Добрага ранку, дарагія чытачы!
Прынеслі вам ранішняе чытво – 3 найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:
🔺Беларусу ўцёк з рабства ў Дагестане
Як ён там апынуўся і як ўдалося збегчы
Праз VPN
🔺Расейскамоўная рэдакцыя «Белсату», партал «Вот Так», патрапіў у спіс «замежных агентаў»
Паводле Мінюст РФ, за распаўсюд недакладнай інфармацыі аб прымаемых органамі публічнай улады РФ рашэннях і праводзімай імі палітыцы
Праз VPN
🔺Рэжым Лукашэнкі перадае інтэрнэт пад кантроль Расеі
Рэжым стварае цэнтр кібербяспекі сумесна з расейскай кампаніяй, звязанай з расейскімі спецслужбамі
Праз VPN
#штопачытаць
🫡Лукашэнка прызначыў новага міністра аховы здароў'я
Ці дапаможа ён вырашыць праблемы з дэфіцытам лекаў і агульным заняпадам медычнай сістэмы ў краіне?
🔴Сям'я Пскоўскага дэсантніка ўзяла з дзіцячага дому хлопчыка з Данецку. Ва Украіне вайскоўца абвінавачваюць у забойствах у Бучы
Пра гэта паведамляе «Телеканал Дождь».
Віктар Філонаў з 2012 года служыць у 234-м палку 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі. У складзе гэтага ж падраздзялення ён прымаў удзел ва ўварванні ва Украіну. Раней ён таксама ўдзельнічаў у анексіі Крыму і аперацыі ў Сірыі.
Сямігадовага Алега яны з жонкай Марыяй усынавілі ў снежні 2023 года. У Алега дыягнаставала пост-траўматычнае стрэсавае расстройства.
«Муж удзельнік СВО, ён выдатна ведае, што такое абстрэлы, сам ратаваў гэтых жанчын і дзяцей, і эвакуяваў гэта ўсё, як той казаў. Таму, мы вельмі нават рады, што наш малы адтуль», – кажа Марыя Філонава.
Украінскі партал «Міратворац» сцвярджае, што Філонаў забіваў і тэрарызаваў мясцовае насельніцтва ў Кіеўскай вобласці ў пачатку вайны, у тым ліку ў Бучы. Паводле звестак Reuters і New York Times, менавіта 76-я дывізія ўдзельнічала ў забойстве мірных жыхароў Бучы і ў іншых гарадах Украіны.
Віктар Філонаў збіраецца вярнуцца на фронт ва Украіну.
🇪🇺 ЕЗ уважліва сочыць за рэпрэсіямі ў Беларусі і пры неабходнасці гатовы прымаць меры
Пра гэта «Белсату» распавёў галоўны прадстаўнік у пытаннях вонкавай палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскай камісіі Петар Стана. Аднак дэталі новых санкцыйных абмежаванняў пакуль не афішуюцца:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔴 «Аб’ектыў» і Студыя Белсат – галоўныя падзеі дня!
У сённяшнім выданні:
🔸Валанцёры ў Дагестане вызвалілі з рабства беларуса;
🔸 Польшча перастала прымаць дакументы на візы для IT-прадпрымальнікаў;
🔸 Паступіць на завочнае аддзяленне цяпер можна толькі маючы стаж працы па спецыяльнасці не меней за 10 месяцаў;
🔸 Нямецкія вучоныя метадам ЭКА спрабуюць захаваць выміраючы від паўночных белых насарогаў;
Далучайцеся да эфіру ⤵️
https://www.youtube.com/watch?v=WlgLPLudaLk
📺Адразу пасля «Аб'ектыву» а 20.30 паводле менскага часу запрашаем да прагляду «Студыя Белсат» – абмяркоўваем актуальныя падзеі дня з нашымі гасцямі!
😲 Завод «Інтэграл» выпусціў нешта інавацыйнае...
Новы суперсучасны працэсар? Ці можа быць нешта для космасу?
Глядзіце ў нашым відэа ад праграмы «Атмасфера».
🥸❌ Планамі Лукашэнкі незадаволены Пуцін
Аляксандра Лукашэнку чакаюць цяжкія размовы з Уладзімірам Пуціным. Гаспадар Крамля не задаволены планамі незаконнага кіраўніка Беларусі. Што чакае Беларусь перад прэзідэнцкімі выбарамі?
Глядзіце ў «Прасвеце» інтэрв’ю з Камілям Клысіньскім, аналітыкам у варшаўскага Цэнтру ўсходніх даследаванняў➡️ https://www.youtube.com/watch?v=ydY4sI6dYZE
💬 «Працэс дагляду можа ісці гадзіну, а можа ісці дзень»
Рэжым Лукашэнкі баіцца дронаў, якія тэарэтычна могуць патрапляць у Беларусь у паштовых пасылках ці транспартных грузах. Таму кантралюючыя органы павялічылі колькасць праверак. А гэта адбіваецца на часе дастаўкі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🦆Краква, лебедзь і лысуха – хто каго?
У гарадзенскім заапарку гэтыя птушкі змагаліся адна з адной за рыбу. Паглядзіце, хто перамог! Вынік вас здзівіць.
🤯 Самцы сумчатых мышэй адмаўляюцца ад сну дзеля сексу
Навукоўцы з Аўстраліі выявілі, што самцы сумчатай мышы адмаўляюцца ад сну, каб пакінуць больш часу для рэпрадуктыўнай дзейнасці. Аднак пасля такога інтэнсіўнага шлюбнага сезону яны паміраюць.
Эрыка Заід, даследчыца паводзінаў жывёлін універсітэту La Trobe у Мельбурне кажа, што самцы могуць размнажацца толькі адзін раз на працягу свайго жыцця, што робіць працяглы сон раскошай, якая можа каштаваць ім магчымасці перадаць свае гены.
👉«Жывёлы, якія жывуць доўга, такія як людзі і сланы, не адчуваюць такога ціску, каб размнажацца за кароткі прамежак часу. У іх ёсць раскоша спаць столькі, колькі яны хочуць ды маюць патрэбу кожны дзень», – сказала яна.
💁🏻♂️ «Камісія па вяртанні» «памілавала» 7 беларускіх футбалістаў
Гэта Аляксандр Гутар (на фота), Аляксандр Джыгера, Павел Чыкіда, Даніла Нячаеў, Ілля Бранавец, Уладзіслаў Жук ды Дзмітрый Дудар. Паседжанне, па выніках якога іх перасталі лічыць «ворагамі народу», адбылося сёння ў Генпракуратуры.
У 2020-м годзе згаданыя гульцы выступілі супраць паслявыбарчага гвалту сілавікоў. Цяпер жа «в связи с искренним раскаянием и признанием своих ошибок, совершенных в 2020 году, активным участием в значимых общественно-патриотических мероприятиях, направленных на поддержку государственного строя» усім зноў дазволілі «займацца прафесійнай дзейнасцю».
Адзначым, што забарона займацца прафесійнай дзейнасцю на падставе палітычных поглядаў чалавека безумоўна супярэчыць Канстытуцыі РБ.
🖼 У Вене знайшлі партрэт аўтарства Густава Клімта. Пра яго нічога не было вядома амаль 100 гадоў
На партрэце – выява спадарыні Лізэр-малодшай, прадстаўніцы багатай яўрэйскай сям'і, якая пражывала ў Вене да Другой сусветнай вайны. Апошні раз гэты партрэт публічна дэманстраваўся не пазней за 1925 год. Потым сляды карціны страчваюцца, а ў цяперашніх уладальнікаў, як высветлілася, яна захоўвалася ад 1960-х гадоў.
Спецыялісты ацанілі вартасць знойдзенага мастацкага твору Клімта ў $54 мільёны. 24 красавіка адбудзецца аўкцыён, на якім партрэт прададуць з дазволу спадкаемцаў сям'і Лізэр. Перад аўкцыёнам карціну выставяць перад публікай у розных краінах свету: Вялікай Брытаніі, Швейцарыі, Нямеччыне ды іншых.
😨 Жыхар Віцебску прыпаркаваў свой аўтамабіль над цеплатрасаю. А неўзабаве знайшоў яго ў яміне з гарачай вадой
У нейкі момант бетонная пліта, што закрывала сабою цеплатрасу, правалілася ўніз, а труба ад гэтага лопнула. Легкавік апынуўся пагружаным у кіпень на ўсю вышыню сваіх колаў.
Аўтамабіль даставалі з «пасткі» супрацоўнікі МНС.
◼️Яны распавядаюць сваякам загінулых ізраільскіх жаўнераў пра смерць іхных блізкіх...
Журналістка Таша Карлюка стала часткай каманды апавяшчальнікаў – людзей, якія паведамляюць сваякам, што іхны родны чалавек загінуў на вайне. Яна падрабязна апісвае, як праходзіць гэты працэс.
Пачытайце!
✅Праз VPN ❎Без VPN
📍Літоўскае МЗС прапануе працягнуць на год абмежаванні для беларусаў і расейцаў
Для беларусаў прапануецца парадак зрабіць больш жорсткім, не ўраўноўваючы, аднак, пры гэтым поўнасцю з расейцамі.
Літоўскае ведамства выступае за тое, каб у тых выпадках, калі грамадзяне Беларусі прыязджаюць у Літву па шэнгенскай візе, праводзіць дадатковую ацэнку рызыкі з мэтаю высвятлення, якую пагрозу іхнае прыбыццё ўяўляе для грамадскага парадку, унутранай бяспекі, здароўя насельніцтва і міжнародных зносінаў.
Літоўскія памежнікі будуць таксама прымаць рашэнне пра далейшую праверку грамадзяніна Беларусі на другой лініі кантролю ў пунктах пропуску. Паведамляецца, што ў цяперашні момант выдача візаў як расейцам, так і беларусам абмежаваная.
💥 #галоўнае за 26 студзеня
🔸 Польшча больш не будзе выдаваць беларусам візы па праграме Polish Business Harbour. Каментар польскага МЗС
🔸 «Камісія па вяртанні» «памілавала» 7 беларускіх футбалістаў
🔸 «Дронафобія» рэжыму Лукашэнкі вядзе да росту коштаў і часу дастаўкі пасылак у Беларусь
🔸 У Літве знайшлі былога супрацоўніка міліцыі РБ, які прымаў удзел у прыдушэнні пратэстаў-2020
🔸 Зноў разважаем з экспертамі пра «пашпарт новай Беларусі»
🔸 Беларуска, якой улады Нямеччыны адмовілі ў міжнароднай абароне, расказала пра сваё змаганне з нямецкай бюракратыяй
🔸 Нашую расейскамоўную рэдакцыю «Вот Так» прызналі «иноагентом» у РФ
🤔Расея атрымлівае кантроль над беларускім інтэрнэтам?
Рэжым Лукашэнкі пачаў працэс па стварэнні цэнтру кібербяспекі сумесна з расейскай кампаніяй Positive Technologies.
❓ Што гэта за кампанія?
Вядома, што яшчэ ў 2021 годзе яна патрапіла пад амерыканскія санкцыі. А пасля пачатку вайны Расеі супраць Украіны трапіла пад дзеянне 11-га пакета санкцый Еўразвязу.
👉Падрабязней
📍Нашую расейскамоўную рэдакцыю «Вот Так» прызналі «иноагентом» у РФ
Адпаведную пастанову сёння выпусціла Міністэрства юстыцыі Расеі:
«Проект “Вот Так” распространял недостоверную информацию о принимаемых органами публичной власти Российской Федерации решениях и проводимой ими политике, принимал участие в создании и распространении для неограниченного круга лиц сообщений и материалов иностранных агентов. Выступал против специальной военной операции на Украине. Учредителем проекта является иностранная медиакорпорация», – зазначаецца ў паведамленні Мінюста РФ.
👀 Падпісвайцеся на тэлеграм-канал «Вот Так» @vottaktv
💔Антон Огій
Брамнік аматарскай хакейнай лігі.
Быў асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі за данаты.
А 24 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці».
📩Падтрымайце палітвязня: ПК № 22. 225295, Берасцейская вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20
🔹Сур'ёзны дакумент альбо прыгожы сувенір? Працягваем абмяркоўваць «пашпарт новай Беларусі»
Дакумент быў афіцыйна прэзентаваны амаль паўгода таму, аднак дагэтуль да канца не зразумела, калі яго могуць пачаць выдаваць беларусам.
Паразмаўлялі з экспертамі:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
💁🏻♂️ «Праграма не апраўдала ўскладзеных надзей; візы выкарыстоўваліся ў мэтах, несумяшчальных з яе ўмовамі»
У польскім МЗС назвалі прычыну спынення праграмы Polish Business Harbour для беларусаў. Фармулёўкі выкарыстоўваліся не самыя лагодныя:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 У 2020-м годзе браў удзел у прыдушэнні пратэстаў, а цяпер працуе ў Літве. BELPOL раскрыў асобу экс-міліцыянта з Гарадзеншчыны, які асеў у Еўразвязе
У час актыўнай фазы пратэстаў гэты супрацоўнік нават выступаў у ролі «пацярпелага» ў сфабрыкаванай крымінальнай справе.
Чытайце падрабязней:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
📺 Навіны за 5 хвілін
✔️ Лукашэнкаўцы працягваюць чакаць «беглых». Але ў «камісію Шведа» беларусы звяртацца не спяшаюцца
✔️ Канец польскіх візаў PBH
✔️ Ад 1 лютага вырасце бюджэт пражытковага мінімуму
✔️ ЗША ў адказ на чарговыя аблавы сілавікоў у РБ хочуць увесці новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
✔️ Камунальная аварыя ва Уруччы − без цяпла заставаліся сотні кватэраў
✔️ У Віцебску аўтамабіль праваліўся ў кіпень праз аварыю на цеплатрасе
✔️ У ААН ніяк не могуць даведацца, хто быў на борце збітага ІЛ-76
✔️ Пуцін зноў намякае Украіне на перамовы (на сваіх умовах)
Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
🚌 Чыноўнік падарыў футбольному клубу новы аўтобус
Пачытайце, колькі пасадаў цяпер займае былі міністр ЖКГ у Горадні, адкуль у яго $ 170 000 долараў на аўтобус і як новы транспартны сродак ФК "Нёман" штодня беспакарана парушае правілы дарожнага руху:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🔍 «Злы дальнабой» нечакана зноў вярнуўся ў нашую стужку навінаў! Вось у сувязі з чым
Нагадаем, што расследаванне пра гэтага чалавека, якое Белсат рабіў увосень, можна паглядзець вось тут.
Але цяпер гаворка пра «Злога дальнабоя» пойдзе толькі ўскосна:
✅ Праз VPN ❎ Без VPN
🕯 Мінуў роўна год з дня загібелі беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава
Ён быў забіты ў баі пад Вуглядарам на Данеччыне. Пахавалі Лобава на варшаўскіх могілках «Павонзкі».
📍У кастрычніку мінулага года на нашым канале Белсат DOC выйшаў дакументальны фільм «Вечны бой Эдуарда Лобава» рэжысёркі Вольгі Воранавай 🔽
https://www.youtube.com/watch?v=CddJeEkJWts
💃Паміраць дык з музыкай! Брытанскі крэматорый прапануе незвычайную паслугу – вінілавыя пласцінкі з праху сваякоў
«Запішыце асабістае паведамленне, сваю апошнюю волю і завяшчанне, свой уласны саўндтрэк ці проста гук цішыні, у найгоршым разе», – гаворыцца на сайце кампаніі.
Можна нават самастойна стварыць вокладку і мастацкае афармленне для пласцінкі.
Кошт паслугі пачынаецца ад 1490 фунтаў стэрлінгаў.
Крэматорый таксама прапануе адправіць попел у космас альбо ператварыць у ювелірныя вырабы.
❌ Візы Polish Business Harbour – усё
Раніцай @devby заўважыў у тэматычным чаце паведамленне ад аднаго з карыстальнікаў: ён расказаў, што падаў дакументы на візу PBH у візавы цэнтр у Гомлі, аднак яго папрасілі забраць іх.
Журналісты парталу звязаліся з амбасадаю Польшчы ў Менску, і там ім пацвердзілі, што праграма Polish Business Harbour болей не дзейнічае. Дакументы цяпер можна падаваць на звычайную працоўную візу (альбо па запрашэнні).
🦜🫣«Holly sh*t!!» У ЛІнканшырскім парку дзікай прыроды папугаі лаюцца матам на наведвальнікаў
Хуліганы былі ізаляваныя, але потым супрацоўнікі вырашылі вярнуць іх да астатняй зграі, у надзеі, што там яны скапіююць больш прыдатную лексіку.
У парку разумеюць рызыку: «Урэшце ў нас на руках можа аказацца сто папугаяў, што нецэнзурна лаюцца.» Але спадзяюцца не лепшае.
«Вы ніколі не стамляецеся ад таго, што папугай кажа вам «адвалі». Вы не можаце ўтрымацца ад смеху. Вядома, наведвальнікі стаяць вакол вальера і лаюцца, спрабуючы прымусіць папугаяў пераймаць гэта», – кажа выканаўчы дырэктар Стыў Нікалс.
ЛІнканшырскі парк дзікай прыроды трапіў у загалоўкі сусветных газет у 2020 годзе пасля таго, як супрацоўнікі прыбралі з экспазіцыі пяць афрыканскіх шэрых папугаяў за нецэнзурную лаянку ў адрас наведвальнікаў.
З тых часоў яшчэ тры папугая пачалі выкрыкваць лаянкі, што прымусіла супрацоўнікаў да тэрміновай змены тактыкі перавыхавання.
Нядаўна гарадзенскія чыноўнікі пахваліліся, што пакармілі дзікіх жывелінаў…гнілой гароднінай і цытрусавымі з цвіллю🤦♀️
Чым і як можна падкармліваць лясных звяроў у зімку глядзіце ў нашым відэа ☝️