📍Чэргі на выезд з Беларусі ў Еўразвяз паступова змяншаюцца. Польскія памежнікі абяцаюць пры патрэбе накіраваць у Тэрэспаль дадатаковых афіцэраў
Пра гэта ў каментары «Белсату» заявіў прадстаўнік Надбужанскага аддзелу памежнай службы Дар'юш Сеніцкі.
Мытная служба Польшчы тым часам на наш запыт пакуль не адказала.
🔍 Чытайце матэрыял цалкам ПА СПАСЫЛЦЫ
💬 «Гэта было мэтазгодна тады, калі думалі, што ніякага супраціву не будзе»
Адзін з дэпутатаў расейскай Дзярждумы нядаўна заявіў, што Расея магла б зноў выкарыстаць тэрыторыю Беларусі для атакі на Украіну, як гэта было на пачатку поўнамаштабнай вайны. Гэта, маўляў, дапамагло б Крамлю дамагчыся перамогі.
Спыталі ў палітолага Валера Карбалевіча, ці варта ўспрымаць гэтыя словы ўсур'ёз ды ці можа паўтарыцца паход расейскай тэхнікі на Кіеў з беларускага Палесся, як гэта было ў лютым 2022-га.
🔍 Чытайце каментар эксперта ПА СПАСЫЛЦЫ
😇 Добрыя навіны тыдня
Сярод таго трэшу, які адбываецца навокал, можна не заўважыць, што здараецца і нешта прыемнае. Каб вы не прапусцілі, мы зрабілі невялікую падборку:
🔅 30 палітзняволеных на волі
🔅З беларускай турмы адпусцілі латышоў, затрыманых падчас фэсту Viva Braslav за невялікую дозу марыхуаны
🔅 Выйшаў падкаст па гісторыі электроннай музыкі Беларусі
🔅 З’явіўся новы мабільны дадатак для знаёмства «Віт!». Ён створаны адмыслова для беларусаў
🔅 У ноч з 12 на 13 жніўня неба ўпрыгожыў паток Персеідаў
🔅 Ратаўнікі МНС выратавалі восліка, які праваліўся ў падвал і дасталі з калодзежа баброў, а яшчэ котку і кацяня
🔅 Фільм «У жывым эфіры», прататыпамі гераінь якога сталі журналісткі «Белсату», стаў дасяжны для прагляду онлайн
🤌 У ЗША можа з'явіцца парфюм з пахам маянэзу
Папулярны мясцовы вытворца гэтага прадукту, фірма Hellman`s, падпісала партнёрскае пагадненне з гульцом у амерыканскі футбол Ўілам Лэвісам.
Сумесна з ім плануецца выпусціць водар Will Levis No. 8, які будзе складацца з адценняў аскомістага лімону, кавы, мускусу, ванілі ды «маянэзнага акорду» (так назвалі гэта ў кампаніі).
Ідэальны водар, каб пайсці на спатканне з аматарам фаст-фуду ☝️
👨🏫 Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу?
Цэны на тавары для школы кусаюцца, а чыноўнікі раяць браць крэдыты.
Расказваем, як цяпер выглядае сітуацыя і як можна ашчадзіць. Паглядзіце!
🍲 Гісторык Алесь Белы пачаставаў публіку «смачненькай» кнігаю
Ён сабраў пад адной вокладкаю расповеды пра агульныя стравы для беларусаў і габрэяў (якія стагоддзямі жылі побач).
Белы нават выказаў смелую думку: менавіта габрэі навучылі беларусаў гатаваць дранікі!
🔹Чытайце рэпартаж з прэзентацыі ПА СПАСЫЛЦЫ
📍Расейскія ТГ-каналы паказалі кадры з галавою забітага ўкраінца, насаджанай на шост. Амбудсмэн Вярхоўнай рады звярнуўся ў ААН ды Чырвоны крыж
Паводле аналітыкаў DeepState, відэа было знятае ля прапускнога пункту Калацілаўка ў Краснаяружскім раёне Белгародскай вобласці. ЗСУ спрабавалі прарвацца туды 12 жніўня.
🔍 Чытайце падрабязней ПА СПАСЫЛЦЫ
🤷♀️«Заб’юць, дык заб’юць. Але нікуды ўжо не паедзем»
Нядаўна ўлады Белгарадскай вобласці аб'явілі эвакуацыю, бо ЗСУ ўжо падышлі да Краснаяружскага раёну. Аднак людзі праігнаравалі папярэджанні ўладаў, адмовіліся эвакуіравацца ў іншыя населеныя пункты і вяртаюцца ў свае дамы.
Чаму так адбываецца? Спыталі ў мясцовага жыхара. Што ён адказаў, чытайце па спасылцы
🤷♀️«Не гатовыя плаціць нават сярэдні заробак»
Да нядаўняга часу колькасць вакансіяў у Службе занятасці імкліва расла. Цяпер рост прыпыніўся, але ў Беларусі ўсё яшчэ не хапае 163 тысячы працаўнікоў. І гэта блізка да колькасці беспрацоўных з дзяржаўнай статыстыкі.
Выходзіць, праца ёсць, вольныя працоўныя рукі ёсць – чаму ж колькасць вакансіяў не змяншаецца?
Разбіраемся ў нашым артыкуле, пачытайце!
✌️ Слава Камісаранка: «Сіл і цярпення ўсім беларусам, памятайце, гэта не назаўжды!»
Вядомы беларускі стэндап-комік, адносна якога сёння распачалі спецвытворчасць па некалькіх крымінальных артыкулах, пракаментаваў гэта «Белсату»:
«Вельмі шкада, што Следчы камітэт Беларусі пачаў завочны суд нада мной па трох крымінальных справах ужо сёння, таму што ў панядзелак у мяне выходзіць мой новы канцэрт і, магчыма, крымінальных спраў было б ужо пяць! Ну а калі сур’ёзна, са мной звязаліся ўжо некалькі юрыстаў і прапанавалі дапамогу, каб падаць апеляцыю, але нешта мне падказвае, што чалавек, які адкрывае на цябе тры крымінальныя справы проста за жарты, наўрад ці яе прыме. Сіл і цярпення ўсім беларусам, памятайце гэта не назаўжды! »
#рэпрэсіі Асноўнае за 16 жніўня
🔻Мільён еўра хоча спагнаць лукашэнкаўскі рэжым з каталіцкага святара
🔻Супраць коміка Славы Камісаранкі распачалі так званую «спецвытворчаць»
🔻 Мінінфарм дадаў TikTok нашай праграмы «Шчыра кажучы» у «экстрэмісцкі» спіс
🔻 Валанцёра «Вясны» палітвязня Андрэя Чапюка змясцілі ў ШІЗА, каб ён не змог сустрэцца з бацькамі
🔻 Па вяртанні з Польшчы быў затрыманы жыхар Берасця
🔻 «ГА «Пагоня» і «Беларускі полк «Пагоня» прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі»
❓ Што прымусіла беларусаў выйсці на вуліцы ў 2020 годзе?
❓ Як гэта паўплывала на нашае грамадства?
❓ Пра што з тых самых дзён нам варта больш ніколі не забываць?
✅ Пачытайце нашую размову з незалежным сацыёлагам Канстанцінам Несцяровічам і аўтарам кнігі пра тыя падзеі, прафесарам славістыкі ўніверсітэту Фрайбургу (Нямеччына) Гайнрыхам Кіршбаўмам.
Адчуйце вайб свабоды і перамогі!
🤬 У Магілёве будуць навучаць спецыялістаў па русіфікацыі Беларусі
У праграме навучання «Гісторыя Расеі» і «Асновы расейскай дзяржаўнасці», але ні слова пра «Беларусазнаўства».
🤔 Што адбываецца і ад якой ВНУ варта трымаць падалей беларускіх абітурыентаў — чытайце ў нашым адмысловым матэрыяле ✅
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Лукашэнка "памілаваў" 30 палітвязняў
🔸Літва пайшла перагледзела забарону на ўезд аўтаў з беларускімі нумарамі
🔸У ЕЗ зафіксавалі першы выпадак малпавай воспы
🔸Улады рапартуюць пра выдзяленне дапамогі шматдзетным сем’ям каб сабраць дзяцей у школу
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/UsSkTX6jFBc
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.25 па менскім часе запрашаем да прагляду «Белсат Zoom» – агляд галоўных навінаў дня, агляд надворʼя, спартовых навінаў!
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸 Трыццаць вызваленых палітвязняў. Цяпер, каб выйсці палітычнаму, мала толькі аднаго прашэння
🔸 Наколькі верагоднае паўтарэнне атакі на Украіну з тэрыторыі Беларусі?
🔸 Карпенка: ЦВК «гатовы правесці выбары ў любы момант»
🔸 У Еўропу прыйшла воспа малпаў. А што Беларусь?
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/live/yYfXx8Q0voo
📖 Аўтар нашумелага раману «Свінні» збіраецца выдаць новую кнігу
Аляксандр Чарнуха кажа, што яна будзе вельмі асабістай: ён нават плакаў падчас напісання.
🔍 Якую назву будзе мець кніга і колькі грошай трэба для яе выдання, чытайце ВОСЬ ТУТ
❌ У Нямеччыне пачаўся суд у справе гібелі маладых украінскіх спартоўцаў
Абвінавачаныя – двое немцаў і двое сірыйцаў☝️
🌊 Гэта адначасова страшна і прыгожа
У Кітаі магутна разліўся другі па велічыні вадаспад.
Паглядзіце на моц стыхіі!
📍«The Washington Post»: Украіна і Расея планавалі правесці перамовы ў Катары, аднак іх сарваў наступ на Куршчыну
Гаворка на гэтых перамовах магла ісці пра спыненне ўзаемных удараў па энергетычнай інфраструктуры.
Каля двух месяцаў катарцы праводзілі папярэдняе абмеркаванне з Кіевамі і Масквой, бакі пагадзіліся на сустрэчу ў Дохе. Аднак пасля ўварвання ЗСУ ў Курскую вобласць расейскі бок адмовіўся ўдзельнічаць у перамовах.
🔍 Чытайце падрабязней ВОСЬ ТУТ
❤️🩹«Тыдзень, поўны любові»: вось як мяняюцца бяздомныя жывёліны, калі побач ёсць чалавек
Сёння Міжнародны дзень бяздомнай жывёлы. Паказваем, як змянілася жыццё шчанюка ўсяго за тыдзень пасля таго, як яго забралі да сябе добрыя людзі!
І спадзяемся, што кожны бесхацінец знойдзе свайго чалавека.
💬 «Нават падрыхтоўка некалькіх штурмавых ротаў на тэрыторыі іншых краінаў створыць для Лукашэнкі вялікую палітычную нярвознасць»
Вайсковы аглядальнік «Белсату» Зміцер Міцкевіч каментуе прапанову польскага генерала ў адстаўцы Вальдэмара Скшыпчака стварыць у гэтай краіне Беларускі легіён з эмігрантаў.
👀 Размову цалкам глядзіце тут
◽️«Выйшла – а там аўтаматы, шчыты, каскі, прыехала недзе чалавек 10 [сілавікоў]»
Беларуска паехала на радзіму, каб зрабіць візу, а ў выніку трапіла за краты. Гісторыю жанчыны распавяла «Наша Ніва».
Кацярына (імя змененае) распавяла ім пра атмасферу страху ў Менску, пра тое, як людзей затрымліваюць цэлымі пад'ездамі, ды кранальную гісторыю пра жанчыну, якая адаслала больш за 10 тысяч паштовак затрыманым паводле палітычных справаў.
Чытайце гісторыю Кацярыны па спасылцы
🫥У Швецыі выявілі першы выпадак воспы малпаў
САЗ пацвердзіла выпадак інфекцыйнага захворвання ў пацыента ў Швецыі. Пацыент заразіўся новым штамам віруса ў Афрыцы. Зараз ён знаходзіцца пад наглядам лекараў і атрымлівае неабходнае лячэнне. Іншыя краіны пакуль не паведамлялі пра выпадкі з'яўлення гэтага віруса.
У Беларусі пакуль не зарэгістравана выпадкаў захворвання. Адна чыноўнікі сцвярджаюць, што гатовыя да магчымасці завозу гэтай інфекцыі з іншых краін.
Падрабязнасці чытайце па спасылцы
Дабрыдзень, сябры!
Мы вам ранішняе чытво прынеслі. Сабралі найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔸Звяры і чырвоная кнопка
Навошта Лукашэнка зноў нагнятае абстаноўку на мяжы з Украінай?
🔸Навукоўцы выявілі, што першапачатковае засяленне Беларусі адбылося нашмат раней
Беларускія навукоўцы знаходзяць усё новыя і новыя пацвярджэнні пра больш ранняе з'яўленне людзей на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
🔸«Месячнага заробку беларуса з рэгіёну не хопіць»
Палічылі, колькі сёлета бацькам каштуюць зборы ў школу.
#штопачытаць
💥 #галоўнае за 16 жніўня
✔️ У Беларусі няма каму працаваць? Глядзім банк вакансіяў
✔️ У Швецыі выявілі воспу малпаў, у Беларусі – пакуль не, але нібы ўсё гатова да змагання з ёй
✔️ Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць 27 беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсіяў
✔️ Вядомыя асобы выказаліся ў падтрымку Белсату
✔️ Беларускіх таксоўшчыкаў абавяжуць прайсці навучанне
✔️ Украіна збіраецца выдварыць беларуса праз гуманітарны калідор
✔️ Лукашэнка падпісаў новы ўказ аб «памілаванні»
Святлана Ціханоўская выказалася ў падтрымку вызваленных палітвязняў
Дэмакратычная лідарка заклікала не крытыкаваць той выбар, які яны зрабілі, каб выйсці на волю.
«Я хачу сказаць кожнаму палітвязню: самае галоўнае – гэта вашая свабода і жыццё, і гэта ваш выбар, як вы прыйдзеце да гэтага. Ніхто не мае права вырашаць гэта за вас»,
🏖На што вы гатовыя, каб уратаваць справу жыцця?
Клаўс Клары жыве каля невялікага возера Фрэдэнбек пад Гамбургам. Разам з жонкаю яны вядуць бізнес на мясцовым пляжы. Аднак новы бургамістр забараніў купацца ў возеры, бо там няма дзяжурнага ратавальніка.
🏊🏻76-гадовы пенсіянер вырашыў праблему: ён адвучыўся на ратавальніка і пачаў сам сачыць за бяспекай на возеры. Ён трэніраваўся на працягу года і паспяхова здаў экзамен: плаванне на 400 метраў, ныранне на доўгія дыстанцыі, плаванне ў адзенні ды іншыя выпрабаванні.
💬У Нямецкім таварыстве выратавання на вадзе заявілі, што звычайна навучаюць людзей 12-40 гадоў, выпадак Клаўса яны назвалі "сенсацыйным".
🤳Знаёмствы ў інтэрнэт-дадатках — проста, але не заўжды бяспечна
Нядаўна беларусы займелі ўласны сервіс для знаёмстваў «Віт!». Усё болей людзей сёння знаходзяць сяброў альбо нават сваё каханне ў падобных мабільных дадатках.
❗️Але на жаль гэткі інструмент можа быць выкарыстаны і супраць вас. Глядзіце, якім чынам☝🏻
❓ Чаму Васкрасенскі ды іншыя памагатыя Лукашэнкі ўгаворваюць палітвязняў пісаць прашэнні аб «памілаванні»?
Пра гэта ў каментары «Белсату» распавёў праваабаронца Леанід Судаленка, які і сам быў палітзняволеным.
👂 Паслухайце!