🤔 «Сціпласць, пакора, лагоднасць, служэнне ды мужнасць»: чаму навучаць беларускіх дзяцей на факультатыве ад праваслаўнай царквы
У Мінадукацыі зацвердзілі праграму факультатыву «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму», прызначанага для вучняў VIII (IX) класа.
Праграма разлічаная на 35 гадзін — гэта значыць факультатыў будзе праводзіцца раз на тыдзень.
«Мэта рэалізацыі гэтай вучэбнай праграмы: садзейнічанне духоўнаму развіццю, фарміраванню маральнай культуры і патрыятызму вучняў на аснове выкарыстання патэнцыялу хрысціянскіх традыцый і каштоўнасцяў беларускага народа», — гаворыцца ў праграме.
Факультатыў уключае сем тэмаў:
📌 Сціпласць, пакора, лагоднасьць;
📌 Міласэрнасць, спачуванне;
📌 Дабрыня;
📌 Сумленнасць, праўдалюбства;
📌 Сумленне, раскаянне;
📌 Служэнне, мужнасць, гонар;
📌Духоўнае краязнаўства. Шанаванне святых і святынь роднай зямлі. Захаванне і прымнажэнне духоўнай спадчыны як выраз любові да Радзімы.
А адмовіцца ад ўдзелу можна?
🔹«Можна чакаць з'яўленні новых паведамленняў аб масавым трапленні ў палон чарговых груп расейскіх вайскоўцаў»
Наступленне ЗСУ ў Курскай вобласці трывае. Украінскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль звыш за 1000 кв. км. расейскай тэрыторыі.
Што адбываецца ў Курскай вобласці і чаго можна чакаць бліжэйшым часам? Разбіраемся ў нашым артыкуле, пачытайце!
📍«Казалі, што мяне могуць дэпартаваць нават не ў Польшчу, а ў Беларусь»
Беларуска з польскім праязным дакументам замежніка хацела паляцець да сваёй сястры на Кіпр і нават правяла глабальную падрыхтоўку. Аднак у самалёт дзяўчыну не пусцілі. Пасля гэтага дзяўчына пастанавіла дабіцца справядлівасці.
Ці атрымалася ў яе, чытайце ў нашым матэрыяле
Добрай серады, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі: сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔹«Па-першае, гэта прыгожа»
Што пішуць пра танк пад бел-чырвона-белым сцягам, які катаўся па Курскай вобласці.
🔹«Цяпер будзе праблема запісацца ў прыватны медычны цэнтр да доктара»
Ці атрымаецца вярнуць лекараў у дзяржаўную медыцыну?
🔹ЕСПЧ у трэці раз адмовіў Андрэю Гнёту ў абароне
Калі суд Сербіі пакіне ў сіле рашэнне аб дэпартацыі Андрэя з краіны, то беларускага рэжысёра могуць выслаць у Беларусь цягам некалькіх гадзін.
#штопачытаць
#рэпрэсіі Асноўнае за 20 жніўня
🔻 Сталі вядомыя імёны некаторых «памілаваных» палітвязняў
🔻 У Менску, імаверна, прададуць з малатка кватэру вядомага бізнесоўца
🔻 Жорсткія прысуды за «палітыку», якія ўражваюць сваёй неадэкватнасцю
🔻 Пасля размовы з правакатарам затрымалі гамельчука
🔻 2 гады калоніі далі аднаму з найлепшых беларускіх трэнераў па настольным тэнісе
🔻 Па 4 гады калоніі завочна прысудзілі сёстрам з Горадні
🔻Журналісту Уладзіміру Хільмановічу прысудзілі 5 гадоў калоніі завочна
❤️ «Танк пад БЧБ: па-першае, гэта прыгожа»
🙃 «У Курскай вобласці заўважылі танк з экстрэмісцкай сімволікай»
😉 «Наступны прыпынак – «Дразды»
Пачытайце, як беларусы, што ваююць на баку Украіны прымусілі свет зноў прыгадаць пра нашую краіну.
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Танк пад бел-чырвона-белым сцягам у Курскаў вобласці. Відэа моцна адгукнулася ў беларусаў
🔸 Беларусь і Іран рыхтуюць сумеснае ваеннае вучэнне
🔸 Еўрапейскі суд правоў чалавека трэці раз адмовіў рэжысёру Андрэю Гнёту ў абароне ад выдачы ў Беларусь
🔸 Скароціцца колькасць катэгорыяў грамадзянаў, якім дапамагае дзяржава
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/s_PFP24DN2k
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
😞 У адной са сталічных вучэльняў адбылося задымленне. Ідэнтыфікаваць яе ўдалося дзякуючы роспісам загінулага ў турме мастака Алеся Пушкіна
МНС паказаў здымкі здарэння, на якіх бачная дыпломная праца Алеся Пушкіна «Парнас», якую малады на той час мастак стварыў у 1990 годзе.
Падчас ліквідавання задымлення роспіс быў часткова пашкоджаны. Прычынай здарэння стала «мікрабіялагічнае самазагаранне».
📍У палоне ЗСУ могуць апынуцца тысячы расейскіх салдатаў
Пасля знішчэння трэцяга маста праз раку Сейм у Курскай вобласці, украінскія войскі як ніколі блізкія да закрыцця катла. Але ўжо цяпер колькасць палонных перавысіла ўсе чаканні. Падрабязнасці глядзіце ў нашым сюжэце ☝️
💪Яны выйшлі на марафон, каб падтрымаць мову
Сёння ўкраінцы, якія знаходзіцца пад расейскай акупацыяй, штодня рызыкуюць жыццём за выкарыстанне роднай мовы. Жыхары Кіева вырашылі падтрымаць іх незвычайным спосабам.
😮 Украінцы больш не змогуць трапіць дадому праз Расею. Застаўся толькі шлях праз Беларусь
Пасля паўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну большасць памежных пунктаў пропуску была зачыненая: акрамя двух — адзін на мяжы з Расеяй, другі — з Беларуссю.
Цяпер стала вядома, што адзін з іх спыніў працу.
Як украінцам трапіць на радзіму і для чаго выкарыстоўваецца апошні пункт пропуску — чытайце ў нашым матэрыяле.
💱 Курсы валютаў на 20 жніўня
Долар і еўра крыху ўмацаваліся адносна беларускага рубля, а расейскі — крыху здаў пазіцыі.
#курсывалютаў
❗️ «Вясна»: за апошнія содні некаторыя палітвязні выйшлі на волю па памілаванні
Імёны і колькасць гэтых людзей пакуль не публікуюцца дзеля іх бяспекі.
9 гадоў калоніі за згвалтаванне дзіцяці VS 9,5 гадоў калоніі за данаты ў беларускія фонды салідарнасці
Гэтак цяпер выглядае карная сістэма ў Беларусі. Рэжым прызначае больш жорсткія тэрміны за грашовую дапамогу, чым за забойства. А сядзець такія асуджаныя могуць разам, як небяспечныя злачынцы.
Сабралі ўсе самыя жорсткія прысуды, якія ўражваюць сваёй неадэкватнасцю, глядзіце ПА СПАСЫЛЦЫ
Сёння вы можаце легальна адпачываць увесь дзень! Мы дазваляем😉
Справа ў тым, што 20 жніўня адзначаецца міжнародны дзень ляноты. Пра тое, як можна яго святкаваць — глядзіце ў відэа.
🚌 «Выехалі з Менску 18 жніўня ў 11:35, прыбылі ў Варшаву 20 жніўня ў 10:00»
90 аўтобусаў у чарзе і 2 дні чакання - так выглядае сітуацыя на беларуска-польскай мяжы. Здаецца, што ў такой чарзе можна пазнаёміцца, завесці адносіны, або пасварыцца і разарваць стасункі.
😵💫 Пачытайце, што кажуць людзі, якія прайшлі гэтыя шалёныя прыгоды.
◾️Тры чалавекі загінула: пад Пружанамі здарылася ДТЗ з удзелам аўтобуса і легкавіка
Гэта адбылося каля 7:15. Кіроўца аўтамабілю Mercedes не саступіў дарогу і ўехаў у аўтобус, у якім знаходзілася 12 пасажыраў. У выніку аўтобус перакуліўся.
Загінула тры чалавекі: кіроўца легкавіка і 2 пасажыры аўтобуса.
◽️Добрых навінаў пра палітвязняў на раніцу
🔸Сталі вядомая імёны некаторых палітвязняў, якія выйшлі на волю па памілаванні:
Сярод іх адзін з найстарэйшых палітвязняў - лідар аршанскага незалежнага прафсаюзу РЭП Васіль Бераснёў (на фота). Спадару Васілю 74 года. Ён быў асуджаны да 9 гадоў зняволення.
Таксама праваабаронцы заявілі, што ім вядомыя імёны 12 палітзняволеных, якія выйшлі ўчора на волю па памілаванні. Сярод іх Ксенія Луцкіна, Ірына Санкоўская, Вольга Стаброўская, Ала Зуева і Вольга Новікава, якіх паказалі ў сюжэце праўладных СМІ.
🔸А кіраўнік фонду BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў пра эвакуацыю з Беларусі актора з дуэту «ЧынЧынЧэнэл» Дзмітрыя Ясіневіча. Цяпер ён знаходзіцца ў бяспецы.
💥 #галоўнае за 20 жніўня
✔️ Андрэю Гнёту ўжо трэці раз адмовілі ў абароне ад экстрадыцыі ў Беларусь
✔️ Падаткі для некаторых рамеснікаў вырастуць
✔️ Вярхоўная Рада прыняла закон аб забароне царквы Маскоўскага патрыярхату
✔️ Лукашэнку запрасілі на канферэнцыю ААН
✔️ Еўракамісія афіцыйна зацвердзіла дату запуску новай сістэмы заезду і выезду на тэрыторыю ЕЗ
✔️ Расейцы трапілі ў пастку. Тлумачым, што цяпер адбываецца ў Курскай вобласці
✔️ «Казалі пра дэпартацыю ў Беларусь». Дзяўчыну не пусцілі на рэйс Ryanair паводле праязнога дакумента, але яна дабілася кампенсацыі
🔥 Украінскія медыкі на фронце ратуюць жаўнераў, сваіх і расейскіх
Ні ў каго з лекараў не ўзнікала пытання, дапамагаць ім ці не
Паглядзіце☝️
🤯 Так сыходзяць пад ваду 339 тысяч долараў
У Паўночнай Караліне змыла дом ураганам «Эрнэста»
❗️ Сярод «памілаваных» — Ксенія Луцкіна, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская
У «пакаянным сюжэце» прапагандыстаў яны кажуць, што пісалі прашэнні аб памілаванні. Паводле АТН вызвалілі 14 жанчынаў і 16 мужчынаў.
🫠 Рагачоўскі малочны завод адказаў на санкцыі стварэннем халоднай кавы
Там цяпер разліваюць па тэтрапаках кавава-малочныя напоі: капучына, латте і глясе.
Ужо спрабавалі? Як яно?
🤭 Лукашэнку запрасілі на канферэнцыю ААН для краінаў без выхаду да мора
Але, імаверна, ён туды не паедзе.
Чаму і што гэта наогул за канферэнцыя — чытайце ў нашым артыкуле.
📺 Навіны за 5 хвілін
🔻Пачалі адпускаць тых, каго «памілаваў» Лукашэнка. Колькасць і імёны праваабаронцы не называюць
🔻 Еўрапейскі суд правоў чалавека не стаў на абарону Андрэя Гнёта
🔻 ЕЗ уводзіць новыя правілы ўезду на сваю тэрыторыю
🔻 Шматпакутны беларускі электракар абяцаюць паказаць зімою
🔻 Беларусь рыхтуе сумесныя вучэнні з краінаю, якая пагражае распачаць вайну ў сваім рэгіёне
🔻 Адзін нумар для ўсіх надзвычайных сітуацый — новая дыспетчарская служба пачне працу ў сталіцы
🔻 Пастка зачыняецца — ЗСУ знішчылі пантонную пераправу расейцаў на Куршчыне
🔻Ва Украіне канчаткова забаранілі УПЦ МП
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
📌 У Менску, імаверна, прададуць з малатка кватэру вядомага бізнесоўца. Ён крытыкаваў Лукашэнку, трапіў за краты, выйшаў і з’ехаў
Шасціпакаёўка ў «доме Чыжа», уладальнікам якой з’яўляецца Аляксандр Аляксандравіч Мураўёў, з’явілася на аўкцыёне пляцоўкі «Белюрзабеспячэнне». Кватэра двухузроўневая і знаходзіцца на 8 і 9 паверхах, агульная плошча — 377 квадратаў. Аўкцыён прызначаны на 3 верасня і пачнецца з 2 453 000 рублёў.
Імаверна, гаворка вядзецца пра былога ўладальніка ААТ «Мотавела», якога ў 2017 годзе асудзілі на 11 гадоў калоніі і адпусцілі ў 2022 годзе. Пасля гэтага Мураў’ёў пакінуў радзіму. Дарэчы, пасля таго, як мужчыну арыштавалі — «Мотавела» адыйшоў дзяржаве.
Пра тое, што з ім адбывалася, Аляксандр Мураўёў распавядаў у інтэрв’ю нашаму каналу. Паглядзіце!
❌ Вярхоўная Рада прыняла закон аб забароне царквы Маскоўскага патрыярхату
За гэта прагаласавалі 267 дэпутатаў пры неабходных 226. Цяпер УПЦ, якая падпарадкоўваецца патрыярху Кірылу, знаходзіцца па-за законам на тэрыторыі Украіны.
Праблемы ў праваслаўнай царквы пачаліся ва Украіне пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. У канцы траўня 2023 года ўдзельнікі сабору УПЦ абвясцілі пра яе поўную самастойнасць і незалежнасць ад РПЦ.
У сакавіку 2024 года паміж УПЦ Маскоўскага патрыярхату і Кіева-Пячэрскай лаўрай быў скасаваны дагавор арэнды. Прадстаўнікоў прамаскоўскай царквы выселілі са святыні.
Таксама ў сакавіку Украінская праваслаўная царква асудзіла апублікаваны «Наказ» Сусветнага расейскага народнага сабору. Прадстаўнікі УПЦ заявілі, што «Украінская Праваслаўная Царква не падтрымлівае і адмаўляецца ад ідэалогіі "русскага свету"».
🙄 Лукашэнкаўцы прыдумалі як вярнуць дактароў у дзяржаўныя паліклінікі. Але насамрэч гэта толькі пагоршыць сітуацыю з медыцынай
☝️ Чаму? Чытайце ў нашым матэрыяле і лепш не хварэйце!
☝️ Займаецеся рамяством? Магчыма, неўзабаве вашыя падаткі вырастуць
Мінэканомікі хоча скараціць пералік відаў рамесніцкай дзейнасці. Тым, чыё рамяство будзе выкрасленае са спісу, давядзецца мяняць статус і плаціць больш падаткаў.
❓ Каго закрануць анансаваныя змены і якія мэты насамрэч пераследуюць лукашэнкаўцы — чытайце ў нашым артыкуле ✅
🤔 Як гэта, сустракацца з былой дзяўчынай Лукашэнкі? Паглядзелі новы канцэрт Славы Камісаранкі, на якога рэжым нядаўна распачаў «спецвытворчаць»
Стэндап-комік распавёў, як ягоны сябра пару гадоў таму меў стасункі з дзяўчынай, аб якой хадзілі чуткі, што яна сустракалася з Лукашэнкам (але нядаўна разышлася).
🔍 Болей гісторый (і канцэрт цалкам) ПА СПАСЫЛЦЫ