😳 Выкладчык прывёў студэнтаў на экскурсію ў РАУС – яго затрымалі
Журналіст-фрылансер з Маладзечна Яўген Сухаверх двойчы адбыў адміністрацыйны арышт у 2023 годзе за фота з нацыянальнымі сцягамі Беларусі ў сацсетках. Ён распавёў «Вясне» сваю гісторыю ў выразах, пачутых ад сілавікоў. Сярод якіх была і такая:
Аднойчы адзін былы сілавік і выкладчык крымінальнага права ў каледжы прывёў сваіх студэнтаў на экскурсію ў Маладзечанскі РАУС, які знаходзіцца побач з ІЧУ, дзе сядзеў Яўген. А па выхадзе адтуль супрацоўнікі РАУС яго паклікалі… і затрымалі. Прычынай сталі фота з адной з беларускіх акцый у Вільні, які той выкладчык неяк зрабіў
❗️Радыё Свабода: загінулі яшчэ двое беларускіх добраахвотнікаў
Гэта адбылося ў другой палове студзеня на ўсходзе Украіны. Інфармацыю пацвердзілі выданню некалькі крыніц.
З прычын бяспекі сваякоў, ніякія падрабязнасці пра ваяроў не раскрываюцца
🔻 У Белгародскай вобласці Расеі, верагодна, упаў ваенны самалёт
Пра здарэнне паведамляе губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў, але абяцае падрабязнасці пазней. Мяркуецца, што ў гэтым раёне мог упасці ваенна-транспартны Іл-76.
☝️ Расейскія тг-каналы паведамляюць, што на борце было 74 чалавекі. Усе яны загінулі
🔻 «Украінская праўда» са спасылкай на крыніцы з Мінабароны Украіны паведамляе: збіты расейскі Іл-76 – справа рук ЗСУ. У Генштабе паведамілі, што самалёт перавозіў ракеты да комплексаў С-300, з якіх расейцы абстрэльваюць Харкаўскую вобласць.
🔻 UPD: Мінабароны Расеі заяўляе, што на борце Іл-76 знаходзіліся 65 палонных вайскоўцаў ЗСУ. Расейскія праўладныя выданні са спасылкай на ведамства сцвярджаюць, што іх везлі ў Белгародскую вобласць для абмену.
Нагадваем, інфармацыя патрабуе пацверджання
🔻 Ізраіль гатовы пайсці на двухмесячнае перамір’е і вывесці войскі з некаторых раёнаў Газы
ЗША ў сваю чаргу працягваюць наносіць удары па еменскіх хусітах, што пакуль не пацягнула за сабою ні маштабнай эскалацыі на Блізкім Усходзе, ні спынення нападаў на марскія камунікацыі.
Расказваем пра сітуацыю на Блізкім Усходзе ⤵️
Грамадзянін Беларусі, які ваяваў за Расею, загінуў на Херсоншчыне
Загінулы – 48-гадовы Дзяніс Лазараў. Ён быў афіцэрам запасу войску Беларусі. Сярод ягоных рэчаў таксама знайшлі квіткі на цягнікі – з Севастопаля ў Разань і назад.
Вядома, што забілі Дзяніса пад Крынкамі, дзе расейская дывізія панесла крытычныя страты.
🇺🇦Выведка Украіны раскрыла таямніцу аперацыі ў расейскім тыле
Стала вядома, што спецгрупа прайшла пешу 600 км, каб знішчыць Ту-22М3. Адбылося гэта ў жніўні 2023 у Наўгародскай вобласці.
«Прабраўшыся ў тыл праціўніка, байцы знішчылі расейскі самалёт ТУ-22М3 і яшчэ два вывелі са строю»
Падчас аперацыі загінуў камандзір групы палкоўнік Алег Бабін. Ён ахвяраваў жыццём прыкрываючы сыход выведнікаў. За гэта яму прысвоілі ордэн «Залатая Зорка» пасмяротна.
💥 #галоўнае за 23 студзеня
✔️ Затрыманні сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных: вядома пра 84 асобы;
✔️ Адкрыты прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава;
✔️ Амерыканская кінаакадэмія абвясціла намінантаў на прэмію «Оскар»;
✔️ Беларусы і беларускі, якія жывуць за мяжой, змогуць прагаласаваць. Трэба толькі прыехаць у Беларусь;
✔️ «BelPol» атрымала доступ да звестак аб правапарушэннях і паказала, што хаваюць ад беларусаў;
✔️ З 23 па 26 студзеня ў Беларусі зноў вучэнні – «з улікам прагнозу развіцця сітуацыі на Еўрапейскім кантыненце»;
✔️ Польшча і краіны Балтыі прапаноўваюць зраўняць санкцыі для Менску і Масквы;
✔️ Часоваму паверанаму Беларусі ў Літве ўручылі ноту за дзеянні беларускіх памежнікаў;
✔️ Расея зноў атакавала ўкраінскія гарады. Пад ударамі зноў аказаліся жылыя шматпавярховыя дамы. Вынікі 699-х содняў поўнамаштабнай вайны;
✔️ Вялікі землятрус прайшоўся па Кітаі і суседніх краінах.
☝️З дапамогаю Царквы распаўсюджваюцца ідэі «русского мира», сярод якіх, як гэта ні парадаксальна, – вайна
Працэс запрыгоньвання Царквы расейскаю дзяржаваю фактычна распачаўся ў XV стагоддзі. Завяршыў гэты працэс Пётр І. Нават адмяніў тайну споведзі, калі грахі мелі антыўрадавы характар.
💬 Якім чынам Масква запрыгоніла Царкву? Што цяпер адбываецца з праваслаўнымі беларусамі? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Intermarium» 🎞
#штопаглядзець
💬 «Гэта кажа пра тое, што мянтам падвезлі вядро грошай пад выбары і далей дзвіжухі можа быць яшчэ болей»
Кіраўнік фонду «BYSOL» Андрэй Стрыжак пракаментаваў масавы хапун 23 студзеня ў Беларусі сваякоў палітвязняў і былых палітычных зняволеных, а таксама ўзмоцненае змаганне са структурамі, што ім дапамагаюць.
У самім «BYSOL» адзначылі, што атака на сайт і сацсеткі фонду яшчэ працягваецца, але яна «беспаспяховая ва ўзломе базаў».
🔻 У фондзе таксама параілі выканаць меры бяспекі: выдаліць любую перапіску са службамі «BYSOL», пераправерыць падпіскі і папярэдзіць сваякоў пра небяспеку, пераканацца ў «чысціні» іх дэвайсаў.
#рэпрэсіі
☝️ Што варта зрабіць, калі да вас пагрукаліся сілавікі
Падрабязней пра экстраныя меры інфармацыйнай бяспекі чытайце ў свежым гайдзе ад Кіберпартызанаў
Мы нагадваем вам пра простыя правілы бяспекі ў Telegram і рэкамендуем яшчэ раз прагледзець свае налады. Што варта зрабіць, каб сілавікі не дабраліся да вашай перапіскі, нават калі атрымаюць доступ да тэлефона, чытайце па спасылцы ⤵️
Праз VPN ✅
#рэпрэсіі
🔻 Сілавікі прыходзілі да сваякоў сузаснавальніцы ініцыятывы Dissidentby.com
Пра гэта паведамляе канал ініцыятывы:
Ад 8 раніцы да 18 вечара ў маці Марыны Касінеравай (па прапісцы) праводзілі вобшук супрацоўнікі мясцовага КДБ і аказвалі псіхалагічны ціск, каб атрымаць неабходную інфармацыю. З якой крымінальнай справай звязаны вобшук – невядома
💬 Марына Касінерава расказала «Белсату»:
Пакуль няма падрабязнасцяў, таму што ў яе канфіскавалі тэлефон. Таму ведаю толькі тое, што напісала. Вельмі шмат запытвалі пра мяне: чаму не вяртаюся, чаму з’ехала, якія там стасункі ў нас
📌 «Dissidentby» збірае звесткі пра палітвязняў, каардынуе дапамогу іхным сем’ям, публікуе карысную інфармацыю наконт перадачаў і лістоў для зняволеных. Напрыканцы мінулага году МУС абвясціла Dissidentby «экстрэмісцкім фармаваннем».
#рэпрэсіі
❗️З'явілася інфармацыя пра затрыманне Марыны Адамовіч
Паведамляецца, што жонка палітвязня Мікалая Статкевіча была затрыманая сёння падчас масавага рэйду КДБ.
Паводле падклікаў праваабаронцаў, 23 студзеня пад пераслед трапілі як найменей 60 чалавек па ўсёй Беларусі. Затрыманні і ператрусы працягваюцца
#рэпрэсіі
💬 «Для КДБ гэта не штосьці надзвычайнае»
Праваабаронцам вядома, што як мінімум 60 чалавек трапілі пад пераслед падчас сённяшняга масавага «хапуна». Частку з іх затрымалі, а ў некаторых проста правялі ператрус і адпусцілі. Прыходзілі да людзей па ўсёй краіне.
Прадстаўнік «BYPOL», былы супрацоўнік ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў у каментары «Белсату» адзначае:
Гэта наўрад ці будзе разавай серыяй рэйдаў
#рэпрэсіі
🤷🏻♀️ Беларусы не хочуць купляць беларускую грэчку
Аказалася, што беларуская грэчка папросту губляе рынак, бо не можа канкураваць з імпартнай, цана на якую на 10-15 % ніжэйшая.
Пры гэтым у Беларусі агулам назіраецца зніжэнне спажывання грэчневых крупаў. У 2023 годзе іх продажы ў краіне ўпалі амаль на 30 %.
😳 Бразілец чатыры дні прахадзіў з куляй у галаве – не заўважыў
Ён памылкова прыняў стрэл у галаву за ўдар каменем.
21-гадовы Матэус адзначаў Новы год. Ён адчуў шум у галаве, а затым рэзкі боль. Лекар у натоўпе заўважыў кроў, што капае з галавы, і дапамог спыніць крывацёк, думаючы, што яго ўдарылі каменем, кінутым кімсьці ў запале,
🤷🏻♀️ Матэус проста заняўся сваімі справамі. Прыклаў лёд да раны, спакойна адсвяткаваў Новы год з сябрамі, а потым праехаў 300 км да дома. 3 студзеня ён, як звычайна, пайшоў на працу, потым паехаў у Рыа-дэ-Жанэйра, каб сустрэцца з сябрамі, і толькі ў другой палове дня 4-га зразумеў, што з ім нешта не так…
Ён адчуў, што яго левая рука слабее, агулам пачуваўся дзіўна. Занепакоены, ён накіраваўся адразу ў шпіталь.
💬 «Дактары і медсёстры, якія ўбачылі там Матэуса, амаль не маглі ў гэта паверыць. Каб чалавек чатыры дні праседзеў з куляй у галаве і нічога не адчуў, гэта невытлумачальна», – кажа маці хлопца
Аперацыя па выдаленні кулі прайшла паспяхова. Куля не закранула стратэгічна важныя часткі мозгу.
❓ Як зразумець, што настаў час звярнуцца да псіхолага ці псіхіятра?
☝️ Вядоўца праграмы «Трэба пагаварыць» разам з псіхалагіняй Аленай Грыбанавай вылучылі асноўныя прыкметы – і ў гэтым відэа дзеляцца імі з вамі. Паглядзіце самі і перашліце тым, каму, на вашую думку, гэта можа дапамагчы
А поўнае выданне праграмы «Трэба пагаварыць» глядзіце на YouTube-канале «Белсат Life»
#штопаглядзець
❗️ Марыне Адамовіч прысудзілі 15 содняў. Пра Міколу Статкевіча дагэтуль няма звестак
Спадарыню Марыну абвінавацілі ў «дробным хуліганстве» (арт. 19.1 КаАП). Сёння адбыўся суд. Жонку былога кандыдата ў прэзідэнты, палітзняволенага Міколы Статкевіча затрымалі ўчора, 23 студзеня, падчас рэйду супрацоўнікаў КДБ.
📌 Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года ў Менску. Яго асудзілі на 14 гадоў пазбаўлення волі за нібыта арганізацыю беспарадкаў. Ад палітыка няма звестак ужо больш за 11 месяцаў.
☝️ Таксама стала вядома пра затрыманне былой журналісткі catholic.by Аксаны Ючкавіч. Таксама яна пазначаная як выкладчыца польскай мовы на сайце «Цэнтру славянскіх культур і моў»
💬 «Сілавікі рыхтуюцца да нейкай падзеі»
Спікер беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да волі» Алег Кулеша пракаментаваў падзеі 23 студзеня, калі сілавікі масава пайшлі па сваяках палітвязняў і да палітычных зняволеных, якіх ужо адпусцілі на волю.
☝️ Ён заклікае тых, каго садзілі з палітычных прычынаў і вызвалілі, не заставацца на тэрыторыі Беларусі, бо «цябе ўсё роўна зноў затрымаюць раней ці пазней»
❤️ Святлана Ціханоўская заклікала свет адрэагаваць на моцную хвалю рэпрэсіяў супраць былых палітзняволеных і сваякоў палітвязняў
❌Як цяпер выглядае беларуска-ўкраінская мяжа?
Украіна працягвае ўмацоўваць мяжу з Беларуссю: ствараюцца сістэмы мінна-выбуховых і невыбуховых загародак. Украінскія памежнікі маюць сучаснае абсталяванне, а пра бяспеку паветра на мяжы дбаюць мабільна-агнявыя групы.
Паглядзіце!
📺 Яшчэ больш падрябязнасцяў глядзіце ў нашым галоўным выданні навінаў «Аб'ектыў» а 20.00 (час менскі) на youtube-канале belsat_news">«БЕЛСАТ NEWS»
💪Швецыі стала яшчэ на крок бліжэй да NATO
Парламент Турэччыны ўхваліў далучэнне Швецыі ў вайсковы блок. Апошні крок – подпіс прэзідэнта Эрдагана.
Кіраўнік МЗС Швецыі заявіў, што «з нецярпеннем чакае ратыфікацыю дакументу».
Нагадваем, упершыню Швецыя падала заяўку ў NATO у 2022 годзе пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне. Аднак Турцыя і Выгоршчына былі супраць далучэння.
☕️Вітаем, шаноўныя!
Не ведаеце, што пачытаць раніцою? Сабралі для вас 3 найбольш цікавыя матэрыялы, якія вы маглі прапусціць:
🔺Рэйды КДБ па былым палітвязням: навошта сілавікі гэтым займаюцца?
Праз VPN
23 студзеня чэкісты зладзілі масавую хвалю рэпрэсій супраць былых палітычных зняволеных. Чаму менавіта цяпер? Былы палітвязень мяркуе, што сілавікі рыхтуюцца да чагосьці кепскага.
🔺«Опэнгаймэр» можа атрымаць прэмію «Оскар»
Праз VPN
Стужка Крыстафэра Нолана ўжо сабрала 13 намінацыяў ва ўсіх катэгорыях. Але ў яе сур'ёзныя канкурэнты. Што варта ведаць пра Оскар 2024?
🔺Чаму некаторыя ў Літве лічаць беларусаў пагрозаю бяспекі?
Праз VPN
Цягам апошняга года Літва назвала сотні нашых землякоў «пагрозай нацыянальнай бяспецы» і адмовіла ім у атрыманні. Што менавіта хвалюе літоўцаў? Спыталі дарадцу прэзідэнта краіны.
#рэпрэсіі ў Беларусі. Асноўнае за 23 студзеня
🔻 КДБ сёння масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў і былых палітзняволеных;
🔻 Затрымалі людзей, звязаных з праектам «INeedHelpBY»;
🔻 Затрымалі кур'ера «Яндэкс.Ежы» за пратэсты 2020 года;
🔻 Затрыманы былы палітвязень Аляксей Раманаў;
🔻 Таксама стала вядома пра затрыманне 76-гадовага Барыса Хамайды;
🔻 Зʼявілася інфармацыя пра затрыманне Марыны Адамовіч;
🔻 Сілавікі прыходзілі да сваякоў сузаснавальніцы ініцыятывы Dissident.by Марыны Касінеравай;
🔻 Паводле апошніх падклікаў праваабаронцаў, 23 студзеня пад пераслед трапілі як найменей 84 чалавекі па ўсёй Беларусі. Затрыманні і ператрусы працягваюцца;
🔻 Што варта зрабіць, калі да вас пагрукаліся сілавікі. Экстраныя меры інфармацыйнай бяспекі;
🔻 Андрэй Стрыжак: Ідзе комплексная атака на сістэму дапамогі палітвязням;
🔻 СК распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да сакратара «Каардынацыйнай рады» Івана Краўцова;
🔻 Журналіста «Радыё Свабода» Сяргея Дубаўца абвінавачваюць паводле шасці крымінальных артыкулаў;
🔻 48-гадовага Дзяніса Красько асудзілі за тры каментары;
🔻 Суд не стаў караць за «экстрэмісцкія» падпіскі жыхара Віцебску Эдуарда Тарканоўскага;
🔻 Прызналі «экстрэмісцкім» фільм Іллі Варламава «Беларусь: тирания Лукашенко, Чернобыль и союз с Россией | Страна КГБ и колхозов». Поўны спіс;
🔻 Адразу некалькі новых «экстрэмісцкіх фармаванняў». Сярод іх – «Беларускае Радыё Рацыя» і праект «INeedHelpBy»
🔻 Яшчэ 7 чалавек прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
🎬 Амерыканская кінаакадэмія абвясціла намінантаў на прэмію «Оскар»
«Опэнгаймэр» Крыстафэра Нолана сабраў 13 намінацый ва ўсіх катэгорыях. У першую тройку сярод намінантаў таксама ўвайшлі карціна «Бедныя-няшчасныя» Ёргаса Лантымаса і «Забойцы кветкавага месяца».
☝️Сярод намінантаў на найлепшы дакументальны фільм – «20 дзён у Марыупалі»
😳Вы гэта дакладна захочаце!
Ледзяны карабель! Які яшчэ і плыве... Так, гэта бяздумна і вельмі крута.
Дарэчы, капітан судна – беларускі скульптар Іван Карпіцкі.
🔴 «Аб’ектыў» + «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!
🔸Масавы хапун у Беларусі палітвязняў ды іхных родных
🔸Атака на рэсурсы, звязаныя з падтрыманнем і дапамогай палітвязням
🔸КДБ прызналі яшчэ шэраг рэсурсаў экстрэмісцкімі
🔸Дэмакратычныя сілы прэзентуюць сваё бачанне дзеянняў на 2024 год
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=sU6M0eQaDH0
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 па менскім часе запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
❓ Моладзь з'едзе, калі Беларусь далучыцца да Еўразвязу?
Гэтым прапаганда ўвесь час палохае беларусаў. У якасці прыкладу звычайна ўспамінаюць краіны Балтыі. Але ж і цяпер моладзь масава зʼязджае з Беларусі. Дык ці варта нам баяцца Еўропы?
Адказ на гэтае пытанне шукаў Зміцер Лупач у сваім фельетоне. Паглядзіце!
🙌 Адкрыты прыём заявак на прэмію імя Міхала Анемпадыстава
Сёлета адбудзецца ўручэнне дзвюх прэміяў: за вокладку кнігі, выдадзенай у 2022 годзе, і за вокладку кнігі, што выйшла ў свет у 2023 годзею
☝️ Каб падаць вокладку на конкурс, трэба да 6 лютага запоўніць форму. Прапанаваць кнігу на конкурс могуць самі дызайнеры, пісьменнікі, сябры журы, выдавецтвы і наогул любы чытач.
🎥 Летась, мы выпусцілі дакументальнае кіно пра Міхала Анемпадыстава «Простыя словы» (реж. Вольга Воранава).
Цёплымі ўспамінамі пра свайго яго дзеляцца музыканты Лявон Вольскі, Піт Паўлаў, дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўская-Гузы, ейны намеснік Аляксей Дзікавіцкі, мастак Лявон Тарасевіч і іншыя.
Глядзіце тут 🎞
❗️«Вясна»: затрымалі людзей, звязаных з праектам «INeedHelpBY»
Паводле праваабаронцаў, гэта некаторыя сваякі палітвязняў і былых палітзняволеных. Такую інфармацыю казалі самі супрацоўнікі КДБ некаторым затрыманым падчас ператрусаў.
@zerkalo_io ў той час паведамляе, што адна з сем'яў, да якой сёння прыйшлі сілавікі, шмат месяцаў таму атрымлівала прадукты пры дапамозе гэтай арганізацыі.
Праект «INeedHelpBy», які дапамагае прадуктамі пацярпелым ад палітычных рэпрэсіяў, названы «экстрэмісцкім фармаваннем». Рашэнне аб папаўненні спісу «экстрэмісцкіх фармаванняў» КДБ прыняў 16 студзеня і ўнёс у яго, сярод іншых, медыя «Беларускае Радыё Рацыя».
☝️ Таксама стала вядома пра затрыманне 76-гадовага Барыса Хамайды.
Паводле падклікаў праваабаронцаў, 23 студзеня пад пераслед трапілі як найменей 60 чалавек па ўсёй Беларусі. Затрыманні і ператрусы працягваюцца
Следчы камітэт паведаміў аб пачатку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да сакратара «Каардынацыйнай рады» Івана Краўцова. Яго абвінавачваюць паводле чатырох крымінальных артыкулаў.
#рэпрэсіі
🧨 Ці гатовыя краіны Еўразвязу да новай атакі на сваіх межах?
Мігранты сталі зброяй дыктатараў, цяпер з іхнай дапамогай на Захад цісне Пуцін. А якая роля дасталася Лукашэнку? Распавядаем у ток-шоу «План: Б».
Глядзіце ў новым выданні, каму выгодныя фэйкі пра адкрыццё пераходаў паміж Беларуссю і Польшчай? Як разгортваецца гібрыдная вайна супраць Захаду і як расейская агентура працуе ў Еўропе.
▶️ https://youtu.be/OHSvhCUMDTM
📺 Асноўнае на гэтую гадзіну ў кароткім выданні навінаў
✔️ У Беларусі пачалося сумеснае штабное трэнаванне Узброеных сілаў;
✔️ Тыя, хто жыве за мяжой, змогуць прагаласаваць. У Менску;
✔️ Атака на профілі Ціханоўскай і «Палятвязынкі» ў Інстаграме, напярэдадні атаку зазнаў сайт фонду салідарнасці «BYSOL»;
✔️ Hrodna.life: Марыя Калеснікава моцна схуднела, але ўсміхаецца па-ранейшаму. Вользе Маёравай адмаўляюць у медабследаванні;
✔️ «Вясна»: супрацоўнікі КДБ масава прыходзяць да сваякоў палітвязняў і да былых палітзняволеных;
✔️ Расея раніцаю нанесла ракетныя ўдары па ўкраінскіх гарадах, у тым ліку па Кіеве. Польшча падняла ў паветра вайсковую авіяцыю;
https://youtu.be/JsOGIuAuAt0?si