🎥 Украінцам прызыўнога ўзросту перасталі выдаваць пашпарты за мяжой
Украінскі ўрад забараніў высылаць замежныя пашпарты і пашпарты грамадзян Украіны за мяжу. Цяпер прызыўнікі змогуць атрымаць іх толькі на тэрыторыі Украіны.
Юрысты не ўпэўненыя ў законнасці рашэння ўраду
Падрабязней у нашым відэа ☝️
🤷🏻♀️ Супраць Лукашэнкі на чале УНС таемна прагаласавала толькі адна асоба. Ён сказаў, што гэта Качанава
«Не чапляюся я за гэтую пасаду. Ні за адну, ні за другую. Я проста хачу, каб было добра», – заявіў Лукашэнка пасля абрання кіраўніком УНС.
24–25 красавіка ў Беларусіназвалі гістарычны днём, лёсавырашальнай пераломнай падзеяй. Арганізатары лукашэнкаўскага «Усебеларускага народнага сходу» хацелі б, каб вы так думалі, ды штосьці пайшло не так.
Хто як спаў і хто быў на «пераломнай падзеі» 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 Беларусам для змены ўлады застаўся толькі сілавы варыянт?
Лукашэнка сабраў Усебеларускі народны сход для захавання ўлады ў Беларусі. Але яна пасыплецца як картачная хатка. План палка Каліноўскага аб гэтым. Што замінае і што яшчэ трэба, і ці гатовы беларусы?
Глядзіце новае выданне праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым на YouTube-канале «Белсат NEWS» 🎞
Госці праграмы - афіцыйны прадстаўнік палка Каліноўскага Зміцер Шчыгельскі і юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк
#штопаглядзець
🤦♂️ «Мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас»
Самаабвешчаны прэзідэнт Беларусі 24–25 красавіка склікаў чарговы «Усебеларускі народны сход». Сёлета – у новым статусе «канстытуцыйнага органу».
Выступ Лукашэнкі трываў 76 хвілінаў. Пераказваем асноўныя напрамкі прамовы 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну
✔️ У Менску пачаўся Усебеларускі народны сход. Ён будзе ісці два дні;
✔️ Намеснікам старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі стаў сілавік;
✔️ Кватэру палітзняволенага праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча прадалі на аўкцыёне;
✔️ У Магілёве затрымалі Кацярыну Кастусёву – дачку палітзняволенага старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва;
✔️ Аўтобус з беларусамі перакуліўся ў Польшчы;
✔️ Сенат ЗША пераважнаю большасцю галасоў ухваліў маштабны пакет дапамогі іншым краінам;
✔️ Зянон Пазняк адзначае юбілей – 80 гадоў;
Кароткае выданне навінаў на «Белсаце» 🎞
🔻BYPOL: На вучэннях пад Баранавічамі загінуў вайсковец
Паводле звестак аб’яднання, загінуў камандзір батарэі 105-га асобнага механізаванага батальёну 11-й АМБр, якая дыслакуецца ў Слоніме, старэйшы лейтэнант Сяргей Аляксандравіч Талатыннік 1999 года нараджэння.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💱Курсы валютаў на 24 красавіка
Сёння долар і еўра істотна патаннелі, расейскі рубель дадаў у кошце
#курсывалютаў
👆Як змяніўся вобраз Святланы Ціханоўскай?
Сабралі ейныя старыя і новыя здымкі. Паглядзіце, якія трансфармацыі адбыліся ў ейным вобразе!
А каментар стылісткі можна пачытаць у нашым матэрыяле:
✅Праз VPN ❎Без VPN
Сёння Зянону Пазняку спаўняецца 80 гадоў
«Белсат» паразмаўляў са знакамітым палітычным і грамадскім дзеяча пра дзяцінства, эміграцыю, стасункі з Васілём Быкавым і Уладзімірам Някляевым і крытыку з боку іншых актараў беларускай палітыкі.
Паглядзіце!
#штопаглядзець
🔸У Смаленскай вобласці гарэлі аб'екты паліўна-энергетычны комплексу пасля атакі дронаў
Пра гэта паведаміў губернатар Смаленскай вобласці Васіль Анохін. Паводле чыноўніка, узгаранні адбыліся на тэрыторыі Смаленскага і Ярцаўскага раёнаў.
Пацярпелых на месцах здарэнняў няма.
🔻Кватэру палітзняволенага праваабаронцы Уладзіміра Лабковіча прадалі на аўкцыёне
На аўкцыёне з'явілася двухпакаёвая кватэра на вуліцы Тухачэўскага ў Менску. Пачатковы кошт лота – 134 000 рублёў, а прадалі яго за 145 390 рублёў.
У якасці «даўжніка» у інфармацыі аб лоце паказаны Лабковіч Уладзімір Мікалаевіч.
📍Уладзімір Лабковіч – юрыст праваабарончага цэнтру «Вясна». 14 ліпеня 2021 года да яго і іншых «вясноўцаў» прыйшлі з ператрусамі. Праваабаронцаў абвінавачвалі ў «кантрабандзе» і «фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». У 2023 годзе Уладзіміра асудзілі да 7 гадоў зняволення.
💥 #галоўнае за 23 красавіка
✔️ Літоўскі парламент не падтрымаў ідэю абмежаваць колькасць выездаў на радзіму для беларусаў з ВНЖ
✔️ BELPOL: мужчынам прызыўнога ўзросту абмяжуюць права выезду з Беларусі
✔️ У Польшчы знік беларус. Ён не выходзіць на сувязь са жніўня мінулага года
✔️ На аднаго дэлегата – тры сілавіка. Вось як будуць ахоўваць Усебеларускі народны сход
✔️ У Менск прыляцеў намеснік міністра абароны Ірану, які да таго ж узначальвае ўніверсітэт, датычны да распрацоўкі ядравай зброі
✔️ Скончыўся прыём спісаў на выбары ў Каардынацыйную раду. Што гэта за спісы і што будзе далей?
✔️ Міжнародны дзень кнігі: інтэрв'ю пра стан сучаснай беларускай літаратуры і кнігавыдавецтва
#рэпрэсіі:
▫️Гамельчука затрымалі за каментары пра смерць берасцейскага міліцыянта Каравякоўскага
▫️Былога палітвязня Рамуальда Улана зноў судзілі за «распаўсюд экстрэмізму»
▫️Палітзняволенага Дзяніса Івашына пазбавілі вітамінных перадач
📍Кіраўнік NATO і прэм'ер Брытаніі наведалі Варшаву
«Жаўнеры, дыслакаваныя тут, у Польшчы, зʼяўляюцца свайго кшталту пасланнем аб тым, што NATO будзе абараняць сваіх хаўруснікаў», – сказаў Стольтэнбэрг.
Чытайце болей:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💬 «Частка выдавецкай дзейнасці сёння ў Беларусі існуе ва ўмовах самацэнзуры і адмовы ад шырокай рэкламы»
Сёння – Міжнародны дзень кнігі. З гэтай нагоды паразмаўлялі з Таццянай Нядбай – паэткай, перакладчыцай і прэзідэнткай беларускага ПЭНу.
Чытайце інтэрв'ю на старонцы:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка падпісаў закон, які знішчыць частку прадпрымальнікаў. Чыноўнікі скароцяць спіс відаў дзейнасці для ІП;
🔸 Расследаванне «Бюромедыя»: сетка кампаніяў у Еўразвязе, Беларусі і Расеі возяць легкавыя аўто ў абыход санкцыяў;
🔸Чарговыя контрсанкцыі ад рэжыму. Для кампаніяў з «несяброўскіх» краінаў усталявалі абмежаванні на выплату прыбытку і дывідэндаў;
🔸У Малайзіі сутыкнуліся два верталёты МНС. 10 чалавек загінулі;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=cyWrRM27dxI
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Стэндап дня: першы дзень Усебеларускага народнага сходу;
🔸 ByPol: 25-гадовы афіцэр загінуў падчас вучэнняў на палігоне пад Баранавічамі;
🔸Пірацтва на афіцыйным узроўні: у Беларусі збіраюцца трансляваць чэмпіянат Еўропы па футболе, хоць не маюць на гэта правы;
🔸Дзень народзінаў Марыі Калеснікавай;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=uezNCzHh4kI
📺 Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыі Белсат» на youtube-канале Белсат NEWS – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
☝️ Канада недазабараніла імпарт тытану з Расеі
Эмбарга на завоз металу было ўведзенае ў лютым сёлета, аднак цяпер урад дазволіў купляць яго кампаніі «Airbus». Як піша агенцыя «Reuters», гэта растлумачылі тым, што пастанова «дасць гнуткасць» канадскім заводам вытворцы самалётаў.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🙌 24 красавіка дзень нараджэння адзначае Марыя Калеснікава
Адна з трох грацый беларускага пратэсту знаходзіцца за кратамі з 7 верасня 2020 года.
Я пакідаю кожнаму права рабіць так, як ён лічыць патрэбным. Але, як кажуць, «прыйдуць па ўсіх»
🔻 Замест гатэля паўстаў прытулак для палітычных уцекачоў
Беларусы Наталля і Аляксандр Калегавы – уладальнікі «Беларускага замку» ў Вільні. Пачаткова яны планавалі зрабіць з яго гатэль, але ў выніку аддалі карыстацца ўцекачам задарма.
У «Замку» працуюць валанцёры дабрачыннай арганізацыі «Дапамога» ў Вільні, якія за тры гады дзейнасці дапамаглі сотням беларусаў і ўкраінцаў.
Глядзіце гісторыі ўцекачоў у праграме «Беларускі свет» на YouTube-канале «Белсат LIFE» 🎞
#штопаглядзець
☝️ Радыё «Свабода»: ва Украіне асудзілі беларуса за марадзёрства ў Бучы
Беларус разам з сяброўкай, грамадзянкай Украіны выкрадалі тавары з касметычнай крамы і гандлёвага цэнтру. Абодвух затрымалі, але пазней змясцілі пад хатні арышт і яны ўцяклі. Украінка памерла, а хлопца знайшлі і зноў затрымалі ў сакавіку 2024 года.
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📷 Ілюстрацынае
😳 Бацькоў просяць купляць чырвона-зялёную сімволіку
Чытачы даслалі нам скрыншот з чату адной з навучальных устаноў Беларусі. Для святкавання 9 траўня і так званага Дня дзяржаўнага герба і сцяга там просяць закупіць шарыкі, сцяжкі і бутаньеркі, каб «не подвести учебное учреждение»
❓ Ці вы сутыкаліся з такімі просьбамі? Напішыце нам у чат-бот @BelsatBot. Гэта ананімна
☝️ Беларусы ў эміграцыі ўжо распачалі Чарнобыльскі тыдзень
У Беларусі наўрад ці пройдзе традыцыйны «Чарнобыльскі шлях» – на тле рэпрэсіяў ніхто не анансаваў акцыі памяці, якую ўлады лічаць апазіцыйнай. У 2024 годзе «Белсату» не ўдалося знайсці анонсаў чарнобыльскіх акцыяў памяці ў Беларусі.
Але па-за межамі Беларусі ужо пачаліся акцыі і імпрэзы. Расказваем 👇
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔻 Затрымалі дачку Рыгора Кастусёва
Праўладныя тэлеграм-каналы апублікавалі чарговае відэа, якое знятае сілавікамі пад прымусам, з арыштаванай жанчынай. На ім дачка палітвязня Рыгора Кастусёва Кацярына. Яе пазналі журналісты @mediazona_by.
📌 Бацька Кацярыны, старшыня партыі БНФ Рыгор Кастусёў ужо больш за тры гады ў няволі. У яго вельмі пагоршыўся стан здароўя, выявілася анкалагічная хвароба. Пры гэтым умовы ўтрымання жудасныя.
#рэпрэсіі
📍«Уладам у Беларусі будзе дастаткова роўна столькі медыкаў, каб пазбегнуць бунтаў»
Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, то ў Беларусі нібыта не было звальненняў медыкаў з палітычных прычынаў і іх эміграцыі. Пры гэтым улады рэгулярна прызнаюць недахоп лекараў і ўсё прыдумляюць, як гэты дэфіцыт зліквідаваць.
У якім стане цяпер беларуская медыцына? Разбіраемся з каардынатаркай Фонду медычнай салідарнасці Лідзіяй Тарасенка. Пачытайце:
✅Праз VPN ❎Без VPN
👆Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы
Гэта адбылося недалёка ад гораду Седльцэ сёння раніцою. Як паведамляе выданне «Tygodnik Siedlecki», беларускі аўтобус, у якім было 15 пасажыраў, з'ехаў у кювет і ўехаў у дрэва.
У выніку 5 чалавек былі траўмаваныя. Іхнаму жыццю нічога не пагражае.
Дабрыдзень, сябры!
Гэта дастаўка ранішняй прэсы! Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺«За кратамі не дазваляюць пісаць, знішчаюць рукапісы»
Праз VPN
Таццяна Нядбай – пра лёс беларускай кнігі.
🔺Выбары ў Каардынацыйную раду: з’явілася 13 спісаў
Праз VPN
Хто ў іх і што далей?
🔺Вайсковая дапамога ЗША Украіне: ці пераломіць яна хаду вайны?
Праз VPN
Што ўваходзіць у новы пакет дапамогі Украіне, чаго цяпер варта чакаць на фронце і ці пераломіць гэтая дапамога сітуацыю ў вайне.
#штопачытаць
😨 У ЗША аўтамабіль выляцеў з шашы і загарэўся, але ўсё скончылася добра
Кіроўца не мог вылезці з палаючай машыны. Але побач апынуліся неабыякавыя людзі 🫂
💔 Кірыл Балахонаў
Адзін з пяці ўдзельнікаў закрытага чату «Саюз беларускага нацыянальнага шчыта».
Хлопцаў абвінавачвалі ў тым, што ў гэтым чаце «распаўсюджвалася інфармацыя, накіраваная на арганізацыю і падрыхтоўку масавых беспарадкаў, супраціў супрацоўнікам праваахоўных органаў з мэтай замахаў на незалежнасць, тэрытарыяльную цэласнасць, асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь». Чат прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».
Кірыла асудзілі на 3,5 года пазбаўлення волі.
📩 Падтрымайце палітвязня: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8
#рэпрэсіі
🔹Рэжым Лукашэнкі актывізаваў супрацоўніцтва не толькі з КНДР, але і з Іранам?
Падобна на тое. Прынамсі, у Менску зноў прымаюць з візітам намесніка міністра абароны ісламскай дзяржавы.
Пра што могуць дамаўляцца вайскоўцы з атачэння Лукашэнкі са сваімі іранскімі калегамі? Глядзіце ў відэа ☝️
❄️ У другой палове красавіка у Беларусь раптам на нейкі час вярнулася зіма
Такія з'явы надвор'я ўвесну заўсёды шкодзяць сельскай гаспадарцы ☝️
Праўда, гэта ўсё ж не галоўны праблемны чыннік 💁🏻♂️