавіцкі касцёл болей не будзе ўключаць мелодыі званоў раніцай і вечарам. Дзяржаўныя органы даціснулі парафію
Званы рэзалі вуха некаторым мясцовым жыхарам, і ў выніку яны сталі закідваць скаргамі райвыканкам ды іншыя органы.
Тыя адрэагавалі і настаялі на адключэнні мелодыі званоў – парафія ў рэшце рэшт вымушаная была падпарадкавацца, хоць вернікі і спрабавалі абараняць касцёл, заяўляючы пра парушэнне сваіх правоў ды пра тое, што ўстаноўленыя нарматывы шуму не перабольшваюцца.
Цяпер бой званоў у касцёле Святога Юзафа будуць прайграваць толькі апоўдні і перад святой імшой. А вось вечаровая мелодыя-малітва «Паненцы на дабранач» больш уключацца не будзе.
🛡 BYSOL падвергнуўся магутнай кібератацы, аднак яе ўдалося адбіць
Пра гэта напісаў у сваім Facebook сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак:
«Сёння з раніцы мы перажылі самую моцную і прафесійную кібератаку. Спецыфіка была ў тым, што яна праводзілася на высокім тэхнічным узроўні і новымі метадамі, з якімі мы раней не сутыкаліся».
Паводле Стрыжака, плацёжная сістэма і сістэма захоўвання персанальных дадзеных BYSOL знаходзяцца ў працоўным стане і пад аховаю. Сайт можа часткова не працаваць пры спробе адкрыць яго з некаторых рэгіёнаў.
🤔 Новая вайсковая дактрына РБ: што там будзе?
Тэкст пакуль не апублікаваны, але лукашэнкаўцы ўжо раскрылі некаторыя дэталі. У прыватнасці, з’явіцца асобны раздзел, у якім плануецца прапісаць абавязкі Беларусі перад сваімі саюзнікамі. Прычым гаворка не толькі пра РФ, а пра ўсе краіны АДКБ.
Чытайце аналітыку на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Калі на канцэрце ўся зала скача, а тры-чатыры чалавекі ў скураных пінжаках спакойна стаяць, то, напэўна, гэта КДБшнікі»
Сёння госцем праграмы Meet стаў лідар гурта J:Морс Уладзімір Пугач.
Ён узгадвае пра дваровыя канцэрты ў 2020-м годзе ды пра тое як людзі перашкаджалі ГУБАЗіКу іх зрываць, расказвае, каму першым патэлефанаваў раніцай 24 лютага 2022-га, і апісвае, як выглядалі КДБшнікі на канцэртах J:Морс.
Глядзіце новы выпуск проста цяпер!
https://www.youtube.com/watch?v=lA7i-_7LHvA
📷 У сталіцы з'явіліся білборды «Любишь донатить – люби отвечать»
Гэты, напрыклад, месціцца каля кальцавой дарогі. Ім пахваліліся лукашэнкаўскія тэлеграм-каналы.
На білбордзе таксама пазначылі, колькі гадоў зняволення прадугледжана за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».
🔹Прыйшла пасылка з Польшчы – кінулі ў штрафны ізалятар. «Чаго гэта табе палякі нешта шлюць?»
Пра тое, якія катаванні прыдумляе для палітвязняў адміністрацыя магілёўскай калоніі, нам расказаў чалавек, які прабыў у няволі больш за два гады, сам перажыў здзекі і бачыў, як здзекуюцца з Сяргея Ціханоўскага і Дзяніса Івашына.
Чытайце на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ У Менску пачалі завочна судзіць BYPOLаўцаў
✔️ Лукашэнка зноў сустрэнецца з Пуціным
✔️ Новая ваенная дактрына РБ: напад на саюзнікаў будзе разглядацца як напад на Беларусь
✔️ Несуцяшальны прагноз для беларускай эканомікі на 2024 год
✔️ У Пінскім раёне жанчына правалілася ў калодзеж
✔️ Дональд Туск знаходзіцца з візітам у Кіеве
✔️ NATO распачынае найбольш маштабныя вучэнні з часоў «халоднай вайны»
✔️ Рон Дэсэнтыс зняўся з амерыканскай выбарчай гонкі на карысць Трампа
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😁 Беларусы і беларускі, якія жывуць за мяжой, змогуць прагаласаваць
Кіраўнік ЦВК кажа, што будзе арганізаваны спецыяльны ўчастак у Менску. Можна прыехаць у Беларусь і прагаласаваць.
В соответствии с изменениями Избирательного кодекса Беларуси участки за рубежом в эту избирательную кампанию открываться не будут
Мы прапануем адразу на Валадарцы адкрыць участак. Ну каб далёка не хадзіць 💁
😲 За 5 гадоў на 60%: ці сапраўды так вырас мінімальны заробак у Беларусі
Менавіта пра такія лічбы адрапартавала міністарка сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. Толькі вось яна не ўлічыла адзін вельмі важны момант – інфляцыю.
🤔 Дык наколькі, улічваючы гэтую самую інфляцыю, напраўду вырасла мінімалка? Распавёў у нашай праграме «Атмасфера» Аляксандр Кныровіч. Паглядзіце!
🙈 «Хорошо, что такие вот, как ты, в нашей оппозиции работают»
Блогер Андрэй Павук працягвае тэлефанаваць «лепшым людзям рэспублікі», а тыя ў адказ працягваюць паказваць узровень свайго інтэлектуальнага і камунікатыўнага развіцця.
🤹 Паслухайце, як у нашай праграме «Шухер-шоу» Андрэй хацеў павіншаваць Мікалая Карпянкова з Новым годам і што той яму адказаў
🔻«Вясна»: КДБ масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных
Праваабаронцы паведамляюць, што сёння такія візіты адбываюцца па ўсёй краіне. У пастановах сілавікоў фігуруюць артыкулы за «фінансаванне» і «ўдзел у экстрэмісцкіх фармаваннях».
@radiosvaboda паведамляе пра затрыманне былога палітвязня Аляксея Раманава. Гэта адбылося сёння каля 6-7 раніцы. Пасля ператрусу ўдома Аляксея забралі на допыт у КДБ. Вядома, што гаворка ішла пра ўдзел былога палітвязня ў «экстрэмісцкім фармаванні».
☝️ Праваабарончы цэнтр «Вясна» раіць паклапаціцца пра бяспеку, пачысціць перапіскі і падпіскі. Акрамя таго, паведамляць пра затрыманні
😳 А так можна было? Суд не стаў караць за «экстрэмісцкія» падпіскі
Як паведамляе «Віцебская Вясна», суддзя Віцебскага суда Міхаіл Юрчанка напрыканцы снежня не стаў караць ураджэнца Расейскай Федэрацыі беспрацоўнага жыхара Віцебску Эдуарда Тарканоўскага.
Міліцыя абвінаваціла Эдуарда ў тым, што ён пачынаючы з 2020 года быў падпісаны на шэсць тэлеграм-каналаў, якія раней унеслі ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Аднак, як паведамляюць праваабаронцы, работнікі міліцыі не змаглі даказаць вінаватасць маладога чалавека.
У судовым паседжанні сваю віну «правапарушальнік» не прызнаў
☝️ Вывучыўшы матэрыялы справы, суддзя прыйшоў да высновы, што пакараць мужчыну немагчыма «…паколькі прадстаўленыя суду доказы адназначна і бясспрэчна не пацвярджаюць факт учынення адзначанага правапарушэння».
😡Расея зноў атакавала ўкраінскія гарады – ёсць загінулыя
Ракеты трапілі ў Кіеў, Харкаў і Паўлаград. Пад удары зноў аказаліся жылыя шматпавярховыя дамы. Вядома, што 5 чалавек загінулі і не менш за 40 атрымалі раненні.
Паведамляецца, што ракета трапіла ў дзіцячы аздараўленчы лагер у Балаклеі.
💔Паглядзіце, якая мілая і добрая беларуска працуе ў кіеўскім фунікулёры
Заўважыў яе, раптоўна, блогер з каналу «Узол і Манько» і так захапіўся, што зноў да яе вярнуўся. А яшчэ яна стварае на працы навагоднюю прыгажосць
💥 #галоўнае за 22 студзеня
🔸 У Менску пачалі завочна судзіць удзельнікаў BYPOL. Тыя гатовыя хоць да завочнага «расстрэлу»
🔸 У адным з руднікоў «Беларуськалію», магчыма, павесіўся рабочы
🔸 Аўтобус МАЗ (мы ўжо збіліся з ліку які) зноў загарэўся ў Пецярбургу
🔸 Рэпартаж са сходу, на якім кіраўніцтва Палка Каліноўскага сустракалася з беларусамі Варшавы
🔸 Былы палітвязень расказаў нам, як здзекуецца з «палітычных» адміністрацыя магілёўскай калоніі
🔸 Аналізуем будучыя змены ў вайсковай дактрыне РБ
🔸 На сайт BYSOL была здзейсненая магутная кібератака
⚔️ 161 год таму распачалося паўстанне Каліноўскага
🤨 Лічба гандлёвых цэнтраў у сталіцы набліжаецца да 100
Адкуль такая колькасць? Разбіраліся разам з экспертамі ☝️
👏 Лукашэнкаўцы задумаліся, як змагацца з VPN-сэрвісамі
Гэта падаецца пад соўсам супрацьдзеяння кіберзлачыннасці, але па факце можа ставіць мэтаю яшчэ больш ускладніць беларусам доступ да «забароненых» медыярэсурсаў.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
🔸 Завочны суд па справе «Байпол» распачаўся ў Менску
🔸 У Беларусі павялічылася колькасць публічных затрыманняў і судоў
🔸 Дзесяць гадоў таму ў Кіеве забілі беларуса Міхаіла Жызнеўскага
🔸 Запуск касмічнага карабля з беларускаю перанеслі
🔸 Першы беларускі бізнес-форум у Вашынгтоне
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/MQhRA0M3Fbo
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🇱🇻 Спецслужбы Латвіі расказалі, колькі людзей было затрымана за шпіянаж на карысць Расеі альбо Беларусі ў апошнія гады
Цікава, што палову з іх выявілі і арыштавалі за адзін толькі 2023 год.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🌐 Экспедыцыя з Акадэміі навук Беларусі выканала паход у недаследаваны раён Антарктыды
Паход працягваўся 4 дні, за гэты час удзельнікі экспедыцыі пераадолелі 570 кіламетраў на снегабалотаходзе. На шляху яны здзяйснялі «адбор пробаў снежнага покрыва», а ў канцавой кропцы маршруту ў горным масіве Най ажыццявілі рэкагнасцыроўку мясцовасці.
«Выполненный многодневный научный поход обеспечил пополнение базы научных знаний новыми данными о природной среде Антарктиды, позволил проложить безопасный маршрут в труднодоступный неисследованный горный район Антарктиды», – падсумавалі на сайце НАН РБ.
💛 Неабыякавыя людзі сабралі для хворай дзяўчынкі з Ліды амаль $2 мільёны
Гэтыя грошы неабходныя, каб правесці курс ін'екцыяў вельмі дарагога прэпарату «Zolgensma».
Дыягназ Рыты Юшкевіч – цяглічна-спінальная атрафія другога тыпу.
Чытайце болей на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
⚔️ 161 год таму распачалося паўстанне Каліноўскага
І хоць у выніку царскія ўлады яго прыдушылі, а кіраўнікоў паўстання пакаралі смерцю, бясследна для фармавання сучаснай беларускай нацыі тыя падзеі не прайшлі − праз шмат дзесяцігоддзяў яны сталіся падмуркам для стварэння БНР, пазней БССР, а потым і незалежнай Беларусі.
📖 Прапануем прыгадаць наш мінулагодні матэрыял, прысвечаны паўстанню 1863-1864 гадоў.